Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пастка для пярэваратня

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Галава разбалелася, — скеміў, як адчапіцца ад іх. — Вы крыху пагуляйце, а я ў цяньку пасяджу.

— Мама казала, каб на балота схадзілі, гусей папасвілі. Лісы каля вёскі круцяцца, — напомніў Мацей.

— Схадзіце, папільнуйце, — узрадаваўся Янка.

— А па маліны пойдзем? — запытала Алеся.

— Туды мяне і на вужышчы не зацягнеш, — прызнаўся Мацей. — Цётка з барадой у вачах стаіць.

Янка не сцярпеў:

— Сам ты цётка з барадой.

— Я — цётка? Я хлопец.

«Малы, а гонар мае, — падумаў Янка. — Трэба неяк улагодзіць. Калі заўпарціцца, прыйдзецца самому гусей пасвіць».

— Хлопец! Яшчэ

які хлопец! — пахваліў брата. — Схадзіце на балота. Мне галава нешта разбалелася.

— Добра. Сходзім, — усцешыўся Мацей.

— І я з Мацеем, — прамовіла Алеся. — І мне расхацелася па маліны ісці.

Мацей і Алеся выскачылі на вуліцу, панесліся, падымаючы босымі нагамі пыл. А Янка назбіраў каменьчыкаў і няспешна падаўся на агарод. Адразу за агародам — крыніца. Праз крыніцу — невялікі масток, зроблены з тонкіх круглякоў.

Ён стаў на мастку. Ледзь прыкметна, усцілаючы дно бялюткімі каменьчыкамі, цячэ вада. Бегаюць, даганяючы адзін аднаго, даўганогія жучкі. Няўжо і ім пагуляць захацелася? Ад берага рвануўся на сярэдзіну невялікі паласаты шчупачок. Застыў каля аерыны. Янка тупнуў нагою. Шчупачок, усплёснуўшы, знік з вачэй.

За мастком — балота, парослае аерам, асакой. Тонкай ніткай цягнецца праз балота сцяжынка, вымашчаная лазою. Яна выводзіць да лесу, дзе натаптана безліч сцежак. Топчуць і звер, і чалавек. Побач жывуць, хоць і не ў дружбе.

Янка, намацваючы нагамі выгінастыя лазіны, перайшоў праз балота. Вось і лес, заліты сонцам, знаёмая сцежка, якая выводзіць на васілевіцкую дарогу. Ён прыпусціўся па сцежцы. Лёгка, слаўна на душы. Рупіць падскочыць, як маладому цяляці, якое першы раз вясною вывелі з хлява. Ён падскочыў і… адчуў, што правальваецца, ляціць уніз.

Адразу стала цёмна. Сонца высока-высока. Дзе ж ён? Няўжо ў яму ўваліўся? Але, у яму. Баліць нага, пячэ рука ў плячы. Дала знаць рана. У яму ўваліўся. Выкапалі на звера, няйначай. Не заўважыў, што галлём накрылі. Ну й разява! Няўжо не выкарабкацца адгэтуль?

Высока-высока сонца. Лашчыць дрэвы, кусты. Хмаркі паволі плывуць па небе, даганяюць адна адну, нібы ў жмуркі гуляюць. Гуляюць… Якая там пространь, якая шыр! Разява! Яму накрылі галлём, травой, а ён не заўважыў. Даў маху. Смех людзям сказаць. Быццам першы раз у лесе. Сядзі цяпер. А калі дзік зверху скочыць? Паломіць рэбры. А калі які-небудзь воўк-небарака? Прыйдзецца разам у яме выць. Няма як вылезці. Вось каб якую лясіну хто-небудзь апусціў…

Ён сеў, апусціў галаву. Выплыла з памяці, як расказвала маці пра асілка-велікана Гарыну. Тады каля цёплай печы сядзеў, слухаў, затаіўшы дыханне: «У адным сяле нарадзіўся хлапчук, якога назвалі Гарына. Рос Гарына хутчэй, чым трава на лузе вырастае. Стаў сапраўдным веліканам. Галавой даставаў да воблакаў, падарожнічаў з аднаго канца свету ў другі». — «А шмат трэба прайсці, каб трапіць з аднаго канца свету ў другі?» — запытаў ён у маці. Маці задумалася, а пасля сказала: «Трэба гэтулькі лапцяў знасіць, колькі за ўсё жыццё не зносіш. Ніхто таго не мог зрабіць, што Гарына. Камяні сціскаў — вада пырскала, горы пераносіў, волаты-дубы з карэннямі вырываў. А душа ў яго была добрая, дзіцячая. Нікому благога слова Гарына не сказаў, як мог, ад ворагаў абараняў. Баяліся яго ворагі, хаваліся». — «Дзе цяпер Гарына?» — пацікавіўся ў маці. «Чула, што ворагі сон-травою яго напаілі. Недзе спіць непрабудным сном», — сказала маці. «Няўжо ніколі не прачнецца?» — здзівіўся ён.

