Ля аднаго вогнішча
Шрифт:
Аднак шляхі прагрэсу няпростыя. «Усё гучней — трывога пра зямлю, пра хлеб, і лес, і чыстую крыніцу…»
Нам зберагчы б увесь зямны абшар, Каб не наклікаць новыя турботы. Так, перад тым як накапіць нектар, МайструюцьПаэзія, на думку А. Грачанікава, з’яўляецца ідэйным, маральным забеспячэннем чалавечага прагрэсу («Не сыравіна мы для руху. Хай будзе рух нам для паслуг»). Яе абавязак — мацаваць сувязь чалавека з роднай зямлёй, са стваральнай працай народа, прыродай і гісторыяй. Такая думка прачытваецца ледзьве не ў кожным творы паэта.
Р. Бярозкіна ў зборніку «Начная змена» асабліва ўзрушыў верш «Карло Каладзе». Пра гэты верш знакаміты крытык напісаў спецыяльны артыкул «Калі паэт і паэзія — тэма…» (Літаратура і мастацтва, 1978, 9 чэрвеня). Карло Каладзе, пра якога напісаны верш, — вядомы сучасны грузінскі паэт, з ім А. Грачанікаў не раз вандраваў па Грузіі.
Паплечнік ён І старцу, і герою, Рачулцы горнай, Стромкаму платану. Яго я параўноўваю з гарою, Ні з кім больш Параўноўваць я не стану.Верш беларускага паэта праўдзіва ўзнаўляе нацыянальны свет духоўнага быцця грузінскага народа.
Не той пясняр, хто голасна спявае І змардаваны ад натугі чэзне, А той, хто сам не ведае, не знае, Чаму народ так прагна паўтарае Даўным-даўно ім складзеныя песні.«Беларускі паэт, — зазначае Р. Бярозкін, — здолеў перадаць увесь уласцівы паэту грузінскаму жыццёвы аб’ём у яго нацыянальна тыповых рысах душы і прыроды, злітых разам».
Добрых, глыбокіх вершаў у А. Грачанікава шмат: «*** Так. Вечнасці вірлівая рака…», «Вам наканавана ісці далей», «*** На нейкім невядомым рубяжы…», «Пара жніва», «*** Вучуся і ў старых, і ў маладых…» Гэты рад можна прадоўжыць лепшымі вершамі са зборніка «Дрэва на выспе» (1977) — «Марозны дзень», «Чэрвеньскі ранак», «Неба і дол», «Дрэва на выспе», «Салаўіны гай», «Шлюбныя ночы», «Ёсць у жыцці…», «На зрэзе дзён маіх…», «Зоркапад…», «Рытмічны грукат электрычкі…», — што ўражваюць эмацыянальным пранікненнем у сацыяльныя калізіі часу, значнай канцэнтрацыяй думкі і ў той жа час натуральнасцю душэўнага такту, нязмушанасцю лірычнай інтанацыі.
Мяне ўзрушыў вось гэты сціплы па сваіх фарбах эцюд:
А вось і бульба зацвіла. Густы струменіць Пах бульбяны Аж на зарэчныя паляны З памаладзелага Сяла. У гурце Дзівяцца мужчыны, Што палагаднелі жанчыны. І ў хатах Стала больш цяпла… Што значыць — Бульба зацвіла.Пра што ён сведчыць — гэты надзвычай сімпатычны верш? Несумненна пра тое, што паэт арганічна далучаны да свету перажыванняў і радасцей чалавека (асабліва вясковага), што яму блізкая паэзія яго працоўнага быцця. Адчуваючы яе душой, ён умее перадаць гэтую паэзію ў вершы.
Паміж радкоў, у падтэксце,
Ёсць такое азначэнне «ціхая» паэзія. Пры ўсёй яго ўмоўнасці, гэта цэлы напрамак у сучаснай паэзіі, які можа пахваліцца такімі імёнамі, як Мікалай Рубцоў, Уладзімір Сакалоў, Анатолій Жыгулін, Станіслаў Куняеў і іншыя, чые творы адпавядаюць грамадскім патрэбам часу, сведчаць пра жыццяздольнасць класічнай паэтыкі. «Ціхасць» — прыкметна фармальна-стылёвая (калі памятаць, што форма змястоўная) рыса паэзіі А. Грачанікава, якому экспрэсІ5і мала або зусім не ўласціва. Ён сузіральна спакойны, быццам ведае нейкую асаблівую тайну жыцця.
Разам з тым ён вельмі пластычны.
Верш «Шлюбныя ночы» сваёй пластыкай і сакавітай выяўленчасцю, усёй унутранай атмасферай —
Густую ядранасць наўкол Гайдае выспелая ціша. Ліст у паветры нешта піша І моўчкі падае на дол —нагадаў мне выдатнае апавяданне К. Чорнага «Вераснёвыя ночы».
Выяўленчая традыцыя, якую развівае А. Грачанікаў,— псіхалагічна насычаная пластыка, непаспешлівасць апісанняў, увага да дэталяў і падрабязнасцей, сакавітасць стылю — у нацыянальным рэчышчы развіцця беларускай літаратуры.
Пэўнае месца ў яго паэзіі займаюць асацыяцыі з галіны жывапісу. Адзін з любімых яго мастакоў — К. Пятроў-Водкін.
Шчырасць, непадробнасць пачуцця, імкненне ісці да абагульнення ад факта жыцця — гэта заўсёды было моцнаю рысаю Грачанікава. Сапраўдных пачуццяў ён патрабуе і ад сваіх герояў. Ён умее заўважыць тыповае ў жыцці.
Цыркачачка! Матацыклістка! — Ату! — услед крычаць. — Ату! Хто ты? Багіня? Аферыстка? Навошта шлем — Ды на фату?Нявеста і «салідны» жаніх ужо адчынялі дзверы загса, калі падруліў матацыкліст — малады хлопец, якога дзяўчына кахала па-сапраўднаму, і каханне перамагло!
Ажно сціскае вецер скроні, Зайздросна крэкчуць цягачы. А мо ўцякаеш ад пагоні, Ад першай шлюбнае начы? А недзе, сплюшчаны бядою, Упершыню адчуўшы шок, Таксі шукае пехатою Т вой зганьбаваны жанішок. І хто цяпер у свеце цэлым Прыпыніць рух шалёны твой? …Матацыклістка ўся ў белым Над анямелаю шашой.Яго верш, як бачым, у адным выпадку ўмее быць напеўным, лагодна-рахманым, у другім — рэзкім, адрывістым, дынамічным.
Сёння заўважаецца павелічэнне асацыятыўных магчымасцей яго паэтычнага мыслення. Пра гэта сведчыць верш «Дрэва на выспе», які даў назву адной з яго кніг. Эмацыянальна ёмісты вобраз «дрэва на выспе», якому надакучыў лясны тлум і захацелася «ў цішыні пабыць аднаму», — шматстайны па свайму сэнсу. У ім чытаюцца лірыка-аўтабіяграфічныя думкі пра сцвярджэнне чалавекам свайго прызвання, таленту, імкнення дзярзаць, ісці, нягледзячы на перашкоды, уперад, падаваць прыклад і пракладаць след іншым.