Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Мальдзіс Адам

Шрифт:

Наведаць Канстанцыю Пшэднікоўскую ўдалося толькі праз два гады, калі мне пашчасціла адпачываць якраз у тым самым курортным гарадку Сопат. Маім спадарожнікам быў шчыры сябар беларускай літаратуры і яе папулярызатар у Польшчы Мацей Канапацілі. У сціпла абстаўленай кватэры пас сустрэла дачка адзінага сына Багушэвіча, хударлявая жанчына год пяцідзесяці. Тут жа знаходзілася праўнучка паэта і нават маленькі прапраўнук. За традыцыйнай чорнай кавай пачалася шчырая гаворка. Канстанцыі Пшэднікоўскай радасна было пачуць, што ў Савецкай Беларусі шануюць памяць яе дзеда, што яго творы вывучаюцца ў школах. Гаспадыня распытвала пра багушэвічаўскі помніку Жупранах, пра нядаўні юбілей паэта,

смуткавала, што не змагла ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях. Пасля наступіла мая чарга зацікаўлена пытацца:

— Скажыце, калі ласка, што сталася з рукапісамі вашага дзеда? Ці ведаеце вы што-небудзь пра лёс ягонай драўлянай шкатулкі?

— Так,— адказала мне гаспадыня.— Да 1946 года шкатулка захоўвалася ў нашым доме ў Кушлянах. Былі там беларускія і польскія вершы, апавяданні, пісьмы да дзеда, а таксама граматы караля Станіслава Аўгуста, які надаў сям'і Багушэвічаў шляхецкія прывілеі.

На мае пытанні, куды ўсё гэта падзелася ў 1946 годзе і ці была шкатулка вывезена; ў Польшчу, Пшэднікоўская толькі развяла рукамі. Шкатулку проста пабаяліся ўзяць, бо час быў яшчэ неспакойны. Разам з мэбляй яе пакінулі старой жанчыне, якая доўга дапамагала Пшэднікоўскім па гаспадарцы, а потым стала сваім чалавекам у доме. Ёй было сказана закапаць або схаваць шкатулку.

— А як прозвішча той жанчыны? — спытаў я з надзеяй.

— Не памятаю,— адказала Пшэднікоўская.— Звалі мы яе проста Мальвінай. Прыпамінаю толькі, што ёй было тады каля 65 год і што была ў яе дзесьці дачка.

Тут жа Пшэднікоўская прыгадала, што ў Кушлянах таксама засталіся два партрэты Багушэвіча, намаляваныя вядомым мастаком Андрыёлі, і розныя асабістыя рэчы паэта. Узамен іх Мальвіна павінна была даглядаць хворага стрыечнага брата Пшэднікоўскай.

Потым гаворка пайшла пра тое, як раней выглядаў дом Багушэвічаў. Пакуль не позна, трэба было б па магчымасці ўзнавіць у доме ўсё так, як было 70 гадоў назад,— Канстанцыя Пшэднікоўская ахвотна згадзілася б даць адпаведныя парады.

На развітанне ўнучка палымянага дэмакрата сказала мне, што вельмі добра было б, калі б урэшце ўдалося адшукаць тую Мальвіну, а разам з ёю — і запаветную шкатулку.

Вярнуўшыся з Польшчы, я адразу ж, не чакаючы нават канца водпуску, пачаў пошукі: дарагі быў кожны дзень, бо мог адысці ў нябыт патрэбны чалавек. У першую чаргу дарога прывяла мяне ў Ашмяны, у музей Багушэвіча.

З Ашмян я накіраваўся ў Жупраны. Разам з мясцовай настаўніцай Л. Пількоўскай адшукаў там унучатага пляменніка Багушэвіча П. Вянцкоўскага. Ён сказаў, што памятае такую старую жанчыну ў багушэвічаўскім доме, але зноў жа з-за даўнасці не можа прыгадаць яе прозвішча. Вянцкоўскі накіраваў мяне да кушлянскага старажыла Юльяна Свірыды.

Пакланіўшыся магіле Багушэвіча на жупранскіх могілках, кружным шляхам — паводкаю якраз разбурыла мост — пайшоў я ў Кушляны. Вось і дом, дзе (як сведчыць мемарыяльная дошка) «нарадзіўся, жыў і працаваў» аўтар «Дудкі беларускай», хаця на самай справе паэт нарадзіўся далёка адсюль, у Свіранах. Цяпер у гэтым доме знаходзіцца бібліятэка імя Багушэвіча. Але дзверы аказаліся на замку. Затое мне пашчаслівілася сустрэць стоража гэтага дома, Міхала Ляпеху. Звычайны селянін, ён страсна любіць творчасць свайго земляка, расказвае розныя паданні, якія склаліся пра Багушэвіча. Гэта ён добраахвотна даглядае алейку, што вядзе да Лысай гары, і дрэвы на ёй, пасаджаныя самім паэтам, і падае слушную думку, што тут трэба стварыць багушэвічаўскі парк.

Дарэчы, мясцовыя старажылы расказалі пра цікавы факт. Паміраючы, Багушэвіч спецыяльна завяшчаў, каб яго магіла нічым не адрознівалася ад магіл простых сялян...

