Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мая Іліяда

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Нашы бярозы

Танкі з крыжам ляцелі на лес празрысты. Дым мяшаўся з зямлёю. Сцяліўся пажар. Палала бярозка, танюткая, чыстая, Без стогну, Як Жанна д'Арк. У дрэўцы, кволенькім, як мімоза, Цякла зямлі маёй мужная кроў... Я знаю, як гінуць нашы бярозы: Без плачу. Шапкі далоў! 

Маленне аб чашы

М. Прашковічу

Паплавок то спачне, то адплыне, Свіцязь дрэмле ў зялёных гаях, Нібы поўная чаша сіняя, Малахітавая па краях. Сонца нізкага спляснуты персік, Пад вадою - стронгаў палі... Чаша ўнізе і чаша ўверсе. І - як мошка - я ў крышталі. У чаўне на каленях тулюся. Скача
воддаль падзёнак сям'я
І канае з сонцам. І ў скрусе З сонцам гасне душа мая, І любоў да цябе, як мора, Расцякаецца ў ціхай журбе Ад Адама, што даў табе корань, Да Адама, што ўславіў цябе. Ад падзёнак у сінім дыме, Ад апошняй былкі гарбоў - Да пагодкаў тваіх, радзіма, Дзесяцівяковых дубоў. Беларусь мая, ты адзіная, Перад кім на каленях стаю: Мне, слузе твайму, цяжка загінуць, Лёгка - жыць у славу тваю. Лёгка з песняй глядзець у вочы, Цяжка - кроўю расіць чараты... Ўрэшце, як сабе ты захочаш, Ўрэшце, як сабе вызначыш ты. Калі прыйдзе на нівы нашы Смерць з касою сваёю крывой - Не мінай мяне гэтай вось чашай, Што барвее заходняй крывёй. Як магу я не йсці на пакуты За цябе, за спакойны твой дым, Я Ўсяго толькі мошка, Закутая Ў светаносным бурштыне тваім?!. 

"Па-над шчыраю Шчарай, над шчодраю Шчарай..."

Міколу Грынчыку

Па-над шчыраю Шчарай, над шчодраю Шчарай, Па-над плынню чырвонай і рыжай травой Плачуць чорныя цені на фоне пажару, Моляць кані аб кроплі вады дыжджавой. Майскі дзень, засынаючы, сніць аб світанні, І ў цішы, чорным ценем на стужцы зары, Моляць белыя, белыя, белыя кані, Плачам думаюць з небам сябе памірыць. І плыўкі нашы ў зарыва адплываюць, І ў імгле, той, што скончыцца ўсё-такі днём, Верыць можна ў зару і святло, што чакаюць Нават там, за апошнім дубовым крыжом. Можна верыць. А жыць? Як там жыці, о дружа, Калі ведаць і там, што бяжыць збажына, Што барвее на поплаве дзікая ружа, Шчара плешча - без нас, кані плачуць - без нас? Не! О не! Збыць анёльства і стаць чалавекам, Доўга, цяжка пакутваць пакутай жывых, - Толькі б майскай часінай давеку, давеку Над вячэрняю Шчарай цвілі паплавы. Сыты быў бы, здаецца, паветрам духмяным, А п'яны - ад празрыстай расінкі адной, І любіў бы, і вымаліў людзям і каням Дараванне, світанне, любоў і спакой. 

Вiльня ў дождж

Вільня ў дождж, як старая гравюра у "Тэцы Віленьскай": Праз завесу дажджу - кожны дах у штрыхах, як страха, Крадуць даль туманы. Ўсё ў звівах, нібы на паперы вяленевай, Ўсё з шматлікіх штрыхоў, ўсё ў касых характэрных штрыхах. Ўсё з дакладнай штрыхоўкі гравёра: завеса туману, Пляма вежы, забытай у дождж на вяршыні гары, І акрэслены контур званіцы вялікага Яна, І, ля ног яго, пастка з цямноцця і цэглы - Муры. Я не ведаю, дэман які над гравюрай пануе пахмура? І чые гэта вочы халодныя ў віслых мяшках Разглядаюць яе? І чыя гэта крэсліць крыжамі гравюру, З жыл-вяровак, старэчая, злая, сухая рука? 

Нявесце Каліноўскага

Недзе поруч ляжалі дарогі, Кліч кахання ляцеў ад ніў, Але ён не кахаў нікога, Бо занадта радзіму любіў. Варты лепшага ў свеце кахання, Рана скончыўшы мужны палёт, Русы хлопец золкім світаннем На высокі ўзышоў эшафот. Плач людскі барабаны крыюць, І ад пошчаку глухне зямля. На высокую гордую шыю Успаўзае змяёю пятля. З плачам жоравы пралятаюць. Курганы і магільны жвір, Непалітая ніва святая, Плач жанчын, эшафот і Сібір. Нікні гожаю галавою, Па нязнанай страце ўздыхай. Дарагая, ты стала ўдавою, Не пабачыўшы жаніха. Вашы кветкі ў лугах завялі, Месяц марна згарэў над ракой, Ты чакала яго, а стала І нявестай і жонкай чужой. І чамусьці ў сэрцы, як рану, Я нясу твой нязбытны лёс, Не даруючы ўсім тыранам Непралітых табою слёз. 

Мы

О сусветнае, ўсёпераможнае маўчанне першай зямлі, Калі выйшла яна з гарніла агню і пакуты, Перайшла ад кіпення жыцця да імгнення сну і спакою, Да імгнення. Ў абдоймах прабыўшы ў агню мільёны стагоддзяў, Астывала ад іх, каб жыццё маўкліва зачаць. О зямля пераможнай, бязмозглай і яраснай цягі, Перамагаючай
у змроку і выпарэннях,
Калі дзіка крычаць брантазаўры, звіваючыся між хвашчамі І дурманнымі папарацямі ў ліловай вадзе. О зямля перамагаючай чалавечай пяшчоты, Калі дойлід за смех Хатшэпсут з каменняў будуе легенду, Калі майстра мадон ад кахання ўмірае ў абдымках каханай, Калі я аддаю ўсе імгненні свае для яе. Хто ж мы, маці-зямля? Мы ўсе твае дзеці, Мы нязменныя і, як ты, кожны час шматтварыя. Мы з чакаючай гліны на родным полі, маўклівай і туга ўпартай, І з агню, што віруе пад ёю, з гнева і страсці, І з пяшчоты, што дзіўна ляжыць у губах Неферціці. Мы такія, І будзем такімі - давеку. Прабудзем - Давеку. 

"Як сканаю - душа застанецца..."

Як сканаю - душа застанецца Ў ззянні кожнай крынічнай слязы, У аеру, што з ветрам сячэцца, Ў срэбных хвалях дняпроўскай лазы, Ў бадзяках, што мячамі суровымі Кожны родны вартуюць пляцень, У шыпшыне, што ля Загор'я Ля старэнькай капліцы цвіце, У азёрах паўночных і ў нетрах, У чырвоным начлежным агні, Ў пільным флюгеры, што пад ветрам Над страхою ў каханай звініць. І аднойчы, на золку бязлюдным, Уздыхне яму ветрык: "Пара!" - І павернецца ён, і разбудзіць І дзяўчыну, і свет, і край. Будзе сонца. Пад неба ў блакіце Дуб-Атлас падставіць плячо, - І тады вы той флюгер разбіце Справядлівым і новым мячом. Досыць мне чуць трывогу начную, І сачыць, і кружляць на шпілі: Абцяжарваць памяць зямную - Не найлепшае на зямлі. Што да снежня вечнаму маю? Ціха! Сплю! Да сканчэння дзён Сплю ва ўсім, што ты ёсць, дарагая! Вечны ўзлёт табе! Вечны мне сон. 

Безгаловая Венера

Стаю ля яе ў задуменні І голас пяшчотны чую: "Прыйдзіце, мужчыны, ад зброі, - Ўлонне маё сумуе. Прыйдзіце, мужчыны, ад сечаў, Ад турмаў, ад страт на світанні. Адзінае ёсць на свеце: Сумленне, братэрства, каханне". І думаю я неадчэпна: За што ж ты бяду спаткала? За што галаву ты згубіла? Якую праўду сказала? 

Medusa Ludovisi ў Рыме

Спіць Эрынія. Ў грозных веях Цень прароцтва вялікага лёг. Помства спіць. Касмылёў змеі У спакоі тояць скачок. Спіць яна. Бяздумна і глуха. Сны аб праўдзе і роўнасці сніць... Ціхі гук: Будзільнік над вухам Папярэдзіў, што зазвініць. 

Землятрус

Пад кайданамі гор акіяны гараць, Там шалёная лава цячэ... "Не душы мае грудзі, зямная кара!.. Я жывая яшчэ! Чуеш? Мне абрыднуў каменны прыгон! Чуеш? Чуеш? У тоўшчы зямной, Ў нетрах гор уздыхае вялізны гонг З мора Чорнае велічынёй". Тут. Тут. Тут. І там. Там. Там. Гонг грыміць пад зямлёй, Ракоча тамтам. Чуйна вушкі наставіў насцярожаны трус. Набліжаецца землятрус. Лані горныя пакідаюць бары, Захлынаюцца ў рэчках язі. Вось... Вось-вось пакажа вяршыня гары Небу першы крывавы язык. Ўскалыхнула мора сваю тугу... Глей узняўшы, як кроў, руды, На дрыготкі бераг цунамі бягуць, Хмарачосы з чыгуннай вады. Чуеш? Вось... Чуеш? Вось! Вось! Вось!!! Трэсне, зломіцца ў курчах зямная вось, Нівы моршчацца, мнуцца, нібы абрус. Землятрус! Землятрус! Землятрус! Свет аглух ад архангельскай страшнай трубы. Горы крычаць: "Ратуй!" Ад штуршкоў пад падэшвы ўзлятаюць дубы, Вежы замкаў у неба лятуць. Вылятаюць з распяццяў, як кулі, цвікі, І, гнілы уздымаючы пыл, У крывавыя хмары лятуць мерцвякі З праслаўленых хцівых магіл. Чуеш? Вось... Чуеш? Вось! Вось! Вось!!! Трэсне, зломіцца ў курчах зямная вось. Разляціцца зямля, як пад доўбняй гарбуз. Землятрус! Землятрус! Землятрус! Бачыш? Бліскаўкі нараджае туман, Нарастае, клубіцца імгла, - Гэта лавай з адгор'яў цячэ гурма Ў чорнай цемры і ў барве святла. Іх самбрэра - як хмары над светам сляпых, Іх мачэтэ - як грозны жах, І маланкі над імі мігцяць, як сярпы, А сярпы - як маланкі ў руках. І зямля трасецца пад іхняй ступой. Гора ж тым, хто, сляпы як крот, Паспрабуе заціснуць рукою сваёй Землятруса адверсты рот. 
Поделиться:
Популярные книги

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Энфис. Книга 1

Кронос Александр
1. Эрра
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.70
рейтинг книги
Энфис. Книга 1

Младший сын князя. Том 8

Ткачев Андрей Сергеевич
8. Аналитик
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 8

Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Марченко Геннадий Борисович
3. Вторая жизнь Арсения Коренева
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Сильная. Независимая. Моя

Бигси Анна
5. Учителя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сильная. Независимая. Моя

Фею не драконить!

Завойчинская Милена
2. Феями не рождаются
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Фею не драконить!

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II