Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Мальдзіс Адам

Шрифт:
МЕМУАРЫ БЕЛАРУСКАГА ШЛЯХЦІЦА

Аднойчы ў вільнюскіх букіністаў мне ўдалося трапіць на даволі рэдкую кнігу. Гэта — «Успаміны пра тышкевічаўскую Свіслач, Дзярэчын і Ружаны» Лявона Патоцкага, выдадзеныя ў 1910 годзе вядомым беларускім фалькларыстам Міхалам Федароўскім. Аўтар «Успамінаў» напышліва называе сябе графам, але гэтаму графу часта не было за што паснедаць. Усё жыццё ён правёў у вандроўках па беларускіх маёнтках і з незатоенай сімпатыяй адносіўся да прыгонных сялян: у адным месцы ён іранізуе над ружанскім графам Сапегам, які любіў паўтараць: «Хочаш мець грошы ў кішэні — бязлітасна абдзірай селяніна»;

у другім — з абурэннем піша пра магната Масальскага з Ляхавіч, які загадаў зацкаваць сабакамі жабрака.

Л. Патоцкі быў сведкам многіх грамадскіх падзей пачатку XIX стагоддзя. У кнізе расказваецца, як арганізоўвалася ў Свіслачы гімназія, якія ставіліся там у кірмашовыя дні спектаклі. Самадзейныя артысты інсцэніравалі асобныя песні Асіяна, урыўкі з сервантэсаўскага «Донкіхота». Аналагічныя спектаклі ішлі на сцэнах прыдворных тэатраў у Ружанах і Дзярэчыне Слонімскага павета. Ва ўспамінах Патоцкага дадзена шматгранная карціна побыту беларускай шляхты.

І яшчэ адна акалічнасць прыцягвае ўвагу ў мемуарах Л. Патоцкага. Аўтар сцвярджае, што вядомы французскі пісьменнік Э. Сю нарадзіўся ў Беларусі, на Міншчыне, дзе доўга жылі яго бацькі, а многія героі яго «Парыжскіх таямніц» спісаны з беларусаў.

ПАДАРОЖНІКІ АБ БЕЛАРУСІ

Першая палова XIX стагоддзя... Па высаджаных бярозамі беларускіх гасцінцах імчацца карэты і фурманкі. Адны запрэжаны паштовай тройкай, а то і шасцёркай, другія — уласнымі стаеннікамі. На беларускую зямлю пазіраюць вочы — часам халодныя і абыякавыя, часам сяброўскія і ўважлівыя. Яны прыкмячаюць, як жыве і працуе беларускі селянін. А потым, вечарам, пры цьмянай карчомнай свечцы, падарожнікі заносяць у дзённікі свае ўражанні. Дзённікі гэтыя часцей за ўсё вандруюць у сямейны куфар. Але часам, набраўшыся смеласці, аўтар пасылае іх у рэдакцыю часопіса ці нясе знаёмаму кнігавыдаўцу...

Больш паўтара стагоддзя назад праязджаў з Пецярбурга ў Бесарабію нямецкі барон фон Кампенгаузен. Яго «Заўвагі аб Малдавіі, Бесарабіі, Крыме, Беларусі і Украіне» былі затым перакладзены на рускую мову і ў 1810 годзе надрукаваны ў «Журнале новейших путешествий». Нямецкі арыстакрат не мог не адзначыць, што «Беларусь бедная і малалюдная», а беларускія сяляне працуюць на пана не менш чатырох дзён у тыдзень. Адзінае, што спадабалася аўтару,— гэта «лепшыя ў Еўропе» беларускія дарогі і вонкавы выгляд Магілёва. Часам, аднак, барон імкнуўся прыдаць сваім нататкам умоўную займальнасць, вышукваў «экзотыку», і тады З'яўляліся радкі: «Беларускія сяляне... носяць шэрыя валявыя шапкі, лапці з бяросты; шляхціцы, г. зн. дваране, вызначаюцца чорнымі паясамі і шпагамі. Яны служаць у знатных паноў пастухамі і карыстаюцца той перавагай, што іх сякуць не інакш, як на рагожы. Амаль ва ўсіх сялян доўгія шыі, з дапамогай якіх яны бесперапынна ківаюць галовамі».

Больш добрасумленным было апісанне другога падарожніка — вядомага польскага пісьменніка Юльяна-Урсына Нямцэвіча. Ён пабываў у Беларусі, на сваёй радзіме, двойчы — у 1816 і 1819 гадах. Адно з выданняў дарожных нататак Нямцэвіча ўбачыла свет у Пецярбурзе ў 1859 годзе.

Асобнае месца ў «Гістарычных падарожжах» Ю. Нямцэвіча адведзена Брэсту. Прыгадваецца мінулае горада, у якім была закладзена адна з першых у Беларусі друкарняў. Сучасны стан Брэста і яго ваколіц не задавальняе аўтара, ён марыць аб часах, калі цывілізацыя ажывіць мясцовую глуш, горад ператворыцца ў вялікі гандлёвы порт, а «пладамі Еўропы і Азіі запоўняцца рэчышчы Буга і Мухаўца». Апрача Брэста, польскі пісьменнік наведаў Гродна, Навагрудак, Бярозу, Пінск. Апісанні гэтых гарадоў перамяжоўваюцца з цікавымі дакументамі аб іх мінулым.

У першай палове XIX стагоддзя ў Беларусі пабывалі яшчэ два польскія падарожнікі. У 1843 годзе варшаўскі часопіс «Пржэглёнд науковы» надрукаваў

нарыс Мазура з Плоччыны (псеўданім Яна Маяркевіча) «Успаміны аб падарожжы па Літве, Русі Чорнай і Русі Белай». Аўтар выказвае спачуванне беларусам, якія «заўсёды запяты і цяжка працуюць», дае апісанне адзення, жылля і прылад працы беларускіх сялян. Шлях Маяркевіча з Варшавы ў Маскву пралягаў праз Брэст, Слонім, Нясвіж, Мінск, Барысаў і Оршу. Пішучы пра апошні з гэтых гарадоў, аўтар не без падстаў усклікаў: «Ніколі ў жыцці я не бачыў больш сумнага горада, чым Орша!» У 1829 годзе па Палессі падарожнічаў Казімеж Контрым. Як служачага Польскага банка, яго менш цікавіў побыт беларускага селяніна, яго фальклор. Асаблівую ўвагу Контрым звяртаў на эканоміку Палесся, перспектывы развіцця мясцовай прамысловасці і гандлю. У сваёй кнізе, выдадзенай у 1839 годзе ў Познані, падарожнік апісаў таксама раслінны і жывёльны свет у басейне Прыпяці.

ЗАБЫТАЯ АПОВЕСЦЬ ШПІЛЕЎСКАГА

Да апошняга часу Павел Шпілеўскі (1827-1861) быў вядомы пераважна як аўтар прац, прысвечаных беларускай этнаграфіі і фальклору, дарожных нарысаў і двухактовай п'есы «Дажынкі». Аднак дзякуючы бібліяграфічным пошукам выявілася, што ён пісаў таксама творы для дзяцей. Яго аповесць «Цыганё» была выдадзена ў 1855 годзе ў Пецярбурзе на рускай мове.

Абапіраючыся на ўспаміны дзяцінства, якое прайшло на беларускай зямлі, Шпілеўскі расказаў сентыментальную гісторыю кемлівага цыганскага падлетка Марціна, якому надакучыла вандраваць з табарам і паказваць розныя цыркавыя фокусы. Марцін пасябраваў з чуллівым панічом і застаўся жыць у яго доме. Новы сябар навучыў цыганё чытаць, расказаў пра асноўныя маральна-этычныя нормы. Дружба хлопчыкаў была настолькі моцная, што, калі паніч паехаў у горад вучыцца, Марцін уцёк у лес, захварэў там ад прастуды і памёр.

Аповесць Шпілеўскага не магла не прывабіць тагачасных юных чытачоў. Яна напісана займальна, з веданнем дзіцячай псіхалогіі. Аўтар сцвярджае, што ўсе людзі роўныя, што ў кожным чалавеку закладзены добрыя пачаткі і задача адукаванага чалавека — дапамагчы ў развіцці гэтых пачаткаў. Але нельга адначасова не прызнаць, што ў аповесці адчуваецца празмерны меладраматызм, лабавы дыдактызм. Пачуцці герояў, іх слязлівасць вельмі гіпербалізаваны.

Побач з некалькімі кнігамі І. Гарбачэўскага, выдадзенымі на рускай мове ў Віцебску ў 80-90-я гады XIX стагоддзя, «Цыганё» Шпілеўскага стаіць ля вытокаў беларускай дзіцячай літаратуры.

ТАЯМНІЧЫ АЎТАР

У польскім горадзе Гнезна, што ля Познані, нехта Б. І. К. выдаў у 1905 годзе ананімныя «Успаміны аб Слуцку». Ва ўступным слове сказана, што ўспаміны напісаны ўраджэнцам Слуцка, высокім царскім чыноўнікам, імя якога было нямецкім, душа ж — «літоўскай» (г. зн. беларускай). Апошнія гады свайго жыцця гэты чыноўнік правёў у горадзе, звязаным з імем Міцкевіча (г. зн. у Навагрудку або ў Вільні), дзе ў 1886 годзе і ўзнавіў па памяці падзеі паўвекавой даўнасці.

«Нямецкае імя» аўтара «Успамінаў аб Слуцку» расшыфравана ў часопісе «Пшэводнік бібліёграфічны». Гэта быў барон Сталь, або Стаэль. Нягледзячы на сваё арыстакратычнае паходжанне і пасаду слуцкага гараднічага, ён прытрымліваўся даволі перадавых поглядаў, спачуваў беларускім сялянам і выступаў за тое, каб вызваліць іх ад прыгону.

Барон Сталь расказвае аб гістарычным мінулым Слуцка і яго стане ў пачатку XIX стагоддзя. «Першымі жыхарамі Слуцка і ўсяго гэтага краю былі русіны беларускага племені, набожныя, сумленныя і працавітыя». У 1116 годзе горад цалкам спалілі наезнікі. Потым, у XV стагоддзі, сюды прыйшлі першыя палякі і літоўцы. Каля 1750 года Ян Маджарскі заснаваў тут майстэрню, у якой ткаліся славутыя слуцкія паясы.

Поделиться:
Популярные книги

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Когда случается невозможное. Том 2

Муратова Ульяна
2. Когда случается невозможное
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Когда случается невозможное. Том 2

Энфис 3

Кронос Александр
3. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 3

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6