Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мая Іліяда

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

"Ўсё, што было, i ўсё, што часам снiцца..."

Міхасю Стральцову

Ўсё, што было, і ўсё, што часам сніцца, Забуду ў лесе, дзе як той капёж, Як споры дожджык, аблятае гліца, І шум яе парывісты, як дождж. Зноў бранзавеюць шышкі на ялінах, Зноў восень на бярэзніках ляжыць... Сястра мая бяздольная, асіна, Апошняю лістотай не дрыжы. Лістоты мала, але трэба верыць Ў жыццё, ў каханне і ў вясны піры, Пачуўшы нават мерны гук сякеры У пасівелым восеньскім бары. 

"Падымаюць жоўтыя галовы..."

Уладзіміру Лучуку

Падымаюць жоўтыя галовы Над вадой гарлачыкі ў Падкове - Старарэчышчы маёй ракі. Вечар спаць рыхтуецца у дрэвах. Тысячамі ходзяць на сугрэве Маціцова-сінія малькі. Кветкі, памаліцеся, з прадонняў Працягнуўшы жоўтыя далоні. Бачыце, над плынямі Дняпра, Поўнае пяшчотнай дабрынёю, Сонца павісае над вадою: Ўсіх гарлачыкаў старэйшы брат. І, як той гарлачык над вірамі, Човен мой дрыжыць у цэнтры храма, І бягуць палосы на лазе: Светлыя адбіткі на зялёным Ў час, калі аддзячаць мне праклёнам, Не ўпаду, згадаўшы гэты дзень.

Чурлёнiс

В. І. Бараўскене

Як
цябе засланіць небывалаю марай,
Як цябе зберагчы у змаганні са злом, Ты, Зямля, ты, сівы адуванчыка шарык Пад савіным павевам, пад няўмольным крылом? Не дрыжы, не дрыжы, калі ласка, Зямля мая, Бо навекі рассеешся ў цемру вякоў, Абляціш ад атаму, ўспышак рэкламы, Ад прадажнага ляску друкарскіх станкоў, Ад таго, што без ведання зла і нягоды, Як туман, абыякавы да ўсяго, Як азійская лава, праплываюць народы, Абмінаючы ногі раўнадушных багоў. Вось, вось-вось, як ахвяру сонцу памерламу, Нібы ў згаслую печку засунуць труну... Ўсё далей хаўтурных паходняў перлы, Ўсё бліжэй да вечнага змроку і сну. І як толькі каханне памрэ няшчаснае, Скінуць гукі і колеры пад адхон, - Ў канчатковым сконе прасторы і часу, Павуціннем аблытаны, спыніцца звон. Ў панаванні цямноцця й хаосу гэтага, Без марэй, без усмешак, без сонца-ліста, Я ўздымаю далоні над светам без свету І ўзглашаю яму: "Светаносны, паўстань!" Не хачу!
І ўздымаюцца колеры ніцыя. Заклінаю!
І вось над бязмежжам зямлі, Над празрыстымі, быццам лістота, званіцамі Ў звонкім небе, як хмаркі, лятуць караблі. Мір усім!
І спыняюцца страшныя воды, І - хвіліну назад смертаносна руды - Акіян жыцця, затаіўшы подых, Адуванчык пільнуе на кромцы вады. Будзе так!
І зарука ў сонцы і зорах, У любові і мужнасці, ў дні і ў начы, Ў сініх стронгавых замках - літоўскіх азёрах - І ў бяздонных зяніцах літоўскіх жанчын. 

Балада пра сыноў Пiтакоса

Арфей сканаў на змярканні, Аддаўшы песні марам, А ліру яго лесбіяне Ўзялі і паклалі ў храм. У капішчы Пасейдона Між сонцам і золатам хваль Паснулі навек між калонамі, Знямелыя, шчасце і жаль. Нямыя струны не зналі, Што іхняй журбы сляза Тыграў калісь прымушала Ногі ў песні лізаць. Што ў свет падземны, агідны Песню прынёс Арфей І вытаргнуў душы з Аіда, Слёзы - з Плутонавых вей. Што Цэрбер з трыма галовамі Выраніў шэсць слязін, Цэрбер, няўмольны, як камень, Цэрбер, лютасці сын... Сцякалі па струнах росы - Слёзы душ, багоў і людзей... І сын жраца Пітакоса Прагна на ліру глядзеў. Бо возьмеш яе - і ад бога Сам станеш прарок і бог, І тыгры абліжуць ногі, І схіліцца свет да ног. Нібы перад ангельскім клірам, Галовы схіляюць звяры... І ўкраў ён з капішча ліру, І ў лес уцёк на зары. Нацяўшы срэбныя струны, Лаўры паклаўшы ля ног, Пачаў ён плесці карункі Эпіліяў, од і эклог. Пачуўшы Арфея ліру, Прагнучы дзіўнай ігры, З Атыкі, Спарты, Эпіра На Лесбас плылі звяры. Ліліся, схіліўшы галовы І пашчы схаваўшы ў траве, - Трагічна зламіўшы бровы, Граў для іх чалавек. Ў экстазе хмельным, прарочым Вяшчаў ён волю багоў, Спяваў, закаціўшы вочы, І тыгры... з'елі яго. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Павольна мяняюцца людзі: Бывае і сёння, што зноў Сыны Пітакоса судзяць Арфея слаўных сыноў. І вы меркавалі, напэўна, Што крыкам аглушыце свет, Што вас пакахаюць царэўны За ваш казліны фальцэт, Што досыць адняць у нас пер'і, Каб ахнуў захоплена час, Што досыць купіць паперу Таго ж гатунку, што ў нас. Купляйце... Хопіць чырвонцаў... Не хопіць - абчысціце храм... А дзе ж вы купіце сонца, Што ўсё-ткі належыць нам? А хто вам падорыць, цвярозым, Лобныя мукі начэй, А дзе вы купіце слёзы З Цэрберавых вачэй? Прыйдуць адплатай за ўцехі, За ваш нікчэмны спакой Звяры забыцця і смеху, Звяры пагарды людской. Нашчадкі Арфея, досыць! Не вам ісці на крадзёж. Не трэба жрацам зайздросціць. Вам дрэнна будзе - і ўсё ж За грозную літасць лёсу, За змей, што вас абплялі, За шчасце не быць Пітакосам - Цалуйце ногі зямлі. 

Корчмы

Дарогі... Корчмы... Ліра за спіною... Ў гадах Хрыстовых - бедным шкаляром... Заспее ноч, заспее дзень слатою - Паўсюль мне стол, любоў, цяпло і дом. У торбе за спіной - пяшчоты словы, Для песняў клетка, соль, тытунь, цацні, Кашуля, нож і вышыты, суровы, Нескарыстаны за гады ручнік. І горкіх жартаў поўныя кішэні Замест манет. Хто хоча - той бяры. А ўцерціся дадуць у кожных сенях, А не дадуць - абсохну на вятры. На кожным дрэве - дамавіты свепет, А я - па людзях мёд разношу свой. Палі, лясы з няроўным сілуэтам І крумкачыны грай над галавой. Пярун злуецца на мае справункі. Дзьме ў грудзі мне раз'ятраны Пахвіст, А я нясу на веях - пацалункі, Ў расколе вуснаў - салаўіны свіст. Адбітая у зрэнках, бы ў палонцы, Зямля мая ўстае перада мной, Высокая і чыстая, як сонца. Чысцейшая, бо плям няма на ёй, Бязлітасная, добрая, святая, Ўся зведаная, як дзядоў палі, І кожны дзень нязнаная, як тая, Што не суседзі, а багі далі. Па ёй іду ад самага світання, Рукамі гладжу глог і жаўтазель, Каб кожны вечар за смугой барвянай Убачыць грыб страхі і журавель. І сесці пад страхой, што пахне дымам, І песняю нягучнай ля агню Аддзякаваць шматлікім гаспадыням За горкі хмель і вуснаў дабрыню. Ласкавыя, як жнівеньскае лета, Адданыя, як спелыя палі, Глядзяць, на рукі ўспёршыся, кабеты І ўспамінаюць, што было калісь. Трывожныя, няўтульныя, як сломкі, Яны ў адрынах кудлы гладзяць мне... Густыя сцежкі, частыя карчомкі Па ўсёй сваёй азёрнай старане. І што мне недзе за высокай брамай Чырвоных, прагных вокан каламуць, Што ў ноч глядзяць, і чамкаюць грыбамі, І думаюць, што з часам праглынуць? Што мне яны, калі, як дар адзіны За тую песню, што нясу ў карчму, Чырвоных, горкіх вуснаў арабіны Мне свецяцца - не ведаю чаму. Калі за простую прыпеўку тую Ва ўсіх хацінах у маіх краях Мяне, здаецца, песціць і цалуе Уся зямля мая. Зямля мая. Калі яна, Любоў, рукамі ломкімі Ва ўсіх адрынах кудлы гладзіць мне. Густыя сцежкі, частыя карчомкі Па ўсёй маёй азёрнай старане. 

Надзея лiстападу

Лістапад маё сэрца забіў, забіў, Я іду ў зімовую бель, Згубіўшы ўсё, што магчыма згубіць, Акрым вечнай веры ў цябе. Я веру, ты недзе жывеш, жывеш, Ты таксама пакуль што спіш, Да леснічоўкі глухой ідзеш Або ў ззянні сафітаў стаіш. Магчыма сярод чужынскіх снягоў, Магчыма ў родных лугах, Магчыма ў доме сябра майго, Як дух яго ачага. І спяшаюцца ногі ў зімовую бель Насустрач вясне і ільду. Я іду ў сваю восень шукаць цябе. Здолею - значыць знайду. Ты - заранкі апошняя паласа, Ты - рабіна ў асенніх палях, Вецер надзеі ў маіх валасах, Росы слёз на маіх нагах. І мне нельга згубіць
цябе.
 Ў цемры вякоў Атрымаць замест вуснаў жывых Адчай Алімпа, дзе з вольных ваўкоў Робяць дачных псоў вартавых. Ў валасах маіх снежная восып руж, У душы замест снежня - май. Я знайду цябе, сонца, вазьму, забяру, Бо мяне без цябе няма. Ты чуеш? Я грозную песню вяду, І лясы забываюць свой сон. Я іду - ты чуеш мяне?
– я іду,
Твой меч, твой пярун, твой агонь. Я іду, каб навекі абняць твой стан, Я іду, як шчасце і жах, Закаханы ў цябе асенні буран З пялёсткамі ў валасах. 

Белавежскi алень

Ул. і З. Калеснікам

За спакоем тваім сонца майскае радасна сочыць, Над табою ў блакіце бязмежных лясоў палавень... Дык чаму ж у тузе твае мудрыя сумныя вочы, Белавежскі алень. І адказваюць вочы, рахманыя, поўныя жалю: – Як схаваць мне тугу, і пакорлівасць лёсу, і жах, Калі тысячы год маіх продкаў падступна хапалі, Калі сто пакаленняў канчалі жыццё на зубах? Я ляжу ля кармушкі. Лагодны і радасны ранак Сотні сонечных зайчыкаў сыпануў мне на бок. Але сню я бязлітасны пошчак крывавых маланак І - ў зеніце прыпынены - мой апошні скачок. І ў вачах маіх, чорных персідскіх, тужліва-бяздонных, Ёсць вышэйшая мудрасць пяшчотных і ўпартых істот, Бо на гэтай няладнай зямлі мы ратуем ад вечнага скону І ўратуем наш добры, трывалы і моцны народ. Ён ідзе да мяне і да друга, як сцішаны вецер, Галаву падстаўляе, спадзяецца, што сэрца кране: "Вы мяне не зачэпіце? Вы мяне зберажэце? Пашкадуйце мяне! Калі ласка... Пашкадуйце мяне..." 

Каложа

Дануце Бічэль

Каложа, туга мая светлая!.. Ў чорны Нёман па чорным шкле Сіняй кропляй спадае ракета, Быццам зорка ў ціхі Бетлем. Ў вокны цёмныя заглядае, Ззяннем бледным шукае кутка, Дзе хваіна ў грубцы страляе, Дзе ў жанчыны дзіцё на руках. Глянь, абраная. Гэта не ў Нёман, Не ў цямноцце, не ў сон, не ў драмy - Ў веліч падае зорка бяздомная, Ў снег і ў сэрца сыну твайму. І ў няпэўным хвілінным блакіце, Ўся адзіная, ўся са святла, З небам, з Нёманам, з зямлёю злітая, З сэрцам нашым - Каложа ўзрасла. Трохі ў зелень, як пер'е качынае, Трохі ў бэз і трохі ў гранат, Уся - крышталь невыказна сіні, Ўся - як край наш, як сон, як вясна. Ўскінь далоні тонкія ўгору, Сыну неба акрэслі шлях, Каб навекі адбіліся зоры У тваіх і дзіцячых вачах, Каб ніколі перуны чужынныя Не асмеліліся скасіць Ні цябе, ні Каложы, дзяўчыны З ніў і пушчаў Беларусі. І калі ўзнясе вас над светамі - Прыгадайце ў вечным святле, Як самотная зорка - ракета Ціха падала ў цёмны Бетлем. 

Багдановiчу

Сцюжны час, бязмежна-суровы. Спіць народ, нібы зерне ў раллі. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Ты прыйшоў І гарачым словам Рунь узняў на роднай зямлі. Ты сказаў нам: "Унукі Скарыны, Дзе ваш гонар, моц і краса? Ёсць і ў вас, як і ў іншых, святыня. Не давайце святыні псам! Не давайце з яе глуміцца, Бо праспіць яна ясну зару, Бо святы ізумруд заімгліцца У пярсцёнку тваім, Беларусь". Ты устаў на лютую сечу, Бітву вечную сонца і хмар, Узваліўшы на юныя плечы Святагораў народны цяжар. І не вынеслі жылы напругі: Знік ты, лебедзь, у хвалях сівых, Сплыў крывёю, загінуў "за другі", За мяне, за вас і за ўсіх. І застаўся ты ў нашых душах, Хоць навекі знік у палях, Вечна светлы і вечна дужы, Вечна юны, як наша зямля. Мы табой ганарымся - і плачам. Мы нясём цябе ў сэрцы праз дым. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Нізка голаў схіляю, юнача, Перад вечным глаголам тваім. Смела крочу цяпер у пяскі я Перад светлай заветнай гарой, Бо як ёсць у народа такія - Не загіне давеку народ. 

Дзядзькаў кубак

Ты жыў у невялічкім гарадку, Мой кроўны дзядзька, просты і вялікі, Душэўны чалавек. Яго душу Узгадавалі старыкі і плаўні Адвечнага, як Беларусь, Дняпра. Што ведаў ён?.. А тое, што й суседзі: Маленькі гарадок, заліты сонцам, Крандaль у садзе, хвоі на адхонах І ветразь, сіні ад паўночных зор. Было ўсяго. Звінела скрыпкай шчасце, Але часцей, як шчупаку ў ярузе - У яме, што Дняпро на паплавах Пакінуў пасля повені, - ў адчаі Даводзілася думаць аб паветры І целам біцца аб траву і торф. Ён, як вугор, не поўзаў па расе, Быў сынам хваль дняпроўскіх, - і аднак Ён выжыў, выжыў, вырасціў сыноў, Збярог дом дзедзіч, напаіў сады, Хлусіў для смеху, жартаваў, смяяўся І працаваў, як глеба, як Дняпро. Вайна пажэрла ўвесь набытак роду. Застаўся дзядзьку толькі добры розум Ды дзедаў срэбны кубак на дзве кварты. Падымеш - хваля ходзіць... Вось і ўсё... Дванаццаць год таму, зусім хлапчынай, Якому ўсё на свеце зразумела, Які вышэйшай думкі аб сабе, Балбоча вершы, як індзейскі певень, І пагарджае ўсім, акрым сябе, Бацькоўскім домам і старой таполяй, Рыдлёўкай, гноем, садам і палямі, Я пакідаў "навекі" родны дом. Стаялі коні ўжо каля варот, Быў вечар жнівеньскі, як колас, жоўты. Лугі зарэчныя спявалі нешта Далёка, невыразна - аб каханай, Аб коніку і аб бялых падушках, І гэта ўсё, напоенае сонцам, Я з лёгкім-лёгкім сэрцам пакідаў. "Бывай, - сказаў мне дзядзька, - толькі... ведай: Нічога не магу табе пакінуць, Вось толькі, можа, даўні гэты кубак, І сэрца, і асеннія палі... Бывай, сынок, п'ю за пуховы шлях". І ўзняў свой кубак з маладым і даўкім, Дурным віном паўночных нашых лоз. Даўно ўжо коні рушылі, і ганак Паплыў, паплыў назад. І ўсё ставала меншым, Бы ў дні дзяцінства, калі сон бярэ. Але нясцерпна доўга, доўга, доўга Быў бачны на верандзе сумны дзядзька, Што піў, прыўзняўшы кубак напалову. Гады мінулі. Шмат я разгубіў І шмат я страціў на шляхах сваіх. Сябры забылі. Вершы падманулі. І ўсё часцей я ўспамінаў чамусьці Лёт зімародка над ракой начною, Бяссонныя шаломы курганоў, Дубы часоў варажскіх у размывах Пустынных берагоў. Лістоты шум. Бязгучныя, крывавыя зарніцы І неадольны кліч маёй зямлі... О мой народ! Даруй дурному сыну, Што кінуў дом бацькоў дзеля карыта, З якога еў са свіннямі свой хлеб... Я больш не мог. Я кінуў камяніцы. О, як спяшаюцца ў дарогу ногі! Які павольны бег у цягніка! Як незваротна, як з клепсідры рымскай, Пясок сцякае з хісткіх колаў воза! Вось дзядзькаў дом расце, бы ў снах дзяцінства. Спускаецца, як дараванне, вечар. Хрушчы басяць пад клёнамі. І мне Раптоўна стала смешна... Стала смешна... Здалося мне, што ціха вар'яцею: На ганку ў глыбіні двара... На ганку, Аплеценым, як сеццю, "панічамі", Стаяў у той жа самай позе дзядзька, І хваля хвосткая хадзіла ў кубку, І кубак у яго руцэ узнятай Быў апарожнены амаль да дна. Як быццам Сож змяшчаўся ў гэтым кубку, Як быццам дна у кубку не было, І ўсе дванаццаць гэтых цяжкіх год Ён піў свой кубак за мяне, за іншых... Ён піў, трывала ўсталяваўшы ногі, Віно з паўночных, даўкіх нашых лоз, Ужо старое, як сівыя ніці, Што серабрылі галаву яго, - Я да яго пайшоў хадой імклівай. Я раптам зразумеў... Я зразумеў... А ён, павольна апусціўшы чашу І не здзівіўшыся майму з'яўленню, Сказаў мне вельмі проста: – Ты... Вярнуўся... І працягнуў мне кубак: – Дапівай! 
Поделиться:
Популярные книги

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Адвокат вольного города 2

Парсиев Дмитрий
2. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 2

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Четвертый год

Каменистый Артем
3. Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
9.22
рейтинг книги
Четвертый год

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Повелитель механического легиона. Том IV

Лисицин Евгений
4. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том IV

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Целительница моей души

Чекменёва Оксана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Целительница моей души

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия