Падарожжа ў XIX стагоддзе
Шрифт:
Перад сённяшнім чытачом «Вандровак па маіх былых ваколіцах» можа паўстаць пытанне: а чаму ваколіцы Залуча, Нясвіжа, Стоўбцаў Сыракомля называе былымі, колішнімі? Чаму ён, заканчваючы кнігу, выказвае жаданне захапіць адсюль як мага больш «для запасу паветра»? Справа ў тым, што яшчэ да выхаду кнігі, 17 верасня 1852 года, паэт назаўсёды пакінуў Залуча і праз Мінск выехаў у Вільню. Цяжка сказаць, што прымусіла яго зрабіць гэты крок. Раптоўная смерць трох дачок-малалетак? Трагедыя бацькі, якога на старасць прагналі з суседняга фальварка Тулёнка? Жаданне быць бліжэй да выдавецтваў і рэдакцый, да пісьменніцкага асяроддзя? Хутчэй, усё гэта, разам узятае.
Шумлівая і цесная Вільня ненадоўга прыпыніла паэта. На
Жывучы ў Барэйкаўшчыне, Сыракомля не парываў сувязей з беларускімі сябрамі. У 1855 годзе ён зноў прыехаў у «родны Мінск». З чэрвеня ўрачысты вечар у гонар госця наладзіў Навум Прыгаворка (так у адпаведнасці з псеўданімам усе тады звалі Дуніна-Марцінкевіча). На вечары прысутнічаў увесь цвет мясцовай інтэлігенцыі. «Вясковаму лірніку» наладзілі сапраўдную авацыю, насілі яго вакол стала на руках. Мінскія аматары паказалі Сыракомлю цэлы канцэрт, у якім выконваліся творы Міцкевіча, Манюшкі, Фрэдры, Мальера. Расчулены паэт падзякаваў за гасцінны прыём наступным тостам:
Шчаслівы той, каго любоў братоў акружыць блізка, Вось так, як я, прыязшо шчырай Вашай сёння ў Мінску. Як я цаню хвіліны гэтыя, паверце! За нізку вершаў маю столькі братніх сэрцаў. Я бяру абавязак, браты, перад Вамі На вялікую дружбу і працу між намі. Ах, каб даў бог мне час гэты ў песнях адзначыць, Шчырым словам і чынам братам адудзячыць. Сёння тут за сталом і Навум мой харошы, Сэрца ж маё ледзь толькі расчуліцца можа, Песня здольна мая ледзь на ноты слабыя: Хай жыве родны Мінск наш, браты дарагія!У сваім тосце Сыракомля невыпадкова адазваўся добрым словам пра Навума Прыгаворку — Дуніна-Марцінкевіча. Абодвух паэтаў звязвала шчырая і трывалая дружба. Сыракомля ўхваляў тое, што Дунін-Марцінкевіч піша на беларускай мове, і тройчы рэцэнзаваў яго творы на старонках польскага штодзённіка «Газэта варшавска» (у 1855 годзе — «Вечарніцы» і «Гапона», у 1857 годзе — «Купалу»). У гэтых рэцэнзіях дадзена высокая ацэнка творчасці «беларускага песняра», зроблены прыватныя крытычныя заўвагі. Паэт абараняў маладую беларускую літаратуру і яе вядучага прадстаўніка ад нападак рэакцыянераў і проста недалёкіх людзей тыпу пана Скібіцкага. «На гэтай ніве працаваць можна і варта!» — усклікаў Сыракомля, адзначаючы заслугі Дуніна-Марцінкевіча ў развіцці беларускай літаратурнай мовы. Падрабязны аналіз творчасці «харошага Навума» зроблены таксама ў артыкуле Сыракомлі, змешчаным у 1861 годзе ў газеце «Кур'ер віленскі».
У сваю чаргу ўдзячны Дунін-Марцінкевіч прысвяціў Сыракомлю вершаванае апавяданне «Літаратурныя клопаты» (1857), у якім расказваецца аб паездцы аўтара на дажынкі ў Шчарова. Як у самім апавяданні, так і ў праграмнай празаічнай прадмове беларускі паэт часта звяртаецца да свайго сабрата са словамі ўдзячнасці, з просьбай дапамагчы ў выбары правільнага творчага шляху:
Дарагі Уладзіславе, я прашу парады, Ты іх маеш незлічона, думкамі багаты. Па якой пайсці дарозе, каб не стрэціць згубу, КабГероі «Літаратурных клопатаў» вельмі высока цэняць майстэрства Сыракомлі. Напрыклад, мінскі кнігар Бейлін гаворыць, што творы яго шырока вядомы «ад Вільні і да Гомля». А вось словы шчароўскай знаёмай Дуніна-Марцінкевіча, чароўнай Алесі:
Ці зямляк наш Сыракомля — гонар наш і слава! Кожны месяц выдае ён новы твор цікавы. Што за мова! Стыль прыгожы. Не знайсці заганы. І не дзіўна, што літвіны ім зачараваны! (Пераклад П. Пранузы.)Аднак вернемся да прабывання Сыракомлі ў Мінску ў чэрвені 1855 года. Акрамя «Тосту ў доме В. Марцінкевіча», паэт тады напісаў яшчэ два вершы — «Да Аляксандра Жалязняка пасля першай сустрэчы» і «У коле знаёмых у Мінску (імправізацыя)». Аляксандр Жалязняк — гэта псеўданім Аляксандра Беліцкага, мінскага кнігара і пазнейшага біёграфа Манюшкі. Тон жа Валіцкі ўпамінаецца ў вершы «У коле знаёмых у Мінску». З вялікай цеплынёй паэт гаворыць таксама пра мастака і пісьменніка, «аднаго з самых высакародных людзей у Мінску» Адама Шэмеша.
Відаць, у 1855 годзе Сыракомля сабраў фактычны матэрыял, які лёг у аснову вялікага гісторыка-краязнаўчага нарыса «Мінск», апублікаванага ў 1 і 2 нумарах часопіса «Тэка віленьска» за 1857 год. У першай частцы нарыса гаворыцца аб прыродных умовах і «ўнутранай фізіяноміі» горада, апісваюцца яго вуліцы і больш значныя будынкі, узведзеныя пераважна па праекту мясцовага архітэктара Казіміра Хшчановіча. Адзначаецца ўклад у развіццё мясцовай культуры, які ўносілі магазіны віленскіх кнігавыдаўцоў Завадскага, Аргельбранда і Рафаловіча. Прыводзяцца цікавыя статыстычныя звесткі. З нарыса Сыракомлі мы даведваемся, што ў сярэдзіне мінулага стагоддзя ў Мінску налічвалася толькі 23 тысячы жыхароў. Каля 2,5 тысячы з іх адбывалі пакаранне ў турэмным замку. Падумаць толькі: кожны дзесяты жыхар горада — вязень!
Другая частка нарыса — гэта «Хроніка горада Мінска» ад старажытнасці да гродзенскага сейма 1793 года, на рашэнню якога Мінск перайшоў у склад Расійскай імперыі. Аўтар расказвае аб вераваннях і звычаях колішніх крывічоў. Гаворачы пра «Слова аб палку Ігаравым», ён сцвярджае, нібы легендарны Баян «жыў у Мінску восемсот год назад». Выклікаюць цікавасць звесткі аб прабыванні ў горадзе Пятра І і Карла XII, аб тым, што дазвол на першую друкарню быў тут атрыманы ў 1635 годзе, а рэгулярная пошта існуе з 1717 года. У нарысе дадзена каларытная карціна паўсядзённага жыцця мінчан у XVII-XVIII стагоддзях.
Ёсць звесткі, што з Барэйкаўшчыны Сыракомля прыязджаў у Мінск таксама ў 1859 годзе — у сувязі з пастаноўкай у мясцовым тэатры яго п'есы «Соф'я, княжна Слуцкам» — і, магчыма, у 1856 годзе, калі спатрэбілася атрымаць загранічны пашпарт.
Гады жыцця Сыракомлі ў Барэйкаўшчыне багаты творчымі ўдачамі. У 1854 годзе ён заканчвае эпічную паэму «Маргер», прысвечаную барацьбе літоўскага народа з ордэнам крыжаносцаў. Яшчэ праз год выдае п'есу «Хатка ў лесе», дзе трапна высмеяна духоўная спустошанасць арыстакратаў. Паэт імкнецца пісаць проста і даступна — так, як гавораць; хоча, каб яго вершаванае слова стала «хлебам надзённым» самых шырокіх і дэмакратычных колаў чытачоў. Праўда, тагачасныя крытыкі, асабліва варшаўскія, з задавальненнем папракалі Сыракомлю за тое, што гэта прастата часта пераходзіць у спрошчанасць, што ў многіх творах бачны сляды паспешлівасці. І ў папроках нядобразычліўцаў была доля горкай праўды: матэрыяльныя нястачы прымушалі паэта аддаваць кнігавыдаўцам яшчэ незавершаныя, сырыя творы, гнацца за колькасцю радкоў і старонак.