Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ночы на Плябанскіх Млынах

Рублевская Людмила

Шрифт:

Я вярнуўся ў гатэль з прыкрым адчуваньнем калекцыянера, якому дасталася атрутная архідэя, і ад яе загінулі іншыя экземпляры. Так, усё-ткі слова “каханьне” мае больш старажытнае паходжаньне, чым “любоў”… Каханьне – гэта яшчэ з санскрыту. У гэтым слове адгукаецца пракаветнасьць – паганскія капішчы, ахвяраваньне, сьмерць… Бог ты мой…

Праз два месяцы я атрымаў ліст з Менску – сябар, які і завабіў мяне на злашчасны баль, распавядаў, як узрушыла ўсіх месьцічаў сьмерць пані Ядвігі Любанскай. Нібыта ноччу пайшла яна чамусьці да Сьвіслачы, спусьцілася па стромым адхоне, села ў лодку… А лодка перакулілася… Так і знайшлі пані назаўтра ў рацэ. Аўтар пісьма відавочна лічыў, што справа нячыстая. І неадменна ў ёй замешаны стары Любанскі. Іначай навошта гэты дзіўны загад адразу па пахаваньні – замураваць

вакно ў пакоі пані Ядвігі? Цела загадаў запаяць у сьвінцовую труну і паставіць у Лошыцкай капліцы… І зьехаў адразу ж на Каўказ…

Праз год я зноў жа выпадкова, з ліставаньня даведаўся, што пан Яўстафій на Каўказе памёр… Але што мне было да чужых сьмерцяў, калі сьмерць стаяла ў галавах блізкага мне чалавека? Ах, Надзея мая, Надзея Раманаўна…

На радзіму я змог наведацца толькі гады праз тры. Ужо з чорнай стужкай на рукаве і на сэрцы. Пабыў тыдні два ў бацькоўскім доме, у Ігуменскім павеце, вылучыў пару дзён на гасьцяваньне ў Менску. Чамусьці пацягнула мяне ў Лошыцу. Я марудна ішоў прысадамі, дзівячыся таўшчыні дрэваў, асаблівай цішыні, якая ў гэтых мясьцінах, і думаў пра тое, што, мабыць, калісьці было тут паганскае мольбішча – колькі я бачыў іх парэшткі, заўсёды нейкая гнятлівая атмасфера. Нібыта праклятыя багі ўсё яшчэ чакаюць новае крыві… Што на беразе Нямігі ў Менску, што на Дзявочай гары ў Вілейскім павеце, што тут… Асабліва, відаць, наводзіла на гэтую думку ўсьведамленьне, што ў глыбіні парку стаіць капліца са сьвінцовай труной пані Ядвігі Любанскай.

Кусты чапляліся за мой пінжак адрослымі галінамі. Пасьля сьмерці пана Яўстафія на ўсё тут пачала класьціся пячатка занядбанасьці. Паціху цямнела… На Лошыцкіх млынах часам, здаецца, рабавалі… Але я не хваляваўся: звык насіць з сабой рэвальвер, а рамізьнік, чарнявы мужычок з вымаўленьнем рэчыцкага Палесься, мусіў чакаць ля брамы хоць да раніцы — я не пашкадаваў грошай. Раптам я спыніўся ля дзіўнага дрэўца – на яго тоненькіх, але нават на выгляд цьвёрдых, як жалеза, галінках, між рэдкіх шчыльных і цёмных лістоў сьвяціліся белыя кветкі… Буйныя, нібы выразаныя з паперы, у прыцемку яны здаваліся ненатуральнымі. Як прыклеенымі… Я нават пакратаў за пялёсткі – нібыта павітаўся за бязважкую руку з Мятлушкай. Унізе сьвятлела масянжовая шыльдачка. Я прыгнуўся і разабраў надпіс: “Магнолія кобус”… Так званы “маньчжурскі абрыкос”, які квітнее ў дзень народзінаў пані Ядвігі Любанскай! Нібы наяве, я зноў убачыў дэкарацыі былой драмы: кітайскія ліхтарыкі, белая балюстрада, абвітая зелянінай, папяровы экран, цені на ім… Насьмешны шэпат і пазвоньваньне келіхаў… Позіркі, позіркі… Жылка пульсуе на сівой скроні пана Яўстафія Любанскага…

Я прыўзьняў вочы да поўні, якая пад акампанемент маіх мрояў пасьпела ўсплысьці з глыбіні вечара… На амаль белым яе дыску выразна бачыўся сілуэт… Жаночая постаць у сукенцы з шырокімі рукавамі, з высокай прычоскай, з веерам у руцэ… Так, сапраўдныя прывіды зьяўляюцца не па замове. Колькі разоў я марыў хоць гэтак жа, ценем убачыць сваё страчанае шчасьце – але дарэмна… Я, хрысьціянін, зайздросьціў Жыгімонту Аўгусту, які скарыстаў паслугі чарнакніжніка Твардоўскага, каб выклікаць прывід каханай… І ніколі б не збаяўся схапіць – няхай цень — у абдоймы… Толькі той, хто дайшоў да мяжы адчаю і нават зазірнуў туды, за мяжу, зразумее мяне. Але тут… Цёмны сілуэт на поўні… Я, вядома, паспрабаваў пераканаць сябе, што гэта проста абстрактныя плямы, з якіх маё ўяўленьне складае постаць. Многія ж бачаць на месяцы зайца, або братоў Каіна і Авеля… Я трос галавой, заплюшчваў вочы, нават націснуў на яблык вока – усё рэальнае мусіла на нейкі час расплысьціся, падваіцца, а прывід – не, бо ён жа ўспрымаецца ня зрокам, а хворым уяўленьнем! Дарэмна, усё падваілася, расплылося…. І зямля зрушылася пад маімі нагамі раней, чым я ўсьвядоміў, што сыходжу… Максімальна хутка, каб не назваць гэта самому сабе панічнымі ўцёкамі. Вось што значыць чужыя прывіды… У Таўрыдскім Гурзуфе мяне вадзілі да кіпарысу, у якім нібыта жыве дух Аляксандра Пушкіна. Кіпарыс расьце пад вакном сядзібы Раеўскіх, дзе гасьцяваў паэт і складаў вершы, гледзячы на маладое дрэўца. І нават занатаваў у дзёньніку пра незвычайныя сяброўскія пачуцьці, якія абуджае ў ім зялёны сусед, і пакінуў там жа містычнае прароцтва, што вернецца сюды, каб сузіраць чароўнае

навакольле. У шатах кіпарыса прыезджым паказваюць два сілуэты: Пушкін, кучаравы, з бакенбардамі, абдымае паненку ў старасьвецкай сукні… Дык вось, той кіпарыс выклікаў у мяне гэткія ж гідкія, цяжкія пачуцьці, што й згаданыя месцы паганскіх мольбішчаў. Цяпер да сьпісу магу далучыць Лошыцу і магнолію кобус.

Пасьля мне расказвалі, што сілуэт пані Ядвігі можна ўбачыць у Лошыцы на фоне поўні, толькі калі там цьвіце гэтае дрэўца. Яшчэ — што прывід белай жанчыны бачылі над ракой у тым месцы, дзе патанула пані Ядвіга, а хтосьці назіраў, як яна гуляе між дрэваў, сядзіць ля капліцы, у якой пастаўленая ейная сьвінцовая труна… Тэатр ценяў… А для мяне мараль усёй гэтай гісторыі такая. Каханьне – гэта ад пракаветнага… Інстынктыўнага… Магчыма, дастаткова проста любові і павагі? Хіба ня мела любові дачка мазырскага двараніна Кіневіча да свайго мужа? Каб ня ейная расьпешчанасьць – не загінулі б абодва. Сямнаццаць гадоў — ня самая вялікая розьніца… Дый… дваццаць тры, як, скажам, між мною і вамі, шаноўная Дарота, – таксама няшмат. Галоўнае, каб дзяўчына была разважлівай і сур’ёзнай… А духоўная еднасьць, можа, вартая палкага каханьня. Тым болей у суровы няпэўны час… Як вы думаеце, Дарота?

Пан Беларэцкі ўтаропіўся ў дачку сябра скрозь акуляры, і непрамоўленае нібыта чулася ў працятым пахавальнымі сьвечкамі паветры. Дзяўчына сумелася.

— Я… я ня ведаю. Мне здаецца, што каханьне вартае таго, каб чакаць яго… у адказ.

— А калі не дачакаешся? – Андрэй Беларэцкі жаласьліва ўсьміхнуўся. – Усё жыцьцё – назіраць, як ля яго цяпла грэюцца іншыя… А табе – толькі водсьвет… Хіба ня лепей – стварыць сям’ю… З чалавекам, якога ведаеш, якому верыш?

Ной чамусьці нярвова рагатнуў, а Дарота перавяла позірк на Улада. Той адразу адвёў вочы…

— І ўсё-ткі – няхай лепей хоць водсьвет.

Гэтыя словы Дарота амаль прашаптала. Зося фыркнула.

— Таксама мне, рамантыка… Рэвалюцыя перамагла – вось дзе рамантыка! Хутка сям’я як адзінка грамадства ўвогуле зьнікне. А дзяцей гадаваць стануць камунай.

Пан Беларэцкі нават перажагнаўся.

— Няшчасныя дзеці…

— Ты, Зося, яшчэ ўспомні тэорыю камісаркі Аляксандры Калантай пра тое, што задавальваньне юру мусіць быць не складаней, чым выпіць шклянку вады, – раздражнёна прамовіла Дарота.

— Дарэчы, я нядаўна корпаўся ў архівах, а там чаго толькі не напаткаеш. Дык таварыш Калантай, падобна, з роду спалячаных беларусаў Калантаёў, — задуменна прамовіў Беларэцкі. – Калісьці прозьвішча гучала як Карантай, ад слова “кароткі”… Мне часам здаецца, што беларусы вылепленыя з воску – гэтак лёгка прымаюць любыя формы пад сонцам часу – абы ня быць самімі сабою… Эх, сапраўды, як казаў адзін мой старэйшы калега – каб хто загадаў беларусу быць беларусам, не было б лепшага беларуса… А так… Дакладна па словах Купалы:

“Там чутна: “Беларусь”, там – “Незалежнасьць!” А там – “Паўстань пракляцьцем…” Ну а мы? Мы ў страху… дум крутня... разьбежнасьць… Бяз толку крыльлем хлопаем, як цьмы”.

Адна са сьвечак замігцела ў апошнім жаданьні жыць – і згасла, ператварыўшыся ў брудную лужыну воску. Мокры вецер ударыў у шыбы, так што астатнія, яшчэ жывыя, агеньчыкі ірвануліся ўбок… Стары дом, стоячы па драўляныя калені ў сакавіцкай вадзе, зарыпеў, ціхутка загаласіў, нібы ў прадчуваньні сьмерці. Пяцёра людзей у ім змоўклі, туга адгукнулася ў іх сэрцах.

— Скончыцца паводка, сыдзем адсюль… І кожны з нас пойдзе ў свой бок, — прагаварыў Ной. – І, магчыма, ніколі мы больш не сустрэнемся, а можа быць, камусьці станецца лепш не сустракацца…

— Што ты такое гаворыш? – устрывожылася Дарота.

— Ён гаворыць праўду, — змрочна патлумачыў Беларэцкі. — Нам выпала жыць у часы пераменаў. А гэта, паводле кітайскай прымаўкі, найгоршы лёс. Ніхто яшчэ ня ведае, дзе варта быць, хто пераможа… Магчыма, нехта з вас будзе кіраваць дзяржавай… Нехта адап’е ад атрутнага кубку славы… А потым сустрэнемся ля адной сьцяны – у вышчарбінах ад куль… І, магчыма, у кагосьці ў руках будзе рэвальвер, а ў кагосьці – пустэча безнадзейнасьці.

Поделиться:
Популярные книги

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Новый Рал 4

Северный Лис
4. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 4

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Сочинитель

Константинов Андрей Дмитриевич
5. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
7.75
рейтинг книги
Сочинитель

Глинглокский лев. (Трилогия)

Степной Аркадий
90. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.18
рейтинг книги
Глинглокский лев. (Трилогия)

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

В тени пророчества. Дилогия

Кусков Сергей Анатольевич
Путь Творца
Фантастика:
фэнтези
3.40
рейтинг книги
В тени пророчества. Дилогия

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2