Крыніцы
Шрифт:
— Ого! Патап сёння, што жаніх!
І паводзіў ён сябе незвычайна. Калгаснікі прывыклі ўжо, што ён калі гаварыў, то глядзеў не на людзей, а некуды ў стол ці пад ногі таму, з кім размаўляў. Прамовы яго былі блытаныя i цяжкія для разумения. Ён сам выказваў амаль усе прапановы i надзвычай рэдка ставіў ix на галасаванне на пасяджэнні праўлення i нават на агульным сходзе. Калі яму пярэчылі, ён або неяк спрытна замінаў пытанне i пераходзіў да іншага, аднак пасля ўсё адно рабіў па-свойму, або адказваў: «Добра, пагутару там, — i махаў рукой некуды ў прастор, маючы на ўвазе, мабыць, райцэнтр,
І раптам сёння Патап Міронавіч Махнач стаў не падобны на самога сябе. Ён з'явіўся на пасяджэнне не толькі паголеным i па-святочнаму апранутым, але нейкім жвавым, гаваркім i прыветлівым. Гаварыў больш энергічна i таму цікавей, час ад часу ўзнімаў галаву, глядзеў у вочы членам праўлення, якія сядзелі на першым радзе, разоў колькі нават уеміхнуўся, хоць усмешка была нейкай нясмелай, i часта пытаўся:
— Як таварышы думаюць, правільна я кажу?
Дайшоўшы да разгляду «дробных» пытанняў, ён прасіў:
— Таварышы, прашу, давайце прапановы. Давайце памяркуем, таварышы. Мы калектыўна павінны вырашыць… А як жа! Мы ўсе гаспадары, таварышы…
Ніколі раней ён так часта не паўтараў слова «тавары шы».
Лемяшэвіч бываў раней на сходзе i на пасяджэннях праўлення, ды i іншыя сустрэчы, пачынаючы ад першай на лузе, дазволілі яму распазнаць Махнача. Цяпер Міхась Кірылавіч сядзеў i ламаў галаву: якая прычына нечакана так перайначыла гэтага чалавека? Няўжо ранейшыя яго паводзіны ішлі не ад натуры, не ад характеру, a з'явіліся ў выніку асаблівых умоў працы i жыцця? Ці, магчыма, гэтае, сённяшняе, у ім не натуральнае, а проста — ігра, якой ён хоча дасягнуць пэўнай мэты? Але якая ў яго мэта? Навошта яму спатрэбілася паказваць сябе перад калгаснікамі лепшым, чым ён ёсць у сапраўднасці? Чаго ён хоча дамагчыся гэтым? Ці, можа, у яго нейкая свая асабістая радасць i ён такім чынам хоча падзяліцца ёю з людзьмі?
Яму адказала Аксіння. Хвядосаўна. Яна раптам цяжка ўздыхнула і, нахіліўшыся да Лемяшэвіча, зашаптала на вуха, не зважаючы на тое, што шэпт яе чуюць усе еуседзі i зацікаўлена азіраюцда.
— Слабы наш Патап. Прыйдзецца i яго выганяць, — яна сказала гэта так, быццам лес Махнача палкам залежаў ад яе адной. Лемяшэвіч здзівіўся. Не вельмі даўно, у дзень свайго прыезду ў Крыніцы, ён чуў ад яе зусім іншае пра старшыню — яна хваліла Махнача, спрачалася з дачкой, калі тая сказала, што народ не любіць яго.
Што ж здарылася паміж імі за гэтыя два месяцы? Зацікаўлены Лемяшэвіч хацеў быў прыгадаць ранейшыя яе словы, але Аксіння Хвядосаўна зашаптала зноў:
— Калі адчуваў сваю сілу, дык яшчэ трымаўся. А як жа — гаспадар i ўладар! Што яму праўленне!
A адчуў слабасць — i, бач, як закруціўся… не пазнаць. Як артыст які… «Таварышы, таварышы…» Мы ўсе таварышы, калі добра працуем… А не змог працаваць — дык які ты нам таварыш! І няма табе чаго перад народам хвастом круціць… Мы цябе наскрозь бачым…
Лемяшэвіча здзівіла прадбачлівасць гэтай жанчыны. Яна першай адгадала прычыну нечаканай ліслівасці Махнача i бадай што адгадала правільна.
Аксіння Хвядосаўна нечакана i рашуча запярэчыла супроць адной прапановы старшыні. Махнач прапанаваў значна павысіць плату для служачых за карыстанне электраэнергіяй. Абгрунтаваў ён гэта тым, што настаўнікі, медработнікі, служачыя МТС больш за ўсё спажываюць энергіі, бо ў ix не па адной-дзве, а па некалькі лямпачак i толькі яны карыстаюцца электрапрыборамі.
— …Дык няхай плоцяць за калгаснае… А хто лічыць, што многа, няхай лічыльнік ставіць — будзем па лічыльніку… А як жа! Каб парадак быў, як у горадзе… Усё гэта — калгасная капейка… А калгасная капейка — наша капейка, таварышы…
Нават Лемяшэвіч лічыў, што па сутнасці гэта правильна, хіба толькі Махнач называў залішне вялікую суму. Ён бачыў, што i члены праўлення, якія сядзелі побач, схільны падтрымаць гэтую прапанову. Але цяжка варухнулася яго суседка злева — Аксіння Хвядосаўна, неўзнарок штурхнула яго локцем i ўстала.
— Не! Няправільна! Капеечнікі мы пасля гэтага! У нас тысячы гінуць — міма праходзім, не бачым. А тут — знайшлі, за кошт каго касу папаўняць… Эх, вы! — Яна павярнулася да ўсіх i дакорліва паківала галавой. — З каго мы хочам дзерці гэтыя няшчасныя капейкі? З настаўніка, які вочы слепіць над сшыткамі нашых дзяцей? Які ў жыццё нашых дзяцей выводзіць…
— Нічога, заплоцяць… Яны тысячы заграбаюць, — выгукнуў задзёрысты голас з задніх радоў.
— …Ca служачых МТС? Якія зямлю нашу апрацоўваюць…
— Зямлю трактарысты апрацоўваюць! — азваўся той жа голас.
Аксіння Хвядосаўна на момант сціхла, паднялася на насках i заглянула ў заднія рады, сурова спытала:
— Хто гэта там такі разумнік? Ці не той, што семнаццаць працадзён за год мае?
Калгаснікі засмяяліся, заварушыліся. Увогуле, у пакоі запанавала ажыўленне: народ любіць спрэчныя пытанні.
Аксіння Хвядосаўна энергічна ссунула з галавы хустку, як бы рыхтуючыся да бойкі.
— …Партыя спецыялістаў прысылае нам, з горада людзей, ад святла i цяпла… А мы давайце меркаваць, за што б з ix яшчэ злупіць. Давайце за ваду з нашых крыніц установім плату. Крыніцы ж у нас святыя былі…
Словы гэтыя многіх рассмяшылі, але Лемяшэвіч адчуваў, бачыў, што большасць усё яшчэ не на яе баку, што болыдасць складалі людзі, якім усё адно, як будзе вырашана гэтае, на першы погляд, дробязнае пытанне. Ім — абы паслухаць спрэчку, а калі ўдасца, самім уставіць некалькі слоў.