Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ля аднаго вогнішча

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Верш — згадзіцеся са мной — вельмі сімпатычны. Вось у ім паэт якраз не апісвае рэчаіснасць, а вырансае яе праз сваё душэўнае намаганне — натуральнае, нязмушанае, высакароднае. Твор гэты можна трактаваць, як у пэўным сэнсе метафару чалавечага жыцця, існавання, суаднесенага з прыродай, якая вучыць нас і выхоўвае і патрабуе высокага маральнага самаўсведамлення. Паэт — па ўсім відаць — звяртаецца да надзвычай важных пластоў сваіх духоўных набыткаў.

Пашырэнне духоўных даляглядаў звязана з узмацненнем гістарызму, што вельмі характэрна для зборніка «Біяграфія памяці» (1981). «Минувшее проходит предо мною» — сказана ў пушкінскім «Барысе Гадунове». Ю. Свірку з асаблівай сілай помніцца тое, што звязана з гераізмам народа, з яго любоўю да міру, з тым, што ён здзейсніў, стварыў на шляхах гісторыі, што пакінуў у спадчыну наступным пакаленням. Ён трывожыцца

тым, што часам у моладзі паслабляюцца сувязі з вопытам папярэднікаў.

Чуецца, што слоўнікі патрэбны Тым, хто не чытаў пры смаляках, Тым, хто не насіў кашулі зрэбнай, Не хадзіў у чунях і лапцях; Хто не бачыў, як рака дыміцца, Хто гадае, дзе шчупак, дзе сом, Не адрозніць жыта ад пшаніцы, Грэчку пераблытае з аўсом; Хто не начаваў на лузе росным, Хто не бачыў быстрых коней бег,— Тлумачэння сарамліва просіць Слову зразумеламу — начлег. Не на пенсіі яшчэ вы, словы, З вас яшчэ не сыплецца труха. Слоўнік, растлумач жа ім талкова, Што такое жорны і страха…

Не падумайце, крый божа, што паэт выступае за вяртанне да зрэбнай кашулі. Не. Ён толькі хоча сказаць, што забыўшы мінулае, нельга па-сапраўднаму ўбачыць і ацаніць сучаснае… Гістарызм спалучаецца такім чынам з гуманізмам.

Кнігі Ю. Свіркі — ступені яго творчага росту, голас яго чуцён у калектыве беларускіх паэтаў. Трэба спадзявацца, што ён будзе ўзбагачацца новымі жыццёвымі фарбамі. Гаворачы словамі паэта, жыццё — адказнейшы экзамен, яго здаеш, пакуль жывеш.

Углядацца ў жыццё

(Анатоль Грачанікаў)

Анатоль Грачанікаў не надта шануе верлібр, але сваю вершаваную аўтабіяграфію ён даверыў яму.

Сэрца — Жыцця майго гадзіннік, Заведзены ў 1938 годзе…

«Саракагоддзе — строгая пара…» Прыйшла яна і да яго. Услед за сваімі сябрамі-равеснікамі, якіх мы называем «шасцідзесятнікамі» (творчая сталасць іх прыпадае — у каго раней, у каго пазней — на 60-я гады), А. Грачанікаў таксама выдаў кнігу выбранага — «Калі далёка ты…» (1979). Яна аб’яднала лепшае з пяці папярэдніх яго зборнікаў…

Многія, многія вершы спыняюць нашу ўвагу. Шукаем такія, якія маглі б больш расказаць пра яго індывідуальнасць. Ну вось хоць бы гэты:

Адвяснуе восень на зазіміны, Бакены зашыюцца пад гаць. Сінія асеннія асіннікі У смузе марознай зазіхцяць. Ёсць ў іх Журба неверагодная, Саладжавы і гаркавы пах, Ад якога — усё такое роднае, Што аж слёзы, Слёзы на вачах.

Ён, думаецца, вельмі характэрны для А. Грачанікава, бо сведчыць пра талент тонка адчуваць жыццё, «прапускаць» яго праз уласнае сэрца і лёс, рабіць яго і нашым духоўным набыткам. Не шмат паэтаў, якія ўмелі б звычайную, так сказаць, тэму (у дадзеным выпадку агульную для ўсіх тэму патрыятызму) ператварыць у нешта глыбока ўнутранае, інтымнае… С. Гаўрусёў тонка адчуў індывідуальнаць А. Грачанікава: «Чытаючы вершы паэта, празрыстыя і як бы асветленыя праменнямі знутры, можна падумаць, што яны даюцца яму лёгка. Гэта ўяўленне памылковае. Нікому і ніколі прастата не давалася проста. Праблематыка яго твораў пераконвае, што сёння, відаць, немагчыма паспяхова пісаць пра зямлю, не ведаючы таго, што адбываецца ў космасе» (Літаратура і мастацтва, 1979, 19 кастрычніка).

Як паэт ён даўно — магчыма, з самай першай сваёй кнігі «Магістраль» (1964) — прызнаны і грамадскасцю, і крытыкай. Яго зборнікі не паўтараюць адзін аднаго, а паказваюць відавочную лінію росту. Маюць поспех — я

сам таму сведка — яго выступленні на літаратурных вечарах, сустрэчах з чытачамі, аматарамі паэзіі. Па ўсім відаць, што радок паэта крануў чалавечыя сэрцы і знайшоў сваё месца ў літаратуры.

Якое ж яно — месца А. Грачанікава ў сучаснай паэзіі?

У першых жа сваіх вершах ён пайшоў, як гэта і павінна быць уласціва паэту-лірыку, ад уласнай біяграфіі чалавека, які запомніў гераізм і мужнасць народа ў вайну («На фронце бацька. Маці — партызанка»), нягоды цяжкай пасляваеннай пары (паэма «Сонечны звон»), армейскія будні, вучобу, працу на чыгунцы, зноў вучобу і зноў працу…

«Няма замены паэтам!» — гаворыць ён у адным з вершаў, прысвечаным Максіму Багдановічу. І гэта праўда: кожны чалавек — непаўторны і незамянімы. іТым больш паэт — яго асоба павінна быць бачна здалёк. Нездарма нават узнікненне лірыкі як роду літаратуры звязваюць з тым момантам, калі чалавек усвядоміў сваю асобу. Лірыка і пачала даследаванне і сцвярджэнне чалавечай індывідуальнасці і непаўторнасці, у якой адлюстравалася грамадскае жыццё. Зрэшты, наколькі помніцца, А. Грачанікаў ніколі асабліва не гнаўся за «індывідуальным» стылем. Проста ён быў праўдзівы, адкрыта і непасрэдна выяўляючы сябе ў вершы. Найбольшыя ўдачы першых кніг (вершы «Вера», «Лашак», «Гарадская ўскраіна», «От каб быў я такі, як цень!..», «Калодзеж капаюць», «Поле», «Над Белай Руссю…», «Той танец» і іншыя) з’явіліся непасрэдным вынікам яго жыццёвага вопыту і вельмі асаблівага ўспрыняцця і асэнсавання рэчаіснасці. Яны былі звязаны са шчырасцю героя, з устаноўкай на справядлівасць. Словам, у цэнтры пераважнай большасці яго твораў аказалася рэальнае чалавечае «я», што і абумовіла цікавасць да іх з боку крытыкі і чытача.

Нездарма многія пералічаныя вершы і шмат якія неназваныя па праву ўвайшлі ў сучасныя анталогіі беларускай паэзіі на розных мовах. Дарэчы, сёння іх выдаюць усё больш і больш.

Некалі Іван Мележ, якому, дарэчы, вельмі падабалася паэзія яго земляка (Грачанікаў таксама нарадзіўся на Палессі), адкрыў для сябе «простую», як ён казаў, ісціну: «калі „стыль — гэта чалавек“, то каб стыль мастака праявіўся больш выразна, своеасабліва, трэба, каб выразна праявілася асоба чалавека, яго светаадчуванне, яго погляды, яго матэрыяльны і духоўны вопыт. Чалавек не толькі не павінен хаваць сябе, а, наадварот, адкрывацца ва ўсёй шырыні, глыбіні і шчырасці. Не трэба здавацца ні горшым, ні лепшым, чым ты ёсць, трэба быць самім сабою. Усякая штучнасць будзе ў шкоду. Ніякі фальш не пройдзе без следу».

Так вось, прыкладна, і зрабіў А. Грачанікаў. Нават у самай першай кнізе ён здолеў застацца сам сабою.

На фронце бацька. Маці — партызанка. Цяпла у хаце нашай не стае. І я з’язджаў з гары крутой на санках, Каб усцягнуць ламачча на яе. Гарэў агонь. Агонь цяпла і веры. У грубцы і ў вачах братоў маіх. Мы нанач шчыльна зачынялі дзверы, Але на ключ не замыкалі іх.

Некаторыя паэты робяць упор на яркую, пукатую вобразнасць. У А. Грачанікава яна выглядала досыць сціпла, «неэфектна», нават крыху заземлена, але затое рэалістычна, праўдзіва. З яго вершаў паўставаў цудоўны край — Палессе са сваімі людзьмі (сімпатычныя вясковыя дзядзькі і цёткі), прыродай, звычаямі. Ён давярае жыццю, людзям, зямлі…

Там, паміж Гомелем — Кіевам, Над Сожам крылы ўскінула І кліча мяне, нібы кнігаўка, Вёска мая — Шарпілаўка. Стоміцца сэрца, здарожыцца, Ды ноччу і днём трывожыцца: Як там бацькі і родзічы, Дубровы і курганы? Жыву, іх усюды помнячы? Ці помняць мяне яны?

«Успамін машыніста», «На перагоне», «Завадскі аркестр» — А. Грачанікаў мог «выкрасаць» паэзію з фактаў даволі звычайных, будзённых, знаходзячы ў іх незвычайнае, па-чалавечы вельмі прывабнае. Індывідуальнасць яго апладнялася сацыяльна значнымі, грамадзянскімі адчуваннямі паэта, і гэта кампенсавала запаволенасць, некаторы недахоп тэмпераменту.

Поделиться:
Популярные книги

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Сумеречный Стрелок 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Сумеречный стрелок
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 10