Разам з новым знаёмым мы

пайшлі шукаць Юльяна Свірыду. Яго жонка адразу прыгадала, што ў доме Багушэвічаў калісьці такім «сваім чалавекам» была Мальвіна Трусевіч. Але яна памерла дзевяць гадоў назад. Праўда, у Кушлянах жыве яе дачка, Марыя Дудэк. Нарэшце, падумалася мне, знойдзены нейкі канкрэтны след! Абнадзееныя, мы пайшлі далей.

І тут жа надзея змянілася расчараваннем. Марыя Дудэк не жыла са сваёй маці. Мальвіна Трусевіч памерла ў доме нейкіх перасяленцаў з Беласточчыны. Цяпер гэтыя перасяленцы выехалі, і выехалі невядома куды. У доме ж іншага перасяленца, па прозвішчу Сац, Марыя Дудэк бачыла партрэты Багушэвіча. Але гэты Сац таксама нядаўна выехаў кудысьці.

Такім чынам, мае пошукі запаветнай шкатулкі пакуль што не далі жаданых вынікаў. Магчымы тры варыянты. Можа, непісьменная Мальвіна Трусевіч не прыдала паперам ніякага значэння і знішчыла іх. Можа, рукапісы Багушэвіча недзе засталіся ў зямлі ці ў нейкай схованцы ў Кушлянах. Можа, яны трапілі да тых перасяленцаў, у доме якіх памерла Мальвіна Трусевіч. І гэтыя людзі цяпер нават не падазраюць, якія скарбы знаходзяцца ў іх руках. Я спадзяюся, што чытачы кнігі, асабліва школьная моладзь, дапамогуць у далейшых пошуках рукапісаў Багушэвіча і яго партрэтаў. Трэба высветліць, куды пераехалі тыя жыхары Кушлян, у доме якіх памерла Мальвіна Трусевіч, і ці ўзялі яны з сабой драўляную шкатулку.

ПА СЛЯДАХ АРХІВА АБУХОВІЧА

Аб няўдачных пошуках у Польшчы можна было б расказваць доўга. Не ўдалося, напрыклад, знайсці архіў Р. Зямкевіча (кажуць, пасля смерці збіральніка ён трапіў да Ю. Галомбэка, дом якога быў разбураны фашысцкай бомбай), пісьмы В. Дуніна-Марцінкевіча да С. Манюшкі і А. Плуга, пісьмы Я. Лучыны да выдатнай польскай паэтэсы М. Канапніцкай і многае іншае. Пра адну з такіх няўдач хочацца расказаць падрабязней, каб, магчыма, навесці на след некага іншага.

Яшчэ ў 1963 годзе, пасля таго як на старонках газеты «Літаратура і мастацтва» быў змешчаны мой артыкул аб выніках першай паездкі ў Польшчу, паштальён прынёс пісьмо з Саратава. Вядомы дзеяч беларускага літаратурнага руху 20-30-х гадоў Язэп Дыла (Тодар Кулеша) пытаў, ці не ўдалося мне дзе-небудзь натрапіць на паперы беларускага пісьменніка XIX стагоддзя Альгерда Абуховіча. У пісьме гаварылася, што недзе ў 1921 годзе Язэп Дыла сустрэў на слуцкім рынку дачку паўстанца 1863 года Казіміра Падгорскага-Аколава. Яна паведаміла, што Альгерд Абуховіч, таксама ўдзельнік паўстання 1863 года, памёр у іх доме і што пасля яго смерці засталіся рукапісы і кнігі. У прыватнасці, у зборнікі розных паэтаў свету (напрыклад, Петраркі) былі ўкладзены лісткі з перакладамі на беларускую мову. На пытанне Я. Дылы, куды ўсё гэта падзелася, жанчына адказала, што і рукапісы, і бібліятэка вывезены яе братам у Варшаву.

Атрымаўшы пісьмо, я пачаў пільна вывучаць усё, што звязана з асобай Альгерда Абуховіча. Але біяграфічных звестак захавалася небагата. Пісьменнік парадзіўся ў заможнай шляхецкай сям'і ў 1840 годзе. Вучыўся ў Слуцкай кальвінскай школе, але, здаецца, не скончыў яе. Падарожнічаў па Еўропе. Потым вярнуўся ў Слуцк, дзесьці тут працаваў. Падпісваўся псеўданімам граф Бандынэлі. З твораў Абуховіча захаваліся каларытныя мемуары, дзе расказваецца аб жыцці і норавах у Беларусі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, ды саркастычныя байкі «Ваўкалак» і «Старшына», на якіх ляжыць яўны адбітак баек Крылова. Астатняе ж, як бачна з пісьма Я. Дылы, засталося ў доме баявога сябра беларускага пісьменніка-дэмакрата Казіміра Падгорскага-Аколава.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Боярышня Евдокия 4

Меллер Юлия Викторовна
4. Боярышня
Фантастика:
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия 4

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Пробуждение. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
15. Путь
Фантастика:
фэнтези
уся
5.00
рейтинг книги
Пробуждение. Пятый пояс

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Тайны затерянных звезд. Том 2

Лекс Эл
2. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16