Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Мальдзіс Адам

Шрифт:

На ўрачысты банкет, апрача Манюшкі і Концкага, былі запрошаны з мастацка-літаратурнага асяроддзя: аўтар «Нашых песень» доктар Адам Пянкевіч, які выдаў выбраныя вершы польскіх пісьменнікаў...; аўтар вядомага ў свой час «Новага гістарычнага метаду» Антон Язвінскі; мастак, вучань Рустэма, Адам Шэмеш; карэспандэнт варшаўскіх газет, белетрыст Юльян Гарайн; Адам Герман, Трэстэр, піяніст і кампазітар; удзельнік мастацкага падарожжа Концкага і яго акампаніятар Людвік Навіцкі і, урэшце, малады скрыпач, вучань Концкага, Уладзіслаў Барташэвіч.

Натуральна, што, апрача артыстаў і літаратараў, прысутнічалі таксама многія з мінчан, як мужчыны, так і жанчыны. Ушанаванне ж заключалася ў тым, што гаспадар, які выступіў у суправаджэнні трох дзяўчат, прыбраных па-вясковаму, з вянкамі і букетамі ў руках, выказаў павагу да Манюшкі і Концкага вершам, напісаным

на беларускай гаворцы. Верш пачынаўся ад слоў, якія вельмі дакладна трапілі ў тон народнай песні».

Затым дзяўчаты ўсклалі Манюшку і Концкаму на галовы вянкі, уручылі ім букеты. Пянкевіч ушанаваў кожнага з гасцей уласным вершам. Гутарка зацягнулася да поўначы. Усе з захапленнем слухалі Манюшку, які расказваў пра сваю оперу «Галька» і нават сыграў некалькі ўрыўкаў.

...Тую ролю, якую Манюшка адыграў у развіцці польскай музыкі, без перабольшання можна параўнаць з роллю Міцкевіча ў польскай паэзіі. Абодва яны змагаліся за народнасць мастацтва, абодва яны патрабавалі, каб яно было праўдзівым, выражала вялікія нацыянальна-вызваленчыя ідэі, абодва звярталіся да фальклорных багаццяў беларускага народа. Да Манюшкі выконваліся пераважна творы заходніх кампазітараў. Французскія песні гучалі ў маёнтках. Італьянскія оперы ставіліся ў тэатрах. Усё айчыннае было ў пагардзе і занядбанні. Праўда, мазуркі і паланезы Шапэна ўжо іграла ўся Еўропа. Ужо спрабавалі стварыць нацыянальны рэпертуар Эльснер, Стэфані, Курпіньскі. Аднак справіцца з гэтай задачай змог толькі Манюшка, ён браў у народа фальклорныя скарбы і вяртаў іх народу ў апрацаваным выглядзе. Вось характэрны прыклад. Аднойчы Манюшка звярнуўся да Яна Чачота з просьбай прыслаць вершаваныя тэксты. 22 снежня 1844 года Чачот накіраваў у адказ свае пераклады беларускіх народных песень. Некаторыя з іх кампазітар помніў яшчэ з дзяцінства, і таму музыка пісалася хутка і лёгка. У выніку з'явіўся цыкл «Песні прынёманскіх вёсак», уключаны затым па частках у вядомыя «Хатнія спеўнікі». Сярод дзевятнаццаці твораў на запісы Чачота асабліва вызначаюцца «Кум і кума», «Папрадуха». Апрацоўваючы беларускую народную мелодыю, Манюшка дабіўся ў «Папрадусе» незвычайнай вобразнасці. Слухаеш акампанемент — і, здаецца, чуеш, як у сялянскай хаце вуркоча калаўрот, бачыш, як папрадуха выцягвае з кудзелі доўгую-доўгую нітку...

Аднак самым каштоўным творчым здабыткам Манюшкі з'яўляюцца яго оперы. Сярод іх найбольшую папулярнасць заваявала «Галька», лібрэта да якой напісаў дваццацідвухгадовы варшаўскі паэт Уладзімеж Вольскі. 1 студзеня 1848 года оперу выканалі віленскія аматары. Хутка кампазітар паслаў партытуру ў Варшаву. Але «Галька» не спадабалася цэнзуры: хаця сацыяльны канфлікт у оперы быў падменены маральным, асабістым канфліктам ашуканай горскай дзяўчыны Галькі і паніча,— у творы адкрыта гучаў пратэст супраць прыгнёту. На пыльных паліцах варшаўскай тэатральнай бібліятэкі опера праляжала доўгіх дзесяць год.

