Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Мальдзіс Адам

Шрифт:

І вось атрад пачаў адступаць у напрамку да сяла Бакшта. Дарога была вельмі забалочана, перагароджана заваламі з дрэў. Каля вёскі Сакаўшчына ззаду раптам пачулася галёканне казакоў. Паўстанцаў акружалі царскія войскі. Каб спыніць пагоню, Агінскі загадаў спаліць мост цераз Заходнюю Бярэзіну, аднак казакі фарсіравалі раку ўброд і дагналі паўстанцаў ля Вішнева. Як успамінае ў сваіх мемуарах Агінскі, варожая куля прабіла яму ў баі капялюш. Загінуў бы і сам Агінскі, але яго выратаваў афіцэр Паўловіч, які ў крытычную хвіліну стрымаў за цуглі ашалелага каня свайго камандзіра. Пасля жорсткай сутычкі кудысьці зніклі каса паўстанцаў і асабістыя паперы кампазітара. Але асноўныя сілы атрада былі ўсё ж выратаваны. З-пад Вішнева Агінскі адступіў у Ашмяны, дзе злучыўся з асноўнай арміяй Ясінскага.

Затым Агінскі стаў камандаваць

усімі літоўска-беларускімі паўстанцкімі войскамі. Як спецыяльны кур'ер ён ездзіў у Варшаву да нацыянальнага польскага героя Тадэвуша Касцюшкі. Размова двух патрыётаў была выключна сардэчнай. Вярнуўшыся ў Літву, Агінскі ўзначаліў некалькі паходаў да берагоў Дзвіны, на Браслаўшчыну. За яго галаву царскія ўлады ўстанавілі вялікую ўзнагароду. І калі паўстанне пацярпела паражэнне, Агінскі мусіў пакінуць радзіму. Разам з корпусам Дамброўскага ён перайшоў прускую граніцу, а затым з чужым пашпартам на імя Міхайлоўскага дабраўся да Вены. Пачалося васьмігадовае блуканне па чужыне: Парыж, Венецыя, Канстанцінопаль, Бухарэст, Ясы... Царскія ўлады наклалі руку на маёнткі Агінскага.

Вядомым кампазітарам Агінскі стаў яшчэ да паўстання 1794 года. Яго паланез фа-мажор, які мае таксама назву «Падзел Польшчы», з'явіўся цэлай падзеяй у гісторыі польскай музыкі. Яго ігралі ў Варшаве і Пецярбурзе. Варта заўважыць, што да гэтага паланез быў толькі бытавым танцам. Агінскі ж надаў яму жанравую завершанасць, увёў чаргаванне дзвюх тэм — мінорнай і мажорнай. У 1794 годзе ў творчасці кампазітара ўзнікаюць новыя, рэвалюцыйныя матывы. Ён піша паўстанцкія песні і маршы. У сваёй кнізе Ігар Бэлза выказвае здагадку, што Агінскаму належыць таксама вядомая «Мазурка Дамброўскага», якая пачынаецца са слоў «Яшчэ Польшча не загінула». Гэтая здагадка пацвярджаецца тымі радкамі мемуараў Агінскага, дзе ён успамінае, што пісаў маршы для легіянераў Дамброўскага і адзін з іх іграў у 1797 годзе для Напалеона. Потым, калі кампазітар вярнуўся ў царскую Расію, у яго былі ўсе падставы не прызнаваць аўтарства гэтага твора.

Як ужо гаварылася, Агінскі здолеў вярнуцца на радзіму толькі пасля таго, як на рускі трон уступіў Аляксандр І. 5 лютага 1802 года кампазітар прыехаў у Пецярбург. Агінскаму вярнулі ўсе маёнткі, якія, праўда, былі ў вялікіх даўгах. І тут на дапамогу прыйшоў састарэлы маладзечанскі граф Францішак Ксаверы Агінскі. Ён падараваў свайму пляменніку яшчэ адзін маёнтак - Залессе. У трэцім томе сваіх успамінаў аўтар элегічнага паланеза ўдакладніў, дзе знаходзілася тое Залессе: у 14 мілях ад Вільні, па дарозе на Мінск, непадалёку ад Маладзечна. Значыць, не памыляўся стары калгаснік, які казаў, што Залессе калісьці належала Агінскаму...

Калі не лічыць паездак у Пецярбург, Вільню і за граніцу, Агінскі пражыў у Залессі каля 20 год. Аднак у мемуарах аб іх гаворыцца вельмі і вельмі скупа. Не сказана нават, дзе быў напісаны паланез «Развітанне з радзімай». І гэта зразумела. Агінскі глядзеў на сваё захапленне музыкай як на дапаўненне да грамадскай дзейнасці і таму пра сваю кампазітарскую творчасць амаль нічога не пісаў.

Дзе ж тады знайсці матэрыялы пра залескі перыяд жыцця Агінскага? Пачаліся новыя пошукі, але яны доўгі час не давалі вынікаў. Давялося зрабіць запытанне ў Нацыянальную бібліятэку ў Варшаву. Неўзабаве адтуль прыйшоў адказ, што гэты перыяд асветлены ў другім томе манаграфіі Часлава Янкоўскага «Ашмянскі павет».

З даследавання Янкоўскага, які ў многім ішоў услед за кнігай Я. Тышкевіча «Вілія і яе берагі», відаць, што, стаўшы гаспадаром Залесся, Агінскі ператварыў яго ў буйны культурны цэнтр. На музычна-літаратурныя вечары сюды з'язджалася дваранская інтэлігенцыя амаль з усёй Беларусі і Літвы. На гэтых вечарах Агінскі звычайна іграў на першай скрыпцы, іспанец Эскундэра — на другой. Віяланчэль браў у рукі былы настаўнік — кампазітар Казлоўскі. Кожны з гасцей знаходзіў занятак па ўласнаму густу. Хто любіў музыку — той слухаў выступленне струннага квартэта або арыі з опер у выкананні італьянскага спевака Паліяні. Хто любіў жывапіс — той разглядаў карціны або альбомы. Аматары палітыкі акружалі спецыяльнага фельд'егера, які курсіраваў паміж Залессем і Пецярбургам, дастаўляючы свежыя навіны. Слава пра Залессе разносілася далёка навокал, і неўзабаве яго сталі называць «паўночнымі Афінамі». Польскі паэт Л. Ходзька напісаў у 1821 годзе паэму «Залессе», у якой праславіў прыгажосць навакольных мясцін

і таленавітасць гаспадара. У князёў Агінскіх, успамінае мемуарыстка Г. Пузына, «былі тры прыгожыя дачкі, перапоўнены ж настаўніцамі і чужаземнымі гувернёрамі вясёлы і ажыўлены дом ператвараў цудоўнае Залессе ў зямны рай».

Агінскі карэнным чынам змяніў выгляд Залесся. Побач са старым палацам быў збудаваны новы. Яго ўзвялі па праекту прафесара архітэктуры Міхала Шульца пад кіраўніцтвам віленскага губернскага архітэктара Іосіфа Пусэ. Побач са старым французскім паркам садоўнікі заклалі новы, англійскі. Крыху далей размяшчаліся батанічны сад, звярынец, аранжарэя. Усе дарогі, якія вялі ў Залессе, былі абсаджаны дрэвамі. Паабапал віднеліся маляўнічыя альтанкі і капліцы, пабудаваныя ў антычным стылі. У парку Агінскі загадаў устанавіць помнік свайму былому гувернёру Жану Ралею, а таксама камень у гонар свайго аднадумца Касцюшкі. Аднак гэты камень не звязаны з сустрэчай Агінскага і Касцюшкі, якая, калі верыць аднаму з артыкулаў у беларускім друку, адбылася ў Залессі. На самай справе Касцюшка тут ніколі не быў. Ён назаўсёды пакінуў славянскія землі ў 1796 годзе, Агінскі ж атрымаў Залессе толькі ў 1802 годзе.

Свой дзень Агінскі праводзіў прыкладна так. З раніцы праглядаў газеты, чытаў мастацкую літаратуру, у тым ліку і рускую, дыктаваў сакратару памфлеты і мемуары. Потым звычайна ішоў на шпацыр у бок Віліі. Часта заглядваў у вёскі, пад сялянскія стрэхі, і слухаў там народныя песні. Вярнуўшыся дамоў, пісаў музыку. І нічога дзіўнага, што ў творах, напісаных па класічных канонах, часам пачынала гучаць беларуская народная мелодыя. Юзаф Казлоўскі, які доўгі час выкладаў у Пецярбурзе, пазнаёміў Агінскага са скарбамі рускага меласу. Пад уплывам свайго былога настаўніка Агінскі апрацаваў некалькі рускіх і ўкраінскіх народных песень. Як сведчыць Ч. Янкоўскі, менавіта ў Залессі напісана большасць паланезаў Агінскага, у тым ліку — вядомы ўсім нам ля-мінорны («Развітанне з радзімай»). Сённяшняму слухачу Агінскі вядомы пераважна па адным гэтым творы, адным з многіх, якія ўвайшлі ў два віленскія зборнікі 1817 года, выдадзеныя ў карысць дабрачыннага таварыства.

Агінскаму робіць гонар тое, што ён разабраўся ў сутнасці падзей 1812 года. Нягледзячы на ранейшую дружбу з Напалеонам, у дні Айчыннай вайны кампазітар рашуча стаў на бок рускага народа. Па дарозе з Залесся ў Мінск Агінскі запісаў у дзённіку, што Напалеону ніколі не пакарыць Расію, бо ён не ведае яе «патаемных сіл», не ўлічвае «фатальнай любві маскоўскага народа да сваёй радзімы». Напалеон не мог дараваць Агінскаму такога ўчынку. У Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Літоўскай ССР мне ўдалося выявіць успаміны Леанарда Ходзькі, асабістага сакратара кампазітара. У іх прыводзіцца такі факт. Пры адступленні, у ноч з 2 на З снежня 1812 года, Напалеон спыніўся нанач у маладзечанскім замку, дзе тады дажываў свой век дзядзька Агінскага, і пачаў папракаць старога за тое, што яго пляменнік аказаўся «здраднікам», перайшоў на бок рускіх. На гэта стары слушна заўважыў, што французы прыйшлі і цяпер уцякаюць, народ жа застаецца, застаецца Расія, і таму Міхал Клеафас, Агінскі паступіў правільна, як патрыёт, калі ў цяжкую для славянскіх зямель часіну прымкнуў да рускіх сяброў. Раззлаваны імператар ляпнуў дзвярамі, але нічога не пасмеў зрабіць хвораму субяседніку. Вярнуўшыся ў свой пакой, Напалеон дзве гадзіны паліў паперы, а затым заснуў на канапе. Князь Каленкур, які сцярог сон імператара, узяў вугаль і напісаў на каміне па-французску: «Напалеон І». Трэба ж было здарыцца, што праз суткі ў тым жа пакоі і на той жа канапе адпачываў Кутузаў. Убачыўшы надпіс на каміне, ён дабавіў: «et dernier» — «і апошні».

Вядома, як прадстаўнік свайго часу і свайго класа, як сенатар царскага сената, Агінскі часта памыляўся. Ён спачатку пераацэньваў ролю Напалеона, а потым Аляксандра І. Але ў рашаючыя хвіліны ён быў з народам, з рускімі сябрамі. Аб радыкалізме Агінскага сведчыць той факт, што ён часта заступаўся за прыгонных беларускіх сялян. Так, 18 студзеня 1812 года ён накіраваў Аляксандру І спецыяльнае пасланне, у якім звяртаў увагу, што пасля засухі сяляне галадаюць, што ім няма чым сеяць. Такое ж пасланне было адпраўлена ў наступным годзе. У ім выказваецца прапанова, каб для сялян, якіх аграбілі французы, зменшылі падаткі. У сваіх мемуарах Агінскі пісаў: «Агульная беднасць народа ў Літве (г. зн. у Беларусі.— А. М.) выклікала ў мяне пачуццё жалю».

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Боярышня Евдокия 4

Меллер Юлия Викторовна
4. Боярышня
Фантастика:
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия 4

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Пробуждение. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
15. Путь
Фантастика:
фэнтези
уся
5.00
рейтинг книги
Пробуждение. Пятый пояс

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Тайны затерянных звезд. Том 2

Лекс Эл
2. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16