Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

Буфетчык сядзеў нерухомы i вельмi пастарэлы. Цёмныя кругi з'явiлiся вакол вачэй, шчокi абвiслi i нiжняя скiвiца адвiсла.

– Хаця мы тут захапiлiся марамi, - усклiкнуў гаспадар, - пара за работу. Пакажыце вашы нарэзаныя паперкi.

Буфетчык усхвалявана дастаў з кiшэнi пакунак, разгарнуў яго i аслупянеў. У газетным абрыўку ляжалi чырвонцы.

– Мiлы мой, вы i сапраўды хворы, - сказаў Воланд i пацiснуў плячыма.

Буфетчык ашалела заўсмiхаўся, устаў з табурэткi.

– А, - заiкаючыся, прамовiў ён, - а калi яны зноў...

– Гм...
– задумаўся артыст, -

ну тады прыходзьце да нас яшчэ. Калi ласка! Рады быў пазнаёмiцца.

Адразу ж выскачыў з кабiнета Кароўеў, ухапiў буфетчыка за руку, пачаў трэсцi яе i прасiць Андрэя Фокавiча ўсiм, усiм перадаваць прывiтаннi. Буфетчык нiчога ўжо не цямiў i рушыў з пакоя.

– Гела, правядзi!
– крычаў Кароўеў.

Зноў гэтая рыжая i голая ў пярэднiм пакоi! Буфетчык працiснуўся ў дзверы, пiскнуў "да пабачэння" i, як п'яны, пайшоў унiз па лесвiцы. Потым ён спынiўся, сеў на прыступку, дастаў пакет, праверыў - чырвонцы былi на месцы.

Якраз з кватэры, якая выходзiла на пляцоўку, паказалася жанчына з зялёнаю сумкаю. Угледзела чалавека, якi сядзеў на прыступцы i тупа глядзеў на чырвонцы, усмiхнулася i сказала задумёна:

– Што ў нас за дом! З самай ранiцы п'яныя. Зноў шкло выбiлi на лесвiцы, прыгледзелася ўважлiва да буфетчыка i дадала: - Во, ды ў вас, грамадзянiн, грошай як трэсак. Даў бы мне крыху! Га?

– Адчапiся ад мяне, богам прашу, - спалохаўся буфетчык i хуценька схаваў грошы. Жанчына засмяялася:

– Ну цябе к чорту, скнара! Пажартавала я, - i пайшла ўнiз.

Буфетчык паволi ўстаў, падняў руку, каб паправiць капялюш, i пераканаўся, што яго няма на галаве. Жахлiва не хацелася вяртацца, але капелюша шкода было. Ён памуляўся крыху i вярнуўся ўсё ж, пазванiў.

– Чаго яшчэ?
– спыталася праклятая Гела.

– Капялюшык я забыў, - шапнуў буфетчык i тыцнуў сябе ў лысiну.

Гела завярнулася, буфетчык у думках плюнуў, заплюшчыў вочы. Калi расплюшчыў iх, убачыў, што Гела падае яму яго капялюш i шпагу з цёмнаю ручкаю.

– Не маё, - шапнуў буфетчык, адапхнуў шпагу i хуценька надзеў капялюш.

– А хiба вы без шпагi прыйшлi?
– здзiвiлася Гела.

Буфетчык штосьцi мармынуў i заспяшаўся ўнiз. Але галаве было чамусьцi нязручна i залiшне горача ў капелюшы; ён зняў яго i ажно падскочыў ад перапалоху, цiхенька ўскрыкнуў. У руках у яго быў аксамiтны берэт з пеўневым пакамечаным пяром. Буфетчык перахрысцiўся. I ў тое ж самае iмгненне берэт мяўкнуў, ператварыўся ў чорнае кацянё i ўскочыў назад на голаў Андрэю Фокавiчу, усiмi кiпцюрамi ўпiўся ў лысiну. Буфетчык адчайна залямантаваў i бегма кiнуўся ўнiз, а кацянё звалiлася з галавы i кiнулася ўгору па прыступках.

Вырваўшыся на свежае паветра, буфетчык подбегам i назаўсёды пакiнуў гэты д'ябальскi дом No 302-бiс.

Добра вядома, што з iм адбылося потым. Як толькi вырваўся за падваротню, буфетчык шалёна азiрнуўся, нiбы штосьцi шукаў. Праз хвiлiну ён быў на другiм баку вулiцы ў аптэцы. Не ўспеў ён прамовiць: "Скажыце, калi ласка..." - як жанчына за прылаўкам усклiкнула:

– Грамадзянiн! У вас ўся галава парэзана!..

Праз хвiлiн пяць буфетчык быў перабiнтаваны марляю, Даведаўся, што лепшымi спецыялiстамi па хваробах

печанi з'яўляюцца прафесары Бернадскi i Кузьмiн, спытаўся, хто блiжэйшы, засвяцiўся ад радасцi, калi даведаўся, што Кузьмiн жыве лiтаральна цераз двор, у маленькiм беленькiм асабнячку, i праз дзве хвiлiны быў у гэтым асабнячку. Памяшканне было старое, але вельмi ўтульнае. Запомнiў буфетчык, што першай трапiлася насустрач старэнькая нянька, якая хацела ўзяць у яго капялюш, але капелюша не было, нянька пайшла кудысьцi, шамкаючы бяззубым ротам.

Замест яе з'явiлася побач з люстрам i, здаецца, пад нейкаю нават аркаю, жанчына сярэдняга ўзросту i адразу сказала, што запiсацца можна толькi на дзевятнаццатае, не раней. Буфетчык адразу змiкiцiў, у чым выратаванне. Зiрнуў патухлым вокам за арку, дзе ў прыхожым пакоi чакалi чалавекi тры, шапнуў:

– Смяротна хворы...

Жанчына здзiўлена паглядзела на забiнтаваную галаву буфетчыка, падумала i сказала:

– Ну што ж...
– i прапусцiла буфетчыка за арку.

У тое самае iмгненне супрацьлеглыя дзверы адчынiлiся, у iх блiснула залатое пенснэ, жанчына ў халаце сказала:

– Грамадзяне, гэты чалавек пойдзе без чаргi...

I не паспеў буфетчык аглянуцца, як ён апынуўся ў кабiнеце прафесара Кузьмiна. Нiчога страшнага, урачыстага i медыцынскага не было ў гэтым прадаўгаватым пакоi.

– Што ў вас?
– спытаўся прыемным голасам прафесар Кузьмiн i з трывогай зiрнуў на забiнтаваную галаву.

– Толькi што дакладна даведаўся, - адказаў буфетчык i здзiчэла паглядзеў на нейкую фатаграфiчную групу за шклом, - што ў лютым наступнага года памру ад рака печанi. Прашу спынiць.

Прафесар Кузьмiн як сядзеў, гэтак i адкiнуўся да высокае гатычнае спiнкi крэсла.

– Прабачце, не разумею вас... вы што, у доктара былi? Чаму ў вас галава забiнтаваная?

– У якога доктара?.. Бачылi б вы таго доктара!
– зубы ў яго раптоўна заляскалi.
– А на голаў не звяртайце ўвагi, не мае дачынення, - адказаў буфетчык, - на галаву плюньце, яна тут нi пры чым. Рак печанi прашу спынiць.

– Выбачайце, але хто вам гэта сказаў?

– Яму трэба верыць, - палка папрасiў буфетчык, - ён ведае!

– Нiчога не разумею, - прафесар пацiснуў плячыма i разам з крэслам ад'ехаў ад стала.
– Як гэта ён можа ведаць, калi вы памраце? Болей таго, ён не доктар!

– У чацвёртай палаце, - адказаў буфетчык.

I тут прафесар паглядзеў на свайго пацыента, на яго голаў, на яго вiльготныя штаны i падумаў: "Вось яшчэ не хапала! Вар'ят!" Спытаўся:

– Вы п'яце гарэлку?

– Нiколi i ў рот не браў, - адказаў буфетчык.

Праз хвiлiну ён быў распрануты, ляжаў на халоднай цыратавай канапе, i прафесар цiскаў яму жывот. Тут трэба сказаць, што наш буфетчык павесялеў. Прафесар катэгарычна сцвярджаў, што зараз, у крайнiм выпадку, на гэты момант, нiякiх прыкметаў раку ў яго няма. Але калi атрымалася, што нейкi прайдзiсвет яго напалохаў i ён баiцца, то трэба зрабiць усе аналiзы... Прафесар шпарыў па паперках, тлумачыў, куды пайсцi i што аднесцi. Акрамя таго, ён даў запiску да прафесара-неўрапатолага Бурэ, растлумачыў буфетчыку, што нервы ў яго зусiм дрэнныя.

Поделиться:
Популярные книги

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Дремлющий демон Поттера

Скука Смертная
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дремлющий демон Поттера

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Этот мир не выдержит меня. Том 2

Майнер Максим
2. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 2

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги