Ля аднаго вогнішча
Шрифт:
Адчуваецца, што аўтара вельмі хвалюе пытанне пра маральна-эстэтычныя адносіны да рэчаіснасці. Ён зноў і зноў асэнсоўвае сваё мастацкае крэда, разуменне місіі паэта. «Я не кумір — я чорны раб» — так пачынаецца яго верш пра свой паэтычны абавязак. Як разумець гэты выраз — «чорны раб»? Пачытаем далей:
Я не выбраннік — я крыло Рукою замяніў пачварнай І ў зрэнкі, як у жарало, Штодня ссыпаю плён базарны.Мне пры гэтым успамінаецца пушкінскі «Прарок».
И внял я неба содроганье, ИПушкін у сваім вершы стварыў вобраз паэта — барацьбіта за праўду і непадкупнасць, якому наканавана пранікаць у глыбінную сутнасць з’яў. Разважанні В. Зуёнка аб долі і прызванні паэта — у рэчышчы пушкінскай традыцыі: аўтар «Світальных птушак» бачыць абавязак паэта ў пазнанні шматстайнасці жыцця ва ўсім яго аб’ёме («Нутро эпохай прарасло»), у чалавечнасці («Багоў заўжды на свеце многа, бо чалавекам быць — цяжэй»). Ён не абыходзіць эмпірычную стракатасць быцця, паэтызуе «стыхію і розум дарог», якія вяртаюць чалавека да адчування жыццёвай праўды.
З гэтым, мне здаецца, звязаны і моўныя пошукі В. Зуёнка.
Ён любіць, ведае смак слова гутарковага: наўслед, зблот, зляканы, вычварае, рукацца…
У В. Зуёнка, як некалі трапна сказаў І. Шклярэўскі,— «свой слоўнікавы фонд». «Вагар! Слоў ліхвяр — знай — яшчэ не змагар», — хто яшчэ з беларускіх паэтаў можа гэтак сказаць? Ён ведае, як на новы лад пераасэнсаваць старое слова ці выраз, надаць яму новае адценне: Архімед меў намер «рычагом падасверыць свет». Здараецца, што часам прыдумае новае слова: шыльдуйся.
С. Ясенін некалі любіў казаць: «Я адчуваю сябе гаспадаром у рускай паэзіі і таму ўцягваю ў паэтычную мову словы ўсіх адценняў, нячыстых слоў няма».
Для В. Зуёнка за словам звычайна стаіць з’ява, таму ён і ўважлівы да яго сацыяльнага гучання.
Адвыклі казаць: «Купіў», Гаворым часцей: «Дастаў…» Адвыклі казаць: «Грабе», Гаворым часцей: «Сабраў…»В. Зуёнак — гэты філосаф — можа, як ніхто, уважлівы і цярпімы да чалавечых недахопаў, але ён востра крытыкуе адыход ад высокіх маральных норм: «Развучыліся гаварыць — пераходзім на ананімкі». Паэт выступае супраць прагматызму і утылітарнасці — у гэтым, паўтараем, пафас яго паэзіі. «Каму эпохі — каму панчохі». Гэта яму вядома. Але як узняцца на новы абсяг быцця? Што дзеля гэтага трэба зрабіць? В. Зуёнак хоча шырока зірнуць на чалавека. Можа, таму яго герой шмат пытаецца: «Пытаннем на свет чалавек зірнуў». Гэта павялічвае жыццёвую напоўненасць верша, яго эстэтычную ёмістасць. Яго хвалююць фундаментальныя пытанні чалавечага быцця, сучасную нашу рэчаіснасць ён уключае ў кантэкст агульначалавечай філасофскай праблематыкі. «На скрыжаваннях сусвету хто мы і колькі нас?» Паэзія павінна канцэнтраваць у сабе і нацыянальную і агульначалавечую свядомасць. «Мой люд, сябе не збудзься, мой лёс, не стань бяскрылым». Пашырэнне сацыяльна-гістарычных, духоўных даляглядаў — вось што ў значнай ступені ўласціва паэтычным пошукам В. Зуёнка. Ён хоча стварыць пэўную маральную атмасферу, фарміруе духоўнае аблічча чалавека, сістэму яго каштоўнасных арыенціраў.
Якія гэта арыенціры?
Першы з іх, магчыма, — памяць. Чалавечая памяць асэнсоўваецца В. Зуёнкам як вялікая духоўная каштоўнасць. «Дай, памяць, сілу мне, апору дай і цвердзь».
Бяспамяцця вякі З душы хай ападуць: Цяжкія жарсцвякі — А мёртвыя жывуць!Буйным планам убачана постаць салдата Вялікай Айчыннай вайны:
З-пад гусеніц, з-пад руін, ЗГэты салдат — увасабленне нашага сумлення, маральнасці. Паэт справядліва трывожыцца за нашы маральныя, духоўныя вышыні, якія, здараецца, «і сёння здаюць».
І засціць салодкі дым Вышыні і гарады.Салдат, што ўявіўся паэту неспакойным прывідам — увасабленнем маральнай чысціні, павінен дапамагчы вярнуць гэтыя «вышыні і гарады».
І ў сэрцах заснуў салдат, якому ўсё браць назад.«Найпершае назначэнне мастацтва — праз прызму мінулага і існага праектаваць будучае» — так разумее задачы мастака аўтар «Світальных птушак». Яму ў нечым вельмі блізкая думка вядомага савецкага паэта Мікалая Ушакова, які сцвярджаў, што «жыццё чалавека становіцца цікавым толькі ў судакрананні з гісторыяй і часам».
«Жывеш, пакуль жывыя, хто нарадзіў цябе, хто на кругі зямныя праводзіў у журбе» — у гэтым таксама праяўляецца актыўнасць беларускага паэта ў адносінах да часу.
Другі «арыенцір» — «вочы прыроды». За гэтым вобразам і тэмай у творчасці В. Зуёнка стаіць — як і ва ўсёй сучаснай літаратуры — адчуванне той небяспекі, якая тоіцца ў супердынамізме сучаснага жыцця, у недахопе часу, павярхоўнасці і хуткаплыннасці ўражанняў. Усё гэта можа абярнуцца нецікавасцю да навакольнага свету, імітацыяй духоўнага жыцця. «Вочы прыроды» ў Зуёнка таксама надзелены маральнай актыўнасцю.
Прыходзіць жа аднойчы Такая вышыня: Глядзяць прыроды вочы Штоночы і штодня. Глядзяць табе насустрач, Глядзяць табе наўслед. І ты ўжо — невідушчы — Бачыш цэлы свет…Паэзія В. Зуёнка, як бачым, вельмі паказальная для духоўных пошукаў сучаснай беларускай літаратуры.
Атожылак долі сялянскай
(Юрась Свірка)
Даўно прачытаў, але і сёння гучаць у душы радкі Юрася Свіркі:
Заглядаю я ў вёску, як ў слоўнік, Каб упэўніцца, што правільна пішу.Не аднаго мяне паланілі яны — і не толькі лаканічна-выразным майстэрствам, але і сваёй маральнай скіраванасцю, глыбокай павагай да сваіх знакамітых землякоў-аднавяскоўцаў, да іх пачэснай хлебаробскай працы…
Гэта — не «русаізм» (заклік быць бліжэй да прыроды), а трывалая повязь з роднай зямлёй.
Радзіма Ю. Свіркі — Бягомльшчына. Тая гераічная партызанка-Бягомльшчына, якая столькі нацярпелася за час вайны. Адно слова «Палік» — і перад вачыма паўстаюць падзеі народнага гераізму, трагедыя, вышыня духу і самаахвярнасць.
Бягомль — значны асяродак партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну. У снежні 1942-га брыгада «Жалязняк» знішчыла там нямецка-фашысцкі гарнізон. З таго часу да прыходу Савецкай Арміі на Бягомльшчыне дзейнічалі органы Савецкай улады. Гэта, безумоўна, важныя акалічнасці фармавання духоўнай біяграфіі паэта, аднак у першых вершах тэма перажытага за вайну амаль адсутнічае.
Я заўтра на золку Паеду дадому — У ціхі Бягомль, партызанскі раён, Туды, Дзе мне кожная хата вядома, Дзе далеч гудзе ад пчаліных раёў.