Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Мальдзіс Адам

Шрифт:

А між тым, калі чытаеш сёння працы некаторых даследчыкаў, узнікае ўражанне, нібы ў музычным жыцці Беларусі ў XIX стагоддзі быў суцэльны вакуум. Нібы тады мы не мелі сваіх кампазітараў і музыкантаў, сваіх імён, вартых памяці.

На самай справе ўсё выглядае інакш. Былі ў Беларусі кампазітары, пісаліся і выконваліся творы. На жаль, большасць з гэтых твораў загінула або яшчэ не знойдзена.

Амаль усе кампазітары, якія ў XIX стагоддзі нарадзіліся або жылі ў Беларусі, па гістарычнай традыцыі лічылі сябе палякамі. Але ўзраслі яны на беларускай глебе, натхняліся беларускай рэчаіснасцю, выкарыстоўвалі беларускія народныя мелодыі. І таму творы гэтых аўтараў стаяць ля вытокаў беларускай нацыянальнай музыкі.

Аб тым,

што музычнае жыццё Беларусі было ў мінулым стагоддзі даволі інтэнсіўным, сведчаць наступныя звесткі, узятыя з розных даўніх крыніц.

Фларыян-Станіслаў Міладоўскі, кампазітар і піяніст (1819-1889). Нарадзіўся і доўгі час жыў у Мінску. Першапачатковую музычную адукацыю атрымаў ад бацькі. Потым вучыўся ў Мендэльсона ў Берліне. У 1861 годзе дырыжыраваў у Мінску сваёй аперэтай «Канкурэнты» (на словы Лапіцкага і Сыракомлі). Творы Міладоўскага друкаваліся ў самых розных гарадах Еўропы: у Вене — «Фартэпіянная саната для чатырох рук», у Парыжы — «Паланез для фартэпіяна», у Варшаве — тры «Мазуркі», у Вільні — два «Накцюрны». У Мінску, у друкарні Валіцкага, выдадзены «Паланез на чатыры рукі для Міхася і Іяасі», урыўкі з «Канкурэнтаў» і зборнік «Польскія песні». Творчасць Міладоўскага высока цаніў Ф. Ліст, з якім ён быў знаёмы асабіста. Напярэдадні паўстання 1863 года кампазітар апынуўся ў Францыі, у выгнанні. Там і памёр.

Міхал Ельскі, брат беларускага пісьменніка Аляксандра Ельскага, кампазітар, скрыпач і літаратар. Нарадзіўся 8 кастрычніка 1831 года на Міншчыне, у Лядах. Музычную адукацыю атрымаў у мінскага педагога і кампазітара Канстанціна Кржыжаноўскага. Пасля 1875 года асеў у сваім маёнтку Дудзічы ля Мінска. Выступаў з канцэртамі ў Кракаве і Франкфурце-на-Майне. Пісаў танцы і інструментальныя мініяцюры, якія ўбачылі свет у Кіеве ў 1852 годзе. У 1899 годзе выдаў у Мінску кнігу на польскай мове «Музычныя даследаванні». У часопісе «Эхо музычнэ» надрукаваў успаміны аб музычным жыцці ў Беларусі сярэдзіны мінулага стагоддзя. Запісваў ноты беларускіх народных песень і танцаў. Памёр у 1904 годзе.

Іяахім Глінскі, спявак, арганіст і кампазітар. Нарадзіўся ў 1853 годзе ў Будславе, памёр 16 сакавіка 1898 года. Удзельнік руска-турэцкай вайны 1877-1878 гадоў. Працаваў у Гродне арганістам. Пісаў музыку ка словы Міцкевіча, танцы і маршы. Пачаў оперу «Паята» па сюжэт з літоўска-беларускай гісторыі.

Канстанцін Горскі, скрыпач і кампазітар. Нарадзіўся З чэрвеня 1859 года ў Лідзе, памёр 31 мая 1924 года ў Познані. Вучань Рымскага-Корсакава і Концкага. Працаваў у Пензе, Саратаве, Тыфлісе. Аўтар оперы «Маргер» на словы У. Сыракомлі, выдадзенай у 1905 годзе ў Пецярбурзе.

Пра іншых кампазітараў звесткі яшчэ больш скупыя. Напрыклад, пра Пятра Карафу-Корбута вядома толькі, што ён жыў у Нясвіжы і Мінску, памёр каля 1840 года, іграў на 24 інструментах і выдаў дзесьці некалькі сваіх твораў. Пра Францішка Лапату — што жыў у Слуцку, быў піяністам і педагогам. Пра Якуба Ёдку — што ў 1880 годзе дырыжыраваў у Мінску выкананнем уласнага Марша. Пра Юзафа Шадурскага — што пісаў оперу «Тарас на Парнасе» (захавалася агністая «Лявоніха»). Пра Міхала Грушвіцкага — што жыў у Выганічах ля Ракава. Кампазітарамі, музыкантамі, спевакамі былі таксама вучань Шапэна вядомы мастак Напалеон Орда (1807-1883, жыў у Варацэвічах на Гродзеншчыне), мінскі кнігар Аляксандр Валіцкі, магілёўскі настаўнік Лявон Скрабэцкі, ураджэнец Мінска Уладзімеж Пухальскі (1848-1933) і іншыя.

У XIX стагоддзі з'явілася цікавасць да беларускіх народных песень. Іх словы і музыку запісвалі дзесяткі фалькларыстаў. У першую чаргу трэба назваць імёны М. Чарноўскай, І. Шыдлоўскага, Л. Галэмбёўскага, М. Нікіфароўскага, М. Федароўскага, Е. Раманава, П. Шэйна, У. Дабравольскага, Я. Карловіча, І. Насовіча, У. Вярыгі, Р. Зянкевіча. Напрыклад, Рамуальд Зянкевіч у 1851 годзе выдаў «Простанародныя песенькі пінскага народа» ў арыгінале і перакладзе на польскую мову. Збіральнік

цікавіўся не толькі словамі, але і музыкай народных песень. У каментарыях да польскага вершаванага зборніка Зянкевіча «Рыфмаваныя спробы» (Вільня, 1856) гаворыцца:

«Геркулянум Крэмпскі — па прафесіі музыка. Сярод іншых твораў пісаў прыгожыя і поўныя характэрнага духу паланезы. Даючы ў Луніне (ля Пінска.— А. М.) урокі музыкі, вольныя хвіліны ён прысвячаў упрыгожванню мясцовага парку. Любіў таксама літаратуру і часам пісаў дасціпныя вершыкі. Наш пан Геркулянум, поўны здольнасці, пакінуў ужо гэты свет у пачатку мая 1854 года, амаль на васьмідзесятым годзе свайго жыцця.

Успамінаючы тут пра яго, я павінен падзякаваць яму за запісванне нот, паводле народнага голасу, да майго зборніка песень пінскага народа, які выйшаў у Коўне ў 1851 годзе. Гэтыя ноты яшчэ не надрукаваны і чакаюць зручнага выпадку».

На жаль, такі выпадак не здарыўся. Неўзабаве Р. Зянкевіч аслеп і памёр, а ноты, спісаныя рукой Г. Крэмпскага, дзесьці загінулі.

Цікава, што ў XIX стагоддзі беларускія народныя песні былі вельмі папулярны не толькі ў сялянскім, але і шляхецкім асяроддзі. Напрыклад, іх любіла спяваць нявеста А. Міцкевіча Марыля Верашчака («Да цераз мой двор»). Яны гучалі на маёўках філаматаў і філарэтаў. Б. Ліманоўскі прыводзіць словы віцебскага мемуарыста Максіміліяна Маркса аб тым, што ў доме апошняга беларускія народныя песні часта спявала ў фартэпіянным суправаджэнні будучая нацыянальная гераіня польскага народа Эмілія Плятэр. Беларускі мелас быў добра вядомы такім выдатным польскім кампазітарам XIX стагоддзя, як Фрэдэрык Шапэн і Мечыслаў Карловіч. Першы з іх, як сцвярджае ў артыкуле «Збіральнікі жэмчугу» У. Дубоўка, выкарыстаў беларускую народную песню «Вясёла бяседачка» ў пачатку сваёй «Вялікай фантазіі»; другі абапіраўся на беларускія мелодыі, добра вядомыя з дзяцінства, у сімфанічных творах «Тры векавыя песні» і «Літоўская рапсодыя».

Творы беларускіх кампазітараў XIX стагоддзя выконваліся як сваімі, так і прыезджымі музыкантамі. Канцэрты ладзіліся не толькі ў губернскіх і павятовых гарадах, але і ў маленькіх мястэчках. Амаль у кожным буйным маёнтку была свая капэла. Так, граф Рудольф Тызензауз меў у Жалудку музычны квартэт. Адзін з яго ўдзельнікаў, нехта Карчміт, іграў на скрыпцы славутага майстра Страдыварыуса.

Беларуская зямля ў XIX стагоддзі была багата юнымі музычнымі талентамі. Адным з такіх «вундэркіндаў» з'яўлялася Багуміла Юзафовіч. Як паведамлялася ў «Незабудцы» Я. Баршчэўскага, здольная музыкантка нарадзілася ў Гродне ў 1828 годзе. У сем год Юзафовіч выступала ў Вільні разам са скрыпачом Рэутам. У 1837 годзе на канцэрце ў Гродне іграла варыяцыі Радэ, а чатыры гады пазней выступала ажно ў Пецярбурзе. Часта лёс юных талентаў канчаўся трагічна. У трынаццаць год, пасля свайго першага канцэрта ў Вільні, памерла ад сухотаў дачка мінскага фартэпіяннага майстра, здольная скрыпачка з абсалютным слыхам, Бэці Крыгер. Не ад добрага жыцця пакончыў самагубствам скрыпач з Навагрудчыны Кароль Стравінскі. Пасля паўстання 1831 года яму пагражала ссылка ў Сібір або здача ў салдаты.

Самымі значнымі фігурамі ў музычным жыцці тагачаснай Беларусі былі Міхал Агінскі, Станіслаў Манюшка і Антон Абрамовіч. Па-рознаму яны ставіліся да беларускага народнага меласу, па-рознаму яго выкарыстоўвалі. Жывучы ў Беларусі, Міхал Агінскі тым не менш заставаўся выключна польскім кампазітарам. Але ён ужо праяўляў цікавасць да беларускай песні (мінскі мастацтвазнаўца Л. Фёдараў сцвярджае, што водгукі беларускіх жніўных песень чуваць у вядомым паланезе «Развітанне з радзімай»). Яшчэ больш цікавіўся беларускімі мелодыямі Станіслаў Манюшка. Яны выкарыстаны ў многіх яго песнях, оперных арыях і інструментальных творах. Урэшце Антон Абрамовіч ужо свядома лічыў сябе беларускім кампазітарам. Некаторыя яго інструментальныя і вакальныя творы цалкам заснаваны на беларускім матэрыяле.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Боярышня Евдокия 4

Меллер Юлия Викторовна
4. Боярышня
Фантастика:
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия 4

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Пробуждение. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
15. Путь
Фантастика:
фэнтези
уся
5.00
рейтинг книги
Пробуждение. Пятый пояс

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Тайны затерянных звезд. Том 2

Лекс Эл
2. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16