«Прачнецца, — прагаварыла маці.— Зноў стане з аднаго канца свету ў другі хадзіць, людзей ад ворагаў бараніць, дабро рабіць».

Янка ніжэй апусціў галаву. «Вось каб цяпер Гарына прачнуўся! — падумаў.— Убачыў бы, што я ў яме, і выцягнуў бы. Калі ж ён прачнецца?»

На нейкую хвілінку ўявілася: на сунічнай паляне спіць Гарына, раскінуўшы рукі, а вакол ходзяць ворагі-крыжакі, шчэрацца. Радыя, што Гарына спіць.

Уздыхнуў. На руку капнула гарачая сляза. Гарыну шкадаваў? Ці сябе?

Янка доўга сядзеў, гледзячы на мутную кроплю-слязу. А пасля… Пасля нечый далёкі голас (ці не бацькаў?) быццам шапнуў: «Яначка, роспачы ніколі не паддавайся. Хоць не хоць, а вушы не апускай. Не сілай ухапі, а розумам, не скора, ды здорава».

Ён падскочыў. Хіба можна вушы апускаць? Чаму забыўся пра бацькаву навуку? «Не сілай ухапі, а розумам». Што ж зрабіць? Што прыдумаць? А калі пакрычаць? Трэба пакрычаць. Нехта пачуе, выцягне.

— О-го-го-о!.. — на ўсю сілу крыкнуў ён.

Цішыня. Нават сучок не трэснуў.

Яшчэ раз крыкнуў, набраўшы паветра:

— О-го-го-о…

Здаецца, там, наверсе, трэснуў сучок пад чыёйсьці нагою. Але, трэснуў. Нехта ідзе. Каб хоць не мінуў.

— Дапамажы-ы-це-э…

Ідзе, ледзь чутна ступае. Гэта не звер. Крок чалавека. Стаў. Чаму?

— Дапамажы-ы-це-э…

Стаіць. Чаму не йдзе? Чаму не ратуе? У галаве мільганула: «А калі гэта лясны бажок?»

Бажок… Лясны… Людзьмі пакрыўджаны…

Аднаго разу ён, Янка, убачыў, як маці вечарам вынесла з хаты міску тварагу і паставіла каля парога. Падбег да яе: «Чаму?» — «Калісьці ў нас было шмат бажкоў,— стала расказваць маці.— І з дрэва выразаныя, і з каменя вычасаныя. Яны стаялі не толькі ў вёсцы, але і ў кожнай хаце. Усе дагаджалі ім. Каб рыба лавілася, каб дзічына трапляла, каб карова малака давала, каб жыта каласіла. А пасля людзі прагналі іх, сталі аднаму верыць, які ў нашай хаце на покуце вісіць. Уцяклі бажкі ў лес, пакрыўдзіліся. Чуў, як іншы раз вецер за акном усходзіцца, на розныя галасы завые? Кажуць: гэта галодныя бажкі плачуць». — «Хочаш тварагом накарміць, каб не плакалі?» — скеміў ён. «Шкада іх», — уздыхнула маці.

Дык хто ж ішоў? Хто стаў? Няўжо пакрыўджаны людзьмі бажок? Нечага чакае. Мо ўсё-ткі выратуе? Не. Яго людзі ў лес прагналі. Такое не забываецца.

— Дапамажы-ы…

Крык абарваўся ў грудзях, засеў недзе ў горле. Над ямай, убачыў ён, схілілася… цётка з барадой. Барада, што сажа, бельмамі зыркае, як пякельны Цмок. Вось-вось агнём смалянуць. На галаве хусцінка… Тая… Гэта ж тая цётка, пра якую Алеся і Мацей казалі. Тады не паверыў ім. Няўжо васіліск?

Янка, не спускаючы вачэй з гэтага злыдня, стаў адсоўвацца назад. Спіна ўперлася ў сцяну.

— Дап…

Цётка з барадой, размахнуўшыся, кінула сухой грудкай. Грудка пацэліла ў галаву, рассыпалася. Болю Янка не адчуў. Куды ж схавацца?

Цётка з барадой наставіла рукі. Вось-вось уніз скокне… Каб не самлець ад страху… Няма ратунку…

— Дапамажыце-э!..

Цётка з барадой нечакана адскочыла. Яе крокі ўсё далей, далей. Заціхаюць. А блізка, здалося, побач зусім, чалавечыя галасы.

Сварка

Перасільваючы страх (што, калі цётка з барадой зноў прыпрэцца?), Янка гукнуў:

Поделиться:
Популярные книги

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Тринадцатый V

NikL
5. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый V

Метатель. Книга 3

Тарасов Ник
3. Метатель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 3

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Твое сердце будет разбито. Книга 1

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Твое сердце будет разбито. Книга 1

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Покоривший СТЕНУ 4: Четыре ответа

Мантикор Артемис
4. Покоривший СТЕНУ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Покоривший СТЕНУ 4: Четыре ответа

Тринадцатый XII

NikL
12. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
7.00
рейтинг книги
Тринадцатый XII

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV