Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Мальдзіс Адам

Шрифт:

Але пасля першай сусветнай вайны багатыя зборы Ельскага бясследна загінулі. Хадзіла глухая гаворка, што сваякі пісьменніка часткова вывезлі іх у Варшаву. Значыць, сляды трэба шукаць там...

І вось — першая знаходка. У аддзеле рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве ў мае рукі трапляе тоўстая «Кніга для запісу асоб, якія аглядаюць зборы ў Замесці, пачатая ў 1882 годзе» (№ 5087). На першай старонцы стаіць асабістая пячатка Аляксандра Ельскага. Усяго ў кнізе — 255 запісаў. Музей наведалі славутыя тады вучоныя Катарбінскі, Здзяхоўскі, Федароўскі, Талька-Грынцэвіч, пісьменнік Вайсангоф. Ёсць запісы на рускай, французскай, нямецкай і нават дацкай мовах. А вось і радкі на беларускай мове: «Прабыў я колькі днёў у шаноўнейшага пана Аляксандра Ельскага...» (далей неразборліва). І яшчэ, вершам (запіс ад 12 верасня 1892 года):

Дзесяць
лет праляцела,
Мой ты мілы браце, Як глядзеў тыя скарбы У Тваёй пекнай хаце. Дзіўлюсь я той працы І гэтай вытрвалосці, З якой усё ідзе У пана ягамосці. Дай жа божа, мой братка, Табе доўга жыці Тай верна служа богу Век шчаслівым быці. Твой, братка, адналетак Саван Пранцісь Ельскі.

Акрылены першым поспехам, я пачаў пільна гартаць справу за справай. Дзень за днём праседжваў у старадаўнім палацы на плошчы Красінскіх. Ды ўсё дарэмна: рукапісы з пячаткай Ельскага больш не трапляліся. Тады ўніклівы знаўца бібліятэчных багаццяў пані Алодыя Грычова параіла мне звярнуцца да фондаў, якія набыты нядаўна і таму яшчэ не апісаны. І вось — новая радасць: невялікі сшытак пад назвай «З-над Іслачы або лякарства на сон, апавяданне Навума Прыгаворкі ў 2-х частках» (№ 6358 акц.). Пазнаю характэрны почырк В. Дуніна-Марцінкевіча...

Паэма «З-над Іслачы» напісана ў 1868 годзе, калі Дунін-Марцінкевіч бязвыезна жыў у невялікім фальварку Люцынка, размешчаным на беразе хуткай рачулкі Іслачы. Уся краіна тады балюча перажывала паражэнне ў паўстанні 1863 года. Водгукі народнай трагедыі чуваць і ў паэме. Аўтар скардзіцца, што наступілі цяжкія часіны, але не траціць надзеі на лепшы заўтрашні дзень, бо «толькі слабы плача, калі яму балюча, не падае духам чалавек моцнай волі!»

Асабліва балюча паэту, калі ён бачыць, як спусташаюць людзей «спекуляцыя», новыя, капіталістычныя адносіны. У паэме паказаны адзін з такіх «спекулянтаў» — выскачка Сабковіч. Яшчэ нядаўна ён пасвіў жывёлу, потым стаў аканомам, без літасці ашукваў сялян і выдае сябе за важнага пана, абыгрывае ў карты суседзяў ды хоча набіць кішэню багатым пасагам. Магчыма, што Сабковіч, які потым, у 1870 годзе, стане галоўным героем п'есы «Залёты», быў рэальнай асобай, суседам Дуніна-Марцінкевіча.

Паэма «З-над Іслачы» напісана на польскай мове, але ў ёй ёсць і беларускія ўстаўкі накшталт:

Ах, калі б мне зранку Гарбаты хоць шклянку, І цюцюну люльку, Дзяўчыну Анульку; Гарбату я піў бы, Цюцюнец курыў бы, Дзяўчыну Анульку К сэрцу прытуліў бы.

Куды больш, чым у Нацыянальнай бібліятэцы, папераў Ельскага захоўваецца ў варшаўскім Галоўным архіве старажытных актаў (АГАД). У ім ёсць спецыяльны «Архіў Прозараў і Ельскіх». Праўда, дакументы гэтага фонду прысвечаны пераважна гаспадарчым, маёмасным справам. Але пад нумарам 140 удалося адшукаць дзве тоўстыя папкі пад назвай «Матэрыялы, якія датычацца беларускай літаратуры, 1517-1896, 1896-1911». Тут — копіі вядомых твораў Багушэвіча, Сыракомля «Гутаркі старога дзеда», экземпляры перакладаў на беларускую мову кніг «Сігнал» М. Гаршына (1891) і «Да свайго бога» М. Зыха (Стэфана Жаромскага) (1904), карэктурныя адбіткі, бібліяграфія беларускіх твораў (асобна па XVI, XVII і XVIII стагоддзях), урэшце, пісьмы К. Каганца, Р. Зямкевіча, В. Іваноўскага і іншых. Так, у недатаваным пісьме Р. Зямкевіч просіць Ельскага, каб той дапамог яму ўстанавіць гады жыцця Рыпінскага і Вярыгі-Дарэўскага, салідарызуецца з адмоўнымі адносінамі Ельскага да «Нашай нівы», дзе І. Луцкевіч «паступаў неэтычна» з рукапісамі, паведамляе, што паслаў Ельскаму два беларускія вершы, датаваныя 1794 і 1858 гадамі. У пісьме ад 21 сакавіка 1909 года той жа Зямкевіч выказвае жаданне пазнаёміцца з неапублікаванымі творамі Дуніна-Марцінкевіча, якія захоўваліся ў Ельскага.

У папцы пад нумарам 140 захоўваецца таксама сшытак

з вершамі беларускага сялянскага паэта канца XIX стагоддзя Мікалая Марозіка. Пра гэтага аўтара да апошняга часу вядома было толькі, што пад псеўданімам А. Шункевіч ён апублікаваў у газеце «Минский листок» (1889, № 18) беларускі дыдактычны верш «Сцяпан і Таццяна». Апрача таго, у «Лістках календара» Максіма Танка гаворыцца, што сябар Ф. Багушэвіча, З. Нагродскі, успамінаў перад смерцю, нібы Марозік чытаў беларускія вершы на адкрыцці ў Вільні помніка Кацярыне II.

І вось — цэлы сшытак вершаў амаль невядомага аўтара. На жаль, асабліва радавацца няма падстаў, бо вершы Марозіка прымітыўныя, напісаны на такім вось «узроўні»:

Бо як голька гаспадара ў карчму панясло, Дак і поле травою зарасло. І як стаў да карчмы прывыкаць, То нечым і поле пахаць. І як пачаў гарэлку любіць, То незашта і кабылы купіць...

— і гэтак далей на цэлых 360 радкоў.

У канцы працытаванага вышэй «Сачынення пад рыфму на п'янства і гультайства» аўтар паведамляе пра сябе наступнае: «Саставіў селянін Мінскай губерні Навагрудскага павета Нягневіцкай воласці сяла Лаўрышава Мікалай Фёдараў Марозік 1890 года. Усіх сачыненняў маю больш пятнаццаці на розныя тэмы».

Урэшце, аб маштабах збіральніцкай дзейнасці Ельскага красамоўна сведчаць яго пісьмы, адрасаваныя вядомаму польскаму раманісту Ю. І. Крашэўскаму. Яны знаходзяцца ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве (рукапіс № 6508). Першае пісьмо адпраўлена з Варшавы ў Дрэздэн 18 верасня 1870 года. Апынуўшыся пасля паўстання 1863 года ў цяжкім матэрыяльным становішчы, Ельскі хоча пры дапамозе Крашэўскага прадаць сваю калекцыю эскізаў: «Яшчэ нядаўна я быў незалежным чалавекам, літоўскім гаспадаром. Непрэтэнцыёзны, ціхі і старанны шукальнік айчынных памятак, я ў свой час сабраў значную калекцыю, у тым ліку збор эскізаў і малюнкаў вядомых нашых мастакоў. Сёння ж у выніку агульных прычын я даведзены да матэрыяльнай руіны, пазбаўлены незалежнага становішча і таму вымушаны зарабляць на кавалак хлеба і, з-за адсутнасці сродкаў, быў бы рад збыць у аматарскія рукі некаторыя памяткі, сабраныя з такой стараннасцю і такім коштам».

Што ж гэта за памяткі, аб якіх гаворыць Ельскі? Як вынікае з далейшага тэксту пісьма, сярод іх былі творы Чаховіча, братоў Смуглевічаў, Бароўскага — усяго каля 250 эскізаў і малюнкаў. Апрача таго, Ельскі меў каля 1000 гравюр, палотны Бакіярэлі, Дамеля, Лямпі, Ноля і нават адзін арыгінал Рэмбранта. Частку з іх калекцыянер адправіў Крашэўскаму ў Дрэздэн, але той, відаць, не знайшоў пакупніка. 25 сакавіка 1873 года Ельскі паведамляе, што атрымаў эскізы назад.

У другім пісьме Ельскі просіць Крашэўскага, каб той памог яму дастаць аўтографы Тургенева, Ходзькі, Сташыца і іншых славутых людзей. Усяго ў калекцыі Ельскага было каля 2000 аўтографаў. Нязначная частка з іх трапіла ў Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва БССР.

Карэспандэнцыя Ельскага пралівае пэўнае святло і на творчыя справы пісьменніка. 22 ліпеня 1876 года ён паведамляў Крашэўскаму, што «рашыў зрабіць паслугу нашаму народу, перакладаючы на беларускую мову «Сем вечароў» вядомага Юзафа Супінскага». На жаль, пераклад гутарак папулярнага польскага эканаміста свету так і не ўбачыў, бо не знайшлося аматара, які фінансаваў бы выданне. Высока адзываючыся ў пісьмах аб «сумленным» беларускім народзе, Ельскі адначасова востра крытыкуе мясцовую польскую шляхту, якая марнатравіла і марнатравіць «багацці айчыннай зямлі, бы паразіт».

ЗАПІСНАЯ КНІЖКА ПАЎСТАНЦА

У рукапісным аддзеле Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве маю ўвагу прывабіла невялікая, пажаўцелая ад часу запісная кніжка (рукапіс № 6540). На першай яе старонцы каліграфічным почыркам выведзена: «Нататкі паўстанца 1863 года ў магілёўскай турме». Далей ідзе неразборлівы подпіс. Невядомы ўладальнік кніжкі, якога царскія ўлады прыгаварылі да катаржных работ, прызначыў яе сваёй нявесце Ядвізе. Аб гэтым сведчыць прачулае прысвячэнне. Развітваючыся з нявестай, аўтар просіць Ядвігу зберагчы кніжку, калі тая трапіць у яе рукі, захаваць для гісторыі імёны тых, хто ахвяраваў жыццём у імя вызвалення радзімы. Ці атрымала нявеста кніжку і якім чынам гістарычная рэліквія трапіла ў Варшаву — невядома.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Боярышня Евдокия 4

Меллер Юлия Викторовна
4. Боярышня
Фантастика:
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия 4

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Пробуждение. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
15. Путь
Фантастика:
фэнтези
уся
5.00
рейтинг книги
Пробуждение. Пятый пояс

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Тайны затерянных звезд. Том 2

Лекс Эл
2. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16