Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:
У гэты час за плячыма ў Маргарыты грымнуў тэлефон. Маргарыта сарвалася з падаконнiка, забылася пра Мiкалая Iванавiча, схапiла слухаўку.
– Гаворыць Азазела, - сказалi ў слухаўцы.
– Мiлы, мiлы Азазела!
– усклiкнула Маргарыта.
– Пара! Вылятайце, - загаварыў Азазела, i па яго голасе адчувалася, што яму прыемны шчыры i радасны Маргарыцiн парыў, - калi будзеце пралятаць над варотамi, крыкнiце: "Нябачная!" Потым палятайце над горадам, каб прывыкнуць, а затым на поўдзень, прэч з горада, i адразу на рэчку. Вас чакаюць!
Маргарыта павесiла слухаўку, i тут у суседнiм пакоi нешта драўляна закульгала i пачало грукаць у дзверы. Маргарыта адчынiла iх, i швабра, якой мыюць падлогу, вехцем угору,
З акна Маргарыта саслiзнула ўнiз i ўбачыла Мiкалая Iванавiча на лавачцы. Той акамянеў на ёй, зусiм ашалелы, прыслухоўваўся да крыкаў i грукату, якi чуўся са спальнi верхнiх жыльцоў.
– Бывайце, Мiкалай Iванавiч!
– закрычала Маргарыта, прытанцоўваючы перад Мiкалаем Iванавiчам.
Той войкнуў i пасунуўся ўбок, сапхнуў на зямлю свой партфель.
– Бывайце навек! Я адлятаю, - крычала Маргарыта, заглушаючы вальс.
Тут яна здагадалася, што сарочка ёй наогул не патрэбна, зларадна рагатнула i накрыла ёю галаву Мiкалаю Iванавiчу. Аслеплены Мiкалай Iванавiч звалiўся з лаўкi на выкладзеную цэглай сцяжынку.
Маргарыта азiрнулася, каб апошнi раз убачыць асабняк, дзе яна гэтак доўга пакутавала, i ўгледзела ў палаючым святле не падобны на сябе здзiўлены Наташын твар.
– Бывай, Наташа!
– крыкнула Маргарыта, iрванула швабру ўгору.
– Нябачная, нябачная.
– Яшчэ мацней крыкнула яна i мiж кляновых галiн, якiя хвасянулi па твары, пераляцела над варотамi, вырвалася ў завулак. I следам за ёй ляцеў ушчэнт звар'яцелы вальс.
Раздзел 21
ПАЛЁТ
Нябачная i вольная! Нябачная i вольная! Праляцела па сваiм завулку, трапiла ў наступны, якi перасякаў яго пад прамым вуглом. Гэты залаплены, стары, крывы i доўгi завулак з абвiслымi дзвярыма нафтакрамкi, у якой кубкамi прадаюць газу i вадкасць ад паразiтаў у флаконах, яна праляцела iмгненна i тады засвоiла, што нават калi ты нябачны i вольны, усё ж цешыцца трэба асцярожней. Дзякуючы толькi цуду, яна затармазiла i не разбiлася насмерць аб стары нахiлены лiхтарны слуп на перакрыжаваннi. Абмiнуўшы яго, Маргарыта мацней сцiснула швабру i паляцела павольней, прыглядаючыся да электрычных дратоў i да шыльдаў, якiя вiселi ўпоперак ходнiкаў.
Трэцi завулак вёў проста на Арбат. Цяпер Маргарыта зусiм асвойталася, як кiраваць швабрай, зразумела, што тая падпарадкуецца сама лёгкаму дотыку рук альбо ног, i што ў палёце над горадам трэба быць вельмi ўважлiвай i не шалець. Акрамя ўсяго, ужо ў завулку стала зразумела, што мiнакi лятуху не бачаць.
Нiхто не задзiраў галаву, нiхто не крычаў "глядзi, глядзi!", не шарахаўся ўбок, не вiшчаў i не трацiў прытомнасцi, не рагатаў дзiкiм рогатам.
Маргарыта ляцела нячутна, паволi i невысока, прыкладна на ўзроўнi другога паверха. Але i пры павольным лёце, перад самым выхадам на зiхатлiва асветлены Арбат, яна крыху не патрапiла i ўдарылася плячом аб нейкi асветлены дыск, на якiм была намалявана страла. Гэта раззлавала Маргарыту. Яна спынiла паслухмяную швабру, адляцела ўбок, а потым рынулася на дыск раптоўна i канцом тронка разнесла яго ўшчэнт. З грукатам пасыпалiся асколкi, недзе засвiсталi, а Маргарыта пасля гэтага зусiм недарэчнага ўчынку разрагаталася. "На Арбаце трэба быць яшчэ асцярожней, - падумала Маргарыта, - тут гэтулькi ўсяго наблытана, што i не разбярэшся". I яна пачала ныраць памiж дратоў. Пад Маргарытай праплывалi дахi тралейбусаў, аўтобусаў, легкавых машын, а па ходнiках, як здавалася зверху, плылi цэлыя рэчкi шапак. Ад гэтых рэчак аддзялялiся ручайкi i
– сярдзiта падумала Маргарыта.
– Тут i павярнуцца нават нельга". Яна перасекла Арбат, паднялася вышэй, да чацвёртых паверхаў, i паўз слiпуча зiхоткiя трубачкi на вуглавым будынку тэатра паплыла ў вузкi завулак з высокiмi дамамi. Усе вокны ў iх былi паадчыняныя, i ўсюды ў вокнах чуваць была радыёмузыка. З-за цiкаўнасцi Маргарыта зазiрнула ў адно з iх. Убачыла кухню. Два прымусы раўлi на плiце, каля iх стаялi дзве жанчыны з лыжкамi i гыркалiся.
– Свет пасля сябе трэба тушыць у прыбiральнi, вось што я вам скажу, Пелагея Пятроўна, - гаварыла тая жанчына, перад якой стаяў рондаль з нейкай стравай, з якога валiла пара, - а то мы вас пададзiм на высяленне!
– Сама не лепшая, - адказала другая.
– Абое рабое, - моцна сказала Маргарыта i перавалiлася цераз падаконнiк у кухню.
Абедзве завярнулiся на голас i замёрлi з бруднымi лыжкамi ў руках. Маргарыта асцярожна працягнула руку мiж iмi, пакруцiла краны i выключыла абодва прымусы. Жанчыны вохкнулi i разявiлi раты. Але Маргарыце ўжо надакучыла кухня, i яна вылецела ў завулак.
У самым канцы завулка ўвагу Маргарыты прыцягнула раскошная аграмадзiна васьмiпавярховага, мабыць, толькi нядаўна пабудаванага дома. Маргарыта спусцiлася ўнiз, прызямлiлася i ўбачыла, што фасад дома абкладзены чорным мармурам, што дзверы шырокiя, што за шклом iх вiдаць фуражка з залатым галуном i гузiкi швейцара i што над дзвярыма золатам выпiсана: "Дом Драмлiта".
Маргарыта прыплюшчылася на надпiс, думала, што магло абазначаць слова "Драмлiт". Узяла швабру пад паху, увайшла ў пад'езд, таўханула дзвярыма здзiўленага швейцара i ўбачыла побач з лiфтам на сцяне вялiзную чорную дошку, а на ёй выпiсаныя белымi лiчбамi i лiтарамi нумары кватэр i прозвiшчы жыхароў. Спiсак пад шыльдай "Дом Драматурга i Лiтаратара" прымусiў Маргарыту драпежна i хрыпла ўскрыкнуць. Яна паднялася вышэй, прагна пачала чытаць прозвiшчы: Хустаў, Двубрацкi, Квант, Бяскуднiкаў, Латунскi...
– Латунскi!
– завiшчала Маргарыта.
– Латунскi! Ды гэта ж ён! Гэта ён загубiў майстра!
Швейцар ля дзвярэй вытрашчыў вочы i ажно падскокваў ад здзiўлення, глядзеў на чорную дошку, спрабаваў зразумець: чаго гэта раптам вiшчыць спiс жыхароў. А Маргарыта тым часам ужо ляцела ўгору па лесвiцы i паўтарала чамусьцi з асалодаю:
– Латунскi - восемдзесят чатыры! Латунскi - восемдзесят чатыры!..
Вось злева - 82, справа - 83, яшчэ вышэй злева - 84. Вось i шыльдачка "А.Латунскi".
Маргарыта саскочыла са швабры, i гарачыя яе ступакi прыемна астудзiла мураваная пляцоўка. Маргарыта пазванiла раз, яшчэ раз. Але нiхто не адчыняў. Маргарыта пачала мацней цiснуць на званок i сама чула звон, якi стаяў у кватэры Латунскага. Сапраўды, да самае смерцi павiнен быць удзячны нябожчыку Берлiёзу гаспадар кватэры No 84 на восьмым паверсе за тое, што старшыня МАССАЛIТа трапiў пад трамвай i што жалобнае паседжанне прызначылi якраз у гэты вечар. Пад шчаслiваю зоркаю нарадзiўся крытык Латунскi. Яна выратавала яго ад сустрэчы з Маргарытай, якая ператварылася ў ведзьму ў гэтую пятнiцу.
Нiхто не адчыняў дзвярэй. Тады адным духам Маргарыта зляцела ўнiз, лiчачы паверхi, вырвалася на вулiцу, вылiчыла, якiя вокны кватэры Латунскага. Несумненна, гэта былi пяць цёмных вокнаў на рагу будынка на восьмым паверсе. Маргарыта пераканалася ў гэтым, узмыла ў паветра i праз некалькi секунд праз адчыненае акно заходзiла ў цёмны пакой, у якiм серабрылася толькi вузенькая палосачка ад поўнi. Маргарыта прабегла па ёй, намацала выключальнiк. Праз хвiлiну ўся кватэра была асветлена. Швабра стаяла ў куце. Маргарыта пераканалася, што дома няма нiкога, адамкнула дзверы i паглядзела на шыльдачку. Шыльдачка была на месцы. Маргарыта трапiла туды, куды ёй трэба было.