Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Мальдзіс Адам

Шрифт:

20 красавіка акруговы начальнік дзяржаўных маёнткаў ужо даносіў віленскаму генерал-губернатару Мірковічу, што, пачуўшы пра адозву, на ўсёй Смаргоншчыне сяляне «збіраюцца натоўпамі, вядуць нарады і расказваюць адзін другому розныя неймаверныя рэчы...» Цікава, як трансфармаваўся змест адозвы ў свядомасці сялян. Прыгонная Міхаліна Адамкевіч сказала пры допыце, што адозва заклікала сялян, каб яны выразалі «паноў і афіцэраў». Юры Дурэйка, які быў у воласці пры чытанні адозвы, запомніў, што заклікала яна «зрабіць тое, што адбылося ў Аўстрыі, пайсці на чыгунку, купіць жалеза, зрабіць з яго нажы і ўсіх выразаць». У адным з маёнткаў трынаццацігадовая

пакаёўка амаль слова ў слова паўтарыла сваёй пані тэкст крамольнай адозвы.

У канцы красавіка ўсіх мясцовых паноў агарнула трывога. Шляхціц Аляксандр Букаты, які пазнаёміўся з адозвай у кватэры Банькоўскага, паспешна вярнуўся ў свой маёнтак і прыняў меры, каб «адозва не трапіла ў народныя рукі». Калі ў доме пана Козела група яго суседзяў чытала копію, знятую з адозвы, гаспадар «асабіста закрыў усе дзверы, каб не чулі лакеі». Шляхціц Струміла з-пад Смаргоні хутчэй выехаў у Вільню, бо не быў перакананы, ці «прабыванне на вёсцы не пагражае небяспекай».

Неўзабаве ў Смаргонь асабіста выехаў генерал-губернатар Мірковіч і шэф жандараў Буксгэўдан. Была створана спецыяльная камісія па канфіскацыі ўсіх копій адозвы. У цэлым па Літве і Беларусі было выяўлена некалькі дзесяткаў копій, зробленых рознымі асобамі.

Па сургучнай пячатцы на канверце паліцыі ўдалося знайсці і аўтара таямнічай адозвы. Ім аказаўся дробны шляхціц Юльян Бакшанскі, чалавек з гераічнай біяграфіяй. Бацька яго меў невялікі маёнтак Тупалтшчына і адначасова працаваў аканомам у Смаргоні. Да паўстання 1831 года смаргонскі маёнтак належаў графу Пшэздзецкаму, а пасля быў канфіскаваны і перайшоў у рукі царскай дзяржавы. Становішча смаргонскіх прыгонных мала чым адрознівалася ад становішча ўсіх тагачасных сялян у Расійскай імперыі: яны ўвесь час дабіваліся павелічэння надзелаў і змяншэння падаткаў. У 40-я гады прыгонных прымушалі працаваць, выклікаючы войска і паліцыю. Дзеля гэтага ў мястэчку заўсёды знаходзіўся батальён салдат. Каб навесці парадак, з Пецярбурга прыбылі чыноўнікі па спецыяльных даручэннях.

Усё гэта бачыў у дзяцінстве і юнацтве Юльян Бакшанскі. Яго сэрца напаўнялася спачуваннем да паднявольных сялян і нянавісцю да іх прыгнятальнікаў. Стаўшы ў 1838 годзе вучнем Віленскай гімназіі, ён чытаў забароненыя вершы, удзельнічаў у рабоце тайных згуртаванняў. У 1841 годзе пятнаццацігадовага юнака арыштавалі і саслалі ў Разань, дзе ён бясплатна працаваў у губернскім праўленні па 14 гадзін у суткі. Бакшанскага пазбавілі нават права: выходзіць за горад і перапісвацца са сваякамі. Аднойчы ён спрабаваў расказаць аб сваім становішчы губернатару, але той цынічна адказаў, што ...дазваляе закончыць жыццё самагубствам. Даведзены да адчаю, Бакшанскі спрабаваў застрэліцца. Калі пасля выхаду з бальніцы ён напісаў скаргу на імя цара, яго на год кінулі ў турму.

У пачатку 1846 года Бакшанскага адпусцілі на волю. Але па-ранейшаму ён быў гатовы да любога самаахвярнага кроку ў імя свайго народа. Пазней Бакшанскі прызнаўся пры допыце, што яго фантазію распальвалі «паўстанні ў Аўстрыі і ў Кракаве, а таксама арышты людзей за палітычныя справы — ва мне гарэла нянавісць да ўлады, і, будучы патрыётам, я шукаў выпадку, каб адпомсціць».

Як бачна са следчых матэрыялаў, адозва «Да смаргонскіх сялян» была толькі першапачатковым этапам запланаванага сялянскага паўстання. Са слоў Бакшанскага відаць, што ён спецыяльна заключыў дагавор з кампаніяй па будаўніцтву маскоўскай чыгункі, каб бесперашкодна раз'язджаць па Смаргоншчыне і Ашмяншчыне і такім чынам весці рэвалюцыйную агітацыю

сярод беларускіх сялян. Паўстаўшы, яны павінны былі накіравацца ў Вільню і ўзяць горад.

Адозва «Да смаргонскіх сялян» дазваляе зрабіць вывад, што яе аўтар па сваіх перакананнях быў рэвалюцыйным дэмакратам. Бакшанскі пераконвае сялян, што яны з'яўляюцца асноўнай вытворчай сілай грамадства, што прыгоннае права, прыгнёт чалавека чалавекам трэба знішчыць, бо ўсе людзі маюць аднолькавае права на свабоду і шчасце. Аўтар апраўдвае класавую нянавісць сялян да паноў і кліча сялян расправіцца са сваімі прыгнятальнікамі ўзброеным шляхам. Для гэтага трэба аб'яднацца з салдатамі, якіх таксама прыгнятаюць афіцэры. Знамянальна, што, як і Сыракомля ў «Добрых весцях», Бакшанскі спасылаецца на нядаўнія падзеі ў Галіцыі, дзе польскія і ўкраінскія сяляне рашуча распраўляліся са сваімі класавымі ворагамі. Але, адмаўляючы тагачасную рэчаіснасць, Бакшанскі не дае станоўчай праграмы, нічога не піша пра тое, якім павінен быць грамадскі лад пасля перамогі ўзброеных сялян.

Як сведчыць сучасны польскі гісторык Д. Файнгауз, апрача адозвы «Да смаргонскіх сялян», Бакшанскаму належыць таксама адозва да інтэлігенцыі, якую рэвалюцыянер збіраўся разаслаць ад імя тайнага Саюза сяброў чалавецтва. У гэтай адозве выразна гучаць патрыятычныя нацыянальна-вызваленчыя матывы. «Мы жывём у гістарычны час,— пісаў Бакшанскі.— Кожны дзень мы можам спадзявацца, што пачнуцца хваляванні ва ўсёй Еўропе, пачнецца вайна з агульным дэспатам. Кожны дзень мы можам спадзявацца смерці або доўгай і трывалай свабоды — для нас і нашых дзяцей».

Пасля паўторнага арышту Юльяна Бакшанскага быў зроблены старанны вобыск у доме Бакшанскіх у Тупальшчыне. Пры вобыску жандары знайшлі дзённік пятнаццацігадовай сястры рэвалюцыянера, Анелі Бакшанскай. Кожны радок дзённіка «палаў незвычайнай нянавісцю да ўрада». Маладую патрыётку аддалі за гэта пад строгі паліцэйскі нагляд.

Які ж далейшы лёс смелага рэвалюцыянера? Улічваючы, што Бакшанскі абвінавачваўся ў антыўрадавай дзейнасці ўжо другі раз, віленскі ваенны суд прыгаварыў яго да бестэрміновай катаргі. Потым кара была зменшана да дванаццаці год катаргі. Адбываў яе Бакшанскі ў Забайкальскай акрузе. Пасля амністыі вярнуўся ў 1858 годзе на радзіму.

Як бачна з мемуараў ураджэнца Валожыншчыны Яўгена Кавалеўскага, выдадзеных у пачатку XX стагоддзя ў віленскай друкарні М. Кухты, у 1863 годзе Бакшанскі разам са Святолдычам арганізаваў асобны паўстанцкі атрад з 20-25 чалавек. Але ў вёсцы Свечкі паміж Маладзечна і Гарадком царскія войскі разбілі паўстанцаў з дапамогай мясцовых сялян. Побач з іншымі ў баі загінуў і Бакшанскі. Яго цела пахавалі ля мястэчка Краснае, у Плябаніі.

У біяграфіі Юльяна Бакшанскага ёсць нямала загадак, якія яшчэ трэба высветліць савецкім і польскім даследчыкам. Аднак ужо і цяпер ясна, што гэта быў заступнік за народную справу, сапраўдны рэвалюцыйны дэмакрат.

НА КРЫЛЛЯХ НАРОДНАЙ ПЕСНІ

Да якога часу аднесці станаўленне беларускай нацыянальнай музыкі? Адказ на гэта пытанне адзіны: па-сапраўднаму яна пачала развівацца толькі пасля Кастрычніка. Але беларуская савецкая музыка ўзнікла не на голым месцы. Ужо былі даволі даўнія традыцыі. Ужо існавалі сотні запісаў і апрацовак беларускіх народных песень і танцаў, беларускія творы Грыневіча, Рагоўскага, Галкоўскага. У сваю чаргу ў іх таксама былі свае папярэднікі...

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Боярышня Евдокия 4

Меллер Юлия Викторовна
4. Боярышня
Фантастика:
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия 4

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Пробуждение. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
15. Путь
Фантастика:
фэнтези
уся
5.00
рейтинг книги
Пробуждение. Пятый пояс

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Тайны затерянных звезд. Том 2

Лекс Эл
2. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16