Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мая Іліяда

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

V. Таўрыда

Дрэва на Чатырдагу

Васілю Быкаву

Буран над уцёсамі чорнымі На мёртвых травах іграе, А ўнізе, а ў прорве - мора... Без дна, без канца, без краю. Там жвір пад прыбоем марыць, Пчолы гудуць закахана, А тут, дзе маланкі і хмары І орды вандроўных туманаў, У пекла прысенні, пад спевы Хаўтурныя траў з вятрамі - Расце каравае дрэва, Абпаленае перунамі. Стаіць і ў цвіценне верыць - Адно супраць сцюж і абвалаў, - Смерць хаваючы ў сэрцы, Жыццё -
ў каранях між скалаў. 

Чатырдаг

Ўстаў Чатырдаг і ўзнёс агонь і дым, І цвердзь зямлі прагнулася пад ім, І ў чашу рынуў і каціўся год З усіх марэй патоп шалёных вод. І стала мора люстра для Яго І толькі потым для усіх багоў, Якія разам з царствамі прайшлі За час яго маўчання на зямлі. Прастол багоў? Прастол Хрыста? Алы?
Іх не было, а ўжо снягі з Яйлы Раўлі вясной. А замаўчаць яны Ў той самы дзень, як змоўкне шар зямны. Ты сніш той дзень. Ты сам той дзень, уцёс. Ты зараз цень яго. Ты вечнасць, лёс. І ў сне чакаюць мірна духі гор: Снягі ім - коўдра, туманы - шацёр, Як сэрца падае! Нібы лязо, Мне рэжа зрок агонь халодных зор. Мой кожны крок - блюзнерства. Кожны ўздых - Замах на грозны сон ільвоў тваіх. Пан вечнасці, ты пашкадуй, малю, Імгненне цёплае, маю зямлю, Слязу любові на тваёй шчацэ, Крывінку лепшую ў тваёй руцэ, Святую іскру ў вечнасці ільдах... Глядзі, цябе пільнуе прорваў жах І ўверсе зорак лёд, як кроплі слёз, Закатаваных вечнасцю нябёс. Смерць пад нагой і смерць над галавой. Ў мігценні зор, ільдоў, парчы сівой - Нішто чакае і глядзіць на нас: Стой, веліч, і спыніся, грозны час! 

Спуск з гор

Набягае на колы заснежаны шлях, Ля дарогі дубняк адубеў, Але рукі твае у маіх руках, Але ў сэрцы - гарачыя - радасць і жах, Што знайшоў, што страчу цябе. Кожны звіў дарогі ў абдымкі мне Так уладна, з пяшчотай такой Пасылае цябе. І, здаецца, канец, І здаецца, памрэш ад шчасця, бы ў сне, Калі неба кранеш рукой. Побач ты. І не дзіва, што чэзне туман, Што народжаная ўначы, З павароткаю кожнай адходзіць зіма, Пасля студзеня ўладна прыходзіць май, Гучна звонячы ў сонечны шчыт. Вырываецца сэрца з вузкіх цяснін, І раптоўны абшар, нібы ўдар. О, якое мора гарачыні Сінім сном аж да самага неба сніць У нірване любоўных мар! Што такое? Хто гімны сонцу пяе, Хто хістае ружовую даль? Мо салодкі вецер у сэрца б'е, Можа, лебедзі ўскінулі крылы свае Або проста цвіце міндаль? Або проста цвіце кізіл залаты, - Дыхні і бяссмерце прыдбай! О, якое шчасце, што побач ты! Што каханне!.. Мора!.. Водар густы!.. Май!.. Май!.. Май!.. 

Генуэзская крэпасць

Колькі ж вынесла ты перастрэлак такіх?.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Сіні вечар глядзеў праз імглу, Наплывалі хмары, і сонца на іх Дзіды кідала на зямлю. І яны, сіне-белыя, падалі ўніз І дымелі сярод пустаты... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Быў бліжэй за ўсіх густа-сіні мыс, А далей, за ім, быў блакітны мыс, А за ім - туманна-жамчужны мыс, А на ім - сілуэтам бязважкім - Ты. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . А на ім - пад стрэламі - Ты. 

Лебедзь

Ў
старажытным парку графскім,
Над цяністаю затокай Лебедзь чорны ў дрэме плача Аб Аўстраліі далёкай.
Тут спакой, любоў і радасць, Сонца ззяе ў добрым небе. Што ж табе ў тым дальнім краі? Што ты ўспомінў, дэман-лебедзь? Эўкаліптаў лёгкіх пер'е? Дынга? Лёт бяроз прыгожых? Стой... Якія ж там бярозкі?! Тфу ты... пане ты мой божа! Але ты, няўцешны, плачаш, Бо далёка рай твой мілы, Эўкаліпты... і асіны... І асіны на магілах. 

Вадаспад Учан-су

Як страшная з нябёс пагрозных кара... Як звоны срэбных крылаў у агні... Як быццам сотні, тысячы Ікараў З пачатку дзён... З зеніту... Аб граніт. Якая веліч, сіла і... журбота! Як добра, ўзняўшы дымны, зорны смерч, Ў імгненне найвышэйшага узлёту У лікаванні раптпм стрэнуць смерць. 

Маладая вясна

Маладыя, пушыстыя лісцейкі грушы, А за імі, на скалах, дубоў галізна. Ў беласнежным прыбоі, у квецені рушыць Маладая вясна. Нібы снег вяршынь ажывае ў цвіценні, І садоў і аблокаў звіваецца дым: Белых хмарак алені ў зыркім небе вясеннім Пралятаюць да мора і дваяцца над ім. Ты мне сонца! І мора! І подых маю! Я люблю цябе так, што кроў, як прыбой! Што ж ты плачаш, чаго ж ты мяне абдымаеш? Я з табою. З табой. 

"О, якое цёплае, цёплае, цёплае мора..."

О, якое цёплае, цёплае, цёплае мора. Як драбіцца ў ім сонца - Зевесаў распалены шчыт. О, як добра руцэ на тваім перагрэтым і чорным, На апырсканым кроплямі мора, салоным плячы. Ў такт нячутнаму спеву самкнёныя вусны смяюцца і плачуць. Вочы змежаны. Веі дрыжаць у салодкай журбе. Так шчаслівая яшчарка дрэмле на камні гарачым... Добра табе? 

Гурзуф уначы

Скрыпка ціхая ночы. Дрымотная музыка ночы. Водар мора і кветак. Глухая начная пара. Аю-даг за чаўнамі рыбацкімі ў моры напружана сочыць Зыркім вокам адзіным - чырвонаю іскрай кастра. Што, як ярасна скочыць? Дарэмна. Дрымотаю скоран, Галаву ён на мяккія лапы здранцвела паклаў. Чайкі спяць на вадзе, як плаўкі, у сярэбраных водсветах зорных. Спіць каханне ў дамах. Спіць прадоння марскога імгла. Наздраватыя сходы завулкаў ад дзённай хады спачываюць, Крок паэта апошняга зaмер на вулках крывых, І магноліі кветкі так соладка дураць і так спавіваюць, Што ні людзям, ні скалам дрымотай не ўзняць галавы. І лянотна мядзведзь на спакойнае мора усперся І ў знямозе салодкай, забыўшы пра гнеў і гразу, Касавурыць адзінае вока на зоры, што ўнізе і ўверсе. На скупое сузор'е між іх, на сп'янелы і сонны Гурзуф. 

"Прыўкрасная пальма..."

Прачынаюся ноччу, - месяц, Ў садзе сінім спеў салаўя. І над вокнамі косы звесіла Пальма поўдня, любоў мая. Салаўіныя стогны ўтрапёныя... Нельга спаць. Мы чакалі гады, І мы дзелім наша бяссонне, Дзелім месяца срэбны дым... Насупор усяўладнаму лёсу Я ільды і пустыні скрышыў, Я прыйшоў да твайго уцёса - Кедр каханы з паўночных вышынь. 
Поделиться:
Популярные книги

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера 2

Афанасьев Семен
2. Старшеклассник без клана. Апелляция аутсайдера
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Старшеклассник без клана. Апелляция кибер аутсайдера 2

Барон Дубов 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 3

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Стратегия обмана. Трилогия

Ванина Антонина
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Стратегия обмана. Трилогия

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Сборник "Войти в бездну"

Мартьянов Андрей Леонидович
Фантастика:
боевая фантастика
7.07
рейтинг книги
Сборник Войти в бездну

Секреты серой Мыши

Страйк Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.60
рейтинг книги
Секреты серой Мыши

Имена мертвых

Белаш Людмила и Александр
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Имена мертвых