Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён схапiў кобру нiжэй клабука, расшчапiў ёй рот лязом нажа i паказаў, што страшныя ядавiтыя зубы ў верхняй скiвiцы пачарнелi i выкрышылiся. Белая кобра перажыла свой яд, як гэта бывае са змеямi.

– Тхунтх (Гнiлая Калода), - сказаў Маўглi i, зрабiўшы Каа знак, каб той адхiлiўся, выцягнуў анкус з зямлi i вызвалiў белую кобру.

– Княжацкаму скарбу патрэбен новы вартаўнiк, - сказаў ён сурова.
– Тхунтх, ты дала маху. Пабегай узад i ўперад, павесялiся, Гнiлая Калода!

– Мне сорамна! Забi мяне!
– сыкнула

белая кобра.

– Занадта многа было размоў пра забойства. Цяпер мы пойдзем адсюль. Я вазьму гэтую калючую штуку, Тхунтх, таму што я бiўся i перамог цябе.

– Глядзi, каб яна ўрэшце не забiла цябе. Гэта смерць! Памятай, гэта смерць! У гэтай штуцы хопiць сiлы, каб забiць усiх людзей у маiм горадзе. Нядоўга ты ўтрымаеш яе, Чалавек з Джунгляў, або той, хто забярэ яе ў цябе. Дзеля яе будуць забiваць, забiваць i забiваць! Мая сiла скончылася, затое калючка зробiць маю работу. Гэта смерць! Гэта смерць! Гэта смерць!

Маўглi выбраўся праз дзiрку ў падземны калiдор i, азiрнуўшыся, убачыў, як белая кобра раз'юшана кусае бяссiльнымi ўжо зубамi нерухомыя твары залатых iдалаў, што ляжаць на падлозе, i сыкае:

– Гэта смерць!

Маўглi i Каа былi рады, што зноў выбралiся на белы свет.

Як толькi яны апынулiся ў родных джунглях i анкус у руках хлопчыка зазiхацеў на ранiшнiм сонцы, Маўглi адчуў амаль такую ж радасць, як калi б знайшоў пучок новых кветак, для таго каб уваткнуць iх сабе ў валасы.

– Ён ярчэйшы за вочы Багiры, - з захапленнем сказаў Маўглi, паварочваючы рубiн.
– Я пакажу ёй гэтую штуку. Але што хацела сказаць Гнiлая Калода сваiмi словамi пра смерць?

– Не ведаю. Мне да кончыка хваста крыўдна, што яна не паспытала твайго нажа. Заўсёды ў Халодных Бярлогах тоiцца якая-небудзь бяда - i на зямлi i пад зямлёй... А цяпер я хачу есцi. Ты пойдзеш разам са мною на паляванне сёння на досвiтку?
– сказаў Каа.

– Не, трэба паказаць гэтую штуку Багiры. Добрага палявання!

Маўглi прытанцоўваў на бягу, размахваючы вялiкiм анкусам, i спыняўся час ад часу, каб палюбавацца на яго. Дабраўшыся нарэшце да тых мясцiн у джунглях, дзе адпачывала звычайна Багiра, ён знайшоў яе каля вадапою, пасля палявання на вялiкага звера. Маўглi пачаў расказваць ёй пра ўсе свае прыгоды, а Багiра слухала i час ад часу абнюхвала анкус. Калi Маўглi дайшоў да апошнiх слоў белай кобры, Багiра з ухвалой завуркатала.

– Значыцца, Белы Клабук гаварыў праўду?
– жвава спытаў Маўглi.

– Я нарадзiлася ў княжацкiм звярынцы ва Ўдайпуры i, здаецца, ведаю сёе-тое пра чалавека. Шмат хто з людзей пайшоў бы тройчы за ноч на забойства за адзiн гэты чырвоны камень.

– Але ад каменя ручку толькi цяжэй трымаць. Мой блiскучы ножык куды лепшы, i - паслухай!
– чырвоны камень не прыдатны для яды. Дык для чаго ж забiваць?

– Маўглi, iдзi спаць. Ты жыў сярод людзей i...

