Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Загадчык, тоўсты флегматычны чалавек у добрым бастонавым касцюме i старэнькім зашмальцаваным гальштуку (Лемяшэвіча заўсёды здзіўляла такая неахайнасць: заплоціць чалавек тысячу рублёў за касцюм i не можа знайсці сем рублёў на гальштук!), выслухаўшы, зморана заплюшчыў вочы, як бы кажучы гэтым: «Ох, абрыдлі вы мне з сваімі скаргамі».

Потым распЛюшчыў вочы, з цікавасцю глянуў на Лемяшэвіча, нібы ўспомніўшы нешта, i шчыра прызнаўся:

— Нічога, брат, не магу зрабіць. Ты думаеш — што, сам я гэта выдумаў? Думает: сядзіць гэткі тоўсты бюракрат, няма яму чаго рабітіь, дык ён мяркуе,

каго б куды перамясціць… Так?.. Не?.. Веру… Ты не думает… Другія думаюць… Не, брат, не сам я гэта выдумаў… Падказалі…

— Хто?

Загадчык аблана пазяхнуў, i вочы яго зноў патухлі i прыплюшчыліся.

— Не мае значэння — хто.

— Але ж вы загадчык аблана.

— Дык што з гэтага?

— Чорт ведае што! Вось што! Ніхто ў нас нічога сам не вырашае. Усім падказваюць. Хто гэта мудры такі, што за ўсіх думае, хацеў бы я ведаць? Для вас, відаць, нейкі інструктар абкома…

Загадчык выпрастаўся, надзьмуўся, вочы яго сталі калючымі, няветлівымі.

— Вось вы якi! Недарма вы ні з кім не ўжываецеся!

— Я яшчэ ні з кім не жыў. Я пачынаю жыць i буду ўжывацца. З добрымі людзьмі, вядома…

— Вось-вось, не жылі… Гэта відаць…

Але, напэўна, кіраўніку аблана нешта падабалася ў гэтым рашучым чалавеку, магчыма, стары прыгадаў сваю маладосць, сваю палымянасць i барацьбу за праўду, бо ён раптам прапанаваў:

— Слухайце… як вас?.. Лемяшэвіч. Хочаце, я вам дам другую школу? Тут, у горадзе.

— Не, не хачу.

— Не хочаце? Дзівак. Любы дырэктар узрадаваўся б.

— Я ехаў у Крыніцы i буду там!

Міхась Кірылавіч з аблана накіраваўся ў абком, да Малашанкі.

Ён не сумняваўся, што сакратар абкома, які прысутнічаў пры яго размове з Бародкам па лузе, адразу зразу мее, чым абумоўлены яго перавод, абурыцца i спыніць гэтае самадурства.

Яму пашанцавала: Малашанка быў у кабінеце i праз гадзіну, скончыўшы нейкую нараду, прыняў яго. Прыняў ветліва, як добрага старога знаёмага. Моцна ціснуў руку, пасадзіў на каналу i сам сеў побач.

— На рыбу не ездзілі больш? Цудоўна мы правялі дзянёк тады. Мой сын проста трызніць… Спакою не дае: паедзем ды паедзем яшчэ… А куды там нашаму брату ехаць! Не адарвешся. Як там ваш вучань — Касцянок? Залаты хлопец. Падтрымайце яго. Зрабіце так, каб яго прыклад перанялі іншыя!

«Не ведае», — з радасцю падумаў Лемяшэвіч пасля гэтых слоў сакратара. Яны хвілін пятнаццаць гутарылі аб політэхнічным выхаванні, проста, сардэчна, як належыць людзям, якіх гэтае. пытанне па-сапраўднаму кранае. Потым Лемяшэвіч выказаў сваю скаргу — сваю нязгоду з рашэннем аб пераводзе. Выказаў спакойна, ні ў чым не абвінаваціўшы i не папракнуўшы Бародку.

Малашанка перайшоў з канапы за стол, Лемяшэвіч перасеў у крэсла каля стала, i прыём адразу набыў афіцыйную форму. Відаць, адчуўшы гэта, Малашанка, чалавек просты, не чыноўнік у душы, па-дамашняму пачухаў патыліцу.

— Не ведаю, што вам адказаць. Цяжка, не разабраўшыся, умешвацца ў справы райкома. Райкому на месцы лепш відаць.

— Але вы ведаеце, чаму я не падабаюся Бародку ў Крыніцах. Вы помкіце. нашу размову на лузе?..

— Помню, помню. Усё помню, — хутка адказаў Малашанка, але так, што ў Лемяшэвіча знікла жадание напамінаць гэтую

размову i наогул усю гісторыю з Марыиай Астапаўнай.

Ён моўчкі пачакаў, што ж нарэшце вырашыць Малашанка. Той зноў пачухаў патыліцу i спытаў:

— А чаму вам, Лемяшэвіч, не пайсці туды? Я ведаю Ліпнякі. Далібог, не горшае месца.

Міхась Кірылавіч узлаваўся:

— Ды тут справа прынцыпу, Пётр Андрэевіч! Чаму я павінен уступаць Бародку, яго самадурству? Я прыехаў у Крыніцы… Я не горшы за яго камуніст…

Малашанка зморшчыўся — яму не падабалася гэтая успышка.

— У вас свой прынцып, у Бародкі — свой. А нам разбірайся. Думаеце, гэта легка? Не, нялёгка. A колькі такіх скарг, заяў… Да таго ж я павінен вам сказаць… вы чалавек разумны, адукаваны… добры камуніст… Мы павінны падтрымліваць аўтарытэт сакратара райкома, мы — зверху, вы — знізу… Інакш што ў нас будзе?

Лемяшэвіч хацеў нешта запярэчыць, але пасля гэтых слоў асекся, змоўк, глянуў на Малашанку i дрыжачай рукой уставіў у высокую падстаўку на прыборы тоўсты сіні аловак, які немаведама як апынуўся ў яго руках. Малашанка зразумеў, што Лемяшэвіч незадаволены яго словамі, i сказаў проста, шчыра:

— Добра, я разбяруся, таварыш Лемяшэвіч. Я абяцаю вам разабрацца аб'ектыўна. Вы напішыце заяву i пакіньце… Ведаеце, форма патрабуе. А наогул — можаце лічыць сябе дырэктарам Крыніцкай школы на доўгія гады. — Малашанка проста, па-сяброўску ўсміхнуўся i моцна паціснуў на развітанне руку.

15

У тую вераснёўскую ноч многія работнікі ляглі спаць вельмі позна. Далека за поўнач гарэла святло i ў кабінеце Бародкі. Сакратар райкома чытаў. Зазваніў тэлефон. Бародка нездаволена адарваўся ад газеты, узяў трубку. Гаварыў другі сакратар Птушкін, кватэра якога была якраз насупраць райкома.

— Арцём Захаравіч, што ж ты рэжым дня парушаеш? З цябе бяруць прыклад…

Бародка засоп у трубку i адказаў не адразу.

— Які там да д'ябла рэжым. Рэжым — гэта для ўсіх іншых. А нам, сакратарам сельскіх райкомаў, не да рэжыму зараз. Прачытаў пастанову?

— Прачытаў.

— Хутка вы чытаеце… Я вось цэлы вечар сяджу, па костачках разбіраю, аналізую кожнае палажэнне.

Ён глянуў на разгорнутую на стале газету, якая мела дзіўны выгляд: уся стракацела ад рознакаляровых рысак, стрэлак, надпісаў, абводак. Палі, у прасветах паміж раздзеламі, густа спісаны чырвоным, сінім, зялёным алоўкамі i чарніламі. Вылучаліся асобныя падкрэсленыя выразы: «Каровы Адамчука», «Махнач i яго палітыка», «Чым стварае матэрыяльную зацікаўленасць Лазараў?», «Бюракраты з Упаўмінзага», «Зноў каровы… Сініцын, Кот, Пузікаў», «Рашчэня i Баранаў» i інш. Сэнс гэтых выразаў разумеў толькі сам Арцём Захаравіч, хоць некаторыя з ix тут жа тлумачыліся, развіваліся на палях газеты дробнымі чарнільнымі надпісамі. Чытаючы вось гэтак, з алоўкамі, з пяром, Арцём Захаравіч адчуваў радасць творчасці. Не заставалася ніводнага пункта пастановы, на які ён не знайшоў бы прыкладу са свайго раёна. У яго галаве канчаткова складваўся даклад, які, ён ведаў, трэба будзе рабіць у самыя бліжэйшыя дні на сходзе актыву ці пленуме райкома.

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Измена дракона. Развод неизбежен

Гераскина Екатерина
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена дракона. Развод неизбежен

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Последний попаданец 12: финал часть 2

Зубов Константин
12. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 12: финал часть 2

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Лэрн. На улицах

Кронос Александр
1. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Лэрн. На улицах

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Контрактер Душ

Шмаков Алексей Семенович
1. Контрактер Душ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.20
рейтинг книги
Контрактер Душ

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша