Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:
– Цi праўда гэта!
– сказала Маргарыта.
– Глупства! Гадоў праз трыста гэта пройдзе. Мне параiлi мноства лекаў, але я карыстаюся бабулiнымi рэцэптамi. Дзiўныя травы пакiнула мне ў спадчыну паганая старая бабка, мая бабка! Дарэчы, а вас нiшто не трывожыць? Магчыма, у вас ёсць нейкая бяда, якая мучыць душу, смутак?
– Не, месiр, нiчога гэтага няма, - адказала разумная Маргарыта, - а цяпер, калi я ў вас, я адчуваю сябе вельмi добра.
– Спадчыннасць - вялiкая справа, - невядома з-за чаго весела сказаў Воланд i дадаў: - Бачу я, што вас зацiкавiў мой глобус.
– Праўда, я нiколi такога не бачыла!
– Добрая рэч. Я, шчыра, не люблю апошнiх паведамленняў па радыё. Паведамляюць iх
– Вось i ўсё, - з усмешкаю сказаў Воланд, - ён не паспеў награшыць. Работа Абадоны бездакорная.
– Я не хацела б быць з тымi, супроць каго Абадона, - сказала Маргарыта, з кiм ён?
– Чым болей я гавару з вамi, - прыязна адазваўся Воланд, - усё больш пераконваюся, што вы разумная. Я супакою вас. Ён надзiва аб'ектыўны i роўна спачувае абодвум супернiкам. Урэшце, i вынiкi для абодвух бакоў заўсёды аднолькавыя. Абадона!
– нямоцна паклiкаў Воланд, i адразу ж са сцяны з'явiлася постаць нейкага худога чалавека ў цёмных акулярах. Гэтыя акуляры зрабiлi на Маргарыту моцнае ўражанне, яна цiхенька ўскрыкнула i ўткнулася тварам у Воландаву нагу.
– Ну не трэба!
– ускрыкнуў Воланд.
– Якiя нервозныя сучасныя людзi!
– Ён гэтак шлёпнуў Маргарыту па спiне, што звон пайшоў па целе.
– Вы ж бачыце, што ён у акулярах. Акрамя ўсяго, не было выпадку, ды i не будзе, каб Абадона з'явiўся перад кiм-небудзь раней часу. Ды, нарэшце, я сам тут. Вы ў мяне ў гасцях! Я проста хацеў вам яго паказаць.
Абадона стаяў нерухома.
– А можа ён зняць акуляры хоць на адну секундачку?
– спыталася Маргарыта з-за цiкаўнасцi, прыцiскаючыся да Воланда i ўздрыгваючы.
– А вось гэта нельга, - сур'ёзна адказаў Воланд, махнуў рукою, i той знiк.
– Што ты хочаш сказаць, Азазела?
– Месiр, - адказаў Азазела, - дазвольце мне сказаць. У нас двое пастароннiх: прыгажуня, якая плача i просiць, каб яе пакiнулi пры гаспадынi, акрамя таго, прашу прабачэння, яе япрук.
– Дзiўна паводзяць сябе прыгажунi, - адзначыў Воланд.
– Гэта Наташа, Наташа!
– усклiкнула Маргарыта.
– Ну, пакiнь пры панi. А япрука - кухарам.
– Закалоць?
– спалохана ўскрыкнула Маргарыта.
– Злiтуйцеся, месiр, гэта Мiкалай Iванавiч, нiжнi жылец. Тут непаразуменне, яна ўзяла i мазанула яго крэмам...
– Даруйце, - сказаў Воланд, - якога д'ябла яго калоць будуць? Няхай пасядзiць разам з кухарамi, вось i ўсё! Згадзiцеся, што не магу я ўпусцiць яго ў бальную залу?
– Ды ўжо ж...
– дадаў Азазела i далажыў: - Поўнач наблiжаецца, месiр.
– А, ну добра, - Воланд звярнуўся да Маргарыты: - Тады прашу вас... Зараней удзячны вам. Не бянтэжцеся i нiчога не бойцеся. Нiчога не пiце, акрамя вады, а то разамлееце, i вам будзе цяжка. Пара!
Маргарыта ўстала з дыванка, i тады ў дзвярах паказаўся Кароўеў.
Раздзел 23
ВЯЛIКI САТАНIНСКI
Поўнач наблiжалася, трэба было спяшацца. Маргарыта бачыла ўсё, што адбывалася навокал, як у тумане. Запомнiлiся свечкi i нейкi рознакаляровы басейн. Калi Маргарыта стала на дно гэтага басейна, Гела з дапамогаю Наташы аблiла яе нейкаю гарачаю, густою i чырвонаю вадкасцю. Маргарыта адчула салёны прысмак на губах i здагадалася, што мыюць крывёй. Крывавая мантыя змянiлася другою - празрыстаю, густою, ружоваю, i Маргарыцiна галава закружылася ад ружавага алею. Потым Маргарыту паклалi на крыштальны ложак i да бляску пачалi нацiраць нейкiм зялёным лiсцем. Тут уварваўся кот i пачаў дапамагаць. Ён сеў ля Маргарыцiных ступакоў i пачаў iх нацiраць з такiм выглядам, быццам ваксаваў боты на вулiцы.
Маргарыта не памятае, хто пашыў ёй туфлi з ружавых пялёсткаў i як гэтыя туфлi самi зашпiлiлiся на залатыя спражкi. Нейкая сiла падняла Маргарыту i паставiла перад люстрам, i ў валасах у яе заззяў алмазны каралеўскi вянок. Аднекуль з'явiўся Кароўеў i павесiў на грудзi Маргарыце выяву чорнага пудзеля на цяжкiм ланцугу. Гэтае ўпрыгожанне было цяжкiм для каралевы. Ланцуг пачаў муляць шыю, хацелася сагнуцца ад цяжару. Але штосьцi прыйшло i акрамя нязручнасцi ад чорнага пудзеля i ланцуга. Гэта тая павага, з якой пачалi ставiцца да яе Кароўеў i Бегемот.
– Нiчога, нiчога, нiчога!
– мармытаў Кароўеў у дзвярах пакоя з басейнам. Нiчога не зробiш, трэба, трэба, трэба... Дазвольце, каралева, даць вам апошнюю параду. Сярод гасцей будуць розныя, вой, вельмi розныя, але нiкога каралева Марго, нiкога не павiнна выдзяляць! Калi нават хто i не спадабаецца... я ўпэўнены, што па вашым твары нi пра што нельга будзе здагадацца... Нават i думаць пра такое нельга! Заўважаць, заўважаць iмгненна! Трэба палюбiць iх, каралева, палюбiць! Вельмi шчодра будзе за гэта ўзнагароджана каралева балю. I яшчэ: не прамiнуць нiкога! Хоць усмешку падарыць, калi не хопiць часу сказаць слова, хаця б маленькi паварот галавы. Усё, што хочаце, толькi не няўвага. Бо яны ад гэтага зачахнуць...
Маргарыта ў суправаджэннi Кароўева i Бегемота ступiла з басейна ў суцэльную цемру.
– Я, я, - шаптаў кот, - я падам знак!
– Давай!
– адказаў у цемры Кароўеў.
– Баль!
– пранiзлiва вiскнуў кот, i адразу ж Маргарыта ўскрыкнула i на некалькi секунд заплюшчыла вочы.
Баль абрынуўся на яе святлом i адначасова - гукамi i пахамi. Кароўеў нiбы панёс Маргарыту пад руку, i яна ўбачыла сябе ў трапiчным лесе. Чырванагрудыя зялёнахвостыя папугаi чаплялiся за лiяны, скакалi па iх i глушылi сваiм крыкам: "Я ў захапленнi!" Але лес хутка скончыўся, i духата, як у лазнi, змянiлася прахалодаю бальнае залы з калонамi з нейкага жаўтлявага iскрыстага каменю. Гэтая зала, як i лес, была зусiм пустая, i толькi ля калон нерухома стаялi голыя мурыны са срэбнымi павязкамi на галовах. Твары iх зрабiлiся чорна-рудымi ад хвалявання, калi ў залу ўляцела Маргарыта са сваёй свiтай, у якой аднекуль узяўся Азазела. Тут Кароўеў выпусцiў Маргарыцiну руку i шапнуў:
– Прама на цюльпаны!
Невысокая сцяна з белых цюльпанаў вырасла перад Маргарытай, а за ёй яна ўбачыла шматлiкiя агеньчыкi пад каўпачкамi i перад iмi белыя грудзiны i чорныя плечы фрачнiкаў. Тады Маргарыта зразумела, адкуль чулiся бальныя гукi. На яе абрынуўся гук труб, а ўзлёт скрыпак, якi вырваўся з-пад яго, быццам ашпарыў яе цела крывёй. Аркестр з паўсотнi чалавек iграў паланез.
Чалавек у фраку, якi ўзвышаўся перад аркестрам, калi ўбачыў Маргарыту, пабялеў, заўсмiхаўся i раптам узмахам рукi падняў увесь аркестр. Аркестр нi на iмгненне не перапынiў музыку, стоячы, абмываў Маргарыту гукамi. Чалавек над аркестрам адвярнуўся ад яго, пакланiўся нiзка, шырока раскiнуў рукi ў бакi, Маргарыта ўсмiхнулася i памахала яму рукой.