Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Мальдзіс Адам

Шрифт:

Уступіўшы ў Таварыства філаматаў, Чачот неўзабаве стаў адным з яго кіраўнікоў. На пасяджэннях ён чытаў свае вершы (у тым ліку верш «Купала»), у абмеркаванні якіх удзельнічаў Міцкевіч. Чачот быў нязменным завадатарам розных тэатральных прадстаўленняў і пісаў для іх на беларускай мове вершы і «хоры».

19 сакавіка 1819 года філаматы ўрачыста святкавалі імяніны двух Юзафаў — Яжоўскага і Кавалеўскага. Да гэтай даты Чачот падрыхтаваў беларускую драматычную сцэнку, у якой дзейнічалі цівун, войт, Мікіта. Тэкст ад аўтара ўзнёсла прадэкламаваў Тамаш Зан; ён жа прыдумаў музыку для хлапечага і дзявочага хораў. У сцэнцы праслаўлялася цнатлівасць імяніннікаў, незласліва высмейвалася іх нерашучасць у адносінах з дзяўчатамі. Але сям-там адчувалася і скарга народа на сваё цёмнае паднявольнае жыццё, прабіваліся сацыяльныя акцэнты. Хор хлопцаў, напрыклад, спяваў:

Мы
ад сахі, ад бараны,
Мала вам спяваці будзем! Чытаць, пісаць не ўчаны, Ат, сабе троха загудзем. Колька ў снапе ёсць зярнятак, Толька жый шчаслівых летак; А калі замнога гэта, Аглядай сотнае лета. Колька за адным пакосам Касец добры траў схэндожыць (скосіць,— Л. М.), Толька табе перад носам Бог нехай чырвонцаў зложыць. А як мы заўша да лесу Ад некрутаў уцякаем, Так нехай беда да беса Уцечэ, нех ей не знаем.

Хор хлопцаў спаборнічаў з дзявочым хорам. Іх перапынялі дэкламатары. Але вось замоўклі песні. З насмешкай пытае войт:

Што ж маўчыце? Ці вам ся ўжо песні ўрвала, Ці вы іх так складаці ўмееце мала?

На гэта адзін са спевакоў з годнасцю адказвае: песень у нас хопіць, але ці спадабаюцца яны вам, панове, мы ж спяваем іх па-беларуску:

Не, бацька, у нас песні, колька рыб у Немні, Але на тое, мілы галубчыку, помні, Што мы па-руські пеем, а нашы панове Па-польскі ўсё гавораць; кепска нашай мове...

Імяніннікі і ўсе слухачы сустрэлі сцэнку дружнымі воплескамі. Яшчэ б! Беларуская мова была для ўсіх іх сімвалам народнасці, якую якраз праслаўляў модны тады рамантызм. Аўтару паднеслі вялікі збан пітнога мёду. Першы поспех акрыліў маладога паэта. І лістапада 1819 года ва універсітэцкіх мурах філамацкае трыё выканала беларускую песню Чачота «Да пакіньце ж горла драць», напісаную ім у гонар Малеўскага (Яроша). А яшчэ праз некалькі тыдняў філаматы сабраліся, каб урачыста адзначыць імяніны свайго куміра — Адама Міцкевіча. Імяніннік доўга не з'яўляўся: шлях з Коўна, дзе тады паэт працаваў настаўнікам, быў доўгі і небяспечны. Урэшце дзверы адчыніліся, і на парозе з'явіўся ўвесь заснежаны Міцкевіч. Чачот прывітаў яго беларускімі словамі:

Едзеш, міленькі Адам, Глядзіце, а онь, а онь; Да ён харашэнькі сам, Пад нём вараненькі конь...

На нейкі час шумныя віншаванні ды тосты прыглушылі голас паэта. Але Міцкевіч рукой даў загад сцішыцца, і Чачот закончыў дэкламацыю:

Не так нам сонка ясна Блішчыць, як цябе нет. Радасці ішчэм напрасна; Увесь нам не міл свет. Салавей не так нам пее, Рожы не пахне цвет, Не так нам бела лілея. Калі цябе тут нет. Без цябе ўсё тут смутна, Па табе плача гай, І рэчкі плывуць мутна, У жалобе ўвесь край. Наш ты міленькі Адам, Насмуціў жа ты нас досць, Нагарадзі смутак нам І будзь у нас доўга госць.

Побач з беларускімі вершамі і драматычнымі сцэнкамі ў філамацкі перыяд Ян Чачот многа і плённа пісаў па-польску. Лібрэта яго аперэты «Малгажата з Зембаціна» атрымала высокую ацэнку Міцкевіча. Пад уплывам спрэчак аб гістарызме з'явіўся цыкл твораў аб мінулым роднага краю. Абапіраючыся на хроніку Стрыйкоўскага, Чачот давёў вершаваную гісторыю Літвы і Беларусі да 1434 года. Але найбольшы поспех маладому паэту прынеслі яго рамантычныя балады — «Навагрудскі замак», «Свіцязь-возера»,

«Калдычэўскі шчупак», «Мышанка», рэзка антыпрыгонніцкія «Узногі». У іх упершыню ў польскай рамантычнай паэзіі выкарыстаны народныя паданні. І тым больш прыемна, што паданні гэтыя — беларускія па паходжанню. Праўда, Чачот слепа і дакладна трымаўся фальклорных першаўзораў, што перашкодзіла яму ўзняцца да значных мастацкіх абагульненняў. Але яго балады аказалі добры ўплыў на творчасць Міцкевіча. Зацікавіўшыся імі ў канцы 1819 года, вялікі польскі паэт і сам неўзабаве перайшоў ад класіцызму на рамантычныя пазіцыі. Геніяльны «вучань» хутка пераўзышоў свайго часовага «настаўніка», бо, у адрозненне ад яго, творча выкарыстоўваў фальклорныя матывы. І ўсё ж удзячнасць, прызнанне заслуг свайго сябра засталіся назаўжды. Часам гэтыя заслугі нават гіпербалізаваліся. «Пішу табе, як адчуваю,— чытаем мы ў пісьме Міцкевіча да Чачота, датаваным 1 студзеня 1820 года,— можа быць, няправільна, але адчуваю менавіта так. Не бачу ў сабе ні незвычайных талентаў, ні больш высокіх, чым твае. Пішу, як адчуваю».

У гісторыі славянскіх літаратур цяжка знайсці прыклад больш трывалай, высакароднай і бескарыслівай дружбы, чым дружба Міцкевіча і Чачота. І справа тут не ў колькасці ўзаемна прысвечаных вершаў («Ямбаў»), а ў адзінстве поглядаў і пачуццяў. «Што датычыцца дружбы,— пісаў Чачоту Міцкевіч 6 лістапада 1819 года,— то, клянуся яе святым імем і ўсім, што мне было і што цяпер найбольш дорага, я лічу цябе такім сябрам, якога толькі можна пажадаць; я не хачу і не магу мець большага, я ні да кога не быў так прывязаны і нікога не любіў у такой жа меры». Імя Чачота першым названа ў прысвячэнні міцкевічаўскага зборніка «Балады і рамансы». У сваю чаргу Чачот чытаў карэктуру «Дзядоў», арганізоўваў падпіску на зборнікі свайго сябра. Такія ж шчырыя адносіны звязвалі Чачота з іншымі філаматамі. «Жывы, чуллівы, вясёлы,— пісаў аб ім Ігнат Дамейка,— ён братаўся з усімі; просты і даверлівы, нават да самых маладых і найменш адукаваных, пявучы, уражлівы, ён меў сапраўды сялянскую натуру...»

У 1821 годзе Таварыства філаматаў ператварылася ў больш складанае па сваёй структуры Таварыства філарэтаў. Узмацніўся напал патрыятычных прамоў, стражэй стала канспірацыя. Аднак у 1823 годзе царскім уладам удалося натрапіць на след тайных згуртаванняў. Пачаліся масавыя арышты і рэпрэсіі. У Вільню прыехаў сенатар Навасільцаў, які павёў следства, не грэбуючы бруднымі прыёмамі. Міцкевіча, Чачота, Зана і іх сяброў заключылі ў камеры ператворанага на турму базыльянскага кляштара. Вязні дэкламавалі патрыятычныя вершы, спявалі народныя песні. Аднойчы, прыгадвае філамат Антон Слізень, Чачот заспяваў уласную беларускую песню, якая пачыналася словамі:

Да лятуць, лятуць да дзікія гусі, Да нас павязуць да далёкай Русі.

Словы паэта аказаліся прарочымі. За чытанне «нахабных» вершаў, за прамовы, накіраваныя супраць царскага трона, суд прыгаварыў Чачота і яго сяброў да высылкі ў аддаленыя губерні Расіі. На радзіме засталіся старыя і збяднелыя бацькі, засталася родная па сэрцу і духу Зося Малеўская, якая ўзялася зберагаць рукапісныя зборнікі паэта. Пацягнуліся доўгія гады выгнання — спачатку ва Уфе, потым — у Цверы. Толькі ў 1833 годзе Чачоту дазволілі вярнуцца ў Беларусь. Нейкі час ён працаваў сакратаром кіраўніцтва Бярэзінскім каналам у Лепелі. Затым пацягнула на родную Наваградчыну, дзе шчорсаўскі граф Храптовіч прапанаваў пасаду бібліятэкара. Землякі, успамінае Эдвард Паўловіч, сустракалі паэта як сапраўднага героя, ды сам ён, хворы і надломлены, ужо не вярнуўся да палітычнай дзейнасці. Ён па-ранейшаму страсна жадаў, каб здзейснілася яго колішняя мара — убачыць свой народ свабодным і шчаслівым, аднак не ведаў рэальных шляхоў здзяйснення гэтай мары.

У 30-я гады Чачот цалкам аддаўся сваёй улюбёнай справе — збіранню і перакладу беларускіх народных песень. У 1837 годзе ў віленскім выдавецтве Завадснага ўбачыла свет сціплая кніжачка пад назвай «Вясковыя песенькі з-над Нёмана». У ёй было змешчана 100 беларускіх песень у больш або менш дакладным перакладзе на польскую мову.

Услед за першым зборнікам выйшла яшчэ пяць аналагічных зборнікаў — у 1839, 1840, 1844, 1845 і 1846 гадах. Разам у іх апублікавана каля тысячы народных песень, запісаных Чачотам і яго добраахвотнымі карэспандэнтамі над берагамі Нёмана, Дзвіны і Дняпра. За выключэннем апошняга зборніка, дзе песні прыводзяцца ў арыгінальным беларускім гучанні, усюды падаецца толькі польскі пераклад. Побач з бяскрыўднымі абрадавымі ды сямейнымі песнямі ў выданні Чачота трапілі і фальклорныя творы з яўна антыпрыгонніцкім зместам. Ну, хаця б вось гэтая жніўная песня:

Поделиться:
Популярные книги

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Право на жизнь

Ледова Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на жизнь

Младший сын князя. Том 10

Ткачев Андрей Юрьевич
10. Аналитик
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 10

Единственная для невольника

Новикова Татьяна О.
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.67
рейтинг книги
Единственная для невольника

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Неправильный лекарь. Том 4

Измайлов Сергей
4. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 4

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Непристойное предложение

Кроу Лана
Фантастика:
фэнтези
4.78
рейтинг книги
Непристойное предложение

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Седьмой Рубеж II

Бор Жорж
2. 5000 лет темноты
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Седьмой Рубеж II