Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пастка для пярэваратня

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

Вечар, па-летняму цёплы, стаяў над вёскай. Пахла травамі, зёлкамі, на балоце крумкалі жабы, у кустах цёхкалі салаўі, а над самаю зямлёю, што прывіды-здані, праносіліся кажаны.

— Бач, як панёсся, — заўважыў Мацей. — Над самай галавой мільгануў.

— Нібы душа, — азвалася Алеся. Мацей, як відаць, не зразумеў.

— Якая душа?

— Душа памерлага. Калі чалавек памірае, то ягоная душа лятае па свеце. Яна можа быць падобнай на шарык, на апілку, нават на маленькага чалавечка.

— Мне Ясь расказваў, што бачыў маленькіх чалавечкаў.

Зусім маленькіх. Ёсць і старыя, але маленькія. Як ты, Алеся, як я. Гэта што — душы?

— Не. Душа ўсіх бачыць, а яе ніхто.

Не даспадобы Янку, што такую гаворку завялі. Менцяць языкамі. Гэта не давядзе да дабра. І на яго, і на сябе страху нагоняць. Цемень… Перапыніць? Але ж і моўчкі стаяць не хочацца.

— Не толькі душа бачыць і чуе, але і памерлы, — старалася Алеся. — Калі скажаш пра яго што-небудзь кепскае, то будзе доўга помсціць.

— Няўжо памерлы чуе? — страпянуўся Мацей. Янка перацепнуў плячыма. Непрыемна гэткае слухаць. Быццам па дрыгвяністым балоце ідзеш. Замірае душа, сціскаецца сэрца… А Алеся балабоніць, не спыняецца:

— Душа лятае і робіць альбо кепскае, альбо добрае. Можа збіць з дарогі, завесці ў карчы, у балота.

— У балота? — здзівіўся Мацей.

«Зараз прыдумае што-небудзь, пачне дамоў прасіцца», — падумаў Янка. І праўда, прыдумаў.

— Братка, у мяне нага здзервянела. Стаю, а яна не разгінаецца. У хату пайду.

— Ха-ха-ха! — не стрымаўся, зарагатаў Янка. — Як заклыпаеш? Нага ж не згінаецца.

— Я на адной. Скок-скок… Другая згінаецца.

— Печанай рэпы наеўся б, — паўшчуваў Янка. — Не дрыжаў бы так.

Што ж, у іхняй вёсцы, ды і не толькі ў іхняй, заўжды лічылі, што печаная рэпа смеласці прыбаўляе. На кожным агародзе расце. Нават казку пра. яе прыдумалі. Як вырасла вялікая. Як цягнуў дзед — не выцягнуў. Як паклікаў бабку. Як бабка з дзедам не выцягнулі. Як паклікалі ўнучку. Як і з унучкай не выцягнулі. Як паклікалі Жучку. Як і з Жучкай не выцягнулі. А вось паклікалі мышку — і дапамагла, выцягнулі.

— Я не дрыжу, — пачаў апраўдвацца Мацей. — Алеся, душа толькі кепскае робіць?

— Добрае таксама. Можа адагнаць смутак, ляноту, страх. Можа нават зрабіць, каб каровы не хадзілі ў шкоду. Можа паказаць месцейка, дзе растуць баравікі, абабкі.

Янка ўспомніў, як мінулым летам натрапіў на абабкі — падбярозавікі. Не адзін ён грыбы збіраў. Шмат падшыванцаў сабралася. Абышлі і дубровы, і саснякі, і ельнікі — толькі мухаморы красуюцца. Ні баравікоў, ні краснагаловікаў, ні абабкаў. Што ж, суша. Ні кроплі дажджу не выпала. Дамоў сабраліся. А яму як шапнуў нехта: «У хвойнік заглянь». Хвойнік густы, галінкі амаль што не па самай зямлі сцелюцца. Залез — і вочы разбегліся. Куды ні глянь — абабкі. Дзіва, дый толькі. Ніколі тут яны не раслі. Пачаў рэзаць спяшаючыся. Хлопцы ходзяць вакол, гамоняць, а ён рэжа, ні на што не зважае. Калі пасля вылез, то хлопцы абступілі яго: «Дзе быў?» — «У хвойніку», — пахваліўся. Не паверылі. Дый сам не паверыў бы, калі б на свае вочы не ўбачыў. «Можа,

гэта душа лятала, шапнула, добрае ёй захацелася зрабіць?» — цяпер падумалася.

— А праўда, што на балоце ёсць вялікая галава на павучыных ножках? — падаў голас Мацей.

— Ёсць, — сказала Алеся.

— Калі… Калі яе можна ўбачыць?

— Ноччу. Як моцна-моцна сцямнее. Яна ходзіць па балоце і крычыць: «Угу-угу-у…»

— Як… Як тая вялікая галава на тонкіх ножках трымаецца?

— Неяк трымаецца, — развяла рукамі Алеся. — Яшчэ ёсць упыр з зялёнымі, што твань, вачыма.

Янка зноў скалануўся. Здаецца, павярніся і ўбачыш вялікую галаву на тонкіх павучыных ножках. Здаецца, кінецца, учэпіцца за нагу вялізнымі, што ад грабель, зубамі.

«І чаму я не перапыніў іх? — пашкадаваў Янка. — Распусцілі языкі».

— Не прыйдуць васілевіцкія, — завёў Мацей.

— Са злосці так яны сказалі,— пагадзілася з ім Алеся.

«І яе дапякло. Таксама душа ў пятах, — скеміў Янка. — Трэба ўцякаць, бо памлеем ад страху».

Толькі хацеў даць каманду, як на мастку гулка: «Туп, туп, туп…»

— Чулі? — запытаў ён.

— Ыгы, — ыгыкнула Алеся.

— Гэта цётка з барадой, — затросся Мацей. — Уцякайма.

— Васілевіцкія. Пачакаем.

Янка мацней сціснуў у руках кій. Хто ж тупацеў? Васілевіцкія ці цётка з барадой? Васілевіцкія… Хіба яны ноччу пасунуцца праз лес? Не. Чаму раней пра гэта не падумаў? Выходзіць, яна. І адкуль яе чорт прынёс? Васілевіцкія са злосці языком ляпнулі. Трэба ўцякаць, пакуль не позна…

Выбліснуў з-за хмары месяц. Постаць, здалося, незвычайна вялізная, прывідам вырасла на агародзе. Янка глянуў і жахнуўся. Яна. Тая самая. З барадой. Дастаяліся…

— Цётка з барадой! — залямантаваў Мацей. І Алеся за ім закрычала:

— Васіліск!

Цётка з барадой падскочыла, як знячэўку перапалоханы кот. і, прыгнуўшыся, дала лататы. Знікла, як у вадзе. «Туп, туп, туп», — неўзабаве пратупацела па мастку.

А яны стаялі аслупянелыя, сціскалі ў руках кіі.

— Бачылі? — першы ачомаўся Янка.

— Я табе што казаў? — усхліпнуў Мацей. Янка змахнуў з ілба халодны пот. Васіліск, а баіцца. Чаму? Чаму так? Розныя нячысцікі, ведаў ён, не вельмі баязлівыя. Іншы раз, як кажуць, смаліцаю да чалавека чэпяцца. Не ўцякаюць. Стараюцца з дарогі збіць, у карчы ці багну завесці. Няўжо гэты не такі, як ягоныя дружбакі? Чаму спалохаўся?

А калі… Калі ўсё-ткі васілевіцкія пераапрануліся? Знарок. Каб напалохаць. Спярша з кустоў высунуліся, напалохалі, пасля тады, калі ў яму ўваліўся. Напалохалі і выцягнулі. А цяпер… Не, не, не. Ноччу праз лес не пасунуліся б. Дый даўмецца да такога!..

— Уцякайма. Братка, уцякайма, — завёў Мацей. — Вернецца цётка з барадой.

— Уцякайма, — падтрымала Алеся.

Янка, каб хоць крышку падбадзёрыць іх, сказаў:

— Гэта васілевіцкія пераапранаюцца. Палохаюць нас.

— Пераапранаюцца? — прамовіў Мацей. — А дзе ж яны чорную бараду ўзялі? Думаеш, вырастае?

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Идеальный мир для Демонолога 8

Сапфир Олег
8. Демонолог
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Демонолога 8

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Очкарик

Афанасьев Семён
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Очкарик

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Страж империи

Буревой Андрей
1. Одержимый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.04
рейтинг книги
Страж империи

Кровь на клинке

Трофимов Ерофей
3. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кровь на клинке