Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пастка для пярэваратня

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Ясь ідзе! — усклікнуў Мацей.

— Ясь! Ясь! — узрадавалася Алеся.

— Пра цётку з барадой каб ні слова, — папярэдзіў іх Янка. — Не след вёску на ногі паднімаць.

— Угу, — угукнула Алеся.

— Памаўчу, — муркнуў Мацей. — Яна і нашага бацьку можа за горла схапіць.

«Карціць расказаць, — падумаў Янка. — У такога, як ён, жаба на языку не спячэцца».

— Алеся! — здалёку паклікаў Ясь. Зачырванелася Алеся. Як жа! Храбры вой Ясь не хлопцаў, а яе, дзяўчынку, кліча.

Падбегла да Яся, блакітныя вачаняты ўзняла.

— Чаго?

Ясь

нагнуўся і нешта зашаптаў ёй на вуха. Цікава. Янка непрыкметна бачком, бачком — бліжэй да іх. Ды толькі апошнія словы пачуў:

— Алеська, добра? Алеся як зарагоча:

— Дудачку з бузіны зробіш?

— Зраблю. — Ясь вырваў бузіну, прысеў на пляскаты камень-валун (невядома, калі і хто яго сюды прыцягнуў), дастаў нож, пачаў майстраваць дудачку.

Мала таго. Песню завёў:

Ой, стаяла бярозанька Проці ўсходу сонца, Заплакала дзяўчыначка, Гледзячы ў ваконца.

Янка пазайздросціў яму. Прыгожа спявае. Што ж, голас не пераймеш. А вось праведаць, пра што ён Алесі казаў, не шкодзіць.

— Алеся, што табе Ясь казаў? Алеся пырснула ў далоньку.

— Прасіў, каб сказала, дзе цяпер наша Паўлінка.

Усяго чакаў Янка. Толькі не гэтага. Самы храбры вой, і раптам пытаецца пра нейкую дзяўчыну! Хлусіць Алеся.

Ой, чаму ж ты, мая маці, Мяне не ўзбудзіла, Як першая чарада У войска выхадзіла? —

спявае, цешыцца Ясь.

— Алеся, навошта ваша Паўлінка яму спатрэбілася?

— Хм, — хмыкнула Алеся, — яна ж яму даспадобы. Ці ж не чулі, як раней казала?

Янка глянуў на Яся. Спявае, выводзіць:

Ой, таму я, мая дочка, Цябе не будзіла, Бо паехаў твой каханы, Каб ты не тужыла.

— Алеся, мне не верыцца.

— Ну і не вер. Наша Паўлінка на балоце сена грабе. Не скажу Ясю, пакуль дудачку не зробіць.

Хутка ходзіць нож у Ясевых руках, журботна гучыць песня:

Ой, здаецца, мая маці, Не тужу, не плачу, А як выйду на вуліцу, Сцежачкі не бачу.

— Ясь, табе не раз даводзілася ваяваць? Так? — прагаварыў Мацей.

— Бывае на вяку сем лат на баку. Пакліча князь — і сядлаю коніка, — адказаў Ясь.

— Шмат дарог твой конік перамераў? — усё дапытваўся Мацей.

— Мне нават на Варажскае мора прыйшлося паглядзець, — сказаў Ясь.

— Якое яно, тое мора? — запытаў Янка.

— Вялікае. Глянеш — канца-краю не відаць. А вада такая салёная, што кашу можна варыць, ні шчопці

солі ў гаршчок не ўкінуўшы.

— Там з крыжакамі ваявалі? — пацікавіўся Мацей.

— Ваявалі. Умеюць яны біцца. У іх ёсць і лучнікі, і конніца, і капейшчыкі. Сіла. А хітрыя, што лісы. Так і стараюцца вакол пальца абвесці. Бывае як? Малымі сіламі ўдараць у адным месцы. Князь са сваімі харугвамі туды. Яны ж, сабраўшыся ў кулак, у іншае месца б'юць, у безабароннае. Ды і мы не лыкам шытыя. Славяне мы. Добра іх нораў ведаем. Бачылі, як у балота загналі? Каб не загналі, то не адна маці заплакала б.

Ясь замаўчаў. Глядзіць кудысьці ўдалеч. Ці не тое далёкае салёнае Варажскае мора хоча ўбачыць?

— Ты дудачку ўжо зрабіў? — парушыла маўчанне Алеся.

Ясь паднёс да рота дудачку. Зайграла, заспявала дудачка. І здалося Янку, што расказвае яна пра слаўны славянскі народ, які не толькі мужна біўся.

— Ясь, як раней людзі жылі? Раней было шмат бажкоў? — запытаў, бо прыгадалася, як маці тварог ім выносіла, як шкадавала, што ў лес прагналі.

— Шмат. Былі заступнікі рода — Род і Рожаніца. Яшчэ людзі пакланяліся Перуну — богу грому, Велесу, які пра жывёлу клапаціўся. А ты чаму пра гэта пытаеш?

— Хочацца ведаць.

Ясь устаў, прытуліў яго да сябе.

— Пытайся, Яначка. Часцей пытайся. Ну, а калі вырасцеш, калі станеш у паходы хадзіць, то вечарам каля цяпельца шмат чаго наслухаешся. Падрастай. Хутчэй падрастай, Яначка.

— Я цяпер хачу ведаць.

— Забягайце да мяне. Пацешу. — Ясь падаў Алесі дудачку: — Трымай, перапёлачка.

Алеся ўзяла дудачку, сказала з гонарам:

— Я не перапёлачка, я дзяўчынка. Ясь засмяяўся звонка-звонка.

— Дзяўчынка, дзе твая Паўлінка?

— На балоце. З бацькам сена грабе. Ясь крутнуўся на адной назе.

— Пабягу. Да сустрэчы, хлопчыкі і дзяўчынка. Янка, уздыхнуўшы, прагаварыў:

— Ясь — смелы вой. А вы смелыя?

— Я смелы, — пахваліўся Мацей. А Алеся паціху прызналася:

— Я толькі крыжакоў і цёткі з барадой баюся.

— А васілевіцкіх хлопцаў ніхто з вас не баіцца?

— Яначка, ты біцца з імі сабраўся? — пацікавілася Алеся.

— Біцца мне не хацелася б, але на свае вушы чуў, як хваліліся, што сёння вечарам на нашым агародзе моркву парвуць. Трэба папільнаваць. Сцапаем як міленькіх. Хто са мною?

— Цётка з барадой не прысунецца? — запытаў Мацей.

Янка з пагардай зірнуў на яго.

— Настрашыў мех, дык і торба страшная?

— Я пайду. З табою пайду, — узахвоціўся Мацей.

— І я пайду, — сказала Алеся.

На агародзе

На агарод яны прыйшлі, узброіўшыся кіямі. Янка выбраў дубовы, важкі. Канешне, не васілевіцкіх баяліся. Антона і Макара можна было б і крыкам напалохаць. У чужым агародзе ніхто не стане біцца. У чужы агарод лезці, што зайцу пад кустом сядзець. А вось цётка з барадой… Хоць і не казалі ўголас, але цвіком сядзела ў галаве: «Што, калі яна прыпрэцца?»

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Идеальный мир для Демонолога 8

Сапфир Олег
8. Демонолог
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 8

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Очкарик

Афанасьев Семён
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Очкарик

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Страж империи

Буревой Андрей
1. Одержимый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.04
рейтинг книги
Страж империи

Кровь на клинке

Трофимов Ерофей
3. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кровь на клинке