Услед за «Галькай» Манюшка прыступіў да стварэння сваёй агульнавядомай «Байкі». Гэта быў невялікі сімфанічны твор, названы аўтарам «фантастычнай уверцюрай». У развіцці польскага сімфанізму «Байка» мела такое ж значэнне, як глінкаўская «Камарынская» ў развіцці рускага. Уверцюра вызначаецца глыбокай народнасцю, нацыянальнай самабытнасцю. Па свайму стылю яна падобна да «гавэнды», гутаркі, вельмі пашыранай у той час у польскай і беларускай літаратурах. Здаецца, быццам апавядальнік рассаджвае слухачоў, настройвае іх на ўзнёслы лад — і пачынае дзіўную казку пра даўно мінулыя дні.

Урэшце настала выпеставаная ў марах часіна. У першы вечар новага 1858 года варшаўскі оперны тэатр быў перапоўнены. Заняты ўсе крэслы ў партэры, трашчыць галёрка. Публіку прывабіла польскае імя на афішах. Не французскае, не італьянскае, а польскае — «Галька». Пасля уверцюры загрымелі апладысменты. Усе разумелі: нараджаецца свая, нацыянальная, опера. Яна ўжо існуе, жыве. Яна адпавядае таму нацыянальна-патрыятычнаму ўздыму, які панаваў у Польшчы напярэдадні паўстання 1863 года... Назаўтра «Гальку» паўтарылі. А там пайшоў трэці, пяты, дваццаты спектакль. Каля 1860 года оперу паставілі ў Гродне. Пра Манюшку загаварылі. Стаўшы дырыжорам Вялікага тэатра ў Варшаве, кампазітар пісаў адну оперу за другой — «Плытагона», «Графіню», «Вербум нобіле», стварыў на тэкст міцкевічаўскіх «Дзядоў» кантату «Прывіды», прасякнутую духам беларускай народнай музыкі. І ўрэшце, 28 верасня 1865 года ў сценах Вялікага тэатра ўпершыню прагучаў «Страшны двор» — вяршыня опернай

творчасці Манюшкі.

«Страшны двор» убачыў свет у цяжкі для Польшчы час. Толькі што падаўлена паўстанне 1863 года. Тысячы патрыётаў сасланы ў Сібір, павешаны, расстраляны. Краіна апранулася ў жалобу. І раптам — опера. Не змрочная, не трагічная, а лірычная, жартаўлівая. Пра тое, як два браты, Стэфан і Збігнеў, далі слова ніколі не жаніцца, каб цалкам аддаць сваё жыццё айчыне, а потым не стрымалі абяцанне і закахаліся ў дзвюх сясцёр — Ганну і Ядвігу. Ці не будзе гэта блюзнерствам? Ці не насмяяўся аўтар над пачуццямі сваіх суайчыннікаў? Насцярожана сачылі слухачы за падзеямі ў першым акце. Але вось Стэфан пачаў сваю прачулую арыю, у якой аплакваў смерць роднай маці. І ўсе прысутныя зразумелі: герой аплаквае сваю шматпакутную маці-радзіму; кампазітар выказвае тое, што набалела на сэрцы ўсяго народа. Паміж залай і сцэнай устанавілася поўнае разуменне. Энтузіязм публікі ўзрастаў ад арыі да арыі, ад сцэны да сцэны. Урэшце раздаліся гукі мазуркі, вогненнай і велічнай. О не, не загінуў і ніколі не загіне народ, які здольны так танцаваць, які стварае такую музыку! Патрыятычны падтэкст «Страшнага двара» зразумелі не толькі слухачы. Царская цэнзура таксама зрабіла адпаведныя вывады і пасля другога спектакля забараніла оперу.

У канцы 50-х і пачатку 60-х гадоў, калі Манюшка ўжо жыў у Варшаве, ён па-ранейшаму амаль кожны год па дарозе ў Радкаўшчыну, дзе жыў яго бацька, наведваўся ў Мінск. У адну з паездак, у 1861 годзе, ён пабываў у Каралішчавічах, ля Мінска, і з захапленнем пісаў пра мясцовы арган, зроблены мінскім умельцам Бяляўскім. Мінчане часта ўспаміналі пра свайго земляка. Так, Аляксандр Валіцкі пісаў у 1858 годзе, што Манюшка і Міладоўскі «былі да гэтага ў Літве як дзве пальмы на вялізнай пустыні, пад ценем якіх магла знайсці прытулак музыка, бо навокал бясплодныя пяскі. Цяпер Манюшка пакінуў нас...»

У сваіх пісьмах кампазітар часта ўспамінаў пра Мінск, пра Дуніна-Марцінкевіча. Аднойчы ён паведамляў жонцы, што нейкі багаты «жартаўнік» рашыў адпомсціць пісьменніку за прайграны ў судзе працэс і, ад'язджаючы, заказаў «пахавальны звон за спакой душы Марцінкевіча, а ў касцёле купіў саван і пахавальныя падсвечнікі і ўсю гэту пакупку паслаў яму на дом. Пачынаюць званіць у званы — ты ведаеш, што мінскія званы не любяць жартаваць і што гарадскім разявам толькі таго і трэба! І вось кожны пытае: па кім звоняць? Жабракі адказваюць, што памёр... Марцінкевіч, які жыў за губернатарскім садам. Вестка хутка распаўсюджваецца па ўсім горадзе. І трэба ж было здарыцца такой бядзе, што сам Марцінкевіч сустрэў людзей, якія неслі саван і падсвечнікі, і спытаў іх: — Каму нясуць? — Марцінавічу.— Якому?..— Скандал, вэрхал, паліцыя шукае віноўніка свавольства. Па ўсім горадзе шукаюць жартаўніка, а яго даўно і след прастыў». «Такія анекдоцікі,— іранізуе Манюшка,— уносяць разнастайнасць у жыццё гарадскога мяшчанства. Яны і цікавыя, і карысныя. Напэўна, Жулкоўскі (вядомы польскі камедыйны акцёр.— А. М.) быў родам з гэтага горада. А што датычыцца Вальтэра, то няма чаго і сумнявацца, што ён мінчанін. Не ведаю, чаму Мальер лічыў сябе французам, калі ў Мінску ледзь не паказваюць вуліцу, дзе ён нарадзіўся...»

Працаваць пад цэнзурным прыгнётам рабілася ўсё цяжэй і цяжэй. Апошнія оперы, «Парый» і «Бэата», адарваныя ад славянскай глебы, не прынеслі задавальнення. Знясілены штодзённымі матэрыяльнымі клопатамі, засмучаны атрыманай з Міншчыны весткай аб смерці бацькі, усхваляваны непаразуменнямі з дырэктарам кансерваторыі Концкім, Манюшка захварэў. 4 чэрвеня 1872 года, вяртаючыся з горада, ён упаў на лесвіцы свайго дома — адмовіла сэрца.

Сонечным чэрвеньскім днём Варшава праводзіла стваральніка польскай нацыянальнай оперы ў апошні шлях. Ад Кракаўскага прадмесця да Павонзкаўскіх могілак пахавальны картэж суправаджала восемдзесят, а то і сто тысяч варшавян. За труной ішлі артысты і рамеснікі, вучоныя і сяляне, пісьменнікі і рабочыя — увесь цвет польскай нацыі. Перад будынкам опернага тэатра, у якім убачылі свет амаль усе творы нябожчыка, працэсія спынілася. На ўзвышэнні заняў месца сімфанічны аркестр. Дырыжор узмахнуў палачкай — і загучала манюшкаўская музыка да «Галькі». Заплакалі скрыпкі над лёсам простай сялянскай дзяўчыны, якая стала ахвярай разбэшчанага паніча і скончыла жыццё самагубствам. Але ў музыцы чуўся не толькі боль за народнае гора. Як праменьчык светла скрозь начную цемру, праз тугу і трывогу прабівалася вера ў сілы народа. Вера ў тое, што ён мае права на шчасце і здабудзе яго.

Поделиться:
Популярные книги

Наследник в Зеркальной Маске

Тарс Элиан
8. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник в Зеркальной Маске

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Проданная невеста

Завгородняя Анна Александровна
1. Викторианский цикл
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная невеста

Ловушка

Штиль Жанна
3. Леди из будущего
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Ловушка

Кодекс Крови. Книга ХVII

Борзых М.
17. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVII

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Идеальный мир для Демонолога 3

Сапфир Олег
3. Демонолог
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 3

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат