Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжа ў XIX стагоддзе

Мальдзіс Адам

Шрифт:

У пачатку мінулага стагоддзя горад меў каля 7000 жыхароў і належаў буйному магнату князю Вітгенштэйну. У Слуцку тады было ўсяго 15 мураваных будынкаў. Сярод іх вылучаліся праваслаўная семінарыя, кальвінская гімназія і царква святой Тройцы на Трайчанах, пры якой у свой час перапісваліся кнігі, накіраваныя супраць акаталічвання. Цікава, што абліччы святых на царкоўных абразах былі падобны да твараў мясцовых сялян. Успаміны Сталя пацвярджаюць меркаванне некаторых даследчыкаў, што ў пачатку XIX стагоддзя беларускай мовай шырока карысталася духавенства, асабліва уніяцкае. Велікодная цырымонія ў Слуцку, гаворыцца ва ўспамінах, завяршалася «казаннем

кс. Шантыра па народнай беларускай мове; сяляне слухалі тое казанне з вялікай увагай».

У пачатку мінулага стагоддзя Слуцк жыў даволі інтэнсіўным эканамічным і культурным жыццём. Праз чатыры брамы горада вёўся гандаль з Вільняй, Гародняй, Кіевам і Масквой. У партыкулярным доме быў тэатр, дзе выступала трупа Клакоцкага. Мясцовы цырульнік Зэлік арганізаваў музычную капэлу і нават напісаў для яе марш. А шавец Болбут хадзіў па святах з батлейкай.

Сапраўдным культурным цэнтрам Слуцка была гімназія, арганізаваная ў 1827 годзе на базе пачатковай школы. Яе закончылі фалькларыст З. Далэнга-Хадакоўскі, муж Марылі Верашчака, любімай сяброўкі Міцкевіча, В. Путкамер, мемуарыст і мастацтвазнаўца Э. Паўловіч, вядомы ўжо нам А. Плуг. Гімназісты збіраліся на маёўкі, дзе дэкламавалі вершы Міцкевіча і спявалі забароненыя песні. Норавы ў гімназіі былі жорсткія. За самую дробную віну каралі розгамі, асабліва на ўроках фізікі.

Сталь цытуе словы модных сярод слуцкай моладзі макаранічных песенак. Польскія словы ў іх пераплятаюцца з беларускімі:

Ой, на моры, на акрэнце Панна з туркем ў карты грае І, граючы, ліст пісае.

А вось і чыста беларускі тэкст. Злодзей у карчме падае раду сваім кампаньёнам наступнай прыпеўкай:

А кароўку-астрарожку Выведзіце на дарожку. Правядзіце за гару, за гару, А я вас даганю, даганю.

У заключэнне мемуарыст расказвае аб падарожжах у Мазыр, Навагрудак і Слонім, падрабязна апісвае кожны з гэтых гарадоў. Аўтара абурае нізкі стан асветы сярод палешукоў, іх цяга да знахарства.

Да «Успамінаў аб Слуцку» прыкладзены біяграфічны нарыс пра Людвіка Развадоўскага. Магістр філасофіі, выпускнік Віленскага універсітэта, ён адкрыў у Балочыцах ля Слуцка сялянскую школу. Пасля смерці Развадоўскага (1869) застаўся рукапіс «Філасофія паводле сістэмы Канта», які пры жыцці Сталя захоўваўся ў Слуцкай гімназіі.

БЕЛАРУСЬ ВАЧАМІ ЖАНЧЫН

Побач з дачкой В. Дуніна-Марцінкевіча, рэвалюцыянеркай і палітычнай ссыльнай Камілай Марцінкевіч, найбольш яскравай і каларытнай фігурай сярод беларускіх жанчын XIX стагоддзя, безумоўна, з'яўляецца Ева Фялінская. Нарадзілася яна ў 1793 годзе ў сям'і збяднелага шляхціца (немца па паходжанню) Вяндорфа, які жыў ва Узнозе ля Клецка. Дзяўчынка рана засталася сіратой і выхоўвалася ў свайго дзядзькі ў Галынцы. Потым — настойлівая вучоба ў Слуцкай школе (падручнік геаграфіі быў вывучаны... за адну ноч). З іроніяй успамінае Фялінская схаластычныя метады выкладання. Напрыклад, вучням Слуцкай школы прапаноўвалі адказаць у час экзаменаў на такое «пытанне»: «Да якой катэгорыі трэба залічыць д'яблаў і дзе яны сядзяць?»

Пасля заканчэння школы

дзяўчынка часта гасціла ў сваякоў і знаёмых на Барысаўшчыне, пазнаёмілася там з Г. Фялінскім, у 18 год выйшла за яго замуж і пераехала на Палессе. У 30-я гады Ева Фялінская ўстанавіла сувязь з рэвалюцыйнай групай Канарскага і Савіча, дапамагла ім арганізаваць нелегальную друкарню. Царскія ўлады разлучылі аўдавелую жанчыну з малымі дзецьмі і саслалі ў Сібір. Прабыванне ў Табольскай губерні, усе пакуты, якія прыйшлося там выцерпець, падрабязна апісаны ў мемуарах Фялінскай «Успаміны аб падарожжы па Сібіры і побыце ў Беразове» («Атэнэум», 1849) .

Вярнуўшыся на радзіму, Ева Фялінская занялася выхаваннем дзяцей і адначасова ўзялася за пяро, каб запісаць успаміны аб сваім дзяцінстве і маладосці. Назіранні над побытам навакольнай шляхты далі пісьменніцы матэрыял для двухтомнай аповесці «Герсылія» (Вільня, 1849).

Трохтомныя «Дзённікі Евы Фялінскай», якія ў 1856 годзе выйшлі з друку ў Вільні на польскай мове і пасля смерці аўтара (1859) былі забаронены цэнзурай, з'яўляюцца каштоўным дакументам эпохі. У мемуарах займальна расказваецца аб жыцці розных слаёў тагачаснага беларускага грамадства, пераважна дробнай і сярэдняй шляхты. Мы даведваемся, што елі і пілі, як апраналіся, што чыталі і, урэшце, што думалі нашы продкі ў пачатку мінулага стагоддзя.

Ева Фялінская са шчырым спачуваннем адносілася да прыгонных беларускіх сялян, у якіх паны «бачылі толькі свой капітал і нічога больш». Яе абураў эгаізм пануючых класаў, бо яны «балюча прыгнятаюць сялянскі клас нашай зямлі, асушаючы крыніцу, якая можа даць сілу айчыннай гаспадарцы». Фялінскую да слёз кранула трагічная гісторыя аднаго сялянскага хлопца з Ігуменшчыны. Ён збіраўся згуляць вяселле з вясковай прыгажуняй Кастусяй. А тут войт загадаў яму збірацца на 25 год у рэкруты. Юнак пачаў хавацца ў лазні, дзе церлі лён. Аднойчы Настуся патаемна прынесла каханаму крыху стравы. Не дачакаўшыся яго, яна заснула і памерла ад чаду. Даведзены да адчаю юнак на гэты раз сам папрасіўся, каб яго ўзялі ў рэкруты — цяпер жыццё для яго было пазбаўлена сэнсу.

Фялінская ўспамінае, што перадавая частка шляхты імкнулася неяк аблегчыць становішча сялян. Напрыклад, у час выбараў у Мінску пісьменнік Ян Ходзька паставіў тут п'есы «Сід» і «Фенелон» і ўвесь даход ад спектакляў прызначыў на дапамогу бедным. «Народныя песні на мясцовай мове» ахвотна спяваліся ў доме сваяка Фялінскай з Ігуменшчыны пана Гілярыя. Радыкальная моладзь зачытвалася творамі Вальтэра, Русо, Нямцэвіча і Карпінскага. Але хіба магла яна супрацьстаяць усім тым, хто вышэй за ўсё ставіў асабістую выгаду?! Фялінская вельмі дакладна прыкмеціла, як пагоня за грашамі, новыя, капіталістычныя адносіны разбураюча ўздзейнічалі на норавы людзей, іх маральную знітаванасць. «Кожны цяпер стаў ізаляванай адзінкай, самамэтай для сябе»,— скардзілася пісьменніца ў трэцім томе мемуараў.

Ева Фялінская асуджала гультаяватую шляхту, якая бавіла час за картамі, гарэлкай і плёткамі. Асабліва моднымі былі тады розныя містыфікацыі. Напрыклад, «нябожчык» кладзецца ў труну, за яго прыходзіць маліцца старая сваячка. Можна ўявіць сабе перапалох жанчыны, калі «нябожчык» раптам падказаў ёй сваё імя... Або такая сцэна. На балі разам са сваёй нявестай весяліцца дробны чыноўнік. Раптам з'яўляецца фельд'егер «з Пецярбурга», арыштоўвае чыноўніка, некалькі гадзін кружыць з ім па наваколлі, а потым знясіленага адвозіць назад. Выяўляецца, што «арышт» быў звычайным «жартам» з пераапрананнямі.

Поделиться:
Популярные книги

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Когда случается невозможное. Том 2

Муратова Ульяна
2. Когда случается невозможное
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Когда случается невозможное. Том 2

Энфис 3

Кронос Александр
3. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 3

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6