Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ну, калi гэтак, то давядзецца будаваць новы будынак.

– Ён будзе пабудаваны, месiр, - адазваўся Кароўеў, - запэўнiваю вас.

– Што ж, застаецца толькi пажадаць, каб ён быў лепшы, чым стары, заўважыў Воланд.

– Гэтак яно i будзе, месiр, - сказаў Кароўеў.

– Вы мне паверце, - дадаў кот, - я сама сапраўдны прарок.

– Нарэшце мы вярнулiся, месiр, - дакладваў Кароўеў, - i чакаем вашых загадаў...

Воланд устаў са свае табурэткi, падышоў да балюстрады i доўга маўчаў, адзiн, завярнуўшыся плячыма да свае свiты, глядзеў удалячынь. Потым адышоў ад краю, зноў сеў на табурэтку i сказаў:

– Загадаў

нiякiх не будзе - вы выканалi ўсё, што змаглi, i больш пакуль што мне вашы паслугi не патрэбны. Можаце адпачываць. Зараз прыйдзе навальнiца, апошняя навальнiца, яна скончыць усё, што трэба скончыць, i мы рушым у дарогу.

– Вельмi добра, месiр, - адказалi абодва гаеры i знiклi дзесьцi за круглаю цэнтральнаю вежаю, якая размяшчалася пасярод тэрасы.

Навальнiца, пра якую гаварыў Воланд, ужо збiралася над небакраем. Чорная хмара ўстала на захадзе i да палавiны адрэзала сонца. Потым яна накрыла яго цалкам. На тэрасе пасвяжэла. Яшчэ праз нейкi час зрабiлася цёмна.

Гэтая цемра, якая насунулася з захаду, накрыла вялiзны горад. Знiклi масты, палацы. Усё знiкла, быццам гэтага нiколi i не было на свеце. Па ўсiм небе прабегла вогненная нiтка. Потым горад скалануўся ад удару. Удар паўтарыўся, i пачалася навальнiца. Воланда не стала бачна ў iмжы.

Раздзел 30

ПАРА! ПАРА!

– Ты ведаеш, - гаварыла Маргарыта, - якраз калi ты заснуў учора ноччу, я чытала пра цемру, якая прыйшла з Мiжземнага мора... i гэтыя iдалы, ах, залатыя iдалы! Яны чамусьцi мне ўвесь час не даюць спакою. Мне здаецца, што i зараз лье дождж. Ты адчуваеш, як пасвяжэла?

– Усё гэта добра i мiла, - адказаў майстар, ён палiў i разганяў рукою дым, - i гэтыя iдалы, бог з iмi... але што далей будзе, зусiм не зразумела!

Гаворка гэтая адбывалася перад заходам сонца, якраз тады, калi да Воланда на тэрасу з'явiўся Левiй Мацей. Акенца ў падвале было адчынена, i калi б хто-небудзь зазiрнуў у яго, ён здзiвiўся б з таго, як выглядаюць субяседнiкi. На Маргарыце проста на голае цела быў накiнуты чорны плашч, а майстар быў у бальнiчнай бялiзне. Было гэта таму, что Маргарыце зусiм не было чаго адзець, бо ўсе яе рэчы засталiся ў асабняку, i хаця гэты асабняк быў непадалёку, вядома, нечага было i думаць, каб пайсцi туды i забраць рэчы. А майстар, усе гарнiтуры якога знайшлiся ў шафе, нiбы ён нiкуды i не выязджаў, проста не хацеў адзявацца, гаварыў Маргарыце, што вось-вось пачнецца тварыцца нейкае несусветнае глупства. Праўда, ён быў упершыню паголены, калi лiчыць ад тае асенняе ночы (у клiнiцы яму бародку падстрыглi машынкаю).

Пакой таксама выглядаў дзiўна, разабрацца ў гэтым хаосе было цяжка. На дыване ляжалi рукапiсы, яны былi i на канапе. Валялася нейкая кнiга на крэсле. На круглым столiку стаяў абед, памiж закуссю некалькi бутэлек. Адкуль узялiся гэтыя стравы i пiтво, было невядома i Маргарыце, i майстру. Калi яны прачнулiся, усё гэта было ўжо на стале.

Пасля таго як праспалi да суботняга надвячорка, i майстар, i яго сяброўка адчувалi сябе добра, i толькi адно нагадвала пра ўчарашнюю прыгоду - у абодвух балелi скронi. З псiхiкай у абодвух адбылiся вялiкiя перамены, у гэтым бы пераканаўся кожны, паслухаўшы размову ў падвальнай кватэры.

Але падслухоўваць не было каму. Дворык таму i быў добры, што заўсёды пуставаў. З кожным днём лiпы, якiя гусцелi зелянiнай, i вярба за акном па-вясноваму пахлi, i ветрык заносiў гэты пах у падвал.

