Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Мальдзіс Адам

Шрифт:

У 1838 годзе Дамейка даведаўся, што ў Чылійскай рэспубліцы патрэбны выкладчыкі хіміі і мінералогіі. З дапамогай таго ж Міцкевіча быў аформлены кантракт на 6 год. Адпраўляючыся ў марское падарожжа на англійскім караблі «Спей», малады вучоны не падазраваў, што яго прабыванне ў далёкай краіне зацягнецца на 46 год і што Чылі стане для яго другой радзімай.

У Рыо-дэ-Жанейра Дамейка сышоў з карабля і, наняўшы некалькі мулаў і коней для перавозкі закупленага ў Парыжы лабараторнага абсталявання, адправіўся праз увесь кантынент у Чылі. У пустынях і стэпах падарожніка мучыла спёка, у дрымучых лясах трывожылі індзейскія плямёны антыподаў (так называлі тады дзікіх жыхароў супрацьлеглага паўшар'я), у гарах засыпаў снег, пагражалі абвалы. Але нястомны адкрывальнік мужна ехаў

наперад. І вось за перавалам у стромкіх Андах ён сустрэў першых чылійцаў — жыхароў маладой паўднёваамерыканскай рэспублікі, якая толькі ў 1818 годзе вызвалілася ад прыгнёту іспанскіх каланізатараў. Гэта былі пераважна нашчадкі мясцовых індзейцаў. Свабодалюбівыя, яны стагоддзямі змагаліся супраць іспанскіх захопнікаў і выстаялі ў няроўнай барацьбе. З цікавасцю прыглядаўся Дамейка да стракатай вопраткі чылійцаў, пашытай з грубых шарсцяных тканін, да каларытных нацыянальных танцаў і гульняў.

Авалодаўшы за тры месяцы іспанскай мовай, малады вучоны пачаў чытаць лекцыі па хіміі і мінералогіі ў Горнай школе горада Какімба. Разам са сваімі вучнямі ён рабіў падарожжы ў горы, туды, дзе здабываліся серабро і медзь, золата і вугаль. З жахам глядзеў Дамейка на мясцовых шахцёраў, якім за мізэрную плату прыходзілася працаваць у невыносна цяжкіх умовах. Здабытую руду яны выносілі на спіне па маленькіх прыступках, высечаных у тоўстым бервяне, якое вертыкальна ставілася ў ствол шахты. У гэтых падарожжах Дамейка адкрыў і апісаў багата залежаў карысных выкапняў. Ён першы звярнуў увагу на мясцовую салетру, пасля чаго яна заваявала папулярнасць ва ўсім свеце як вельмі карыснае ўгнаенне. Вярнуўшыся з гор у Какімба, Дамейка паслаў ураду петыцыю, у якой запатрабаваў палепшыць умовы працы гарнякоў. І ўрад прыслухаўся да гэтага голасу.

У 1843 годзе скончыўся тэрмін дагавору аб прабыванні Дамейкі ў Чылі. Але вучоны застаўся ў чылійскай сталіцы Сант'яга, дзе яму прапанавалі месца прафесара фізікі і хіміі ў нацыянальным універсітэце. Вядома, і ў Сант'яга Дамейка часта марыў аб звароце на радзіму, сніў беларускія палі і лясы. Яму душна было ў мурах, узведзеных яшчэ іспанскімі канквістадарамі. І ўсё ж вярнуцца ён не мог, бо ў царскай Расіі яго чакала ссылка.

У Сант'яга Дамейка пазнаёміўся з пятнаццацігадовай дзяўчынай Гюзман дэ Сатамаер, якая неўзабаве стала яго вернай жонкай і памочніцай. На ўскраіне сталіцы вучоны пабудаваў сабе ўтульны домік, абсадзіў яго экзатычнымі дрэвамі. Тут, у строгім кабінеце, была напісана большасць яго навуковых прац. Тут, ля ўтульнага каміна, збіраліся лепшыя людзі Чылі — вучоныя, дзяржаўныя дзеячы — і раіліся, што зрабіць для прагрэсу краіны. Па заданню ўрада Дамейка распрацаваў і ажыццявіў школьную рэформу, пасля чаго навучанне ў Чылі стала больш дэмакратычным і агульнадаступным.

Хутка Дамейка адправіўся ў новае падарожжа — туды, дзе жыло амаль дзікае індзейскае племя араўканцаў. Па стромкіх скалах і вісячых мастах ляжаў шлях падарожніка ў глыбіню краіны. Часам прыходзілася перасядаць на плыт, з якога вельмі зручна было паляваць на драпежных пум. Індзейцы сустрэлі «бледнатварага» госця вельмі зычліва. Яны гаварылі яму аб сваім жаданні жыць у міры з еўрапейцамі, устройвалі ў яго гонар свае спартыўныя спаборніцтвы — так званую кузчу. У сваю чаргу Дамейка абдорваў араўканак бліскучымі пацеркамі, званочкамі і квяцістымі хусткамі. Вялікае ўражанне на вучонага зрабіла старажытнае індзейскае мастацтва, незвычайныя магільнікі.

Сваё чарговае падарожжа Дамейка апісаў у кнізе «Араўканія і яе жыхары», якая ў 1860 годзе выйшла ў Вільні на польскай мове і была перакладзена на многія мовы свету. У гэтай кнізе наш зямляк горача абараняў правы індзейскіх плямён, даказваў іх сумленнасць і гуманнасць. Характару індзейцаў, пісаў аўтар, «калі ўзяць яго ў нармальным стане, гэта значыць у стане міру, бо чалавек створаны для міру, а не для вайны, характару гэтаму, кажу, уласцівы ветлівасць, годнасць, здольнасць да самай узнёслай дабрачыннасці, гасціннасць, схільнасць да міру і парадку, любоў да айчыны, імкненне да незалежнасці хатняга вогнішча, прадбачлівасць, энергічнасць, павага. У гэтым характары ёсць усё, што павінна аздабляць

сапраўднага грамадзяніна.

Людзей з такім гартам нельга «акаталічваць» зброяй, бо зброя можа іх вынішчыць і прынізіць. У гэтым выпадку заваяванне было б злачынствам, за якое прыйшлося б расплачвацца чылійскай крывёю».

І далей: «Не бачу ніякай неабходнасці, каб настойваць на каланізацыі гэтых зямель, якія належаць не ўраду, але працавітаму, сумленнаму і мужнаму народу, калі побач знаходзяцца такія ж абшары, якія з'яўляюцца ўласнасцю рэспублікі,— і пустынныя, як зямныя полюсы, і ўрадлівыя, нібы берагі ракі Імперыял».

І яшчэ, з усёй катэгарычнасцю: «Араўканскія індзейцы не з'яўляюцца дзікунамі. Я лічу іх больш цывілізаванымі..., чым іх прыгранічныя цывілізатары...»

У 1845 годзе Дамейка адправіўся ў небяспечнае падарожжа да дзеючага вулкана Антука. Моцны вецер і паток лавы не дазволілі вучонаму дабрацца да самага кратэра. Але затое наш зямляк зрабіў першае апісанне гэтага вулкана.

Удзячная чылійская грамадскасць выбрала Дамейку рэктарам універсітэта ў Сант'яга і потым тройчы перавыбірала яго на гэтай пасадзе. Ад рэктарства Дамейка адмовіўся толькі ў 1884 годзе і адмовіўся па гуманнай прычыне — у знак пратэсту супраць захопніцкай вайны Чылі з суседняй рэспублікай Перу. Прыняўшы адстаўку, чылійскі ўрад рашыў выпусціць у гонар нашага земляка памятны медаль і ўстанавіць яму самую высокую пенсію ў краіне — 6000 піястраў у год. У тым жа 1884 годзе, памеркаваўшы, што царскія ўлады ўжо не ў сіле нічога зрабіць яму, сусветна вядомаму вучонаму, Дамейка рашыў наведаць радзіму. З сабой ён вёз багатую калекцыю мінералаў у падарунак еўрапейскім універсітэтам.

І вось Еўропа. У Парыжы Дамейку ўрачыста вітаюць вучоныя Сарбоны. У Кракаве яму прысуджаюць навуковую ступень ганаровага доктара. Нa варшаўскім пероне яго сардэчна цалуе сябар студэнцкіх год вядомы паэт Антон Адынец, адзіны, апрача Дамейкі, філамат, які яшчэ заставаўся ў жывых. З Варшавы сябры спецыяльным вагонам накіроўваюцца ў Беларусь. Царскім уладам, вядома, не прыйшлося даспадобы гэта падарожжа — яны на чатыры месяцы затрымалі ў Гродне пашпарт вучонага. Але мясцовая інтэлігенцыя з энтузіязмам сустракала свайго земляка, чалавека з легендарнай біяграфіяй. Беларускія сяляне падносілі яму хлеб-соль, віталі народнымі песнямі. У Крошыне Дамейка і Адынец пасадзілі на памяць два дубкі, а вершаваны надпіс на камені ля дубкоў выбіў ім мясцовы каваль — відаць, жывы тады яшчэ Паўлюк Багрым. Нейкі час у Дамейкі нават была думка застацца на радзіме. Але хіба тут далі б яму спакойна жыць і працаваць?! Пабываўшы яшчэ ў Італіі і Палесціне, Дамейка разам з усёй сям'ёй зноў вярнуўся ў Чылі.

23 студзеня 1889 года ў Сант'яга перастала біцца сэрца патрыёта, падарожніка, вучонага. Дзень яго пахавання быў аб'яўлены днём нацыянальнай жалобы. Урад абвясціў Дамейку нацыянальным героем рэспублікі. На яго магіле быў пастаўлены мармуровы абеліск.

Памяць аб вялікім асветніку і гуманісту жыве ў Чылі і цяпер. Лаўрэат Ленінскай прэміі міру вядомы чылійскі паэт Пабла Няруда ў 1953 годзе назваў дзейнасць Дамейкі выдатнай, прагрэсіўнай дзейнасцю, якая прывяла ў Чылі да «рэарганізацыі прамысловасці, вышэйшага і сярэдняга навучання». Імя Дамейкі з удзячнасцю назвалі чылійскія парламентарыі, якія наведалі нашу краіну ў 1968 годзе. І гэта — заслужаная даніна павагі нашаму земляку, спадчына якога належыць адначасова тром розных народам — беларускаму, польскаму і чылійскаму.

АДОЛЬФ ЯНУШКЕВІЧ

Побач з Жэготам-Дамейкам адным са шматлікіх герояў трэцяй часткі міцкевічаўскай паэмы «Дзяды» з'яўляецца адважны рэвалюцыянер Адольф, прататыпам якога паслужыў таксама наш зямляк і таксама падарожнік Адольф Янушкевіч. Расказваючы аб ахвярах самаўладства, герой паэмы з горыччу вяшчуе, што ў царскай Расіі ўсіх патрыётаў чакаюць «Сібір, казематы ды турмы». Не ведаў Міцкевіч, што ў час, калі ён пісаў сваю паэму, такі лёс сапраўды напаткаў таго, хто быў прататыпам літаратурнага героя. У адрозненне ад Дамейкі, шлях яго ляжаў не на захад, а на ўсход...

Поделиться:
Популярные книги

Наследник в Зеркальной Маске

Тарс Элиан
8. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник в Зеркальной Маске

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Проданная невеста

Завгородняя Анна Александровна
1. Викторианский цикл
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная невеста

Ловушка

Штиль Жанна
3. Леди из будущего
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Ловушка

Кодекс Крови. Книга ХVII

Борзых М.
17. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVII

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Идеальный мир для Демонолога 3

Сапфир Олег
3. Демонолог
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 3

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат