Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Я, таварыш дырэктар, пражыла на свеце — дзякую Богу… І сама ўмею разбірацца ў людзях. Дык пачуйце ад старой калгасніцы… што Віктар Паўлавіч, якога вы немаведама за што незалюбілі, сапраўдны чалавек i настаўнік. Ba ўсякім разе, не вам раўня… А вы недавучыліся i цяпер лезеце ў чужыя душы, як той поп. А я з маладосці не люблю папоў.

Міхась Кірылавіч азірнуўся i ў паласе святла ў кветніку ўбачыў доўгі цень Арэшкіна. Яму стала смешна.

— Сапраўдныя чалавекі не падслухоўваюць чужых размоў,— сказаў ён, ашаламіўшы сваім нечаканым смехам Аксінню Хвядосаўну, а потым здзівіў яе яшчэ больш, калі развітаўся вельмі дружалюбна: — Добрай ночы, дарагая Аксіння Хвядосаўна! Усяго найлепшага вам!

18

Гэта

была восень вялікага руху, восень разумнага перамяшчэння кадраў — з кабінетаў устаноў, з цэхаў заводаў у майстэрні МТС, у калгасы, бліжэй да зямлі. Тысячы людзей пакідалі абжытыя месцы i ехалі туды, куды клікала партыя. Гарачая была пара ў рабоце гарадскіх i сельскіх партыйных камітэтаў!

Бародка зразумеў усю грандыёзнасць вялікай перабудовы i спачатку ўзрадаваўся, але не тым вынікам, якія прынясе гэтая перабудова, а самой магчымасці «папрацаваць на ўвесь размах», «штурмануць» i такім чынам паказаць сябе. Але выявілася, што гэта не кампанія па размяшчэншо пазыкі ці па падпісцы на газеты i што штурмам тут не многа дасягнеш. Тут мала памагала яго кіпучая дзейнасць, няспынная язда па калгасах. Каб умацаваць МТС i калгасы лепшымі кадрамі, патрабавалася нешта іншае — інакшы кірунак думак, інакшы стыль работы з людзьмі. Ён ухапіўся за адзін спосаб: настойліва патрабаваў ад абласных арганізацый прысылкі спецыялістаў. Раз-пораз ездзіў у абком сам. І вось аднойчы Малашанка, да якога ён заходзіў папросту, як да старога друга, выказаў яму не па-сяброўску, a даволі афіцыйна:

— Што вы, таварыш Бародка, усё на абком? Аграномаў вам дай, механізатараў — дай, старшынь калгасаў — дай. А вашы ўласныя кадры? Каго вы з раённага актыву паслалі ў калгасы? Няма каго? Значыцца, у вас самыя дрэнныя кадры, самы слабы раён! А вы нам пыл у вочы пускалі. Глядзіце, што робіцца ў вашых суседзяў! Пачаўся сапраўдны pyx за пасылку адказных работнікаў на сяло. У Сасноўцы, напрыклад, другі i трэці сакратары самі заявы падалі. Кал i ласка… У Базылевічах… У Калінавічах… А. вы ўсё зверху чакаеце!

Арцём Захаравіч з абкома паехаў не ў калгасы, а назад у райцэнтр, па дарозе абдумваючы, каго накіраваць у калгасы, з каго зрабіць пачатак. І — дзіўная рэч! — як ён ні думаў, як ні перамяшчаў, выходзіла, што сапраўды вельмі мала людзей вартых, якіх з лёгкай душой можна паслаць старшынямі калгасаў, з упэўненасцю, што яны не падвядуць, што з імі можна будзе выконваць любыя заданы. Трэці сакратар? Туберкулёзнік, кожны год на паўгода ca строю выходзіць. Другі сакратар? Гэты нічога, бадай, што змог бы. Але хто ж застанедца тады ў райкоме? Загадчык сельгасаддзела i намеснік старшыні райвыканкома? Гэтых у конюхі нельга браць, не тое што… «Але ж… падабраў кадры, таварыш Бародка, — упікнуў ён самога сябе. — Каго ж усё-такі? Лемяшэвіча? — мабыць, даўся яму ў знакі гэты Лемяшэвіч, што думка так часта спыняецца на ім. — Не, не падыдзе… Каб ён быў спецыяліет, а так — зноў можна пагарэць. Пракурора? Але! Гэты зможа… Няхай ідзе папрацуе. Гэта яму не прыгожыя прамовы гаварыць! Няхай адтуль, з калгаса, пакрытыкуе. Каго яшчэ? Рэдактара? Таксама можна. Чалавек з вялікай адказнасцю за справу. Такі не падвядзе… Дырэктара крухмальнага завода можна…»

Усцешаны, што ўсё-такі ёсць у раёне людзі, якім можна даручыць калгасы, Арцём Захаравіч пакрыўджана пагразіў сакратару абкома: «Нічога, таварыш Малашанка, не адстанем i мы».

У райкоме памочнік сярод іншых папер прынёс некалькі спраў па прыёму, што паступілі ад арганізацый. Арцём Захаравіч, хоць хапала іншых больш неадкладных спраў, пачаў адразу ж праглядваць папкі — цікава, якая арганізацыя расце, што за людзі, бо людзей ён ведаў амаль усіх у раёне. I раптам… быццам замест папкі яму трапіла немаведама што… ён уздрыгнуў i аглянуўся, хоць у кабінеце,

акрамя яго, не было ні душьк

«Бародка Алена Сямёнаўна».

Арцём Захаравіч не адразу паверыў сваім вачам, не адразу разгарнуў папку. На міг бліснула не сумненне, а надзея: не яна, нехта іншы. Але ва ўсім раёне — ніводнага Бародкі, гэта ён ведаў напэўна.

Ён разгарнуў папку i засмяяўся, на момант яго ахапіла незразумелая весялосць: яго жонка, з якой ён пражыў дваццаць год, гадаваў дзяцей, уступае ў партыю, а ён пра гэта i слова не чуў i, каб не быў сакратаром, невядома калі даведаўся б. Ён уважліва i з цікавасцю перачытаў анкету, біяграфію. Весялосць замяніла злоснае раздражненне, выкліканае пачуццём асабістай абразы. Асабліва закіпела злосць, калі ён прачытаў, што першую рэкамендацыю, яшчэ месяц назад, ёй даў Валатовіч. Дык вось яно як, паважаная Алена Сямёнаўна! Мужу — ні слова, ён для цябе вораг. Лепшы дарадца твой Валатовіч, які падкопваецца пад Бародку. Але… помета, якую можа прыдумаць толькі жанчына. А пад яе ўплывам дзеці… Хутка i дзеці адвернуцца, Коля ў Валатовічаў гатоў заначаваць… Валатовіч!..

Думкі гэтыя перапыніў тэлефонны званок. Гаварыў намеснік рэдактара абласной газеты Стукаў, стары знаёмы Бародкі,— разам некалі працавалі.

— Што новае маеш? Як перабудоўваешся? — спытаў пасля прывітання Стукаў.— Даў бы якое-небудзь новае пачынанне, а мы падхапілі б, асвяцілі, каб прагрымела на ўсю рэспубліку.

— Лёгка вам падхопліваць гатовае, пісакам, — непрыязна адказаў Бародка. — Пачынанне! Гэта табе не ў газеце — сеў, напісаў — i любое пачынанне гатова! Прывыклі вы лёгка пачынанні фабрыкаваць! А ты на мае месца сядзь ды паглядзі, як яно пачынаецца, новае…

— Нешта, брат, ты песімістам робішся. Народ радуецца, а ты… Спалохаўся? Не бойся, твае пазіцыі моцныя!

— Пайшоў ты…

— Жартую, Арцём Захаравіч! Мне таксама нярэдка настрой псуюць… Я к табе вось па якой справе… Атрымалі мы пісьмо… пра дырэктара Крыніцкай школы. Паслухай… я — галоўнае, сутнасць…

Бародка, як пачуў, што гутарка ідзе пра Лемяшэвіча, адразу чамусьці ўспомніў свае перапыненыя думкі аб Валатовічу.

«Валатовіч — Лемяшэвіч! Зноў! — успомнілася тая непрыемная ў жніўні размова. — Чорт ведае што! Усе непрыемнасці звязаны з імі двума… І заўсёды нейкае фатальнае супадзенне i паслядоўнасць: Валатовіч — Лемяшэвіч… Глупства, безумоўна, а настрой пеуе… Ara, нехта i да яго дабраўся… Што? Дошкі прадаваў? Ara, вось ты якая цаца! Так, так!»

Заняты сваімі думкамі, ён спачатку слухаў няўважліва i звяртаў увагу толькі на тое, што пасавала да яго думак. Прапусціў міма вушэй i канец — прозвішча людзей, якія падпісаліся пад пісьмом.

— Што ты скажаш? — спытаў намеснік рэдактара.

— Там недзе ў пачатку сказана: не шанцуе школе на дырэктараў… Правільна сказана. Дрэнь, безумоўна, дырэктар! Выскачка, самаўпэўнены, хацеў паставіць сябе над райкомам… І п'е. П'е! Мне расказвалі.

— Значыцца, усё правільна? Можна даваць? Думаем — у форме фельетона чытачоў. Напісана жыва, дасціпна, мала што i правіць трэба. А нас крытыкавалі; што мы мала фельетонаў даём. Значыцца, пад тваю адказнасць?

— Чаму пад маю? У мяне хапае за што адказваць без гэтага!

— Але ж я — афіцыйна правяраю факты. Ты сакратар райкома…

— Ну, давай! І адчапіцеся вы ад мяне са сваім Лемяшэвічам!

— Лячы нервы, Арцём! — пажартаваў Стукаў.

Бародка кінуў тэлефонную трубку І, адразу забыўшы.

ся на гэтую размову, зноў у думках вярнуўся да Валатовіча. Вельмі цяжка растлумачыць, у сувязі з чым, у якой лагічнай паслядоўнасці раптам узнікла думка, за якую ён схапіўся з радасцю, як за найвялікшае адкрыццё. «Паглядзім, як ты закруцішся, стары дэмагог!» — думаў ён, ходзячы па кабінеце ў чаканні старшыні райвыканкома. Калі той нарэшце прыйшоў, Бародка адразу ж, без усялякай прадмовы, сказаў:

Поделиться:
Популярные книги

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

Неудержимый. Книга V

Боярский Андрей
5. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга V

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Хроники сыска (сборник)

Свечин Николай
3. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.85
рейтинг книги
Хроники сыска (сборник)

Сыночек в награду. Подари мне любовь

Лесневская Вероника
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

(Не) Замена

Лав Натали
3. Холодовы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
(Не) Замена

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Страж Кодекса. Книга IX

Романов Илья Николаевич
9. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IX