Чтение онлайн

на главную

Жанры

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Мальдзіс Адам

Шрифт:

Прагучала уверцюра — і картэж крануўся далей, на могілкі. І вось ужо аб драўлянае века труны глуха застукалі грудкі зямлі, узвіўся ўвысь жалобны рэквіем. Над магілай узрастала гара пышных вянкоў. А побач невядомая рука паклала сціплы букет першых васількоў. Відаць, іх прывезлі здалёку, бо кветкі прывялі. На чорнай стужцы — надпіс: «Станіславу Манюшку, сыну беларускай зямлі. Сіратой плача яна над гэтай труною». «Памёр геній, які заваёўваў розум і сэрцы»,— пісаў у жалобным некралогу Вінцэсь Каратынскі.

Манюшка памёр са спакойным сумленнем чалавека, які аддаў сябе высакароднай справе. Ён стварыў многа— 7 опер, 5 аперэт, 3 балеты, безліч

інструментальных і вакальных твораў, апрацаваў 6 паланезаў Агінскага. Напісаў чатыры творы на словы Дуніна-Марцінкевіча і тым самым, па сутнасці, паклаў пачатак беларускай оперы. Ды мог стварыць больш. Засталіся недапісанымі оперы, няздзейсненымі задумы. Смерць перапыніла жыццё кампазітара ў росквіце сіл. Не стала вялікага мастака, вялікага патрыёта. Аднак засталіся жыць яго творы. З кожным годам яны заваёўвалі ўсё большае кола слухачоў, прыносілі радасць усё новым і новым пакаленням.

Асаблівую папулярнасць заваявала музыка Манюшкі ў Расіі. Яго «Галька» ставілася ў Пецярбурзе, Маскве, Кіеве. У ролі Стольніка ў ёй дэбютаваў як оперны спявак Фёдар Шаляпін. Ведаюць Манюшку і ў Савецкай Беларусі. На беларускую мову лібрэта «Галькі» пераклаў Янка Купала. Оперу рыхтавалі да пастаноўкі ў Мінску яшчэ ў 1919 годзе.

У дні Другога сусветнага кангрэсу прыхільнікаў міру ў Варшаве польскія сябры падарылі Ларысе Пампееўне Александроўскай партытуру оперы «Страшны двор». Неўзабаве гэты твор ў перакладзе М. Танка загучаў на беларускай мове са сцэны нашага опернага тэатра. На радзіме кампазітара ўстаноўлены абеліск, на якім на польскай і беларускай мовах высечана: «Тут, у фальварку Убель, 5 мая 1819 года нарадзіўся вялікі польскі кампазітар Станіслаў Манюшка». І ноты — некалькі тактаў арыі Ёнтэка з оперы «Галька». Вучні мясцовай Валмянскай школы стварылі ў сябе куток Манюшкі. Беларусь, якая нарадзіла і ўзгадавала вялікага кампазітара, цяпер ведае яго творчасць і па праву можа, як і польскі народ, лічыць яго адным з лепшых сваіх сыноў.

З 4 па 12 мая 1969 года ў БССР з поспехам прайшоў музычны фестываль, прысвечаны 150-годдзю з дня нараджэння Манюшкі. Ушанаваць памяць нашага земляка ў Мінск прыехалі польскія кампазітары і выканаўцы.

...Вярнуўшыся з Польшчы, я працягваў пошукі манюшкаўскіх аперэт на словы Дуніна-Марцінкевіча. У Ленінградзе, у публічнай бібліятэцы імя Салтыкова-Шчадрына, захавалася калекцыя князя Юсупава, аб якой прыгадваў прафесар Рудзінскі. Але ў картатэцы — амаль адны італьянскія творы. Бачна, князь пагарджаў усім славянскім... І тады з'явілася думка: а можа аперэты так і засталіся на Міншчыне? Ва ўсякім выпадку, пошукі трэба працягваць. І не ў адзіночку, а аб'яднанымі сіламі літаратараў, гісторыкаў, музыказнаўцаў, краязнаўцаў. Карпатлівая праца можа акупіцца знаходкамі. Аб гэтым сведчыць хаця б тое, што, як паведаміў нядаўна Мар'ян Фукс, польскі даследчык Уладзімеж Пожняк адшукаў у Вільні партытуру «Рэкруцкага набору». Трэба спадзявацца, што ў творчасці нашага выдатнага земляка будзе адкрыта яшчэ не адна новая старонка.

АНТОН АБРАМОВІЧ

Цікавасць да беларускага народнага меласу, якая нарадзілася ў самым пачатку XIX стагоддзя, асабліва ўзмацнілася ў 40-я гады, калі выйшлі зборнікі Я. Чачота і «Беларусь» А. Рыпінскага (Парыж, 1840). Даследчыкі аднагалосна прызнавалі, што беларускія народныя песні маюць высокую мастацкую вартасць. «У іх натуральных тонах,— пісаў

Рыпінскі,— ёсць нейкая невыказная прывабнасць, чароўная сіла, якая ўзнімае сэрцы і захапляе, здзіўляе самой нават прастатой». Аўтар «Беларусі» прасіў кампазітара А. Савінскага, каб той запісваў па памяці беларускія песні і папулярызаваў іх у Парыжы, асабліва сярод эмігрантаў.

Ахвотна збіралі беларускія песні таксама аўтары, якія групаваліся вакол пецярбургскага гуртка Я. Баршчэўскага і польскага часопіса «Рубон». На старонках «Рубона» апублікавалі свае запісы і заўвагі аб беларускай народнай паэзіі Вінцук Рэут і Ігнат Храпавіцкі. Цікавіўся беларускім фальклорам польскі альманах «Рочнік літэрацкі» Р. Падбярэскага. У першым яго томе змешчаны чатыры беларускія песні, пакладзеныя на музыку або апрацаваныя Антонам Абрамовічам,— дзве народныя «Зязюлька» і «Дуда») і дзве на словы Я. Баршчэўскага («Гарэліца» і «Дзеванька»). Да трэцяга тома альманаха прыкладзены інструментальны твор таго ж Абрамовіча — музычная паэма для фартэпіяна «Беларускае вяселле».

Хто ж такі Антон Абрамовіч? Біяграфічныя звесткі аб ім амаль не захаваліся. «Слоўнік старажытных і сучасных польскіх музыкаў» (Парыж, 1874) абмяжоўваецца толькі адным агульным радком: «Кампазітар і піяніст, жыў у Пецярбурзе». У першым томе «Слоўніка польскіх музыкаў», выдадзеным у Варшаве ў 1964 годзе, таксама не ўказаны ні гады жыцця Абрамовіча, ні месца яго нараджэння (ёсць ускосныя звесткі, што кампазітар паходзіў з Варнян цяперашняга Астравецкага раёна, іншыя ж крыніцы глуха намякаюць на Віцебшчыну).

Крыху святла на жыццё і творчасць аднаго з першых беларускіх кампазітараў пралівае артыкул Р(амуальда) П(адбярэскага) «П. Антон Абрамовіч, музыка», апублікаваны ў трэцім томе альманаха «Рочнік літэрацкі». Тут жа ёсць і партрэт кампазітара: прывабны адкрыты твар, летуценны позірк, модныя тады бакенбарды...

Антон Абрамовіч, піша Р. Падбярэскі, «прабывае ў Пецярбурзе ўжо больш дзесяці год; ён вядомы публіцы сваімі музычнымі кампазіцыямі, а многім сем'ям — пільнай і грунтоўнай методыкай выкладання фартэпіяннай ігры». Сваю практыку педагог збіраўся абагульніць у падручніку «Школа для фартэпіяна». 10 сакавіка 1846 года пецярбургская публіка цёпла прыняла канцэртнае выкананне кампазіцыі Абрамовіча на тэму рускай народнай песні «Ты не паверыш, як мне ты люба».

Гаворачы аб «Беларускім вяселлі» і песнях на словы Баршчэўскага, Падбярэскі зазначае, што яны ўзніклі ў выніку зацікаўленасці «музыкай роднай старонкі». Абрамовіч «рашыў сабраць матывы народных песень і зрабіць з іх нешта цэласнае, накшталт музычнай паэмы». Праўда, працягвае Падбярэскі, «народныя мелодыі яшчэ выклікаюць двухсэнсавую ўсмешку салоннага дылетанта, прызвычаенага да італьянскіх арый». Але сапраўдная музыка павінна быць народнай: «Хіба «Вольны стралок» не патыхае паэзіяй дзікіх брэтанскіх лясоў? Хіба не гучаць у «Вільгельме Тэлю» свабодалюбівыя песні швейцарскіх гор?»

«Зусім натуральна,— піша ў заключэнне Падбярэскі,— што геній цэлага народа можа стварыць куды больш мелодый, чым геній паасобнага чалавека». Сапраўдным творцам, натхнёным музыкай з'яўляецца просты беларускі селянін. «І таму клапатлівае збіранне народных матываў з'яўляецца найвялікшай заслугай нашага кампазітара, з'яўляецца менавіта тым бокам яго дзейнасці, да якога (з радасцю для нас) павінны быць накіраваны ўсе яго намаганні, бо менавіта тут знаходзіцца шлях, які запэўніць яму выключную славу і ганаровае месца паміж кампазітарамі».

Поделиться:
Популярные книги

Наследник в Зеркальной Маске

Тарс Элиан
8. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник в Зеркальной Маске

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Проданная невеста

Завгородняя Анна Александровна
1. Викторианский цикл
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная невеста

Ловушка

Штиль Жанна
3. Леди из будущего
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Ловушка

Кодекс Крови. Книга ХVII

Борзых М.
17. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVII

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Идеальный мир для Демонолога 3

Сапфир Олег
3. Демонолог
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 3

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат