Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Мальдзіс Адам

Шрифт:

Сёння, гледзячы з гістарычнай аддаленасці, мы бачым, што гэтыя жандары ад літаратуры мелі рацыю. Іх тонкі нюх сігналізаваў небяспеку з таго боку, дзе яна была сапраўды. Лепшыя здабыткі беларускай літаратуры XIX стагоддзя — ад ананімных паэм «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» праз «Мужыцкую праўду» да прасякнутых сялянскім потам і слязой вершаў Багушэвіча і Лучыны, да вострай сатыры Абуховіча — наскрозь дэмакратычныя, наскрозь народныя і свабодалюбівыя. Вядома, былі і іншыя творы. Былі спробы магілёўскіх чыноўнікаў Ф. Блуса і А. Кісяля ў вершаванай форме абараніць прыгонніцтва і самаўладства, даказаць, што беларускі мужык не варты свабоды. Былі спробы падрабіцца пад голас беларускага селяніна з боку Польскіх кансерватыўных колаў, асабліва напярэдадні паўстання 1863 года. Былі дыдактычныя павучанні Ельскага аб тым, што кожная ўлада — ад бога. Але ўсе гэтыя творы не аказалі істотнага ўплыву на развіццё нашай літаратуры. Напісаныя на нізкім мастацкім узроўні, далёка не з прагрэсіўнымі мэтамі, яны засталіся чужымі народу і невядомымі яму. Яго думкі і спадзяванні выказвала дэмакратычная паэзія Багушэвіча і Лучыны, Гурыновіча

і Абуховіча, рэвалюцыйная публіцыстыка Каліноўскага і нелегальныя брашуры накшталт «Дзядзькі Антона». Праўдзівасць, рэалістычнасць у паказе народнага (пераважна сялянскага) жыцця становяцца эстэтычным сцягам новай беларускай літаратуры.

Не я пяю — народ божы Даў мне ў песні лад прыгожы, Бо на сэрцы маю путы І з народам імі скуты. З ім я зліўся з добрай волі. Чы то ў долі, чы ў нядолі, Чы гдзе гора абзавецца, Як асіна, грудзь трасецца. Чы пра радасць чую весці, Усё ў грудзь хаваю гдзесьці

,— пісаў Янка Лучына.

Развіццё новай беларускай літаратуры па шляху рэалізму і народнасці было нялёгкім і супярэчлівым. Пісьменнікам XIX стагоддзя, па сутнасці, прыходзілася пачынаць амаль на голым месцы. На працягу XVII і XVIII стагоддзяў паланізатарам удалося абарваць тыя традыцыі, якія ішлі ад Скарыны, Буднага, Цяпінскага і іх сучаснікаў і паслядоўнікаў. Праўда, у народзе жыла памяць аб тым, што калісь беларуская мова была дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага, што на ёй пісаліся кнігі і юрыдычныя акты. Але ў пачатку XIX стагоддзя ўсе, хто мог чытаць і пісаць, у Беларусі, за выключэннем нешматлікага царскага чыноўніцтва, чыталі і пісалі пераважна на польскай мове. Беларускай мове адмаўлялі ў праве на грамадзянства як рускія чыноўнікі, так і польскія паны. У лепшым выпадку, яны згодны былі прызнаць яе «мужыцкім дыялектам», прастамоўем, здольным перадаць толькі самыя прымітыўныя думкі і пачуцці. Больш таго, яны баяліся беларускага слова і пры кожным зручным выпадку забаранялі яго. Вядомы рэакцыянер Фадзей Булгарын, той, які высмеяны ў «Тарасе на Парнасе», з жахам пісаў на старонках «Северной пчелы» (№ 228 за 1837 год): «Дойдзе да таго, што ў нас стануць пісаць беларускай гаворкай, як пры цару Аляксею Міхайлавічу і каля гэтай эпохі.

Калі не будзе супрацьдзеяння, шкодны пераварот можа адбыцца: мова Карамзіна, Дзмітрыева... заменіцца мовай Анікейкі і мы заспяваем:

Адкуль ідзеш, Анікейка? Іду з поля, дабрадзейка. Што там рабіў, Анікейка? Жыта сеяў, дабрадзейка. На што жыта, Анікейка? На гарэлку, дабрадзейка».

Супрацьдзеянне, да якога заклікаў Булгарын (дарэчы, сам беларус па паходжанню), было. Цэнзары жорстка калечылі беларускія творы або зусім забаранялі іх, як гэта здарылася з перакладам «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча, выдадзеным у 1858 годзе Дуніным-Марцінкевічам. Па загаду Мікалая І з 1840 года было забаронена называцца «беларускімі» нават беларускім губерням. А пасля паўстання 1863 года цэнзура фактычна наклала вета на ўсё беларускае друкаванае слова. І ўсё ж «шкодны пераварот», якога так баяўся Булгарын, адбыўся. Адраджэнне беларускай літаратуры стала відавочным фактам ужо ў 40-50-я гады XIX стагоддзя. Гэтае адраджэнне прызнаецца тагачасным прагрэсіўным друкам Расіі і Польшчы. І зразумела, яно нічым не пагражала «мове Карамзіна, Дзмітрыева». Наадварот, прадстаўнікі дэмакратычнай рускай літаратуры горача віталі станаўленне беларускага «прыгожага пісьменства». Герцэн, Дабралюбаў, Чарнышэўскі выступалі ў абарону беларускага народа і яго права мець літаратуру на роднай мове.

Памыліўся Булгарын таксама адносна таго, што запяе беларускі народ. Фантазія агента славутага ПІ аддзялення царскай паліцыі не ішла і не магла ісці далей прымітыўна-саладжавай песенькі пра Анікейку, дзе гэты самы Анікейка выглядае пакорлівым і проста дурным. На самай жа справе свядомасць беларускага народа знаходзіла сваё выражэнне, напрыклад, у радках перадсмяротнага паслання Кастуся Каліноўскага:

Бывай здаровы, мужыцкі народзе! Жыві у шчасці, жыві ў свабодзе І часам спамяні пра Яську свайго, Што згінуў за праўду для дабра твайго. А калі слова пяройдзе у дзела, Тагды за праўду станавіся смела, Бо адно з праўдай у грамадзе згодна Дажджэш, народзе, старасці свабодна.

Як ні стараліся розныя паны булгарыны — яны не ў сіле былі спыніць паступальнае развіццё беларускага грамадства. У XIX стагоддзі тут адбываюцца глыбінныя працэсы. У сувязі з развіццём новых, капіталістычных адносін паскараецца фарміраванне беларускай нацыі. У першую чаргу яно знаходзіць сваё выражэнне ў галіне мовы і літаратуры. З глыбінь народнага жыцця ўсё настойлівей пачынаюць бруіць крыніцы новага беларускага пісьменства. Спачатку яны яшчэ не зліваюцца ў адзіную, паўнаводную раку. Адзін пісьменнік часта нават не ведае аб існаванні другога — няма адпаведнай друкаванай трыбуны або, тым больш, сталага пісьменніцкага гуртка ці арганізацыі. На шляху ставяцца штучныя перашкоды. Пасля паўстання 1863 года на нейкі час развіццё літаратуры спыняецца зусім. Але хіба можна спыніць тое, што адпавядае патрэбам часу?! Хіба могуць перасохнуць

крыніцы, калі яны жывяцца вадой народнага жыцця і народнай мудрасці?! Спыненыя ў адным месцы, яны з новай сілай прабіваліся ў іншым.

Калі мы сёння гаворым аб беларускай літаратуры XIX стагоддзя, у першую чаргу прыгадваюцца ананім ныя паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе», імёны В. Дуніна-Марцінкевіча і Ф. Багушэвіча. Іх творчасць вывучаецца ў сярэдняй школе, даследуецца ў спецыяльных манаграфіях. Аднак гэтыя пісьменнікі не жылі ў вакууме. У іх было літаратурнае акружэнне, асяроддзе. Не ведаючы яго, нельга правільна вызначыць рысы тагачаснага літаратурнага працэсу.

Побач і адначасова з Дуніным-Марцінкевічам адну і тую ж пачэсную справу пачыналі Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Вінцэсь Каратынскі, Арцём Вярыга-Дарэўскі, Уладзіслаў Сыракомля, у меншай ступені Адам Плуг і іншыя. Сёння іх імёны ў многім забытыя, часта аднабакова трактуецца іх творчасць. Аднак усе яны варты нашай увагі і памяці. Няхай некаторыя іх творы слабыя ў мастацкіх адносінах, асабліва з сённяшняга пункту гледжання. Няхай гэтыя пісьменнікі яшчэ цьмяна ўяўлялі сваю нацыянальную прыналежнасць і часам лічылі сябе не беларусамі, а «ліцвінамі» ці палякамі. Няхай значная ці нават большая частка іх твораў у сілу гістарычных умоў (не было, па сутнасці, беларускага кнігадрукавання, адпаведных традыцый) напісана на польскай мове. Няхай, урэшце, яны часта памыляліся ў вызначэнні шляхоў да ўсеагульнага шчасця — тут яны былі дзецьмі свайго супярэчлівага стагоддзя. Важна іншае. Усе яны з павагай і сімпатыяй адносіліся да запрыгоненага беларускага селяніна, пішучы на яго мове, выклікалі цікавасць да беларускага народа, сцвярджалі, што і на «мужыцкай» мове можна ствараць мастацкія каштоўнасці. Усе яны стаяць ля вытокаў той ракі, імя якой — новая беларуская літаратура.

ЯН ЧАЧОТ

Адносна месца і часу нараджэння беларуска-польскага паэта і фалькларыста Яна Чачота доўгі час меркаванні разыходзіліся. Адны называлі 1797 год, другія — 1796. Адны ўказвалі на вёску Рэпіхава пад Баранавічамі, другія — на засценак Малюшыцы па дарозе ад Карэліч на Варончу. Не было адзінства і ў ацэнцы чачотаўскай спадчыны. У розныя часы ёй абвяшчаўся то дэмакратам, то рэакцыянерам. Вядомы вульгарызатар Л. Бэндэ пісаў у 1935 годзе, што Чачот «займаўся вывучэннем Беларусі ў мэтах апраўдання імкненняў польскіх паноў і шляхты далучыць Беларусь да Польшчы». Па-рознаму вызначалася колькасць чачотаўскіх зборнікаў: тры, шэсць, сем...

Як бачна з дакументаў, знойдзеных нядаўна ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве БССР Л. Бравер, Чачот нарадзіўся 17 ліпеня 1796 года ў засценку Малюшыцы Навагрудскага павета. Бацька будучага паэта, Тадэвуш Чачот, паходзіў з дробнай шляхты, служыў арандатарам маёнткаў. Дзяцінства кемлівага Янкі прайшло сярод беларускіх сялян, на ўлонні маляўнічай беларускай прыроды. Асабліва любіў хлопчык слухаць таямнічыя мясцовыя паданні аб возеры Свіцязь, аб старадаўнім навагрудскім замку.

У дамініканскай школе ў Навагрудку Ян Чачот пазнаёміўся і пасябраваў з будучым геніем польскай літаратуры Адамам Міцкевічам. Ужо тады сябры зацікавіліся беларускім фальклорам. Ігнат Дамейка, сябар Чачота і Міцкевіча па вучобе, пісаў пра іх: «Два нашы студэнты навагрудскай школы з маленства добра ведалі наш літоўскі (г. зн. беларускі.— А. М.) народ, палюбілі яго песні, прайшліся яго духам і паэзіяй... чаму, відаць, спрыяла і тое, што невялікае мястэчка Навагрудак мала адрознівалася ад нашых вёсак і засценкаў. Школьнае жыццё было, па сутнасці, сельскім. Сябры хадзілі па кірмашах, бывалі на сялянскіх вяселлях, дажынках і хаўтурах. Яшчэ ў школе бедная страха і народная песня распалілі ў грудзях сяброў першае паэтычнае натхненне...»

У 1815 годзе Міцкевіч і Чачот разам паступаюць у Віленскі універсітэт, які тады з'яўляўся цэнтрам асветы для ўсіх беларуска-літоўскіх зямель. Тут чыталі лекцыі такія славутыя прафесары, як Лелевель, браты Снядэцкія, Гродэк, Франк. На жаль, закончыць курс навук Чачоту не ўдалося. Нястача прымусіла яго праз год пакінуць універсітэт і паступіць на службу.

Аднак сувязі з Міцкевічам і з універсітэтам не парваліся. У 1817 годзе ва універсітэце ўзнікла тайнае студэнцкае згуртаванне філаматаў. Спачатку яго члены ставілі перад сабой толькі асветніцкія мэты: папулярызавалі здабыткі французскіх асветнікаў XVIII стагоддзя, дыскуціравалі аб прызначэнні чалавека і грамадзяніна. Побач з тым філаматы цікавіліся жыццём беларускага і літоўскага народаў, вывучалі іх побыт і фальклор. На тайных пасяджэннях, якія адбываліся ў наваколлях Вільні, сярод маляўнічых узгоркаў і азёр, чыталіся навуковыя трактаты, праводзіліся паэтычныя конкурсы, ладзіліся гульні. Амаль кожны з філаматаў меў паэтычны талент. Адсюль, з асяроддзя слухачоў Віленскага універсітэта, ураджэнцаў Беларусі, выйшла, не кажучы ўжо пра Адама Міцкевіча, нямала вядомых польскіх пісьменнікаў — Антон Адынец, Аляксандр Ходзька, Анупрэй Петрашкевіч, Юльян Корсак, Тамаш Зан і іншыя.

З гадамі Таварыства філаматаў прыкметна пашырылася, пусціла карэнні ў правінцыі. Міцкевіч і яго паплечнікі паступова прыйшлі да вываду, што адной асветай народнага жыцця не палепшыш. У гэтым сэнсе характэрна прывітальная прамова Міцкевіча, з якой ён выступіў 12 студзеня 1819 года, калі прымалі ў філаматы Яна Чачота. Таварыства філаматаў, падкрэсліў паэт, утваралася «з самай высакароднай мэтай — несці карысць краіне, суайчыннікам і нам самім; яно выбрала дзеля гэтага самы высакародны шлях, гэта значыць шлях асветы. Але варта задумацца, ці зможам мы здзейсніць задуманае, калі будзем трымацца толькі гэтага шляху». Так прыйшло ўсведамленне таго, што дзеля народнага шчасця, дзеля вызвалення чалавека перш за ўсё патрэбна барацьба палітычная. Ворагам нумар адзін стала не цемрашальства, а той, хто яго насаджаў,— дэспатычны царызм. Кожны з філаматаў рыхтаваў сябе і сяброў да таго, каб стаць актыўным удзельнікам узброенай нацыянальна-вызваленчай барацьбы.

Поделиться:
Популярные книги

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Право на жизнь

Ледова Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на жизнь

Младший сын князя. Том 10

Ткачев Андрей Юрьевич
10. Аналитик
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 10

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Неправильный лекарь. Том 4

Измайлов Сергей
4. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 4

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Непристойное предложение

Кроу Лана
Фантастика:
фэнтези
4.78
рейтинг книги
Непристойное предложение

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Седьмой Рубеж II

Бор Жорж
2. 5000 лет темноты
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Седьмой Рубеж II