– Фу ты чорт!
– нечакана

ўсклiкнуў майстар.
– Падумаць толькi...
– ён патушыў недакурак у попельнiцы i сцiснуў галаву аберуч.
– Не, паслухай, ты разумны чалавек, i вар'яткаю не была... Ты сапраўды верыш, што мы ўчора былi ў сатаны?

– Веру, - адказала Маргарыта.

– Вядома, вядома, - iранiчна сказаў майстар, - цяпер, выходзiць, замест аднаго вар'ята аж два! I муж i жонка.
– Ён падняў рукi ўгору i закрычаў: - Не, гэта чортведама што, чорт, чорт, чорт!

Замест адказу Маргарыта ўпала на канапу, ад смеху аж задрыгала нагамi, потым ускрыкнула:

– Ой, не магу! Ой, не магу! Ты глянь толькi, на каго ты падобны!

Яна насмяялася, пакуль майстар сарамлiва падцягваў бальнiчныя кальсоны, i сказала сур'ёзна:

– Ты зараз мiжволi сказаў праўду. Чорт ведае што гэта, i чорт, павер мне, усiм распарадзiцца!
– Вочы яе раптоўна загарэлiся, яна падхапiлася, затанцавала на месцы i пачала ўскрыкваць: - Якая я шчаслiвая, якая я шчаслiвая, што згаварылася з iм! О д'ябал, д'ябал!.. Давядзецца вам, мой мiлы, жыць з ведзьмаю!
– пасля гэтага яна кiнулася да майстра, абхапiла яго за шыю i пачала цалаваць у губы, у нос, у шчокi. Вiхры нерасчасаных валасоў кудлацiлiся на майстры, i лоб i шчокi ў яго загарэлiся ад пацалункаў.

– Ты i сапраўды стала падобная на ведзьму.

– Я не адмаўляюся, - сказала Маргарыта, - я ведзьма i вельмi гэтым задаволена.

– Ну, добра, - сказаў майстар, - няхай ведзьма. Вельмi добра! Мяне, выходзiць, укралi з лякарнi... Таксама цудоўна! Вярнулi сюды, дапусцiм i гэта... Ну, няхай нас i не пачнуць шукаць... Але скажы ты мне, на мiласць богу, за што мы будзем жыць? Калi я гавару пра гэта, я клапачуся толькi пра цябе, павер мне!

У гэты момант у акенцы паказалiся тупаносыя чаравiкi i нiжняя частка штаноў у палосачку. Затым гэтыя штаны сагнулiся ў каленях, i святло дня загарадзiў нечы тоўсты зад.

– Алаiзiй, ты дома?
– спытаўся голас наверсе, недзе над штанамi, над акном.

– Ну, пачынаецца, - сказаў майстар.

– Алаiзiй?
– спыталася Маргарыта i падышла блiжэй да акна.
– Яго арыштавалi ўчора. А хто пра яго пытаецца? Як ваша прозвiшча?

У адно iмгненне зад i штаны знiклi, i чуваць было, як грукнулi варотцы, пасля ўсё стала па-ранейшаму. Маргарыта ўпала на канапу i зарагатала гэтак, што слёзы выступiлi на вачах. Пасля таго як супакоiлася, твар у яе моцна змянiўся, яна загаварыла сур'ёзна i, гаворачы, з'ехала з канапы долу, падпаўзла да каленяў майстра, глядзела яму ў вочы, гладзiла па галаве.

– Як ты пакутаваў, бедны, як ты пакутаваў, бедны ты мой! Пра гэта ведаю толькi я адна. Паглядзi, у цябе белыя валасы i вечная складка ля губ! Мой адзiны, мой мiлы, не думай нi пра што! Табе занадта многа давялося думаць, i цяпер за цябе буду думаць я. I я ручаюся, ручаюся, што ўсё будзе толькi добра!

– Я нiчога не баюся, Марго, - раптам адказаў ёй майстар, падняў галаву, i яна ўбачыла яго такiм, якiм ён быў тады, калi пiсаў пра тое, чаго нiколi не бачыў, але пра што дакладна ведаў, што гэтак было, - я не баюся, таму што я ўжо ўсё перажыў. Мяне многа палохалi, i ўжо няма чым спалохаць. Але мне шкада цябе, Марго, вось у чым фокус, вось чаму я i паўтараю адно i тое. Апамятайся! Нашто табе калечыць сваё жыццё, звязвацца з хворым i жабраком? Вяртайся дадому! Шкадую цябе, таму гэтак i гавару.

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
1. Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
9.48
рейтинг книги
Игра престолов

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

S-T-I-K-S. Пройти через туман

Елисеев Алексей Станиславович
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Пройти через туман

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Законы Рода. Том 9

Андрей Мельник
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Стратегия обмана. Трилогия

Ванина Антонина
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Стратегия обмана. Трилогия

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит