Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:
– Фiлейкаю з рабчыкаў магу пачаставаць, - музычна муркаў Арчыбальд Арчыбальдавiч.
Госць у пабiтым пенснэ цалкам адобрыў прапановы камандзiра брыга i добра глядзеў на яго праз непатрэбнае шкельца.
Белетрыст Петракоў-Сухавей з жонкаю, якiя абедалi за суседнiм столiкам i даядалi эскалоп, з уласцiвай пiсьменнiкам назiральнасцю, заўважыў паслужлiвасць Арчыбальда Арчыбальдавiча i надта здзiвiўся. А яго жонка, даволi паважная панi, нават прыраўнавала пiрата да Кароўева i лыжачкай пагрукала... што ж гэта такое, нас затрымлiваюць... час марожанае падаваць! У чым справа?
Аднак
Петракова пагардлiва тыцкала лыжачкаю ў раскiслае марожанае, незадаволена глядзела, як столiк перад нейкiмi двума прыдуркамi, нiбы ў казцы, абрастае ежаю. Да бляску памытае лiсце салаты ўжо тырчэла з вазы са свежаю iкрою... iмгненне - i з'явiлася на знарок падсунутым суседнiм столiку запацелае срэбнае вядзерца...
Толькi пасля таго як пераканаўся, што ўсё зроблена як мае быць, толькi пасля таго як у афiцыянтавых руках прыляцела накрытая патэльня, у якой нешта вуркатала, Арчыбальд Арчыбальдавiч дазволiў сабе пакiнуць двух загадкавых наведвальнiкаў ды i то шапнуў iм:
– Прабачце, на хвiлiнку! Сам пракантралюю фiлейчыкi.
Ён паляцеў ад столiка i знiк ва ўнутраным уваходзе ў рэстарацыю. Калi б якi-небудзь назiральнiк далей прасачыў, што робiць Арчыбальд Арчыбальдавiч, то гэта здалося б яму загадкавым.
Шэф накiраваўся зусiм не на кухню назiраць, як гатуюць фiлейчыкi, а ў рэстарацыйную кладоўку. Ён адамкнуў яе сваiм ключом, замкнуўся, дастаў са скрынi з iльдом асцярожна, каб не забрудзiць манжэты, два ладныя балыкi, запакаваў iх у газетную паперу, акуратна перавязаў вяровачкай i паклаў. Потым у суседнiм пакоi праверыў, цi на месцы яго летняе палiто на шаўковай падкладцы i капялюш, i толькi пасля гэтага пайшоў на кухню, дзе кухар старанна гатаваў абяцаныя гасцям фiлейкi.
Трэба сказаць, што дзiўнага i загадкавага ў дзеяннях Арчыбальда Арчыбальдавiча зусiм не было, i дзiўнымi дзеяннямi iх мог назваць толькi павярхоўны назiральнiк. Учынкi Арчыбальда Арчыбальдавiча лагiчна выцякалi з папярэдняга. Веданне апошнiх падзей, а галоўным чынам фенаменальнае чуццё Арчыбальда Арчыбальдавiча падказвалi шэфу грыбаедаўскай рэстарацыi, што абед яго наведвальнiкаў будзе хоць i багаты i раскошны, але даволi кароткi. I чуццё, якое не падманвала былога флiбусцьера, не падвяло i на гэты раз.
У той час, калi Кароўеў i Бегемот чокалiся другi раз кiлiшкамi цудоўнае халоднае маскоўскае двойчы ачышчанае гарэлкi, з'явiўся на верандзе потны i ўсхваляваны Боба Кандалупскi, вядомы ў Маскве сваiм усёзнайствам, i адразу ж прысеў да Петраковых. Боба паклаў свой пульхны партфель на столiк,
– Клянуся богам! На Садовай, на Садовай, - Боба загаварыў яшчэ цiшэй: - Не бяруць кулi! Кулi... кулi... бензiн... пажар... кулi...
– Вось бы гэтых хлусоў, якiя разносяць плёткi, - абураная, мацней, чым хацелася б Бобу, загудзела сваiм кантральтавым голасам панi Петракова, - вось iм трэба было б растлумачыць! Але нiчога, iх паставяць на сваё месца! Якiя шкодныя плёткi!
– Якiя плёткi, Антанiда Парфiр'еўна!
– усклiкнуў засмучаны недаверам жонкi пiсьменнiка Боба i зноў засвiстаў: - Гавару вам, кулi не бяруць... А цяпер пажар... Яны ў паветры... у паветры, - Боба шыпеў i не падазраваў, што тыя, пра каго ён расказвае, сядзяць побач з iм i маюць асалоду ад яго свiсту.
Хаця гэтая асалода хутка скончылася. З унутранага рэстарацыйнага ўваходу на веранду iмклiва выйшлi трое мужчын, туга падпяразаныя рамянямi, у крагах i з рэвальверамi ў руках. Пярэднi крыкнуў звонка i страшна:
– Нi з месца!
– I яны адразу ж пачалi страляць па верандзе, цэлячыся ў галаву Кароўеву i Бегемоту. Тыя, па кiм стралялi, адразу ж расталi ў паветры, а з прымуса ўдарыў агнявы слуп проста ў тэнт. Нiбыта пашча з чорнымi краямi з'явiлася ў тэнце i пачала распаўзацца ва ўсе бакi. Агонь праскочыў праз яе i пачаў падымацца да самага даху грыбаедаўскага дома. Папкi з паперамi, якiя ляжалi на акне на другiм паверсе ў рэдакцыi, раптам успыхнулi, следам занялася штора, i тут агонь загудзеў, нiбы яго раздзiмалi, слупамi пайшоў унутр цётчынага дома.
Праз некалькi секунд па асфальтавых дарожках, якiя вялi да чыгуннае рашоткi на бульвары, адкуль у сераду вечарам прыйшоў нiкiм не зразумелы Iванка, цяпер беглi недаабедаўшыя пiсьменнiкi, афiцыянты, Соф'я Паўлаўна, Боба, Петракова, Петракоў.
Арчыбальд Арчыбальдавiч нiкуды не спяшаўся i не ўцякаў, ён зараней выйшаў праз бакавы ўваход i, як капiтан, якi павiнен пакiдаць карабель апошнiм, стаяў спакойна ў летнiм палiто з шаўковаю падкладкаю, з двума балыковымi бярвенцамi пад пахай.
Раздзел 29
ЛЁС МАЙСТРА I МАРГАРЫТЫ ВЫЗНАЧАНЫ
Перад заходам сонца высока над горадам на мураванай тэрасе аднаго з сама прыгожых у Маскве будынкаў, пабудаванага амаль паўтары тысячы гадоў назад, знаходзiлiся двое: Воланд i Азазела. Iх не было вiдаць знiзу, з вулiцы, бо iх засланяла ад чужога вока балюстрада з гiпсавымi вазамi i гiпсавымi кветкамi. А iм горад быў вiдаць увесь да краёў.
Воланд сядзеў на складной табурэтцы, апрануты ў сваю чорную сутану. Яго доўгая шырокая шпага была ўваткнута мiж дзвюх плiт тэрасы вертыкальна, так што атрымаўся сонечны гадзiннiк. Цень ад шпагi няўмольна доўжыўся, падпаўзаў да чорных туфляў на нагах у сатаны. Воланд падпёр востры падбародак кулаком, сагнуўся на табурэтцы, падклаў адну нагу пад сябе i неадрыўна глядзеў на неабдымнае зборышча палацаў, вялiзных дамоў i маленькiх, асуджаных на знос будынiн.