Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ля аднаго вогнішча

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

В. Зуёнак — паэт зямных працоўных спраў, якія ў яго ўспрыманні ўзнімаюцца да вышыні духоўнага акту, калі ўся чалавечая істота гарманічна спалучаецца з аб’ектыўным светам. Напрыклад, у цудоўных апісаннях падзей календара земляроба: касьба, жніво, ворыва… Вось выйшлі касцы — цяпер ужо калектыўна — на сенажаць.

Размах, разгон! Ці тое, як бывала — На вузенькай палосцы ў два заходы: Касу ўгамоньвай, каб не спудлавала І да суседа не залезла ў шкоду. Як пашырэў ты сёння, луг без межаў!

Гэта

былі прыкметы новай, сацыялістычнай явы…

Мірную стваральную дзейнасць герояў паэмы спыніў германскі фашызм у 1941-м. Але ён не мог спыніць самога жыцця: Васілю даводзіцца змагацца і сеяць хлеб, ён звязаны з партызанамі… Шлях яго не лёгкі і не просты, ды інакшым ён, напэўна, і не мог быць.

Тэарэтыкі і да гэтага часу не перастаюць сцвярджаць, што толькі лірыка-ўтваральны пачатак здольны ідэйна і мастацкі апладніць сучасную паэму. Не, аказваецца, гэта не так. Герой «Маўчання травы» выходзіць за межы свайго «я»: яго «прыватнае» жыццё ўзнімаецца да гістарычнага быцця, а духоўны пафас складае пачуццё патрыятызму, абавязку перад зямлёй і грамадствам.

«Маўчанне травы» расчынена ў мінулае і ў будучыню. У селяніне, у яго любві да зямлі, працавітасці, маралі, паэт бачыць вялікую стваральную сілу. Менавіта да такой думкі прыводзіць паэма В. Зуёнка. Паэт пераканаўча гаворыць пра адзінства «зерня праўды» і «праўды зерня». «Я з полем звязан не кавалкам хлеба — тут і жыццё, і смерць, і бессмяротнасць», — вось перакананне галоўнага героя. Ён пражыў цяжкае, складанае, але сумленнае жыццё. Пражыў на зямлі, абараняючы яе, вырошчваючы на ёй хлеб, востра адчуваючы адказнасць за свае паводзіны.

Гэтым паэма скіравана ў будучыню.

У 1982 годзе ўбачыў свет новы зборнік вершаў В. Зуёнка «Світальныя птушкі». Духоўны свет гэтай кнігі фарміруецца ўжо на самых першых яе старонках.

У працы — сэнс, і плён, і праўда, І запавет, стары, як свет: Каб ніва ўладжвалася спраўна І не буяніў пустацвет, І з іншай радасцю не знацца — На ўсё жыццё — адзін урок: Хлеб не расце пад гром авацый. І ў гэтым — тайна. І зарок.

Крыху дыдактычна? Магчыма. Аднак вынашана, узважана, праверана, атрымана ў спадчыну і перададзена як запавет — наступнікам.

У новай кнізе выразна адчуваецца ранейшая сацыяльна-эстэтычная аснова творчасці паэта.

Я трыццаць год на асфальце, А ўсё яшчэ цяжка хаджу — Сутулены, Нібы за плугам, Над баразною — Плечы да сонца.

Але «ўток» у многім іншы: у параўнанні з папярэднім і кніга гэта выглядае больш шматстайнай, дынамічнай. Часцей, чым раней, бачым паэта ў дарозе, у руху, у назіраннях, што, безумоўна, павялічвае магчымасці для размовы пра сучасныя з’явы грамадскага жыцця. Адпаведна мяняецца і стылістыка: з’яўляюцца рысы нарысавасці, дзённікавасць, рэпартаж, замалёўкі.

Такая акалічнасць, відаць, не дазволіла аўтару змясціць усё падрад — з’явіліся асобныя раздзелы: «Перарастаю трывогамі», «Адкуль homo sapiens» і інш. Чацвёрты раздзел складае прысвечаная земляку касманаўту Уладзіміру Кавалёнку паэма «Агонь і сонца», якая мае падзагаловак: «Дванаццаць сеансаў касмічнай радыёсувязі з неабходнымі адступленнямі». Паэма цікавая

як, калі так можна сказаць, мастацкі каментарый да думак, перажыванняў, выказванняў касманаўта, які толькі што вярнуўся з палёту. Твор кранае, як шчодрае і праўдзівае адлюстраванне ўнутранага свету нашага сучасніка, які знаходзіцца на самых перадавых пазіцыях навукова-тэхнічнага прагрэсу. Народнасць светаадчування тут арганічна паяднана з інтэлектуалізмам і філасафічнасцю. Пераконваючыся ў гэтым, даруеш аўтару і некаторую сумарнасць, уласцівую галоўнаму вобразу, і адценні ілюстрацыйнасці, што пакінулі свой след на асобных старонках.

Што яшчэ ўласціва ўсёй кнізе — гэта нераўнадушнасць, неспакой.

Узараны ўспамінамі, Як нарогамі поле. Пад спякоту палынную Засеяны болем. Прарастаю трывогамі, Як зямля каранямі, Як імкненне — дарогамі, Як цемень — агнямі. Узыходжу чаканнем, Як вечнасць, бясконцым, Як травінка праз камень: Без сонца — да сонца. Узлятаю надзеямі, Як жаўранак весні. Толькі дзе яны, дзе яны — Поля жніўнага песні?

Якая вобразнасць! Які круты, «палявы» замес!

Стыль Зуёнка караніцца ў народнай творчасці, але ён — сучасны! Таму што ўбірае ў сябе стылёвы і светапоглядны вопыт літаратуры XX ст.

Цікавы па сэнсу і духоўных абсягах вобраз агню — агонь выступае як рухавік жыцця: «Натура вечная, а формы — ад агню, жыццё расце на сонечных сугрэвах». Язычніцкія ўяўленні гарманічна спалучаюцца з навуковымі ведамі сучаснага чалавека.

Умоўна-асацыятыўнае асваенне свету не супярэчыць яго шматколернасці і сакавітасці фарбаў, яго пластыцы:

Прагрукатаў над хатаю і знік За небам сёмым сіні штурмавік. Аблокамі застылі ў вышыні Кавалкі цішыні.

Словам, стыль паэта вельмі ёмісты. У яго — свая «чаканка», вобразнасць найбольш звязана з імкненнем да маштабнасці, глабальнасці светаўспрымання, да шырокіх, духоўна завостраных абагульненняў. Звычайнае, бытавое ён умее ўзняць надзвычай высока. Пра ленінскі плед, які падарыла Уладзіміру Ільічу маці, у Зуёнка сказана:

Усёй планеты ўсе мацерыкі Ён ахінае з матчынай рукі.

Паэт даследуе стан свету, даследуе своеасабліва. Ён, паводле слушных назіранняў Г. Далідовіча, «не сканцэнтроўваецца на сабе, але сканцэнтроўвае свет у сабе, асэнсоўвае яго, жыццё, дабро і зло, шукае ідэйна-маральны ідэал, сваю пазіцыю — здабывае чароўны агонь паэзіі» (Літаратура і мастацтва, 1982, 16 ліпеня). Гэта дазваляе яму вастрэй адчуць зменлівасць свету. Паэтычны пошук у Зуёнка звязаны з ростам асобы, узбагачэннем духоўнага свету чалавека стваральнай памяццю. Пафас кнігі — у непрымірымасці да прыстасавальніцтва, прагматызму, да мяшчанскай спажывецкай філасофіі, якая спараджае бездухоўнасць, дэгуманізуе чалавека. І гэта якраз тое, што надае кнізе цэласнасць, канцэптуальнасць, што аб’ядноўвае яе раздзелы ў адно.

Поделиться:
Популярные книги

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Истребитель. Ас из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Истребитель. Ас из будущего

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Девочка-лед

Джолос Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-лед

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Ох уж этот Мин Джин Хо 1

Кронос Александр
1. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 1