Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Мальдзіс Адам

Шрифт:

Гаворачы аб поглядах Чачота, трэба мець па ўвазе яшчэ адну акалічнасць. Не ўсе творы паэта апублікаваны, не ўсе знойдзены, і таму яшчэ, мабыць, рана ставіць апошнюю кропку над «і». Напрыклад, невядома, куды дзелася польская празаічная «аповесць з 1829 года» «Жмудзь і Літва ў карыкатуры». 69 старонак, якія захаваліся ад аповесці, дазваляюць меркаваць, што гэта быў востры сатырычны твор, што ў ім едка высмейвалася мясцовая арыстакратыя. Невядома, што сабой уяўляла беларуская п'еса Чачота, «напісаная ў чэсць Міцкевіча» для тэатра, аб якой гаворыцца ў адным з пісем Р. Зямкевіча (пісьмо захоўваецца ў бібліятэцы АН Літоўскай ССР). Зямкевіч збіраўся прывесці гэту п'есу ў сваёй манаграфіі, але так і не здзейсніў задуму. Урэшце, яшчэ не апублікаваны рукапісныя зборнікі паэта, якія захоўваюцца ў Польшчы

ў складзе так званага «Малога архіва філаматаў». Многія рукапісы, відаць, загінулі ад рук царскіх цэнзараў і проста ад часу.

Памёр Ян Чачот 11 жніўня 1847 года ў Друскеніках у крайняй беднасці. Сябры пахавалі яго ў суседняй Ротніцы і над магілай паставілі помнік з вершам Антона Адынца:

Сваю маладосць прысвяціў ён навукам і цноце, Век сталы ён мужна пражыў у няспынных цярпеннях. Любоў да сяброў і да бога — істоты яго была зместам. Цяжкое жыццё яго ўсё — да збавення дарогай. Імя яго злучана будзе павекі ў айчыне З Адамам Міцкевічам і Томашам Занам. Хто ведае іх, перад каменем гэтым схіліся, Падумай, ўздыхні і за ўсіх іх, траіх, памаліся. (Пераклад М. Танка.)
ЯН БАРШЧЭЎСКІ

Адначасова з Чачотам, але зусім незалежна ад яго, скарбы беларускага фальклору пачаў збіраць і апрацоўваць Ян Баршчэўскі. Сучаснікі, мабыць, абапіраючыся на тое, што ім было вядома ў рукапісах, называлі гэтага пісьменніка «львом беларускай літаратуры». На жаль, большасць твораў Баршчэўскага знішчыў няўмольны час (хаця не выключана магчымасць, што камусьці пашчаслівіцца адшукаць іх сярод папераў графаў Ржэвускіх, у доме якіх пісьменнік знайшоў на старасць часовы і няпэўны прытулак). Пакуль што Баршчэўскі ўваходзіць у гісторыю літаратуры як аўтар трох беларускіх вершаў ды напаўфальклорнага зборніка «Шляхціц Завальня». Праўда, ёсць яшчэ вершы, балады і паэмы на польскай мове. Аднак большасць з іх — несамастойныя, напісаныя «пад Міцкевіча» і таму не маюць асаблівай мастацкай каштоўнасці.

Жыццёвы і творчы шлях Баршчэўскага поўны супярэчнасцей і загадак. Узяць хаця б год нараджэння. У прадмове да зборніка «Шляхціц Завальня» блізкі сябар пісьменніка Рамуальд Падбярэскі ўказвае 1794 год. Тая ж дата названа ў некалькіх некралогах. Аднак такія сур'ёзныя даследчыкі, як М. Гарэцкі і Р. Зямкевіч у нас, Т. С. Грабоўскі ў Польшчы, назвалі зусім іншую дату — 1790 год. Каму ж аддаць перавагу? Відаць, усё-такі Падбярэскаму: ён чэрпаў інфармацыю з першых вуснаў — ад самога пісьменніка. Апрача таго, ёсць і ўскосны доказ. Вядома, што ў 1809 годзе, будучы вучнем Полацкай езуіцкай калегіі, Баршчэўскі напісаў свой першы вершаваны твор — псеўдакласічную паэму на польскай мове «Пояс Венеры». А наўрад ці мог быць вучнем калегіі дзевятнаццацігадовы юнак...

Затое даследчыкі аднадушны ў тым, што Баршчэўскі нарадзіўся ў фальварку Марогі ля возера Нешчарда, што на поўначы былой Віцебскай губерні. Паходзіў ён з той часткі беларускай шляхты, якая, па словах Падбярэскага, амаль злівалася з сялянскай масай. У дзяцінстве хлопчык любіў бавіць час у свайго дзядзькі, які жыў на самым беразе возера і затым быў выведзены ў зборніку пад уяўным ці, можа, нават сапраўдным прозвішчам шляхціца Завальні. Зімой, калі лютавала завіруха і збіваліся са шляху падарожныя, дзядзька заўсёды выстаўляў на акне свечку. Агеньчык прывабліваў сялян, шляхту, купцоў. Паміж імі і дзядзькам адбываўся наступны дыялог (у «Шляхціцу Завальні» ён дадзены па-беларуску):

— Ах, паночак, пусці нас пераначаваць, ноч цёмная, нічога не відна, і дарогу так замяло, што і найці няможна.

— А ці ўмееце сказкі ды прыказкі?

— Да ўжо ж як-небудзь скажам, калі толька будзе ласка панская.

Падарожныя распраналі доўгія кажухі. На стале з'яўляўся самавар, а то і бутэлька з медавухай. І пачынаўся нетаропкі расказ аб розных дзівах дзівосных,

сапраўдных здарэннях і выдуманых: пра багацея Карпа, які запрадаў душу чорту; пра змяю, што вылупілася з летуценнага яйка; пра валасы, што крычалі на галаве віцебскага нягодніка Генрыка; пра славутага чарнакніжніка Твардоўскага, які нібы аб'явіўся ў Полацку. І заўсёды ў гэтых казках сілы зла былі на баку багатых, а сілы дабра — на баку бедных. І заўсёды селянін быў вышэй, высакародней і кемлівей свайго пана. Наслухаўшыся казак, дзядзька прыходзіў да вываду, што яны лепш, чым «не па-нашаму» напісаная «Адысея». І не ведалі прысутныя, што да кожнага іх слова з затоеным дыханнем прыслухоўваецца з печы малы Ясь. Прыслухоўваецца, а затым, вяртаючыся ў думках да свайго дзяцінства і юнацтва, напіша «Адысею беларускую» — чатырохтомнага «Шляхціца Завальню».

Вельмі мала звестак захавалася пра школьныя гады Баршчэўскага. Вядома толькі, што ў Полацкай калегіі ён добра вывучыў старажытнагрэчаскую і лацінскую мовы і што езуіцкія настаўленні не дужа запаланілі яго сэрца. Але вось закопчана вучоба. Што рабіць далей? На якой ніве прыкласці свае сілы і веды? Як прыгадвае Баршчэўскі ў «Нарысе паўночнай Беларусі», нейкі час ён бязмэтна блукаў па дрымучых барах і берагах Нешчарды з кнігамі антычных аўтараў пад пахай. Потым пачаліся вандроўкі па навакольных засценках. За скромны пачастунак паэт адплачваў гаспадарам панегірычнымі вершамі, а то і — гледзячы па абставінах — дасціпнай сатырай. Зразумела, такі лад жыцця не задавальняў юнака. І вось нейкім чынам, відаць з дапамогай сваяка Гаўдэнція Шапялевіча, ён трапляе ў Пецярбург. На жыццё прыходзіцца зарабляць прыватнымі ўрокамі — вось дзе спатрэбілася веданне моў! — ды нейкімі «падрадамі» ў Марскім ведамстве. Магчыма (зноў гэтае непазбежнае «магчыма»), сувяззю з Марскім ведамствам тлумачацца і таямнічыя падарожжы Баршчэўскага ў Францыю, Англію і Фінляндыю. На свой кошт скромны гувернёр наўрад ці адправіўся б у такую далёкую дарогу...

У Пецярбурзе Баршчэўскі ўстанавіў цесныя сувязі з польскімі, рускімі і ўкраінскімі літаратурнымі коламі, з універсітэцкай моладдзю. У розны час адбыліся сустрэчы з Адамам Міцкевічам, Тарасам Шаўчэнкам. Сучасны польскі даследчык Ежы Енджэевіч аўтарытэтна сцвярджае, што Міцкевіч правіў раннія вершы Баршчэўскага і прадракаў яму вялікую будучыню. Плённым было ўздзеянне на беларускага пісьменніка ўкраінскага Кабзара. Як паведамляецца ў пісьме польскага паэта В. Рэута да мінчаніна І. Легатовіча, Шаўчэнка і Баршчэўскі пазнаёміліся ў 1839 годзе. Кабзар добра ведаў вершы свайго новага знаёмага і выказваў адносна іх некаторыя крытычныя заўвагі. Апрача таго, піша той жа Енджэевіч, з твораў Шаўчэнкі бачна, што ён чытаў польскі альманах «Незабудка», які выдаваўся Баршчэўскім і яго сябрамі з Пецярбургскага універсітэта ў 1840-1844 гадах. У гэтым альманаху друкаваліся пераважна маладыя аўтары, якія паходзілі з Беларусі.

Паступова вакол Яна Баршчэўскага і яго «Незабудкі» аб'ядналася цэлая група літаратараў, якую некаторыя польскія даследчыкі потым гучна называлі «беларускай школай». Сюды ўваходзілі пераважна ўраджэнцы Беларусі — Рамуальд, Роза і Людвік Падбярэскія, студэнты універсітэта В. Давід і С. Ляховіч, мастакі К. і Р. Жукоўскія, кампазітар А. Абрамовіч. З гэтай групай былі цесна звязаны Вінцэнты Рэут, Геранім Марцінкевіч, Аляксандр Грот-Спасоўскі, Тадэвуш Лада-Заблоцкі, Аляксандр Гроза, якія ў сваіх польскіх творах выкарыстоўвалі матывы беларускіх казак і паданняў, даследчык беларускага фальклору Ігнат Храпавіцкі, урэшце, паляшук Леапольд Штырмер, які друкаваў свае аповесці ў «Незабудцы» пад іменем жонкі Элеаноры Штырмер. Пасля таго як выданне «Незабудкі» спынілася, фактычным органам групы стаў «Рочнік літэрацкі» на чале з Р. Падбярэскім.

Апошнія гады жыцця Баршчэўскага таксама ахутаны таямніцай. Выдаўшы (часткова на ўласныя сродкі) «Шляхціца Завальшо», ён нейкім чынам апынуўся на Украіне — пабываў у Адэсе, у 1849 годзе выдаў у Кіеве першую частку свайго польскага зборніка «Проза і вершы». Памёр пісьменнік 11 сакавіка 1851 года ў Цуднове на Валыні, у доме графаў Ржэвускіх. Адзін з іх — Генрык Ржэвускі — быў даволі вядомым польскім раманістам, пісаў пра мінулае Беларусі, чым, відаць, і тлумачыцца яго ўвага да збяднелага беларускага шляхціца.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Господин следователь. Книга 4

Шалашов Евгений Васильевич
4. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 4

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

«Первый». Том 4

Савич Михаил Владимирович
4. «1»
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
«Первый». Том 4

Возвращение

Штиль Жанна
4. Леди из будущего
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.65
рейтинг книги
Возвращение