Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ля аднаго вогнішча

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Паэт — за натуральнасць, ён шукае…

У «Баравіне» знаходзім выдатны верш «Маці раніцу будзіць», які перадае паэзію вясковай раніцы з усімі яе бытавымі рэаліямі:

Спатыкаецца ў зрубе Вядзерца заспанае І нырае ў ваду — У крышталь трапяткі…

Бытавое не зніжае каэфіцыент абагульнення: дрэва жыцця ўяўляецца яму так: «карэнне жывучае — вёскі, а пышная крона — сталіцы…» («Дрэва жыцця»).

Разам з тым у «Баравіне» трапляюцца і вершы слабыя, малавыразныя на думцы («Ты, сонца…», «Кранеш умела ты струну…», «Жывая пліта»).

Часам асэнсаванню прыродных з’яў не хапае глыбіні і разумення іх натуральнасці. Убачыўшы на абочыне шашы гіпсавых мядзведзяў, што дастаюць з калоды

мёд, паэт напісаў верш «Пчаліны гуд у ліпах тоне недзе», у якім абрушыўся на мядзведзяў, асудзіў мядзведжы «вякамі неапраўданы разбой», з-за якога церпяць пчолы. І ўсё без ценю жарту. Хочацца спытаць: ці варта траціць з такога выпадку столькі эмацыянальнага запалу? Здаралася і так, што паэту не ставала густу — парушалася пачуццё меры:

Хаджу ў кіно я не адпачываць. Не слухаць гул снарадаў і зенітак,— Здаецца, Што прыходжу падбіраць Параненых, кантужаных, забітых.

Наўрад ці трэба так услых гаварыць пра сябе.

Усё гэта, думаецца, выдаткі пошукаў, недахопы, якія ішлі, як ні дзіўна, ад жадання выказацца найбольш поўна і дакладна, пазбавіцца драбнатэм’я.

Нярэдка здараецца так, што паэты зноў і зноў вяртаюцца ў сваіх перажываннях да тых падзей, пра якія ўжо пісалі. Яны быццам бы перапісваюць саміх сябе. І гэта, думаецца, натуральна. У паэзіі такое бывае — мастак, на новай аснове, на новым вітку пазнання — успамінае пражытае і перажытае… «Гара майго дзяцінства паніжэла», — гаворыць ён у адным з вершаў. Але, нягледзячы на гэта, «адсюль убачыць можна Казбек свой, і Эльбрус, і Эверэст». Важна, якая гэта духоўная, маральная вышыня!

Да цыкла вершаў «Падсочаная сасна» («Баравіна»), у якім аўтар гаворыць пра лес як пра катэгорыю духоўную, ён узяў эпіграф з М. Танка — «Лес мой шумны! Можа нікому я столькі не вінен, як табе…»

Лес мой, бог мой! Мы разам з табою калелі. Пашчапаны, паранены ты Той апошняй вайной…

Сасна здаецца яму нечым падобнай да зеніткі.

У творчасці Ю. Свіркі гучыць любоў беларуса да лесу, любоў не толькі гаспадара, спажыўца, але і чалавека, для якога лес — крыніца эстэтычнай асалоды, летапіс яго жыццёвага лёсу. «Многім я абавязаны лесу, — прызнаецца паэт у аўтабіяграфіі,— ён заўсёды неадступна ішоў са мною. І мне хочацца думаць пра яго, гаварыць з ім як з чалавекам, услухоўвацца ў яго голас і настройваць свае думкі на яго вольны спеў».

Ю. Свірка ўмее гаварыць вобразна, будаваць цікавыя метафары. Пра дуб у яго сказана: «Ён маланкам галовы адкручваў і каціў іх студзіць пад абрыў». Але найбольш ён цэніць думку. Мудрасць і дабрата паэта відаць у наступным вершы, які ўвесь успрымаецца як разгорнутая метафара ці прытча. Двое ў лодцы — ён і яна…

След дарожкай на азёрнай сіні. Два буслы ў чатырох руках Адпіхаюць лодку на глыбіні, Дзе вада страшнейшая за страх. Што ні ўзмах — Пляскоча лодка далей, Аж вірыць пад вёсламі вада. І знікаюць двое ў сіняй далі, Паглядзіш — відаць і не відаць… Адплывайце далей, адплывайце. Вёслы на ўсе пёры ў ваду! Адпіхайце далей, адпіхайце Смутак, і нявернасць, і бяду.

Здавалася б, нічога асаблівага, усё проста. Але ж гэта паэзія, хаця мы нават не ведаем, хто тыя двое ў лодцы і куды яны плывуць. Не проста разабрацца ў прыродзе такіх вершаў, але, паўтараю, гэта — паэзія.

У 1971 годзе выйшаў зборнік вершаў «Крэўнасць». Ю. Свірка ўмее даваць ёмістыя імёны сваім кнігам — «Вечнасць», «Баравіна», «Крэўнасць», «Аўтограф», «Памятная вярста», «Біяграфія памяці», якія добра выражаюць іх змест. Пачынаючы, здаецца, ад «Крэўнасці», у яго загучалі публіцыстычныя ноты, раней не надта для яго характэрныя. Але гэта хутчэй за ўсё філасофская публіцыстыка, якая патрабуе ўлічваць усё. Першаступеннае

значэнне надаецца тут светапогляднаму фактару.

Паэзія Ю. Свіркі выходзіць на новыя абсягі.

У канцы 60-х, пачатку 70-х гадоў у творчасць Ю. Свіркі прыходзіць ленінская тэма: «Нараджэнне», «І зразумелы ён і родны…» і іншыя вершы.

Пазней ён напіша добры верш «І я калісьці верыў у паданні…», у якім пераказвае народную легенду аб тым, як правадыр хадзіў на Беларусі, перадае гутарку з сялянамі:

Папіў бы ён крынічнае вадзіцы І пра жыццё павёў бы сказ такі: «Усюды — дзе ні гляну — маладзіцы, Няма вайны, а рэдка мужыкі». І мой народ, Хоць не хлусіў ніколі (Абы не засмуціць правадыра), Даводзіў бы: «Усе мужчыны ў полі. Цяпер вясна — гарачая пара».

У новых кнігах паэта ізноў ажыла памяць аб вайне, аб перажытым («Балада пра танец», «Лясная лазня», «Партызанскія ўдовы»). На гэты раз ён ужо не можа і, відаць, не хоча абмяжоўвацца зярнятамі праўды, а ідзе ў сутнасць з’явы — у, як кажуць, «праўду зерня».

У зборніку «Аўтограф» (1974) чытаем:

Засталося б толькі поле, Сонца, зерне, баразна. Засталася б толькі воля, І любоў, і сівізна. Засталіся б толькі дзеці І тугая сінь нябёс — І тады на цэлым свеце Хопіць шчасця, хопіць слёз. Засталіся б толькі песні І чырвоны сцяг жыцця — А тады ўсё уваскрэсне Без пачатку і канца.

На якую тэму напісаны гэты верш? Ён — прыклад кантакту, як кажа паэт, паміж «сэрцам і сэрцам карандаша».

Сёння ўжо вельмі не проста падзяліць творчасць Свіркі на тэмы. Сказаць, што гэта, маўляў, верш пра дзяцінства, гэта — у абарону міру, гэта — пра адпачынак на ўлонні прыроды нельга. Тут тэма супадае з ідэяй, з лёсам, з адчуваннем маральнай адказнасці за ўсё. І адказнасці не дэкларацыйнай, а па сутнасці… Яму ўсё гэта вельмі блізка. Тэма становіцца для паэта чымсьці ўнутраным, арганічным.

Хто яшчэ сярод сучасных беларускіх паэтаў так скажа: «Ці ад холаду, ці ад цаны чырванее на лаўцы каліна?»

А вось верш, які дае вельмі яскравае ўяўленне пра Ю. Свірну, яго канцэпцыю жыцця, яго творчыя магчымасці. Дазволю сабе прывесці тут яго поўнасцю — ён варты гэтага і красамоўней любых пераказаў і разваг:

Хаджу адзін па спелым садзе, Свіцяцца яблыкі з сукоў. Я не хаваюся ў засадзе. Не каравулю хлапчукоў. Хачу паслухаць зор гаворку. Даверыўшыся цішыні, Пагаманіць з вячэрняй зоркай Пра вечнасць і пра нашы дні. Даўно ўжо сад не слепіць макам. І яблыкі не без пары Патрабавальна, але мякка Зямлі пашэптваюць: «Бяры!» Ім надакучыла спяліцца, Адно жаданне ў іх жыве, Каб адарвацца, Абрасіцца І пакачацца па траве. І не збаяўшыся, звысоку Даказваць хочацца зямлі, Што недарма цягнулі сокі, Што недарма вясной цвілі. Каб паляцець, Знаходзяць выйсце: Агледзяць між сукоў прасвет І, расхінуўшы ціха лісце, Кідаюцца у белы свет. Я бласлаўляю сад. Дарожку, Калі пад яблыні ідзеш, Каб пад антонаўскай бамбёжкай Адчуць, Што ты яшчэ жывеш.
Поделиться:
Популярные книги

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Санек 4

Седой Василий
4. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 4

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец