Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лісце каштанаў

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– То ж бо! Як да камянёў, так іхняга племя з сабакамі не знойдзеш.

Мы падышлі да трамвайных рэек. Пасярэдзіне Крашчаціка была ачышчана вузкая палоска дарогі, амаль сцежка. І на рэйках стаяў куртаты трамвайчык, "запрэжаны" ў платформу. Платформа была загружана бітай цэглай, брыламі гэтай самай цэглы і ўламкамі бетону, з якога змеямі тырчала ржавая пакручаная арматура,

– Хлопцы, - сказаў Дзмітрэнка.
– Як толькі зазвоніць - чапляйся. Чаго нам аж да плошчы Калініна пешшу тупаць.

...Трамвай крануў з месца.

І паплылі, паплылі, паплылі перад намі віды, адзін жахлівей за другі.

Дамы, падобныя да выветраных скалаў у пустэльні, страшныя, немыя, як пачварныя старажытныя замкі. Бетонныя брылы хістаюцца на арматуры, ледзь наляціць вецер. Патокі друзу, жвіру і пяску сплываюць між іх. Дамы, разбітыя ўшчэнт, і дамы, разрэзаныя, як пірог, і таму яшчэ больш страшныя, з рэшткамі шпалераў на сценах, з перакінутым, разбітым раялем. Дамы, яшчэ зусім нядаўна жывыя і цёплыя, а цяпер - мёртвыя шкілеты былога дабрабыту, радасці, любові да дзяцей.

Мы маўчалі. Нам было кепска, як ніколі.

– А кандзіцерскую на тым рагу памятаеш?
– спытаў Жэнька.
– Дзве трубачкі і вады з сіропам колькі хочаш: і апельсінавай, і яблычнай, і…

– Змоўч, - глухім голасам сказаў Ролік.
– Тут жыць болей немагчыма. Не таму, што немагчыма, а... з сораму потым здохнеш, вось што. І калі сорам гэты ў нас яшчэ не зусім прапаў, то чым хутчэй мы задуманае зробім - тым лепей. Біць за гэта трэба, аж пакуль жоўцю рыгаць не пачнуць.

Памаўчаў.

– Наконт шаўковіцы. Трэба і яе набраць і насушыць у запас. На лопухах не выедзеш. У лаўры, ля падземнага хода, яе - гай! Дарослыя, так званыя, туды не лазяць. А мужыкоў нашага ўзросту там, відаць, чорт ма! На даху сушыць будзем.

– Нішто прыдумка, - буркнуў Багдан.

Платформа раптам спынілася, і не паспелі мы спахапіцца, як над яе краем з'явілася, нібы выплыла поўня, круглае чырвонае аблічча з рудымі запарожскімі вусамі.

– Т-та-ак, - сказала поўня.
– А я вязу дый думаю - а хто гэта ў мяне, а што гэта за вераб'і на платформе цывікаюць? Аж гэта паны Ракфелеры надыбалі ўласны трамвай. Міла. Ну, і куды паедзем? На звалку, куды я гэты друз адводжу? Або проста ў КПЗ?

Мы злезлі з платформы і пачалі перамінацца з нагі на нагу.

– Гм. Чаго вы топчацеся? Чаго? Вы што, мядзведзі ў клетцы? Я ж чалавечай мовай кажу: надыбалі трамвай, то куды везці?

Першы акрыяў Жэнька. Ступіў шаг наперад і гжэчна пакланіўся:

– Прабачце, мілорд. Але не біць жа нам пяты па такім дрэнным бруку? Ну, мы і скарысталіся з гэтай карэты, якая дзяржаўная, а значыць, і наша. Аб чым крык? Калі справа ў аплаце, то атрымаеце па чэку ў банку Ракфелераў. Маім банку.

Важаты літаральна анямеў ад гэткага нахабства.

– Вы... Вы... Акыш!

– Якое, аднак, дзікунства цэй украінскі народ, - сказаў Ролік.
– Ач, він навіть нэ знае, що такэ чэк.

Невядома, чьш бы ўсё гэта скончылася, але тут з-за брылы скочыла даўганогая запыленая

істота, крутнулася пад рукамі важатага, прабегла паўз нас і спынілася на бяспечнай адлегласці.

– Божа, - толькі і сказалі ў адзін голас важаты і Ролік.
– Божа!

– Што ж, вы думаеце, я не ведала, як вы дабірацімецеся?
– хіхікнула Нонка.
– Раз на Дніпро, то іншай дарогі вам няма.

Важаты махнуў рукой. Мы змрочна папляліся да Купецкага саду.

– Слухай, - сказаў Ролік.
– Што ты цягаешся за намі? Хто цябе прасіў, зараза? Сумленне ты маеш?

– Маю, - нявінна сказала яна.

– Не, - сказаў Жэнька, - я ўжо ніколі ад яе не адвяжуся. Я пайду ў кіно - яна будзе лупіцца на мяне з экрана. Буду чытаць кнігу - гэта будзе кніга пра яе. Я буду паміраць - я н а будзе абціраць мне лоб і чытаць нада мною малітвы. А калі я здохну і буду стаяць перад уваходам у пекла - першая, каго я там убачу - гэта зноў будзе яна. І яна возьме мяне пад руку, каб праскочыць са мною і не адвязацца ўжо ніколі, ніколі.

Мы мінулі кінатэатр "Паўлін" (гэта мы яго так назвалі) з яго вясёлкавай мазаікай і паныла папляліся алеямі. Ролік убачыў, што войска ягонае павесіла нос і мае страшэнную патрэбу ў нечым такім, што ўзбадзёрыла б яго. Віна мы тады не пілі, а нават каб і прыйшла нам у галаву такая фантазія, яна б ніколі не стала рэальнасцю з-за адсутнасці грошай. Патрэбен быў жарт.

Наводдаль сядзеў на лаўцы нейкі афіцэр. Ролік пачухаў патыліцу:

– Вось, што хлопцы. Выпрабуем, якія нервы ў гэтых... дарослых? А то ваяваць мы для іх маленькія, помсціць - маленькія, подзвігі рабіць - маленькія. Вялікія мы толькі, калі двойкі хапаем ці насваволім. Вялікія мы толькі цэглу на суботніках цягаць. То што, зробім?

– Як?
– спытаў Багдан.

– А вось так. Як толькі мы падыходзім да лаўкі - вы па майму сігналу строга ў адну секунду выкрыкваеце кожны адно слова. Ты, Багдане, "ачы", ты, Жэнька, "пічы"... Э-э, хлопцы, стоп! Аднаго чалавека не хапае.

– Ды, можа, і без аднаго?
– спытаў я.

– Не, брат, эфект не той будзе, - Ролік насуплена ўзважваў нешта і раптам крыкнуў Нонцы.
– Гэй, хадзі сюды! Ну, хадзі, каму я кажу? Не бойся, дзерці не будзем. Ну, я табе кажу - не будзем. Слова!
– І, нібы просячы прабачэння, ціха сказаў: - Усё адно ж не адвяжацца, чума гэткая. Хай ужо ідзе побач, дідько лысы з ёю. .

Нонка падышла.

– То вось. Тады зробім перастаноўку. Ты, Жэнька, кажы "ачы". Я кажу "пічы". Ты, Нонка, "спічкі", ты, Васілько, "яшчыкі". А Багдан як самы басавіты хай крычыць "хр-рашч".

– А што будзе?
– спытала Нонка.

– Усё гэта сальецца ў адно. А ў што - самі пабачыце. Мы параўняліся з лаўкай. Ваенны, лейтэнант, сядзеў і чытаў газету.

– Раз. Два. Тры!

І тут здарылася дзіўнае. Як удар перуна, над паловай саду грымнула жудаснае, нібы гэта зрабіў Гарганцюа:

Поделиться:
Популярные книги

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Желудь

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Желудь

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Пипец Котенку! 4

Майерс Александр
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия