Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мая Іліяда

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

"Калi агорне цемра неба..."

Калі агорне цемра неба І я зямны пакіну дом, Я стану каменем ці хлебам, Травой ці срэбным матылём. Травой - каб ты ў сваім уборы Прайшла па мне да добрых сёл, А матылём - для ночы гора, Калі жывых няма вакол. А хлебам жоўтым, як жывіца, Каб быць табе як мірны дар, А каменем, каб адкаціцца З дарог... Ад ног тваіх... У яр. 

Карадаг

Л. А. Панамарэнка

Іліяда мая! Колькі даўніх крылатых стагоддзяў Ты разрэзала ветразем, вартым людзей і багоў, Плывучы ў невядомае, ў дальнія тысячагоддзі, Быццам бронзай акуты "Арго", Крутабокі і звонкі "Арго". Ўвосень чырвань сумаху на скронях тваіх
выступала,
Так трымаў ты свой крыж - мора цяжкага ўдары і гром: Быццам плакалі скалы, кроўю даўняю плакалі скалы Пад сухім і траскучым, як Крым, пад цярновым вянком. Коні сінія з мора імчалі на бурным прадвесні, Ты хапаў іх за белыя грывы і біў уразлёт Або слухаў спакойна пелазгаў забытыя песні І глухія - пад вечар - званочкі авечых чарод. Іліяда мая! Пасмы чорныя хмар на вяршыні. Як гекзаметр звонкі, ўдараюць аб бераг валы - Неўміручыя строфы, што морам прапахнулі сінім, І сухою травою, і ёдам, і вечным спакоем зямлі. І за вечную цвёрдасць тваю мора вечнае данню вялікай Сыпле дым скамянелы агата табе на далонь, І крывавыя слёзы забытых багоў - сердалікі, І празрыстыя слёзы самотных жанок - халцэдон. Дзе яны, што ахвяры палілі глухімі начамі, Кантрабанду насілі, багоў павяргалі у жах, Дзе яны, што ў крылатыя шлемы званілі мячамі І на ўласнай крыві узрасцілі крывавы сумах? Я не веру, што зніклі яны... Вось... выходзяць з пучыны З морам зорным на скуры і соллю ў кучме ільняной - Лістрыгоны, пяніцелі хваль, заваёўнікі чорных вяршыняў. І прыбою гекзаметр гулка ўздыхае ля ног. Іліяда мая! Вечна морам плыві да свабоды, Вечны ветразь напяўшы, кіруйся у казачны шлях Са сваім непакорным, дэльфінападобным народам, З бурным морам у жылах і сонцам у дымных вачах. 

Раманс Марылi

Сонца паліць над шатамі парку, Ў вочы людзям дзідамі б'е, Людзі-кветкі нясуць на карках Пчол назойлівых - думы свае. Кветкі сінія, вогненна-чорныя, Хмель хістаецца ўгору і ўніз, Ружы алай нешта гаворыць Самаўпэўнена - тонкі нарцыс. Сярод гэтага кветніка п'янага (Мо было ўжо такое калісь?) Ты праходзіш адна ля фантана, Найпрасцейшая кветка зямлі. Нібы ціхая сумная музыка, Ты праходзіш з пакорай сваёй, Адуванчык на ярасным лузе, Кветка з жоўтаю галавой. І з фантана, раскрыліўшы крылы, Праз вясёлак халодны звон Усімі рэшткамі бронзавай сілы Лебедзь рвецца табе наўздагон. Марна рвецца, бо ў звоне і граі, У мільёнах вясёлкавых слёз Хлопчык лебедзю шыю сціскае, Як адвечны няўмольны лёс. І гляджу я змрочна на тое, Як, абернуты ў шумнай вадзе, Цень Міцкевіча нада мною Лебядзіную песню вядзе. 

Дняпро i Ака. Ён i яна

Божа рэк, ажані Мой Дняпро з прыгажуняй Акой. У яго - крутаяры ў зеніт, У яе - лукавін спакой. Ён мужчына. Над ім - курганы, Змеі сонцаў - кронамі ўніз. А над ёю - пракосаў сны І дзявочых святліц агні. Ён ад страсці рве берагі, Асіянаўскі месяц над ім, І туман плыве на лугі, Быццам бітвы паўночнай дым. Трупы мокрыя чорных дубоў, Нібы яшчары ў берагах, А на дне - карагоды віроў І дрыжачых багновак жах. Месяц кроў пралівае ў яго, Кроў сцякае з ласіных губ На патопленых даўніх багоў, На бязмежную іх тугу. А над ёю жаўрук пяе, І калі смяецца зара, Кісці скрыпня над ложам яе, Як вясельныя свечы, гараць. Калі хочуць стракозы піць, Ў самы ярасны сонечны ўзлёт У гарлачыках окскіх спіць І не тае блакітны лёд. У свяцёлках яе агні Здаўна мараць аб сіле такой... Чым Дняпро табе не жаніх, Не сцяна для пакоры тваёй? Чым не муж табе, не жаніх, Не любоў для любові тваёй? . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Божа рэк зямных, ажані Дняпро з прыгажуняй Акой. 

Раманс шлагбаума

Ён упаў на дарогу, Ён тросся ад болю. "Ну нашто так? Ты ж бачыш - Спакой у вачах". І шлагбаум устаў. Даволі... Даволі... Гэта будзе ніколі. Ніколі, Ніколі - Колаў стук І прысады... Гасцінец І шлях. Не гляджу наўздагон. Хай знікае Ў лагчыне... Не гляджу! Як цікава: Трава... Раса... Хай шлагбаум глядзіць Узнятай вяршыняй, Як знікаеш ты... Кропкай... Пад ценем... Прысад. 

Аптымiзм

Пад
плашчом, зусім ля вуснаў, залатая галава.
Па вадзе ідзём дахаты, горкі дым зямлю скрабе: Наймічку таксама добра каля печкі цалаваць, Калі лёс не шле царыцы, суджанай навек табе. 

Туман

Сёння ноччу туман зоры ясныя вымеў, І прачнулася раніца ў флёрах сівых: Нават мёртвыя жэрдкі здаюцца жывымі З-за жамчужных зіхоткіх гірляндаў на іх. Але ўсё ж праз туманна-дрыжачыя слёзы, Бы з карцінкі зводнай у тонкіх руках, Бачны жоўтыя павесмы ніцай бярозы І чароды на сумных асенніх лугах. А ў далёкім горадзе зараз таксама Навісае туман ад спрэчак дурных, Ад машынных выхлапаў, ад зітханняў, Ад мільёнаў учынкаў і словаў людскіх. І праз хмары не можа прабіцца ранне, І не можа сэрца глядзець на свет... Як у гэтум сляпым халодным тумане Адшукаць мне каханай зманлівы след? 

Цюляня

Хвалі ідуць за градою града. Айсбергаў рэдкі паток, Сіняя, быццам індзіга, вада, Халодная, як апёк. Цюляня не хоча цвёрдай зямлі, Не хоча квяцістых палян. Ільды яму замяняюць палі, Радзіму - сівы акіян. У пырсках бясконцых сініх валоў Колам ходзіць малы - З хвалі на хвалю, на грэбень ізноў, У сяйва сонца з імглы. Акіян для малога пену пляце. Той ляціць з гмаху на гмах: Холад затоплены ў жываце, Шчасце ў дзіцячых вачах. І хочацца мне, як яму, да канца Адчуваць апёкаў нажы, У хвалях халодных даваць нырца. Жыць! Жыць! Жыць! 

Каравелы

З дубовым цяжкім задам, але з крыламі, Пафарбаванымі ў блакіт і кроў, Яны трапётка мора скарадзілі, Як матылі, што трапілі ў Дняпро. Бездапаможныя, валам чужыя, Нязграбныя, яны паўзлі, плылі, У шторм кружылі, ў мёртвы штыль тужылі, Бастарды неба, пасербы зямлі. Не лепшыя за рэшата па форме, Смярчы лавілі паруснай сцяной, Хаця, па ўсім сучасным нашым формулам, Ад шэпту мусілі ісці на дно. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Наш свет таксама: шэрыя адрыны, Брандмаўэры, праварыны, муры, Залева, што клякоча злосна ў рынах, Неону бляск і чорныя двары. Чаму ж у прыцемках пахмурна-сініх, Чаму ў начах, ад ліхтароў рудых, Мы марым аб нябачаных краінах, І верым ім, і даплывём да іх? Якою воляй, яраснай і смелай, Якою сілай, грознай, бы ўраган, Абсмеяныя нашы каравелы Бяруць за грыву смерці акіян?! 

Бахайская чарапаха

Янку Брылю

Я - Бахайская чарапаха. Я - на чэраве сонна ляжу. Я - каменная. Маё царства ўпала лавінаю праху Пад пятою кітайцаў, Чжурчжэняў, Кіданяў, Манголаў, Маньчжур. Я спазнала дарэмнасць І тленнасць: Дзе ляжалі дарогі ваенныя, Там сягоння На сопках сярод парудзелай травы Толькі мы засталіся, Чарапахі каменныя, І каменныя малпы, І каменныя львы. Роўна восем стагоддзяў Я ляжу сярод праху. Усурыйскія тыгры адны Да мяне падыходзяць ўначы І глядзяць залатымі вачыма На мяне, Чарапаху, Што адна умудрылася Ў вечнасць з агню уцячы. Ў навальнічныя ночы, Калі неба сякуць бліскавіцы, Мне здаецца, што зноў Забівае аратаяў гром, І грукочуць праз ноч Залатыя і пурпурныя Калясніцы, І гепарды імкнуцца, І падаюць стрэлы дажджом. Я ляжу тут, каб людзі Памяталі аб ханах пахмурых, Аб бязлітасных войнах, Што знішчылі родны мой край. Я іду - Толькі людзі сляпыя не бачаць, - Чарапаха гісторыі, Я павольна да сонца іду... Я дайду. Усё роўна дайду. 

Легкаважная песенька, якую я спяваў, ідучы да каханай цераз хрыбет Мангугай

Паветра п'янае, бы Цынандалі. Крочу я проста ў дзень, І рытм па скалах чаканяць сандалі, І кунгасы спяць на вадзе. Успудзіў кайру. Яна наракае, Што іду без дарог, І языкамі капуста марская Ліжа сцежку ля самых ног. На вуснах свіст, як матыль, трапеча. Доўгі шлях. За гарой гара. І ў моры рыфаў магутныя свечы Ў сонцы раннім гараць. 
Поделиться:
Популярные книги

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Энфис. Книга 1

Кронос Александр
1. Эрра
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.70
рейтинг книги
Энфис. Книга 1

Младший сын князя. Том 8

Ткачев Андрей Сергеевич
8. Аналитик
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 8

Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Марченко Геннадий Борисович
3. Вторая жизнь Арсения Коренева
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Сильная. Независимая. Моя

Бигси Анна
5. Учителя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сильная. Независимая. Моя

Фею не драконить!

Завойчинская Милена
2. Феями не рождаются
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Фею не драконить!

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II