Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Ну, што ты! Абком заняўся.

— Я казаў, што трэба рабіцы Чаго няма на базе, можна знайсці ў іншай МТС. Трэба шукаць… Ca мной не згадзіліся. А я сёння ўначы сазваніўся з Холміцкай МТС. Там у мяне сябар, разам на завочным вучыліся… Калі ласка, дайце машыну, i я да вечара дэталі прывязу. Пазычу.

Рашчэня, нічога не адказаўшы, зняў трубку, пазваніў у раённы цэнтр — у адну, потым у другую i трэцюю арганізацыі, i, знайшоўшы нарэшце свайго намесніка па палітычнай частцы, які амаль штодня сядзеў у раёне на розных нарадах, загадаў яму неадкладна, без затрымкі вярнуць машыну. Пасля гэтага дырэктар цераз стол працягнуў Касцянку руку.

— Дзякую табе, Сяргей Сцяпанавіч. Вернецца машына — сядай i язджай.

— У прамысловасці гэта больш развіта — узаемавыручка,

а мы быццам канкурэнцыі баімся, быццам не агульную справу робім, — без патрэбы абараняў сваю прапанову Касцянок.

Відаць, думаючы пра нешта сваё, Рашчэня глянуў на яго i сказаў:

— Шчаслівы ты чалавек, Сяргей Сцяпанавіч. Акадэмію скончыў… Інжынер. Хапіла ў цябе волі, цярпення… А я… таксама мог вучыцца, але сам вінаваты — паленаваўся. Думаў, адной практыкі хопіць у жыцці!

— Што гэта вы сёння на практыку накінуліся? Баранаў крычыць: «Я — практык!» i ні чорта не робіць.

— Ты мяне з Баранавым не раўнуй, — спахмурнеў Рашчэня. — Баранаў — капеечнік… Яму — абы цёплае месца. А я прычэпшчыкам пайду, а МТС не пакіну. Я душой зжыўся… Я сёння, брат, ведаеш колькі за ноч перадумаў! І адчуў сэрцам: без МТС не магу…

Ён падняўся, адышоў ад акна і, барабанячы па падаконніку пальцамі, пасля даволі працяглага маўчання сказаў:

— Незалежна ад таго, як будзе ставіцца пытанне аба мне, я буду прапаноўваць i дамагацца аднаго, каб галерным інжынерам пакінулі цябе.

— Ну, што вы!..

— Калі ты па-сапраўднаму любіш справу, ты не павінен адмаўляцца.

— Ды мяне проста не прызначаць.

— Прызначаць! — упэўнена заявіў Рашчэня i хораша, па-бацькоўску ласкава ўсміхнуўся маладому механіку. — А цяпер я на грузавічку паеду ў брыгады, з людзьмі пагутару, а ты — чакай «газіка» i ляці па дэталі. Будзем працаваць, як тут напісана. — Ён паказаў на газету.

* * *

На дварэ ішоў дождж, асенні, дробны, але яшчэ цёплы, церушыў, як праз сіта. Суцэльная хмара, без прасветлін, нерухома вісела нізка над зямлёй. За майстэрняй плакалі вербы, ранялі долу першае жоўтае лісце. Адзін нават яшчэ не пажаўцелы ліст зляцеў з дуба. Сяргей злавіў яго на ляту, ласкава выцер далонямі кроплі i, задраўшы галаву, глянуў на дуб. Яму заўсёды, калі ён бачыў зламаную галіну, рабілася шкада гэтага волата, нібы ў тым, што ўдарыла маланка, вінаваты ён, Сяргей, а не наадварот: дуб вінаваты, што яго ледзь не скалечыла. Але i расколаты, паранены дуб упрыгожваў сядзібу. Баранаў прапаноўваў' яго спілаваць, Сяргей запярэчыў, супрацоўнікі падтрымалі Сяргея: да дуба прывыклі i не ўяўлялі МТС без яго.

Па звычцы ўсё заўсёды мець пры сабе: гайкі, шурупы, пракладкі i іншыя дробныя дэталі — Сяргей i лісток дубовы машынальна схаваў у кішэню.

У кузні пры майстэрні гулка стукаў аўтаматычны молат i гудзеў горан. Калі молат змоўк, стала чуваць, як на гідрастанцыі шуміць вада. Акрамя гэтых гукаў i ледзь чутнага шалясіlbення дажджу аб лісце дрэў, больш нідзе — ні гуку, i нідзе ніводнай жывой душы — ні на сядзібе, ні на дарозе, што вяла ад МТС у вёску. Дзіўны настрой апанаваў Сяргея: у душы расла радасць, нейкая ўрачыстасць i адначасова, як часта здараецца ў такія пахмурныя асеннія дні, нараджаўся смутак. Радасць ішла ад задавальнення сваёй працай i размовай з дырэктарам. Ён не быў чалавекам славалюбівым i ніколі не імкнуўся да высокіх пасад, але прапанова Рашчэні зараз, пасля пастановы, прыйшлася яму даспадобы. А чаму сапраўды яму не стаць галоўным інжынерам, калі, вядома, прызначаць? Ён адчувае, што ўмення, вопыту, адукацыі ў яго даволі, каб працаваць у дзесяць, дваццаць разоў лепей, чым працаваў «практык» Баранаў. Сяргей засмяяўся, успомніўшы, як Баранаў крычаў яму гэтае слова — «практык», якое, мабыць, яму здалося абразлівым. Смутак ішоў ад няздзейсненых жаданняў i мар, ад успаміну пра Наталлю Пятроўну i яшчэ ад нечага невядомага, магчыма, ад асенняга надвор'я, ад гэтага дробнага i нуднага дажджу. Хацелася схавацца ад яго, але не проста куды-небудзь, не пад абычыю страху. Не, хацелася пад яе страху. Ён уявіў яе светлы, чысты пакой з прыгожымі карункавымі гардзінамі

на вокнах. І вось ён там… Няхай на дварэ дождж, няхай з клёна, што пад яе вокнамі, падае залатое лісце i некаму іншаму, у каго няма такога шчасця, наганяе смутак. А яму радасна, утульна, хораша. Яму нічога больш не трэба, толькі глядзець у яе твар, у яе вочы — лепшых вачэй няма ў свеце! — глядзець бясконца, моўчкі… Не, узяць яе руку, пяшчотна сціснуць заўсёды крышачку халодныя ад спірту i эфіру тонкія пальцы… Гарачая хваля найвялікшага шчасця залівае яму грудзі, часта i гулка стукае сэрца, хваля дакатваецца да твару: гараць шчокі, вушы. Ён сціскае яе руку мацней, нахіляецца i цалуе яе маленькі кулачок. «Наташа! Мілая, слаўная, родная! Я не магу так далей… Я люблю цябе! Люблю!.. І дачку тваю люблю. Вы для мяне самыя блізкія, самыя дарагія… І нічога нам не можа перашкодзіць! Наташа! Зразумей мяне… Скажы адно слова. Не, лепей не гавары, бо ты зноў скажаш не так… Лепей памаўчым… Дай мне пасядзець вось гэтак каля цябе i думаць… думаць, што я заўсёды тут… Заўсёды з табой… І няхай ідзе дождж!»

Летуценні так апанавалі яго, што колькі хвілін ён, забыўшыся на ўсё навакольнае, быў у пакоі Наталлі Пятроўны, размаўляў з ёй. На самай справе ён падыходзіў да вёскі. Сяргей уздыхнуў:

— Эх, Наташа… Наталля Пятроўна!

Мара нарадзіла жаданне — пабачыць яе (ён не бачыў яе ўжо колькі дзён), сказаць ей самыя звычайныя, будзённыя словы, напрыклад што-небудзь пра надвор'е, i ў адказ пачуць яе голас. Але ён ведаў, што дома яе ў такі час няма, што яна ў амбулаторыі. І ён не ўтрымаўся, каб не зайсці туды, праходзячы міма. Ен спадзяваўся, што з-за непагадзі там нікога не будзе (расказвала ж Наталля Пятроўна, што ёй часам даводзіцца гадзінамі чакаць хворых), i тады хоць часткова здзейсніцца яго нечаканая мара: ён пасядзіць з ёй у адным пакоі, у якім прыемна пахне лекам i i свежай цыратай.

Але, як на злосць, у прасторнай прыёмнай сядзела чалавек сем жанчын. Ён прывітаўся кіўком галавы i сціпла сеў каля самых дзвярэй, у думках лаючы сябе — навошта ён зайшоў сюды? Цяпер няёмка было адразу выходзіць, але i чакаць — чаго чакаць? За дзвярамі, што вялі ў кабінет урача, чуўся суровы голас Наталлі Пятроўны: яна выгаварвала нейкаму хвораму за парушэнне рэжыму.

Адна з жанчын, яго суседка i равесніца, насмешліва паглядзела на Сяргея з-пад насунутай да самых вачэй хусткі. Другая, старэйшая, сказала яму:

— Ідзі, Сцяпанавіч, першы, калі выйдзе Рыгор… Ты — чалавек рабочы.

Сяргей падхапіўся.

— Не, нічога. Я пасля… Дзякую. Я толькі хацеў ад галавы папрасіць, — і як бы ў пацверджанне, што ў яго сапраўды баліць галава, ён дакрануўся да лба. — Але гэта глупства… Я пасля, — i хутка выйшаў.

У калідоры пачуў, як, засмяяўшыся, сказала суседка:

— Ад галавы яму трэба! Ад сэрца яму трэба, а не ад галавы!

16

Лемяшэвіча здзіўляла i абурала, што ў такой вялікай вёсцы побач з МТС так заняпала культурная работа — ні лекторы я, ні гурткоў мастацкай самадзейнасці — нічога не было. У калгасным клубе, дзе ў вокнах не хапала палавіны шыбаў i па зале гуляў вецер, толькі дэманстраваліся кінафільмы, ды i то не часта i бяспланава. За клуб гэты ніхто не адказваў. А хата-чытальня знаходзілася пры сельсавеце, у маленькім пакойчыку, i выконвала толькі адну функцыю: чалавек, які ёю загадваў, больш-менш акуратна выдаваў кніжкі з бібліятэкі, якая, дзякуючы любві Раўнапольца да літаратуры, была нядрэнна ўкамплектавана.

У школе працаваў адзін агранамічны гурток Вольгі Калінаўны, не надта шматлікі — дзяўчаткі шостага — восьмага класаў. Вучні дзевятага i дзесятага класаў у гуртку не ўдзельнічалі: ix мары былі ўжо далёка — у інстытутах, i ўсе гурткі ім здаваліся дзіцячай забавай. Лемяшэвіч разгадаў гэты настрой i адразу ж, у пачатку навучальнага года, пачаў дамагацца, каб выхаваўчая работа была цікавай i плённай. На адно з пасяджэнняў педсавета ён запрасіў старшынь сельсавета i калгаса, Полаза i Сяргея Касцянка. Махнач не з'явіўся, ходь i абяцаў прыйсці.

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Измена дракона. Развод неизбежен

Гераскина Екатерина
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена дракона. Развод неизбежен

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Последний попаданец 12: финал часть 2

Зубов Константин
12. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 12: финал часть 2

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Лэрн. На улицах

Кронос Александр
1. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Лэрн. На улицах

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Контрактер Душ

Шмаков Алексей Семенович
1. Контрактер Душ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.20
рейтинг книги
Контрактер Душ

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша