Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Настаўнікі ахвотна падтрымалі прапанову аб стварэнні гуртка, удзельнікі якога не толькі знаёміліся б з будовай матораў, але i вучыліся б вадзіць аўтамабіль, трактар, камбайн. Асабліва прыхільна сустрэлі згоду Сяргея Касцянка кіраваць такім гуртком.

Але калі Лемяшэвіч перайшоў да размовы пра драматычны, харавы, літаратурны i іншыя гурткі, то не мог не заўважыць, як змяніліся выразы на тварах некаторых настаўнікаў: хто адвярнуўся i зашаптаўся з суседам, хто пазяхнуў, Віктар Паўлавіч іранічна ўсміхнуўся, a Кавальчукі спалохана пераглянуліся — каб толькі дырэктару не ўздумалася нагружаць ix!

Лемяшэвіч вырашыў зрабіць хітры ход, каб разварушыць калег, — узядь на сябе кіраўніцтва драматычным гуртком. Але яго апярэдзіў Даніла Платонавіч.

— А драматычны дайце, — сказаў ён, — старому аматару…

— Каму? — не зразумеў Лемяшэвіч.

— Як — каму? Мне. Успомню маладосдь. «Грозу» пастаўлю. І не будзеце ў крыўдзе. Даю слова. — Стары нават крыху сумеўся і, абвёўшы ўсіх позіркам, дадаў: — «Гроза» — мая любімая рэч. Я ў ёй усе мужчынскія ролі іграў. Першую — Барыса Грыгоравіча, гадоў гэтак, ведаеце, назад пяцьдзесят пяць, у настаўніцкай семінарыі… Апошнюю — Кулігіна, перад вайной… Таксама школьным калектывам ставілі. Адам помніць, — кіўнуў ён у бок Бушылы.

Вольга Калінаўна i Ядзя глянулі на старога з захапленнем, Арэшкін — насмешліва. Лемяшэвіч, безумоўна, не меў намеру нагружадь такой работай старэйшага настаўніка. Хапае маладых. Але цяпер узрадаваўся — гэта лепш, чым любы яго, дырэктара, ход, падагрэе энтузіязм калектыву.

— Згода, Даніла Платонавіч! У памочнікі вам — Бушылу… І будзем спаборнічаць! Я буду кіраваць калгасным драмгуртком. Ну, а што датычыцца харавога, то, я думаю, усе карты ў рукі Віктару Паўлавічу. Так?

— Я? — здзіўлена спытаў Арэшкін, выцягнуўшы доўгую шыю i тыркнуўшы сябе пальцам у грудзі, роблена засмяяўся: — Хм… Які з мяне спявак!

— Вы ж самі хваліліся, што ў вас музыкальный здольнасці.

— Але, — сумеўся ён. — Аднак, Міхась Кірылавіч, мая загружанасць. Зразумейце… Я не маю вольнай хвіліны. І ўрэшце, я проста не магу. Я — завуч школы!

— Не можаце? — перапытаў Лемяшэвіч i пачакаў, што скажа Арэшкін яшчэ, але той маўчаў і, мабыць, знарок цёр далонямі шчокі, лоб, закрываючы такім чынам вочы. — Не можаце? Ну што ж, не можаце — не трэба! Незаменных людзей у нас няма.

Арэшкін адразу скінуў з сябе маску абыякавасці, апусціў рукі i перасмыкнуў левым плячом. Ён разлічваў, што яго будуць прасіць, меў намер, крыху «паламаўшыся», набіўшы сабе цану, урэшце згадзіцца быць «музыкальным кансультантам» пры ўмове, што арганізатарам будзе нехта іншы. Ён не чакаў такога павароту І, адчуваючы няёмкасць свайго становішча, паспяшаўся даць згоду:

— А нарэшце, я чалавек падначалены. А?

— Мы не думаем вас няволіць, Віктар Паўлавіч, — далікатна, але холадна адказаў Лемяшэвіч. — Хто жадае, таварышы, кіраваць нашым хорам?

— Вы ўвесь час чамусьці абыходзіце мяне, — як бы жартаўліва, але з даволі прыкметным адценнем крыўды сказала Марына Астапаўна. — Уявіце, што я таксама ўмею спяваць.

Лемяшэвіч прынцыпова не хацеў даручаць ёй гуртка i ўвогуле меў намер, на злосць Бародку i ў пакаранне ёй, часова «байкатаваць» яе, — змаганне ёсць змаганне! — каб Прыходчанка i Бародка адчулі, што ён i не думае адступаць. Але спакой i тактоўнасць, якія яна праяўляла апошні час у дачыненні да яго, часта абяззбройвалі Лемяшэвіча:

ён хацеў зневажаць яе i — не мог. Жанчына гэтая зачароўвала. І таму ён згадзіўся, каб яна кіравала хорам.

Пасля пасяджэння Арэшкін дагнаў Марыну Астапаўну на вуліцы i па-змоўніцку зашаптаў:

— Што ж гэта вы? Ножку мне падставілі, захацелі добранькай быць. А перад кім? А? Ён вас гразёй аблівае, пад Арцёма Захаравіча, пад вашу дружбу падкопваецца… А вы… Эх, вы!.. Зразумейце, калі мы будзем так дзейнічаць, ён нас усіх сагне у рог i не аднаго гэтага старога перацягне на свой бок… А хто ён такі? А? Вы, я, Кавальчукі, Лапіч — мы аснова калектыву, i мы павінны…

Марына Астапаўна прыпынілася, заглянула яму ў твар i з неўласцівым ёй раздражненнем сказала:

— Пайшлі вы к чорту, Арэшка! Абрыдла мне ўсё гэта! І не чапляйцеся вы да мяне! Не ўмешвайце мяне ў вашы інтрыгі. З мяне сваіх досыць!

* * *

Алёша запісваў у аўтатрактарны гурток. Узяўся ён за гэтую справу з энтузіязмам i радасцю, цвёрда верачы, што пры такім кіраўніку, як яго брат, i зацікаўленасці самога дырэктара будуць вынікі, пра якія ён, Алёша, марыў: не адзін ён, а па меншай меры паўкласа будуць вадзіць матацыкл, аўтамабіль, трактар i камбайн.

І як прыемна было б многім яго сябрам, як i яму самому, каб асобным пунктам у атэстаце сталасці было запісана: за час навучання ў школе набыў прафесію шафера, трактарыста ці камбайнера. Алёша быў перакананы, што толькі пры такой умове кожны з выпускнікоў мае права прэтэндаваць на поўную сапраўдную сталасць. А якая ж гэта сталасць, калі нічога не ўмееш рабіць!

Але неўзабаве Алёшу прыйшлося расчаравацца ў сваіх спадзяваннях. Усё ішло добра, пакуль ён вёў запіс у малодшых класах — у сёмым, восьмым, часткова дзевятым: там запісваліся ахвотна. Але як толькі справа дайшла да дзесятага класа, то на яго гарачы заклік, на яго агітацыю адклікнулася толькі адна Каця Гаманок, сакратар школьнага камсамольскага камітэта. Гэтая нястомная i няўрымслівая Каця запісалася ва ўсе гурткі i ўсюды паспявала. Астатнія аднесліся да гуртка з іроніяй, кпілі, бяскрыўдна жартавалі: кожны агітаваў суседа, а сам не запісваўся.

— Рая, давай, табе гэта патрэбна, твая маці багатая, «Масквіча» купіць!

I тут жа — уедлівы галасок ззаду з празрыстым намёкам на энтузіяста гуртка:

— У яе шафёр ёсць, што ёй музыкальный пальчыкі пэцкаць!

Але жарт не меў поспеху: Алёшу паважалі i з яго кахання даўно ўжо не кпілі, самыя насмешнікі ставіліся да яго з сур'ёзнасцю дарослых людзей. Больш даставалася тым, каго не шкадавалі.

— Паўліку Варанцу трэба гэтая прафесія, яму на спатканне далека хадзіць.

— Ай-яй! Вось гэта каханне!

— Маці казала — не намеецца чаравікаў. Разарыў, кажа, сынок на адным абутку.

— Дзіва што! Дваццаць кіламетраў сігаць!

— Ды паволі ён не ходзіць. Бягом усю дарогу!

— Марафонскі бег!

Паўлік, невысокі на рост, непрыкметны хлапчына, чырванеў, баючыся ўзняць галаву. Ён. хадзіў на спатканні ў далёкае сяло да дзяўчыны, з якой год назад пазнаёміўся ў міжраённым піянерскім лагеры. За гэта яму помсцілі аднакласніцы — раўнавалі, як усе вясковыя дзяўчаты, калі хлопцы ідуць у суседнюю вёску.

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Измена дракона. Развод неизбежен

Гераскина Екатерина
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена дракона. Развод неизбежен

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Последний попаданец 12: финал часть 2

Зубов Константин
12. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 12: финал часть 2

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Лэрн. На улицах

Кронос Александр
1. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Лэрн. На улицах

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Контрактер Душ

Шмаков Алексей Семенович
1. Контрактер Душ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.20
рейтинг книги
Контрактер Душ

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша