Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лісце каштанаў

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Нас, калі ўлічваць Нонку, было сем чалавек. Тых - дванаццаць. І гэта толькі з адной Падвальнай. Мы і чакалі, і пабойваліся гэтага дня.

...І вось гэты дзень настаў. Мы зразумелі гэта таму, што яшчэ з раніцы на вал узлезлі два хлопцы і пачалі адтуль гарлаць нам:

– Гэй вы, нізавое балота! Пачым жабяняты?!

– Чакайце, дагаўкаецеся!
– адказвалі мы.

– Як бы вам гаўкаць не давялося.

– Вы брэшаце - вы і гаўкаць будзеце.

– Паб'ём Раланда з вашывай бандай.

– А ў вас з вашым Гнатам нешта нечым напхата.

– Выходзьце

вечарам у сем, калі смеласці хопіць. Мы вас біць будзем.

– Выйдзем, анягож. Толькі глядзіце, як бы мы вам рылам не наторкалі ў тое, што са страху зробіце.

Нагаварылі, словам, процьму, проста-такі кучу разумных рэчаў. А нагаварыўшы, сталі думаць, як не абняславіцца.

Дом, на які абапіраліся нашы тылы, той дом, у якім жыў Кульба, у плане быў падобны на літару "П". Справа ад яго, калі стаць спінаю да ніжняй часткі гэтага "П", быў глухі мур шматпавярховага дома. Злева - брукаваны з'езд з вуліцы непасрэдна ў двор, а за ім - фасад яшчэ аднаго, пяціпавярховага дома. Злева і справа, такім чынам, нам не было чаго баяцца нападу. На жаль, і тут былі свае слабыя месцы. Адно - брама, што вяла на з'езд. Другое - пад'езд у П-падобным до-ме. Ён вёў на другі, мікраскапічны дворык, з якога, зноў жа праз пад'езд, суседні з першым, таксама можна было выйсці на вуліцу. 3 першым пад'ездам было прасцей. Мы зачынілі чыгунную вітую браму, ведаючы, што ўсе ўспрымуць гэта як належнае: цюкнула ў галаву ўпраўдому, і ўсё.

Справу з другім пад'ездам уладкаваў Навум Фінеес, гэткая хітрая зараза. І ўладкаваў выпадкова: убачыў ля "Перукарні" грузавік і шафёра, які, відаць, рыхтаваўся крыху перапачыць, скручваў ватоўку ў валік.

– І што вы, дзядзька, так і збіраецеся спаць тут?

– Ну. Далёка завідна не ад'едзеш. І ўначы ездзіць небяспечна. Прыкімару тут.

– Угм. І на цёмнай вуліцы. Нейкі іншы грузавік дасць пад хвост вашаму. Прыемнае вы сабе рыхтуеце абуджэнне.

Ну, а ты куды б параіў, шалапут?

– Заганіце унь у той пад'езд. Хадзем, я пакажу.

І паказаў. Шафёру ідэя нечакана спадабалася.

– Гэта ж вузкі пад'езд, - перакокваў Фінеес.
– Ён на рамізнікаў разлічаны. Дом жа ж стары. То калі вы заедзеце - ніхто ж нават дзверцы да вас не здолее адчыніць, каб вас украсці. І машына не наедзе. І нічога.

Вадзіцель згадзіўся. Загнаў машыну ў пад'езд, нібы коркам бутэльку заторкнуў, і заваліўся дрыхнуць. Тады мы прыцягнулі некалькі скрынак і запхнулі іх пад грузавік. Тыл быў забяспечаны.

Мы не ведалі, чаму гэта Ролік знікаў гадзіны на дзвв сярод белага дня, але мы бачылі: ён хвалюецца. І за сябе, і за нас.

Сонца ўжо схілілася нізка, і вокны дамоў гарэлі вадкім аранжавым ззяннем, калі на вяршыні грады з'явіўся вораг. Цэлы ланцуг прыдуркаў і лэйбусаў з галоўным прыдуркам і фашыстам на чале.

Наша кампанія грэбавала біцца іначай чым "на кулачкі". І, акрамя ўсяго іншага, мы пагарджалі "падвальнымі" за тое, што яны заўсёды, нават зараз, ішлі ў бойку "ўзброенымі". Вось "карабіны", зручныя ў якасці доўбні, кіі, унь у аднаго лук, а ў другога прашча. Гэтак жа і галовы папрабіваць можна, вельмі проста.

І

тут нас зноў здзівіў Ролік. Пайшоў перад нашым строем, раздаючы кожнаму па пяць скрутачкаў, з якіх стырчалі канцы шнуркоў.

– Калі выгарыць тое, што надумалі, і іхні строй расстроіцца, па майму сігналу торгайце за шнурок і кідайце ім проста пад ногі.

– Гэта што?
– спытаў я.

– Гэта пад час тактычных заняткаў ужываць. Называецца "выбухпакет".

– Дзе ўзяў?

– На яўбазе ў таго гандляра выменяў сёння. Гадзіну таргаваўся, гад.

– Што аддаў? Раланд маўчаў.

– Няўжо "Цэйса" свайго?

– Не, хлопцы, бінокль нам спатрэбіцца. Ён у гарах - першы сябар, - і ўздыхнуў.
– Шаблю аддаў.

Мы ахнулі. Гэта быў скарб, якім ганарыліся ўсе мы, хаця належаў ён Раланду. Нямецкая парадная шабля. Танюткая, у чорных лакіраваных ножнах, тупая, лёгенькая, з "залатым" эфесам. Нейкі афіцэр салютаваў ёю на парадах, магчыма.

– Адолець трэба, - сказаў Ролік і ўспыхнуў.
– Ды чаго, як на хаўтурах? Парадная яна. Цацка. У паходзе яна нам - ну, ні да чаго. Тупая, адных жаб рэзаць. І потым, вы ж бачылі на эфесе круг, а ў крузе арол на свастыцы. На якога д'ябла нам іхні арол? Ды яшчэ на фашысцкім знаку?

Гэта сапраўды крыху мяняла справу. Ва ўсякім разе, мы зрабілі выгляд, што нам не шкада.

А ланцуг стаяў на ўзгорку і чакаў.

– Значыць так, - сказаў Ролік.
– Б'ёмся амаль усур'ёз, бо іначай не павераць, не завабім. А пасля падамося назад. А пасля ўцякаць.

Мы глядзелі на тых, на градзе. Чатырнаццаць чалавек. Два на аднаго. Але горш было тое, што некаторых хлопцаў з Падвальнай не было. Замест іх былі ландскнехты і подлыя найміты з Пірагоўскай. Значыць, мы мелі рацыю і частка іхняга атрада была засланая нам у тыл.

А тыя, на градзе пачалі нас свалачыць.

– Гэй вы, калі здрэйфілі - бяжыце па хатах. А то здавайцеся. Тады адхвошчам крыху крапівой, дый канцы.

Мы маўчалі. Мы проста ішлі па схіле ўгору. Зрэдку даводзілася адскокваць ад каменя, пушчанага з прашчы. І гэта яшчэ больш распаляла нашу ярасць. Быдла паршывае! Камянямі!

– Ідзіце-ідзіце, - яны наперабой надасканальваліся ў сінонімах.
– Мы вас адлупцуем. Узгрэем! Адвозім! Накладзём! Аддубасім! Гарачых усыпем!

Маўчанне ў адказ. Мы проста не спешна падымаліся на касагор. Тыя таксама чакалі. І праз хвіліну мы зразумелі, чаго. Загрукаталі за нашымі спінамі, у пад'ездзе, скрынкі, і тут жа раздаўся львіны рык разбуджанага шафёра:

– А?! Гэта вы чаго тут, мазурыкі? Вось я вам. Ах, злодзеі! Ну, чакайце! Вушы зараз вам абарву, - і адразу за лаянкай гук матора: шафёр даваў задні ход, каб мець змогу вылезці і абарваць вушы.

Я ўсміхнуўся, уявіўшы, як яны драпанулі. Нічога, болей не палезуць. Не захочуць звязвацца з дарослым. Шафёр прыкрыў наш тыл. А пакуль яны аббягуць вялізны, на ўсю вулачку, квартал, каб прыяднацца да гэтых,- шмат што можа адбыцца.

Гэта, відаць, зразумелі і тыя. Зразумелі, што чакаць цяпер няма чаго. І з дзікім згэлкам і лямантам павалілі на нас.

Поделиться:
Популярные книги

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Боец с планеты Земля

Тимофеев Владимир
1. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Боец с планеты Земля

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Одна тень на двоих

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.08
рейтинг книги
Одна тень на двоих

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!