– Я памятаю. Людзi забiваюць, бо не ходзяць на паляванне, -

ад няма чаго рабiць i дзеля пацехi. Прачнiся ж, Багiра! Для чаго зроблена гэтая калючая штука?

Багiра прыадплюшчыла сонныя вочы, i ў iх блiснула хiтрая iскрынка.

– Яе зрабiлi людзi для таго, каб калоць у галовы сынам Хатхi. Мне даводзiлася бачыць такiя на вулiцах Удайпура перад звярынцам. Гэтая рэч пакаштавала крывi многiх такiх, як Хатхi.

– Але для чаго ж калоць ёю ў галовы сланоў?

– Для таго, каб навучыць iх Закону Чалавека. У людзей няма нi кiпцюроў, нi зубоў, таму яны i робяць вось такiя штукi i нават горшыя.

– Каб я гэта ведаў, дык не ўзяў бы яго. Я не хачу яго больш. Глядзi!

Анкус паляцеў, паблiскваючы, i зарыўся ў зямлю за пяцьдзесят крокаў ад iх, сярод дрэў.

– Цяпер я ачысцiў мае рукi ад смерцi, - сказаў Маўглi, выцiраючы рукi аб свежую вiльготную зямлю.
– Белая кобра гаварыла, што смерць будзе хадзiць за мною па пятах. Яна састарылася, пабялела i выжыла з розуму.

– Смерць цi жыццё, пачарнела цi пабялела, а я пайду спаць, Маленькi Брат. Я не магу быць на паляваннi ўсю ноч i выць увесь дзень, як iншыя.

Багiра ведала выгоднае логава за дзве мiлi ад вадапою i падалася туды адпачываць. Маўглi, доўга не думаючы, залез на дрэва, звязаў разам дзве-тры лiяны, i куды хутчэй, чым можна пра гэта расказаць, пагойдваўся ў гамаку на вышынi пяцiдзесяцi футаў ад зямлi. Хоць Маўглi не баяўся яркага дзённага святла, ён усё ж прытрымлiваўся звычаю сваiх сяброў i стараўся як мага менш бываць на сонцы. Калi яго разбудзiлi гучныя галасы жыхароў дрэў, зноў змяркалася, i ў сне яму снiлiся тыя прыгожыя каменьчыкi, што ён выкiнуў.

– Хоць пагляджу на iх яшчэ раз, - сказаў ён i спусцiўся па лiяне на зямлю.

Але Багiра апярэдзiла яго: Маўглi было чуваць, як яна абнюхвае зямлю ў паўзмроку.

– А дзе ж калючая штука?
– усклiкнуў Маўглi.

– Яе ўзяў чалавек. Вось i след.

– Цяпер мы пабачым, цi праўду гаварыла белая кобра. Калi калючая пачвара i сапраўды смерць, гэты чалавек памрэ. Хадзем па следзе.

– Спачатку сходзiм на паляванне, - сказала Багiра, - на пусты страўнiк вочы кепска бачаць. Людзi рухаюцца вельмi павольна, а ў джунглях так сыра, што сама лёгкi след пратрымаецца доўга.

Яны пастаралiся закончыць паляванне як мага хутчэй, i ўсё ж мiнула амаль тры гадзiны, перш чым яны наелiся, напiлiся i пайшлi па следзе. Народ Джунгляў ведае, што спяшацца ў час яды не трэба, бо тое, што прапусцiш, не вернеш.

– Як ты думаеш, калючая пачвара перавернецца ў руках чалавека i заб'е яго?
– спытаў Маўглi.
– Белая кобра казала, што гэта смерць.

– Пабачым, як дагонiм, - сказала Багiра. Яна бегла рыссю, угнуўшы галаву.
– След адзiночны (яна хацела сказаць, што чалавек быў адзiн), i ад цяжкай ношы пятка ўцiскалася глыбока ў зямлю.

Поделиться:
Популярные книги

Последняя Арена 5

Греков Сергей
5. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 5

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Законы Рода. Том 2

Flow Ascold
2. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 2

Кровь эльфов

Сапковский Анджей
3. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.23
рейтинг книги
Кровь эльфов

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона