Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Пакінуўшы Паўла, пераходзілі да агульных успамінаў пра розныя здарэнні i аварыі з машынамі i трактарамі.

— A помніце, як Лашак у рэчцы ўтапіў грактар. Пад'ехаў да абрыву, не затармазіў i — бултых. Ледзь сам выскачыў.

— Ха-ха…. А трактар валамі выцягвалі.

— Дзевачкі, a чулі, як Дубавік на трактары на спатканне ў Задуб'е ездзіў?

— Ara. Едзе — спявае «Дзе ты, мілая мая?» — а насустрач Рашчэня.

— Вось табе i «мілая»!

Дарэмна Каця, памагаючы Алёшу, горача даводзіла, што няма цікавейшага занятку, як вывучаць маторы.

Алёша вырашыў змяніць тактыку i дзейнічаць інакш: пагутарыць асобна з кожным ca сваіх

бліжэйшых сяброў. Ён усё яшчэ не мог паверыць, што многія з ix, больш здольныя, чым нават ён, фізікі, матэматыкі адмовяцца ад такой цікавай справы. На свайго суседа па парце Лявона Цялушу ён асабліва не спадзяваўся, але прапанаваў i яму. Той глянуў з іранічнай усмешкай.

— Перарос, брат, я такі гурток.

— Чаму перарос? — здзівіўся Алёша.

— Ды так… Калі я не ведаў, хто i што я, то — калі ласка — я мог вывучаць, што хочаш. А цяпер мяне гэта не цікавіць… Цяпер я ведаю сваё прызванне. Гісторыку не патрэбна механіка.

— Па-першае, гэта няправільна… Ламаносаў усё ведаў,— горача запярэчыў Алёша. — А па-другое, невядома яшчэ, ці правільна вызначыў ты сваё прызванне. Ты ж i фізіку лепш за ўсіх нас ведаеш…

— Ты наіўны чалавек, Алёша, — адказаў Лявон. — У межах праграмы я павінен усё ведаць. Гэтыя веды будуць ацэнены ў атэстаце.

Валодзя Полаз на прапанову Алёшы замахаў рукамі.

— Не пайду. Не i не. І ты мяне не агітуй, калі ласка. Я чалавек слабы, магу запісацца, але хадзіць усё адно не буду…

— Але ж ты марыш паступаць у электрамеханічны.

— Вось таму, што я мару, што я абавязкова павінен паступіць, я — нікуды! Вось i ўсё! У мяне тройкі праскокваюць. Час узяцда за розум.

Алёша вырашыў пагутарыць з ім па шчырасці. Дарэчы, быў вялікі перапынак, i яны, аддзяліўшыся ад сяброў, спусціліся да Крыніцы, у алешнік, у якім асабліва моцна адчуваліся непаўторныя прыкметы i пахі восені, тыя пахі, якія немагчыма нават вызначыць i назваць. Не кажучы ўжо аб лісцях i траве, сама зямля пахне ўвосень інакш, чым вясной ці ўлетку. А ручай, поўны, з празрыстай вадой, пераліваўся цераз паваленую алешыну, што служыла кладкай, журчаў, булькатаў; у маленькім віры кружылася лісце.

Яны спыніліся каля гэтага месца, загледзеліся ў ручай.

— Ну, a калі не паступіш? — ціха спытаў Аляксей сябра. Ён даўно намерваўся пагутарыць ca сваімі аднакласнікамі — што яны будуць рабіць, калі не ўдасца ажыццявіць запаветную мару — паступіць у інстытуты.

— Не паступлю? — хутка павярнуўся да яго Валодзя, з размаху кінуўшы ў ваду галінку. Алёшу здалося, што твар яго збялеў ад спалоху, а можа, ад сонца, што раптам выбліснула з-за хмар. — Чаму не паступлю?

— Ды мала што бывае… Ведаеш, які конкурс! А ты — не Лявон, мы з табой медаляў мець не будзем. Што тады?

— Пайду ў другі інстытут. Перачакаю год-два.

— A рабіць што будзеш гэты год?

— Паўтараць прадметы.

Алёша ўздыхнуў i нічога не адказаў, бо ўбачыў, што шчырай гутаркі няма — па-рознаму глядзяць яны на ўсё гэта, па-рознаму думаюць.

Гуртком вырашыў заняцца сам Міхась Кірылавіч. Ён расказаў дзесяцікласнікам пра апошнія рашэнні партыі, пра будучыню механізацыі. Алёша чытаў пастанову ў дзень яе апублікавання, штодзённа чуў гаворку аб ёй у сям'і, за абедам i вячэрай, ставіўся з такой жа цікавасцю, як Сяргей, бацька i Лемяшэвіч да ўсяго, што датычылася гэтай пастановы, ведаў усе дэталі i падрабязнасці. З цікавасцю слухаў ён дырэктара i ў класе. Але калі зразумеў, што гэта — своеасаблівая агітацыя, паставіўся

скептычна, цвёрда перакананы, што на яго аднакласнікаў такая агітацыя не падзейнічае — іншым заняты ix галовы. І таму, калі Міхась Кірылавіч проста паставіў пытанне аб гуртку i чалавек дзесяць тут жа далі сваю згоду, Алёша здзівіўся i пакрыўдзіўся на сяброў. Употай, але балюча перажываў ён пасля гэтую сваю няўдачу.

* * *

Рая катэгарычна адмовілася ўдзельнічаць у школьным хоры. Гэта ўсіх здзівіла — лепшая спявачка, самая актыўная дагэтуль удзельніца самадзейнасці! Ніхто не мог растлумачыць прычыну, а сама яна адказвала адно:

— Не хачу — i ўсё! І адчапіцеся, калі ласка, ад мяне.

Каця лічыла сваім абавязкам пагутарыць з ёй, калі не як сяброўка, дык як сакратар камсамольскага камітэта. Да нядаўняга часу яны шчыра сябравалі: увесь час сядзелі за адной партай, чыталі адны кнігі, марылі аб адным i давяралі адна адной самыя патаемныя думкі, спявалі адны песні. І раптам у мінулым годзе (Каці ўвесь час здавалася, што гэта здарылася пасля абласнога агляду илкольнай самадзейнасці) Раіса пачала неяк пазбягаць яе, ухіляцца, шукаць сабе іншых сяброў, а пасля i зусім паставілася так, што яе варожасць да былой сяброўкі пачалі заўважаць усе.

Каця спрабавала ўжо высветліць ix узаемаадносіны, выклікаць Раю на шчырую размову, але пакуль што дарэмна.

Цяпер яна намерылася паспрабаваць яшчэ раз, выкарыстаўшы сваё права сакратара камітэта i гэтую прычыну — тое, што Рая адмовілася ўдзельнічаць у хоры. Яна двойчы прыходзіла ў хату да Снегірыхі, але кожны раз заставала кватаранта — Віктара Паўлавіча. Урэшце яна падпільнавала, як Рая надвячоркам, калі прыгналі статак (увосень яго прыганяюць раней), пасвіла за гародам каля Крыніцы, на участку, дзе калгас сабраў раннюю капусту, сваю карову — тую карову, пра якую ішла слава, што яна дае па тры вядры малака ў дзень.

Рая трымалася ў баку ад малодшых хлапчукоў i дзяўчат, якія таксама пасвілі кароў, i чытала кнігу. Прысесці не было на чым, i яна чытала стоячы.

Заходзіла сонца, праменні яго залацілі верхавіны ліп i таполяў на сядзібе МТС. З-за лесу падымалася i расплывалася па небе ненатуральная яркая чырвань, якая бывае толькі ўвосень i, кажуць, — на дождж. Спачатку яна расплывалася ў бакі, пасля, калі пагас апошні прамень на самай высокай ліпе, пачала падымацца ўгару. А насустрач чырвані, з усходу, наступаў сіні змрок, як бы змагаючыся з гэтай апошняй успышкай гарачага святла.

Ад ручая, з поплаву, патыхала вільгаццю i холадам.

Каця падышла неўзаметку з кустоў i як бы выпадкова — яе малодшы брат таксама пасвіў тут карову.

— Мабыць, пара ўжо гнаць, — сказала яна, каб з нечага пачаць гаворку.

Рая глянула на неба, пасля — на сваю аднакласніцу.

— Што ты чытаеш?

Рая моўчкі паказала вокладку кніжкі i паглядзела на свой ручны гадзіннік. Гадзіннік гэты з'явіўся ў яе зусім нядаўна, i дасціпныя вяскоўцы бадай што здагадваліся, чаму купіла яго для дачкі Снегірыха: пасля таго як Алёша Касцянок атрымаў прэмію — просты гадзіннік, Аксіння на зайздрасць усім купіла дачцэ залаты. А было крыху інакш: Paica сама папрасіла маці купіць ёй гадзіннік, i Аксіння Хвядосаўна зусім не мела намеру купляць залаты. Але, паехаўшы ў горад, яна не знайшла там звычайных гадзіннікаў і, узлаваўшыся, купіла залаты няхай ведаюць, што для адзінай дачкі яна нічога не шкадуе. Няхай цешыцца ў шчасці дзіця! Бацька жыццём заваяваў ёй гэтае шчасце!

Поделиться:
Популярные книги

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

Неудержимый. Книга V

Боярский Андрей
5. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга V

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Хроники сыска (сборник)

Свечин Николай
3. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.85
рейтинг книги
Хроники сыска (сборник)

Сыночек в награду. Подари мне любовь

Лесневская Вероника
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

(Не) Замена

Лав Натали
3. Холодовы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
(Не) Замена

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Страж Кодекса. Книга IX

Романов Илья Николаевич
9. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IX