Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

Азазела быў не ў сучасным уборы, без пiнжака, кацялка, лакiраваных туфляў; апрануты ў чорнае, як i Воланд, ён нерухома стаяў непадалёку ад свайго валадара, гэтак, як i ён, не адводзiў вачэй ад горада.

Воланд загаварыў:

– Якi цiкавы горад, цi не праўда?

Азазела паварушыўся i адказаў з павагаю:

– Месiр, мне болей падабаецца Рым.

– Ну, гэта ў каго якi густ, - адказаў Воланд.

Праз нейкi час зноў пачуўся яго голас:

– А чаго гэты дым там на бульвары?

– Гэта гарыць Грыбаедаў, - адказаў Азазела.

– Трэба думаць,

што гэтая неразлучная парачка Кароўеў i Бегемот пабылi там?

– У гэтым няма нiякага сумнення, месiр.

Зноў настала маўчанне, абодва з тэрасы глядзелi, як у вокнах, якiя выходзiлi на захад, на верхнiх паверхах успыхвала адлюстраванне разламанага сонца. Воландава вока гарэла гэтаксама, як адно з вокнаў, што выходзiла на захад, хаця Воланд сядзеў плячыма да сонца.

Але тут штосьцi прымусiла Воланда завярнуцца ад горада i звярнуць увагу на круглую вежу, якая была ў яго за плячыма на даху. Са сцяны яе выйшаў абарваны, выпацканы ў глiну пануры чалавек у хiтоне, у самаробных сандалях, чорнабароды.

– Во!
– усклiкнуў Воланд i насмешлiва паглядзеў на прышэльца.
– Меней за ўсё можна было чакаць цябе тут! Ты чаго з'явiўся незапрошаны, але чаканы госць?

– Я да цябе, дух зла i валадар ценяў, - адказаў прышэлец i з-пад iлба варожа паглядзеў на Воланда.

– Калi ты да мяне, то чаму не вiтаешся, былы зборшчык падаткаў? загаварыў Воланд.

– Таму што я не хачу, каб табе здаровiлася, - з выклiкам адказаў прышэлец.

– Табе з гэтым давядзецца змiрыцца, - запярэчыў Воланд, i ўсмешка скрывiла яго рот, - не ўспеў ты з'явiцца, як ужо ляпнуў глупства, i я табе скажу, у чым яно, - у тваёй iнтанацыi. Ты гаворыш гэтак, быццам не прызнаеш ценяў, а таксама зла. А ты, будзь ласкавы, падумай, што рабiла б тваё дабро, каб не было зла, i як бы выглядала зямля, каб з яе знiклi ценi? Ценi атрымлiваюцца ад прадметаў i ад людзей. Вось цень ад маёй шпагi. Але бываюць ценi ад дрэў i ад жывых iстот. Цi не хочаш ты абадраць увесь зямны шар, знесцi з яго ўсе дрэвы i ўсё жывое з-за твае фантазii мець голы свет? Ты дурны.

– Я не буду з табой спрачацца, стары сафiст, - адказаў Левiй Мацей.

– Ты i не можаш са мной спрачацца, таму што я сказаў ужо: ты дурны, адказаў Воланд i спытаўся: - Ну, гавары коратка, не стамляй мяне, чаго ты хочаш?

– Ён прыслаў мяне.

– Што ён загадаў перадаць табе, раб?

– Я не раб, - яшчэ больш зазлаваў Левiй Мацей, - я яго вучань.

– Мы гаворым з табою на розных мовах, як заўсёды, - адазваўся Воланд, але рэчы, пра якiя мы гаворым, ад гэтага не мяняюцца. Ну?..

– Ён прачытаў створанае майстрам, - загаварыў Левiй Мацей, - i прасiў цябе, каб ты забраў з сабою майстра i ўзнагародзiў яго спакоем. Няўжо табе гэта цяжка зрабiць, дух зла?

– Мне нiчога не цяжка зрабiць, - адказаў Воланд, - i табе гэта добра вядома.
– Ён памаўчаў i дадаў: - А чаму ж вы не бераце яго да сябе, да святла?

– Ён не заслужыў святла, ён заслужыў спакой, - журботным голасам сказаў Левiй.

– Перадай, што будзе зроблена, - адказаў Воланд i дадаў, пры гэтым вока яго загарэлася: - I пакiнь мяне тэрмiнова.

Ён просiць, каб тую, што кахала яго i пакутавала з-за яго, вы забралi таксама, - упершыню Левiй паглядзеў на Воланда ўмольна.

– Без цябе мы нiяк не здагадалiся б пра гэта. Iдзi.

Левiй Мацей знiк адразу пасля гэтага, а Воланд паклiкаў Азазелу i загадаў:

– Ляцi да iх i ўсё ўладзь.

Азазела пакiнуў тэрасу, i Воланд застаўся адзiн. Аднак быць яму аднаму доўга не давялося. Пачуўся тупат па плiтах на тэрасе i ажыўленая гаворка, i перад Воландам з'явiлiся Кароўеў i Бегемот. Цяпер прымуса ў таўстуна не было, нагружаны ён быў iншымi прадметамi. Пад пахаю ў яго быў невялiкi пейзажык у залатой раме, на руцэ вiсеў кухарскi, напалову згарэлы халат, а ў другой руцэ ён трымаў цэлую сёмгу са скураю i хвастом. Ад Кароўева i Бегемота патыхала гарэлым, Бегемотава морда была ў сажы, а шапачка напалову абгарэла.

– Салют, месiр!
– крыкнула неўгамонная парачка, i Бегемот замахаў сёмгаю.

– Якiя прыгажуны, - сказаў Воланд.

– Месiр, уяўляеце, мяне палiчылi марадзёрам, - радасна i ўзбуджана закрычаў Бегемот.

– Калi меркаваць па прынесеным табою, - адказаў Воланд i паглядзеў на ландшафцiк, - ты i ёсць марадзёр.

– Паверце, месiр...
– пачаў задушэўна Бегемот.

– Не паверу, - коратка адказаў Воланд.

– Месiр, клянуся, я гераiчна спрабаваў выратаваць што толькi можна было, i вось ўсё, што ўдалося адваяваць.

– Ты лепш скажы, чаму загарэўся Грыбаедаў?
– спытаўся Воланд.

Абодва, Кароўеў i Бегемот, развялi рукамi, паднялi вочы ў неба, а Бегемот закрычаў:

– Не разумею! Сядзелi мiрна, зусiм цiха, абедалi...

– I раптам - трах, трах!
– падхапiў Кароўеў.
– Стрэлы! Ашалелыя ад страху, мы з Бегемотам кiнулiся ўцякаць на бульвар, даганялы следам, мы кiнулiся ў Цiмiразеўку!..

– Але адчуванне абавязку, - умяшаўся Бегемот, - перамагло наш брыдкi страх, i мы вярнулiся.

Дык вы вярнулiся?
– сказаў Воланд.
– Ну, вядома, тады будынак згарэў ушчэнт.

– Ушчэнт!
– горка пацвердзiў Кароўеў.
– Гэта значыць зусiм ушчэнт, месiр, як вы i сказалi. Адны галавешкi.

– Я накiраваўся, - расказваў Бегемот, - у зал паседжанняў, гэта той, што з калонамi, месiр, спадзяваўся выцягнуць што-небудзь каштоўнае. Ах, месiр, мая жонка, калi б яна толькi была ў мяне, яна дваццаць разоў рызыкавала б застацца ўдавою! Але, на шчасце, я нежанаты, i скажу вам шчыра - шчаслiвы, што не жанаты. Ах, месiр, хiба можна прамяняць халасцяцкую волю на цяжкае ярмо!

– Зноў глупства мелеш, - сказаў Воланд.

– Слухаюся i працягваю, - адказаў той, - ага, вось ландшафцiк. Болей нiчога нельга было ўзяць, полымя шуганула мне ў твар. Я пабег у каморку, выратаваў сёмгу. Пабег на кухню, выратаваў халат. Я лiчу, месiр, што зрабiў усё, што толькi мог, i не разумею, чаму ў вас гэтакi скептычны твар.

– А што рабiў Кароўеў у гэты час, калi ты марадзёрнiчаў?
– спытаў Воланд.

– Я дапамагаў пажарнiкам, месiр, - адказаў Кароўеў i паказаў на парваныя штаны.

Поделиться:
Популярные книги

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Законы Рода. Том 9

Андрей Мельник
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Лучший из худший 3

Дашко Дмитрий
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Лучший из худший 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля