Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Мальдзіс Адам

Шрифт:

Мастацкае слова, песня, сцвярджае Каратынскі, павінны выклікаць у людзей жаданне змагацца за лепшае будучае. Толькі тады яны пусцяць «пышы» (бутоны) у чалавечых сэрцах:

Цяпер песні нам сей, То і ўзыдуць жывей, То і пусцяць пышы — Будзе хлеб для душы.

У вершы, прызначаным для альбома Вярыгі-Дарэўскага, адбілася і некаторая абмежаванасць поглядаў аўтара. У прыватнасці, беларускі народ для паэта — адзіная «сям'я». Верш сведчыць аб тым, што яго аўтар аддаваў пэўную даніну ідэям класавага салідарнаму. І ўсё ж, нягледзячы на гэта, паэзія Каратынскага выклікала жах у абмежаванай шляхты. Адзін з мясцовых польскіх шавіністаў пісаў у 1859 ці 1860 годзе: «Калі песні Каратынскага... прыжывуцца ў народзе, калі народ, які прыгнятаецца шляхтай, узненавідзіць яе, то з гэтым загінуць нашы надзеі быць палякамі...»

Найбольш спрэчным у спадчыне Каратынскага

з'яўляецца верш «Уставайма, браццы, да дзела, да дзела!», напісаны ў 1858 годзе. У Вільню тады якраз прыехаў новы імператар Аляксандр ІІ. У гонар каранаванага госця Адам Кіркор разам са сваімі сябрамі Адынцом, Ходзькам, Тышкевічам і Маліноўскім выдаў хвалебны «Альбом», які быў уручаны імператару. Да «Альбома» прыклалі названы вышэй верш, «спісаны» Каратынскім «ад літоўска-рускай мужыцкай грамады», і аналагічны па зместу літоўскі верш М. Акялайціса. Абодва тэксты былі паралельна надрукаваны лацінкай і кірыліцай. Адзін экземпляр гэтага рэдкага сёння выдання захоўваецца ў Цэнтральнай бібліятэцы Акадэміі навук Літоўскай ССР.

Учынак Кіркора і яго сяброў выклікаў цэлую хвалю пратэстаў у польскім эмігранцкім (заўважым: пераважна рэакцыйным) друку. Юльян Клячка, Карнель Уейскі і іншыя называлі віленскіх літаратараў «адступнікамі», кляймілі за згодніцтва ў дачыненні да рускага царызму. З таго часу верш «Уставайма, браццы, да дзела, да дзела!» стаў адным з самых важкіх аргументаў, калі даказвалася ўяўная рэакцыйнасць Каратынскага.

Аднак канкрэтны аналіз верша сведчыць, што гэта далёка не так. Звернемся да тэксту, які пасля напісання, здаецца, нікім і ніколі не цытаваўся:

Уставайма, браццы, да дзела, да дзела! З поўначы певень захлопаў крылом. Ну жа, каб жыва работа паспела,— Выслаць гасцінец жоўценькім пяском. Дружна, грамада, ў сардэчнай ахвоце Духам насілкі на плечы уздзень! Ох, толькі ноччу няспорна ў рабоце. Узыдзі нам, соўнейка! Прывядзі нам дзень! Едуць к нам, едуць дарагія госці: Зямель шырокіх моцны гаспадар, Верныя служкі пры яго мілосьці, Дабра і шчасця за ім доўгі шар. Як хадзіў пан бог па земскай дарозе, Кожны слаў світу ды зялёну віць. Што ж разасцелем мы сваёй Успамозе? Узыдзі нам, соўнейка! Скажы, што рабіць! Гдзе яго прымем? Чорная святліца, Залатых тканак не судзіў нам бог, Што наймілейша — то матка-зямліца, Жоўты пясочак на яе палёг: Цябе ж на плечах, зямля дарагая, Велькаму госцю пад ножкі нясу. Ох, да расою пясок прамакае. Узыдзі нам, соўнейка! Падбяры расу! Зара-зарыца бяжыць ужо з неба; Любачкі звёзды бліснулі жывей. З богам, браточкі, канчайма, што трэба! Лёгка на сэрцы, а вачам святлей. Зарыца кажа: вы божыя дзеткі; Звёзды маргаюць: братам стане пан... Вот туман цёмны рынуў на палеткі. Узыдзі нам, соўнейка! Разгані туман! Божае сонца бліснула на галі, Дзяньку вясёла гуляць на дварэ, Шле да нас пташкі, каб пець памагалі, Туман прагнала, расу падбярэ. І наша сонца да нас прыбывае, Дабро і шчасце рассявае ён... Здароў будзь, велькі гаспадару краю. Здарова будзь, соўнейка! Паклон! О паклон!

Пры павярхоўным знаёмстве можа здавацца, што перад намі — звычайны вернападданніцкі верш з поваду прыбыцця «зямель шырокіх моцнага гаспадара». Што ж, пасля ўступлення на трон Аляксандра II такое пісалі нават светлыя розумы. Нават Герцэн і Чарнышэўскі на нейкі час паверылі ліберальнаму шматслоўю новага імператара. Тады многім здавалася, што наступіла «пасевастопальская вясна», і малады Каратынскі не з'яўляўся выключэннем.

Аднак калі перачытваеш верш яшчэ і яшчэ, нельга не заўважыць у ім даволі празрыстага падтэксту. Умеранае славаслоўе па адрасу цара (заўважым, што, акрамя загалоўка, нідзе не названа нават яго імя, нават яго тытул) — гэта толькі вонкавая зачэпка, свайго роду шырма. Галоўнае для аўтара — звярнуць агульную ўвагу на тое, што далёка не ўсё добра на зямлі беларускай. Як можа радавацца беларускі народ прыезду «цара-бацюшкі», калі жыць прыходзіцца ў «цёмнай святліцы», калі «туман цёмны рынуў на палеткі»?! І што гэта за падарунак аўгусцейшаму манарху — жоўты пясочак неўрадлівай зямліцы, які да таго ж прамок расою?! Такі «падарунак» па тагачаснаму разуменню межаваў з крамолай!

Падносячы цару верш, напісаны на беларускай мове, Каратынскі

і яго сябры хацелі тым самым падкрэсліць, што беларускі народ мае права на сваю пісьменнасць, сваю літаратуру. Не забудзем, што папярэднік Аляксандра II, Мікалай І, за 18 год да гэтага забараніў ужываць нават слова «Беларусь». І таму ва ўчынку віленскіх літаратараў было нешта ад дэмаршу: глядзіце, вы забараняеце мову нашага народа — і тым не менш яна жыве. На ёй напісаны верш, які ўручаны самому цару.

І яшчэ адна акалічнасць прымушае задумацца над вершам Каратынскага. У ім поўна алегорый: «работа паспела», «канчайма, што трэба», «узыдзі нам, соўнейка!» Звычайная квяцістасць? Не, такой сімволікі поўна ў тагачаснай польскай дэмакратычнай паэзіі. «Работа», «справа» ў ёй абазначае паўстанне, «узыход сонца» — прыход свабоды... Гэту алегарычнасць верша добра зразумелі сучаснікі Каратынскага. Так, У. Сыракомля ў нелегальным вершы «Сахар-мароз» заклікаў патрыётаў не верыць у вернападданніцтва віленскіх літаратараў, бо, «славасловячы» цару, яны ўмеюць зашыфроўваць свае сапраўдныя думкі ў алегорыях.

Аб тым, што па сваіх перакананнях Каратынскі быў дэмакратам, дасканала сведчаць яго польскія творы, дзе мы сустракаемся з той жа сімволікай. Там паэт мог больш свабодна і паслядоўна выказаць свае сапраўдныя погляды. У розных бібліятэках нашай краіны і Польшчы аўтару гэтых радкоў удалося адшукаць сем кніжак Каратынскага. Асаблівую цікавасць маюць дзве — «Чым хата багата, тым рада» і «Таміла».

«Чым хата багата, тым рада» (Вільня, 1857) была першай кніжкай маладога паэта. Улічваючы гэта, У. Сыракомля напісаў да яе невялікую прадмову прозай і вершам. Высока ацаніўшы здольнасці пачынаючага аўтара, падкрэсліўшы народнасць вытокаў яго творчасці, Сыракомля раіць яму заўсёды плакаць у часіны народных пакут, смяяцца — у часіны вяселля.

Тваю хай спагаду бяздольны адчуе, Братам пакажы шлях да яснай зарніцы. У тлуме спявацкім твой спеў не загіне, Падзяку пачуеш ты ў роднай краіне. (Пераклад У. Дубоўкі.)

Быццам бы ў адказ на парады свайго настаўніка, у вершы «Пастрыжэнне» Каратынскі піша, што ў хаце сваёй паэзіі ён можа пачаставаць чытача толькі хлебам з мякінаю: дзе ж знайсці прысмакі ў час народнага ліхалецця?! Але калі над роднай вёскай «тры сонейкі (!) заззяюць і душу агорне весялосць», тады паэт запросіць землякоў на іншую бяседу, на іншыя песні. Аб хуткіх пераменах і ўзыходзе сонца свабоды гаворка ідзе таксама ў вершах «Першы дзень вясны», «Любоў». Няхай яшчэ «ўсё ў свеце мароз сціскае ды сушыць», але ж некалі з'яднаюцца ў адно «любоў да сям'і, краіны, чалавецтва». Светлыя мары аб лепшым будучым паэт супастаўляе са змрочнай рэчаіснасцю. Вось верш «Перад новым ураджаем». У ім расказваецца пра селяніна, які адправіўся ў горад шукаць хлеба. Дарэмна герой верша спрабуе наняцца на работу, дарэмна прапануе купіць сплецены ім кошык, дарэмна просіць злоты на лякарства для жонкі. У горадзе абыякава аднесліся да чужога гора. Вяртаючыся дамоў, знясілены селянін загінуў у прыдарожнай канаве.

Аднак найбольшай творчай удачай Каратынскага з'яўляецца «абразок з народнага жыцця» «Таміла» (Вільня, 1858). Аўтарская прадмова дае падставу меркаваць, што спачатку паэма была задумана (ці нават напісана) на беларускай мове. І толькі цяжкасці з цэнзурай, з друкаваннем, відаць, прымусілі паэта звярнуцца да польскай мовы. Дарэчы, у паэме многа беларусізмаў: статак, пакалець, барыш з сябрам, гора, прэць, досвіткі і інш.

Паэма пачынаецца са звароту да «старога суседа» Нёмана, да старой наднёманскай вёскі. Паэт прыходзіць сюды, каб «адпачыць пад дахам з саломы», але які можа быць адпачынак, калі сяляне зрошваюць ніву потам, калі бачыш худую жывёлу, хаціны, бы на кастылях, і босых, напаўраздзетых дзяцей! Нялёгка жывецца галоўнаму герою паэмы старому Таміле: трэба пракарміць дзяцей, унукаў — а тут пуста ў гаршках, пачата апошняя баханка хлеба. Стараста Кандрат Луста і «добры» пан раяць Таміле прадаць на падаткі апошнюю жывёлу — пярэстага коніка. Адчай прымушае селяніна красці... Трагічны канец паэмы наводзіць чытача на думку, што далей так жыць нельга, што ў грамадстве трэба ўстанавіць такую ж гармонію, якая існуе ў прыродзе. Паэма заклікае не сядзець без справы, не азірацца на ідэалізаванае мінулае, а дзейнічаць: «Сама зямля ўраджаю не дасць, трэба яе апрацоўваць у цяжкіх клопатах».

Як вядома, беларускія пісьменнікі сярэдзіны мінулага стагоддзя тэорыяй літаратуры спецыяльна не займаліся. Аб іх поглядах на мастацтва мы можам меркаваць толькі ўскосна, па творах. У гэтай сувязі асаблівую цікавасць маюць «тлумачэнні» да паэмы «Таміла». У іх Каратынскі выказаў свае думкі аб мастацтве і яго суадносінах з жыццём. Уступаючы ў палеміку з уяўным крытыкам, які можа зганіць паэму за недасканаласць формы, паэт пераконвае, што мастацкі твор трэба перш за ўсё ацэньваць па тым, наколькі ён праўдзівы і тэндэнцыйны. «...Мастацкі твор без тэндэнцыі, — гаворыцца ў «тлумачэннях», — г. зн. без асноўнай мэтанакіраванай думкі, з'яўляецца мёртвым злепкам, фарфоравай статуэткай з ярка размаляванымі шчокамі». Тэндэнцыя — гэта «імкненне да праўды..., цэнтр, асноўная думка, душа твора». Мастаку нельга замыкацца ў «вежы» чыстага мастацтва, бо яго творчасць з'яўляецца «лінзай, якая канцэнтруе праменні, думкі сучаснага яму свету».

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Боярышня Евдокия 4

Меллер Юлия Викторовна
4. Боярышня
Фантастика:
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия 4

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Пробуждение. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
15. Путь
Фантастика:
фэнтези
уся
5.00
рейтинг книги
Пробуждение. Пятый пояс

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Тайны затерянных звезд. Том 2

Лекс Эл
2. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16