Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

– Праўду кажаш, - згадзiўся са сваiм неразумным спадарожнiкам Кароўеў, - i аж соладка-жудасна робiцца пад сэрцам, калi думаеш пра тое, што ў гэтым доме зараз спее будучы аўтар "Дон-Кiхота", альбо "Фаўста", альбо, чорт мяне забяры, "Мёртвых душаў"! Га?

– Аж страшна падумаць, - пацвердзiў Бегемот.

– Ага, дзiўных рэчаў можна чакаць з парнiкоў гэтага дома, якi аб'яднаў пад сваiм крылом некалькi тысяч самаахвярных, што вырашылi аддаць без астатку жыццё служэнню Мельпамене, Полiгiмнii i Талii. Ты ўяўляеш, якi шум пачнецца, калi хто-небудзь з iх для пачатку падорыць публiцы "Рэвiзора"

альбо "Яўгенiя Анегiна"!

– Запраста можа быць, - пацвердзiў Бегемот.

– Сапраўды, - працягваў Кароўеў i заклапочана падняў палец, - але! Але, гавару я гэта i паўтараю - але! Калi на гэтыя далiкатныя цяплiчныя раслiны не нападзе якi-небудзь мiкраарганiзм, не падточыць iм корань, i яны не загнiюцца! А гэта здараецца з ананасамi! Ай-я-яй, як здараецца!

– Дарэчы, - пацiкавiўся Бегемот i ўсунуў сваю круглую галаву праз дзiрку ў каванай агароджы, - што гэта яны робяць на верандзе?

– Абедаюць, - растлумачыў Кароўеў, - дадам яшчэ, мой мiлы, што тут нядрэнная i даволi танная рэстарацыя. А я мiж тым, як i кожны турыст перад далёкiм падарожжам, маю вялiкае жаданне пад'есцi i выпiць вялiкi ледзяны куфаль пiва.

– I я таксама, - адказаў Бегемот, i абодва нягоднiкi рушылi па сцяжынцы пад лiпамi проста да веранды рэстарацыi, якая не прадчувала бяды.

Белатварая i сумная грамадзянка ў белых шкарпэтках i белым берэцiку з хвосцiкам сядзела на венскiм крэсле там, дзе ў зелянiне трыльяжа быў зроблены ўваход на веранду. Перад ёй на звычайным канторскiм стале ляжала канторская кнiга, у якую грамадзянка, невядома навошта, запiсвала тых, хто заходзiў у рэстарацыю. Менавiта гэтая грамадзянка i спынiла Кароўева i Бегемота.

– Вашы пасведчаннi?
– яна здзiўлена глядзела на пенснэ Кароўева, а таксама на прымус i на парваны Бегемотаў локаць.

– Тысячу разоў выбачайце, якое пасведчанне?
– спытаўся Кароўеў здзiўлена.

– Вы - пiсьменнiкi?
– у сваю чаргу запыталася грамадзянка.

– Несумненна, - з гонарам адказаў Кароўеў.

– Вашы пасведчаннi?
– паўтарыла грамадзянка.

Красуня ты мая, - пачаў пяшчотна Кароўеў.

– Я вам не красуня, - перапынiла яго грамадзянка.

– А як шкада, - расчаравана сказаў Кароўеў i працягваў: - Ну, калi вы не хочаце быць красуняй, а гэта было б прыемна, можаце i не быць. Але вось што, каб пераканацца, што Дастаеўскi пiсьменнiк, трэба ў яго патрабаваць пасведчанне? Ды вазьмiце на выбар староначак пяць з любога рамана, i вы без пасведчання пераканаецеся, што ён пiсьменнiк. Ды я думаю, што пасведчання ў яго нiколi i не было! А ты як думаеш?
– звярнуўся Кароўеў да Бегемота.

– Магу ў заклад пайсцi, што не было, - адказаў той, паставiў прымус побач з кнiгай i выцер пот на закураным iлбе.

– Вы - не Дастаеўскi, - сказала грамадзянка, якую збiваў Кароўеў з панталыку.

– Ну, як сказаць, як сказаць, - адказаў той.

– Дастаеўскi памёр, - сказала грамадзянка, але неяк няўпэўнена.

– Пратэстую!
– горача ўсклiкнуў Бегемот.
– Дастаеўскi несмяротны!

– Вашы пасведчаннi, грамадзяне, - сказала грамадзянка.

– Злiтуйцеся, гэта, урэшце, смешна, - не здаваўся Кароўеў, - ды не пасведчанне вызначае пiсьменнiка, а тое, што iм напiсана! Адкуль вы ведаеце, якiя задумы раяцца ў маёй галаве? Альбо ў гэтай галаве?
– ён паказаў на Бегемотаву галаву, з якой той адразу зняў шапачку,

каб грамадзянка лепш разгледзела яе.

– Прапусцiце, грамадзяне, - ужо раззлавана сказала яна.

Кароўеў i Бегемот саступiлi ўбок i прапусцiлi нейкага пiсьменнiка ў шэрым гарнiтуры, у летняй, без гальштука, кашулi, белы каўнер якое шырока ляжаў паверх каўняра пiнжака, з газетаю пад пахай. Пiсьменнiк прыветна кiўнуў грамадзянцы, на хаду паставiў у падсунутую яму кнiгу нейкi значок i пайшоў на веранду.

– Шкада, не нам, не нам, - сумна загаварыў Кароўеў, - а яму будзе ледзяны куфаль пiва, пра якi мы, бедныя падарожнiкi, гэтак марылi з табой. Становiшча нашае сумнае i бязвыхаднае, i я не ведаю, што нам рабiць.

Бегемот горка развёў рукамi, надзеў шапачку на круглую галаву, густа аброслую валасамi, вельмi падобнымi на кашэчую поўсць. I ў гэты момант нямоцны, але ўладны голас прагучаў над галавою ў грамадзянкi:

– Прапусцiце, Соф'я Паўлаўна.

Грамадзянка з кнiгаю здзiвiлася; скрозь зелянiну трыльяжа ўзнiкла белая фрачная грудзiна i бародка клiнком. Чалавек прыветна глядзеў на двух падазроных абарванцаў i, нават болей, жэстам запрашаў iх. Аўтарытэт Арчыбальда Арчыбальдавiча быў рэч прадметная ў рэстарацыi, якой ён загадваў, i Соф'я Паўлаўна пакорлiва спыталася ў Кароўева:

– Як ваша прозвiшча?

– Панаеў, - ветлiва адказаў той.

Грамадзянка запiсала прозвiшча i запытальна паглядзела на Бегемота.

– Скабiчэўскi, - прапiшчаў той i чамусьцi паказаў на свой прымус.

Соф'я Паўлаўна запiсала гэта i падсунула кнiгу наведвальнiкам, каб яны распiсалiся. Кароўеў насупраць прозвiшча "Панаеў" напiсаў "Скабiчэўскi", а Бегемот супраць Скабiчэўскага напiсаў "Панаеў".

Арчыбальд Арчыбальдавiч, наздзiў Соф'i Паўлаўне, з прыязнаю ўсмешкаю павёў гасцей за лепшы столiк у супрацьлеглым канцы веранды, туды, дзе быў сама густы цень, да столiка, побач з якiм весела ззяла сонца ў адным з трыльяжных прарэзаў у зелянiне. Соф'я Паўлаўна здзiўлена мiргала, доўга разглядала дзiўныя запiсы, якiя зрабiлi нечаканыя наведвальнiкi ў кнiзе.

Афiцыянтаў Арчыбальд Арчыбальдавiч здзiвiў не меней, чым Соф'ю Паўлаўну. Ён сам адсунуў крэсла ад столiка, запрасiў Кароўева сесцi, мiргаў аднаму, штосьцi шаптаў другому, i два афiцыянты замiтусiлiся вакол новых гасцей, адзiн з якiх свой прымус паставiў побач з парыжэлым чаравiкам на падлогу.

Адразу знiк са столiка стары настольнiк у жоўтых плямах, у паветры, пахрумстваючы крухмалам, узляцеў, бялейшы за бедуiнскi бурнус, другi, а Арчыбальд Арчыбальдавiч ужо шаптаў цiха, але выразна, у самае вуха Кароўеву:

– Чым будзем частавацца? Балычок ёсць спецыяльны... з архiтэктарскага з'езда ўрваў...

– Э-э... вы дайце нам наогул закусачку... э...
– дабрадушна прамармытаў Кароўеў i адкiнуўся на крэсла.

– Разумею, - заплюшчыў вочы i шматзначна адказаў Арчыбальд Арчыбальдавiч.

Афiцыянты, калi ўбачылi, як абыходзiцца з сумнiцельнымi наведвальнiкамi шэф рэстарацыi, ужо без усякага сумнення ўзялiся за справу. Адзiн падаваў запалку Бегемоту, якi дастаў з кiшэнi недакурак i сунуў яго ў рот, другi падляцеў са звонам зялёнага шкла i паставiў побач з прыборамi келiхi, лафiтнiкi i тоненькiя келiхi, з якiх гэтак добра пiць пад тэнтам нарзан... не, забягаючы наперад, скажам: пiўся нарзан пад тэнтам незабыўнае грыбаедаўскае веранды.

Поделиться:
Популярные книги

Лучше подавать холодным

Аберкромби Джо
4. Земной круг. Первый Закон
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Лучше подавать холодным

Все романы Роберта Шекли в одной книге

Шекли Роберт
2. Собрание сочинений Роберта Шекли в двух томах
Фантастика:
фэнтези
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Все романы Роберта Шекли в одной книге

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Город воров. Темные переулки Империи

Муравьёв Константин Николаевич
8. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Город воров. Темные переулки Империи

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Корпорация «Исполнение желаний»

Мелан Вероника
2. Город
Приключения:
прочие приключения
8.42
рейтинг книги
Корпорация «Исполнение желаний»

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Лучший из худший 3

Дашко Дмитрий
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Лучший из худший 3

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Королева Солнца. Предтечи. Повелитель зверей. Кн. 1-17

Нортон Андрэ
Королева Солнца
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Королева Солнца. Предтечи. Повелитель зверей. Кн. 1-17

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26