Чтение онлайн

на главную

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

– Эх ты, ты, - Маргарыта кiвала растрапанаю галавою, - эх ты, малаверны няшчасны чалавек. Я з-за цябе ўчора ўсю ноч трэслася голая, я страцiла сваю прыроду, памяняла яе на новую, некалькi месяцаў я сядзела ў цёмнай каморцы i думала толькi пра адно - пра навальнiцу над Ершалаiмам, я выплакала свае вочы, а цяпер, калi звалiлася на голаў шчасце, ты мяне праганяеш? Ну што ж, я пайду, пайду, але ведай, што ты жорсткi чалавек! Яны спустошылi тваю душу!

Горкая пяшчота захлiснула майстрава сэрца, i, невядома чаму, ён заплакаў, уткнуўшыся

тварам у Маргарыцiны валасы.

А яна плакала, шаптала, цалавала яго, i пальцы яе трымцелi на скронях майстра.

– Ах павуцiна, павуцiна, на вачах у мяне сiвее твая галава... ах мая, мая шматпакутная галава! Паглядзi, якiя ў цябе вочы! Пустыня ў iх... А плечы, плечы прыгнутыя цяжарам... Скалечылi, скалечылi...
– Маргарыта ўсё болей i болей блыталася ў гаворцы, скаланалася ад плачу.

Тады майстар выцер вочы, падняў з каленяў Маргарыту, устаў сам i сказаў цвёрда:

– Хопiць! Ты прысарамацiла мяне. Я больш нiколi не збаюся i не буду гаварыць пра гэта, супакойся. Я ведаю, што мы абое ахвяры свае душэўнае хваробы, якую я, магчыма, перадаў i табе... Што ж, мы разам i будзем трываць яе.

Маргарыта прытулiлася да вуха майстра губамi i зашаптала:

– Клянуся табе сваiм жыццём, клянуся ўгаданым табой сынам астролага - усё будзе добра.

– Ну, хопiць, хопiць, - адазваўся майстар, засмяяўся i дадаў: - Вядома, калi людзi абрабаваныя ўшчэнт, яны шукаюць ратунку ў незямной сiле! Што ж, згодны шукаць i там.

– Ну вось, ну вось, ты ранейшы, ты смяешся, - адказала Маргарыта, - i ну цябе к чорту з тваiмi вучонымi слоўкамi. Незямная цi зямная - мне ўсё роўна! Я хачу есцi.

I яна павалакла майстра за рукаў да стала.

– Я не ўпэўнены, што гэтая ежа не правалiцца зараз скрозь зямлю альбо не вылецiць праз акно, - гаварыў той зусiм спакойна.

– Яна паляцiць!

I ў гэты час у акенцы пачуўся гугнявы голас:

– Мiр вам.

Майстар здрыгануўся, а прывычная ўжо да незвычайных прыгод Маргарыта ўскрыкнула:

– А, гэта ты, Азазела! Ай, як добра, як хораша!
– i шапнула майстру: Вось бачыш, нас не пакiнулi!
– i кiнулася адмыкаць дзверы.

– Ты хоць захiнiся, - крыкнуў ёй услед майстар.

– Напляваць мне на гэта, - адказала Маргарыта ўжо з калiдорчыка.

I вось ужо Азазела пакланiўся, павiтаўся з майстрам, блiскаў на яго сваiм крывым вокам, а Маргарыта ўсклiквала:

– Ах, як я рада! Я нiколi гэтак не радавалася ў жыццi? Выбачайце, Азазела, што я голая!

Азазела прасiў не турбавацца, запэўнiў, што ён пабачыў не толькi голых жанчын, але нават жанчын з аблупленаю скураю, ахвотна прысеў да стала, паставiў у куце ля печкi нейкi скрутак у цёмнай парчы.

Маргарыта паслужлiва налiла Азазелу каньяку, i той ахвотна выпiў яго. Майстар не спускаў з Азазелы вачэй, зрэдку пад сталом шчыпаў сябе за левую руку. Але гэта не дапамагала. Азазела не раствараўся ў паветры, ды ў гэтым, па праўдзе гаворачы, не было i неабходнасцi.

Нiчога страшнага ў рыжаватым, невялiкага росту чалавечку не было, хiба што вока з бяльмом, але гэта бывае i без усякiх чараў, ды адзенне не зусiм прывычнае - нейкая раса альбо плашч, але калi задумацца, то i такое адзенне можна ўбачыць. Каньяк ён таксама пiў спраўна, як i ўсе нармальныя людзi, поўнымi чаркамi, i не закусваў. Ад гэтага самага каньяку ў майстра зашумела ў галаве, i ён пачаў думаць.

"Не, праўда Маргарыцiна! Вядома, перада мной пасланец д'ябла. Ды я ж сам не пазней як учора ноччу даказваў Iвану, што той сустрэў на Патрыярхавых менавiта сатану, а цяпер чамусьцi спалохаўся i пачаў мармытаць, плесцi штосьцi пра гiпнатызёраў i пра галюцынацыi. Якiя тут к чорту гiпнатызёры!"

Ён пачаў прыглядацца да Азазелы i пераканаўся, што ў вачах у таго ёсць нейкi клопат, нейкая думка, пра якую ён пакуль што маўчыць. "Ён не проста ў госцi, ён з'явiўся з нейкiм даручэннем", - думаў майстар.

Назiральнасць не падманула яго.

Пасля таго як выпiў трэцюю шклянку каньяку, якi на Азазелу зусiм не дзейнiчаў, госць загаварыў:

– Даволi ўтульны падвальчык, чорт пабяры! Адно толькi пытанне ўзнiкае, што ў iм рабiць, у гэтым падвальчыку?

– Пра гэта i я гавару, - засмяяўшыся, адказаў майстар.

– Навошта вы мяне трывожыце, Азазела?
– спыталася Маргарыта.
– Як-небудзь!

– Што вы, што вы!
– усклiкнуў Азазела.
– Я i не думаў вас трывожыць. Я i сам ведаю - як-небудзь. Ага! Ледзь не забыўся... Месiр прывiтанне вам перадаваў i таксама загадаў перадаць, што запрашае вас на невялiкую прагулянку, калi, вядома, вы захочаце. Дык што вы скажаце?

Маргарыта пад сталом штурхнула майстра.

– З вялiкiм задавальненнем, - адказаў майстар, разглядаючы Азазелу, а той працягваў:

– Мы спадзяёмся, што i Маргарыта Мiкалаеўна не адмовiцца ад гэтага?

– Я не адмоўлюся, - сказала Маргарыта, i зноў яе нага праехала па майстравай назе.

– Цудоўная рэч!
– усклiкнуў Азазела.
– Вось гэта я люблю! Раз-два - i гатова! Не тое што тады ў Аляксандраўскiм садзе.

– Не ўспамiнайце пра гэта, Азазела! Я тады была дурная. Ды мяне не трэба надта i вiнавацiць - не кожны ж дзень сустракаешся з нячыстаю сiлаю!

– Вядома, - пацвердзiў Азазела, - каб кожны дзень, гэта было б прыемна!

– Мне i самой падабаецца хуткасць i аголенасць, - гаварыла Маргарыта, хуткасць i аголенасць... Як з маўзера - раз! Ах, як ён страляе!
– ускрыкнула Маргарыта, звяртаючыся да майстра.
– Сямёрка пад падушкай, i ў любое ачко! Маргарыта пачала п'янець, i вочы ў яе разгарэлiся.

– Я зноў забыўся, - крыкнуў Азазела i ляпнуў сябе па лбе, - зусiм закруцiўся! Месiр прыслаў вам падарунак, - тут ён звярнуўся да майстра, бутэльку вiна. Прашу заўважыць, што гэта тое самае вiно, якое пiў пракуратар Юдэi. Фалернскае вiно.

Поделиться:
Популярные книги

Купи мне маму!

Ильина Настя
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Купи мне маму!

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Законы Рода. Том 9

Андрей Мельник
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Лучший из худший 3

Дашко Дмитрий
3. Лучший из худших
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Лучший из худший 3

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля