Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Мальдзіс Адам

Шрифт:
Да ў нашага пана Да нядобрая слава: Па месяцу жыта жалі, Па зорам копы клалі. Цёмна ў полі, цёмна. Бадай таму цямней было, Хто да хаты не пушчае Да на полю нас трымае. Да мы позна з поля йдзём Да прыганятага клянём.

Выключную цікавасць маюць для нас вершаваныя і празаічныя прадмовы і каментарыі да зборнікаў. У іх Чачот выказвае свае думкі аб жыцці беларускага народа, аб беларускай мове і фальклоры. Паэт спачувае нядолі прыгоннага селяніна, з абурэннем піша аб бязрадасным існаванні яго дзяцей. У каментарыях да зборніка 1840 года гаворыцца: «Як жа сумна звычайна выглядаюць

у вёсках сялянскія дзеці, якія гуляюць каля хат, пазіраюць праз маленькія аконцы і ахвотна выбягаюць адчыніць вароты праезджаму!.. Нямытыя, нечасаныя, часта ў вельмі брудных і пашкуматаных кашульках! Калі выйдзеш з панскага двара, дзе вабіць і захапляе вочы белізна і жывасць колераў,— які ж кантраст, які нечаканы і непатрэбны пераход!» «Баліць сэрца,— піша Чачот у прадмове да таго ж зборніка,— калі бачыш самы шматлікі і самы працавіты клас насельніцтва даведзеным да такой беднасці...» Аднак тут жа асноўнай прычынай гэтай беднасці аўтар лічыць не прыгонніцкі лад, а карчомнае п'янства.

У прадмове да зборніка 1846 года, да якога прыкладзены невялічкі беларускі слоўнік і звыш ста беларускіх прыказак, Чачот дзеліцца сваімі «назіраннямі» над «крывіцкай» (беларускай) мовай. Ён прызнае, што яму яшчэ нестае ведаў, каб даць «нейкі граматычна-гістарычны нарыс гэтай мовы». «Належнае даследаванне мовы, на якой пры нашай памяці любілі паміж сабой гаварыць жывыя яшчэ тады старыя паны, на якой цяпер гавораць з сялянамі паны і аканомы, на якой некалі пісалі ў нас дзяржаўныя акты, цалкам ляжа на плечы нейкага здольнага чалавека, можа селяніна, які, атрымаўшы веды, больш глыбока разгледзіць добра вядомую сабе мову». Затым Чачот вызначае месца «крывіцкай» мовы сярод іншых славянскіх моў — яна знаходзіцца пасярэдзіне паміж рускай, украінскай і польскай мовамі, аднак бліжэй да рускай, чым да польскай. У іншым месцы аўтар падкрэслівае, што хаця «крывіцкі дыялект» маларазвіты і нераспрацаваны, хаця ў кожнай вёсцы бытуюць адметныя словы, аднак на ім «вельмі любяць размаўляць нашы сяляне».

Ян Чачот вельмі высока цаніў мастацкія вартасці беларускага фальклору. «Адносна саміх песень,— гаворыцца ў прадмове да зборніка 1844 года,— магу сказаць наступнае: будучы іх перакладчыкам — не змагу быць суддзёй, аднак адчуваю ў іх асаблівую прывабнасць, наватарства формы і лаканізм у перадачы пачуццяў. Няма гэтай сцісласці ў нашых салонных пісьменнікаў...» Паэт заклікае сваіх суайчыннікаў ісці ў вёскі і збіраць скарбы народнай творчасці, пакуль яны яшчэ не зніклі. Але адначасова аўтар прызнае, што развіццё фальклору не спынілася, бо здольныя вясковыя песняры працягваюць «па ўласнаму натхненню ствараць новыя песні».

Выказаўшы падзяку беларускім сялянам за тое, што яны захавалі старажытныя абрады і песні, Чачот адзначае, што гэтыя абрады і песні не засталіся нязменнымі. На іх аказала ўплыў паэзія суседніх народаў — рускага, украінскага, польскага і, магчыма, літоўскага. Супастаўляючы песні з розных мясцовасцей, збіральнік прыходзіць да вываду, што, нягледзячы на мясцовыя асаблівасці, беларускаму фальклору ўласцівы агульныя нацыянальныя рысы: «Раней я лічыў, што нават на невялікай адлегласці ў вёсках бытуюць адметныя сялянскія песенькі. Але, збіраючы іх далей, я пераканаўся, што нават пры вялікай адлегласці яны вельмі падобныя або адрозніваюцца толькі невялікімі заменамі асобных слоў». «Хто ж распаўсюдзіў адны і тыя ж песні па тэрыторыі ўсёй Беларусі?» — пытаецца Чачот. І адказвае: не кнігі і часопісы, а памяць, вусны і сэрцы братніх плямён.

У сваіх прадмовах Чачот тлумачыць, якія мэты ставіў ён перад сабой, збіраючы і выдаючы беларускія народныя песні. Перш за ўсё гэта — асветніцкія мэты. Чачот хацеў, каб сабраныя ім песенькі былі апрацаваны кампазітарамі, а затым зноў вярнуліся ў народ і садзейнічалі яго «маральнаму прагрэсу». Якім чынам? Абуджаючы лепшыя пачуцці і ў сэрцах «дабрачынных паноў», і ў сэрцах працавітых сялян. Як бачым, сацыяльная праграма Чачота з'яўлялася нерэальнай, утапічнай. Чуллівымі песенькамі нельга вырашыць вострыя сацыяльныя супярэчнасці. Аднак іншага шляху садзейнічаць народнаму дабру паэт не бачыў. І ў гэтым — яго трагедыя. У гэтым — трагедыя ўсіх тагачасных шляхецкіх асветнікаў, якія шчыра спачувалі прыгоннаму селяніну, але не бачылі іншага шляху да ўсенароднага шчасця, акрамя класавага прымірэння пана і селяніна, абуджэння ў сэрцах паноў гуманных пачуццяў.

Такія ж ідэйныя супярэчнасці ўласцівы арыгінальным вершам Чачота на беларускай і польскай мовах (беларускія вершы прыкладзены да зборнікаў 1844 і 1846 гадоў, польскія выйшлі ў 1846 годзе асобным зборнікам пад назвай «Песні вясковага гаспадара»), У іх паэт выказвае сваю шчырую любоў да беларускага селяніна, веру ў непазбежны прагрэс мясцовага краю. Вось як, напрыклад, пачынаецца чачотаўскі верш «Да мілых мужычкоў»:

Да
і я ж вам памагу
Песеньку спяваці; Да і я ж міжы вамі ўзрос Пры бацьку і маці. І мне бог на свеце даў Гора гараваці, Штобы лепш я вас любіў І ўмеў спагадаці. Ой, што ж вы напелі тут, Да якога дзіва! Шкода, што на голас ваш Старонка драмліва. Але як прачнецца з сна Гэта Дабрадзейка, Пэўна будзе слухаць вас Лепш, як салавейка.

Чачот глядзеў на сваю паэтычную творчасць вельмі утылітарна, практычна. Ён хацеў навучыць непісьменнага беларускага селяніна самым простым маральна-этычным ісцінам: трэба быць працавітым, руплівым, гаспадарным, нельга прапіваць свае грошы ў карчме, закопваць іх у зямлю, нельга высякаць дрэвы паабапал дарог, трэба вучыць сваіх дзяцей рамяству і г. д. Адсюль — павучальны, ментарскі тон вершаў:

Як то добра, калі мужык Трэзвы, гаспадарны! Для такога ў цэлым року Жадын час не марны! Снягі таюць, ён гародзіць Колмі, што зімою І навазіў, і начэсаў Добраю парою. Ёсць у нега і лучыва, І дроў многа клетак; Будзе чым варыці кашу Усё лета для дзетак. Вясна блісне — ён гной возіць, І арэ і сее; Косіць лугі, сенажаці, Мім жыта даспее...

Але скрозь гэтыя павучанні не-не ды й прабівалася горкая сялянская скарга на паднявольнае жыццё:

На што нам дым выядае вочкі? На што нам дым марае сарочкі? На што нас дым, дзеткі мілы, Гоніць з дому да магілы? Ой, на што, на што?

Асабліва абуралі Чачота дзеянні розных панскіх паслугачоў — аканомаў, арандатараў, якія адвольна павялічвалі прыгонніцкія павіннасці:

Пакуль сонца ўзыдзе, Раса выесць вочы; Кепска, як аконам Лаяць, біць ахвочы... Хто мужыкоў глуміць, На двое варожыць, Грош пану ў кішэню, А два сабе ўложыць.

Аднак тут жа, супярэчачы самому сабе, Чачот ускладваў віну за жорсткасць аканомаў, войтаў і цівуноў на... саміх сялян: калі б апошнія не спалі на рабоце, то і не ведалі б, што такое бізун. Больш таго, тады «пайшоў бы прыганяты» з сялянамі «разам араць». А ў вершы «Паночкі, нашы кветачкі...» чачотаўскі мужык сцвярджае нават, што ўсякай ўлада, у тым ліку прыгонніка, законная, таму што дадзена богам. Пажаданні героя не ідуць далей таго, каб пан у імя свайго ж дабрабыту навучыў яго грамаце:

Паночкі, нашы кветачкі, Вучце нас, свае дзетачкі, Як мы маем лепей жыці, На вас, на себе рабіці. Цёмны мы, цёмны мужычкі, Невучоныя прастачкі; Вы нам ад бога даныя, Штоб вучылі падданыя. Вучыце ж вы нас шчыранька, Будзе нам усім добранька.

Вось якімі супярэчлівымі былі погляды Чачота. З аднаго боку, удзельнік тайных студэнцкіх згуртаванняў, прыхільнік палітычнай барацьбы з царызмам, з другога — абстрактны гуманіст. З аднаго боку, шчыры нарадалюбец, з другога — прапагандыст класавага прымірэння і братання. У розных творах гэтыя супярэчнасці выражаліся па-рознаму. Але ўсё ж часцей над Чачотам-лібералам, Чачотам-прымірыцелем браў верх Чачот-дэмакрат. У барацьбе паміж панам і селянінам ён пераважна стаяў на сялянскім баку, хаця і не бачыў сэнсу ў гэтай барацьбе, заклікаў закончыць яе ўсеагульным класавым мірам.

Поделиться:
Популярные книги

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Право на жизнь

Ледова Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на жизнь

Младший сын князя. Том 10

Ткачев Андрей Юрьевич
10. Аналитик
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 10

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Неправильный лекарь. Том 4

Измайлов Сергей
4. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 4

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Непристойное предложение

Кроу Лана
Фантастика:
фэнтези
4.78
рейтинг книги
Непристойное предложение

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Седьмой Рубеж II

Бор Жорж
2. 5000 лет темноты
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Седьмой Рубеж II