Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Планета малпаў (на белорусском языке)
Шрифт:

Калi журналiсты нарэшце пайшлi, было ўжо досыць позна, i мы паспяшалiся да Карнэлiя, дзе нас чакалi яго сябры. Але толькi мы выйшлi з пакоя, нас затрымаў Занам. Напэўна, ён быў у курсе апошнiх падзей, бо пакланiўся мне ледзь не да самае падлогi. Занам прыбег сказаць Зiры, што ў аддзяленнi не ўсё ў парадку. Раззлаваная маёй доўгай адсутнасцю, Нова ўсчала неверагодны гвалт. Неўзабаве яе шаленства перадалося ўсiм астатнiм палонным, i цяпер iх не ўтаймаваць нiякiмi пiкамi.

– Зараз прыйду, - адказала Зiра вартаўнiку.
– А вы чакайце мяне тут.

Я ўмольна зiрнуў на яе. Яна вагалася, але потым пацiснула плячыма.

– Калi

хочаш, хадзем са мною, - сказала яна.
– Урэшце, ты вольны i, магчыма, здолееш супакоiць яе хутчэй за мяне.

Услед за Зiраю я ўвайшоў у аддзяленне. Прыкмецiўшы мяне, палонныя адразу ж супакоiлiся, i гвалт змянiўся напружлiвай цiшынёю. Яны, несумненна, пазналi мяне, нягледзячы на адзежу, i, здавалася, разумелi, што з'яўляюцца сведкамi нейкай дзiвоснай метамарфозы.

Стрымлiваючы дрыготку, я накiраваўся да клеткi Новы, да маёй клеткi. Я наблiзiўся да яе, усмiхнуўся, загаварыў з ёю, на нейкае iмгненне ў мяне з'явiлася адчуванне, што яна мяне разумее i вось-вось адкажа мне. Але гэта, вядома, было немагчыма. Проста мая прысутнасць супакоiла яе, гэтаксама як i астатнiх. Яна ўзяла кавалачак цукру, якi я ёй працягнуў, i ўсё яшчэ грызла яго, калi я з цяжкiм сэрцам iшоў да выхаду.

Пра гэтую вечарыну, наладжаную ў модным кабарэ, - Карнэлiй вырашыў адразу ж пачаць далучаць мяне да малпiнага жыцця, бо цяпер я мусiў кантактаваць пастаянна з малпамi, - у мяне захавалiся ўражаннi вельмi цьмяныя i дзiўныя.

Прычынаю iх цьмянасцi быў выпiты мною ў пачатку вечара алкаголь, ад якога мой арганiзм на Сароры адвык. А дзiўнасць тлумачылася, бадай, асаблiвым пачуццём, якое i пасля не раз авалодвала мною: паступовым згасаннем у маёй свядомасцi ўяўлення пра ўсiх тых, хто быў вакол мяне, як пра малпаў - я ўсё часцей успрымаў iх у залежнасцi ад iх прафесii цi становiшча ў грамадстве. Метрдатэль, напрыклад, якi ўгодлiва сустрэў нас i правёў да нашага стала, быў для мяне перш за ўсё метрдатэлем i толькi потым самцом-гарылаю. Гiдка нафарбаваная арангутанка ў гадах успрымалася мною як старая какетка, а калi я танцаваў з Зiраю, то зусiм забываўся, што яна шымпанзэ, адчуваў толькi гнуткую талiю партнёркi. Аркестр шымпанзэ быў усяго толькi звычайным аркестрам, i элегантныя малпы, якiя жартавалi за нашым сталом, нiчым не адрознiвалiся ад звычайных свецкiх жартаўнiкоў.

Не буду расказваць падрабязна пра тое, якiя пачуццi выклiкала ў малпаў мая прысутнасць. Скажу толькi, што апынуўся ў цэнтры ўвагi. Мне прыйшлося бясконца раздаваць аўтографы, i два вартаўнiкi-гарылы, якiх Карнэлiй прадбачлiва прывёў з сабою, ледзь баранiлi мяне ад нападаў самак усiх узростаў i парод, якiя спрачалiся за права выпiць са мною цi патанцаваць.

Заседзелiся мы да глыбокай ночы. Я ўжо быў добра п'яны, як раптам успомнiў пра прафесара Антэля. Гэтая думка абудзiла ўва мне сама горкiя згрызоты сумлення. Я ледзь не зароў ад сораму, падумаўшы пра тое, што сяджу вось цяпер тут, баўлю бесклапотна вольны час, п'ю з малпамi, а мой няшчасны таварыш дрыжыць на саломе ў клетцы заасада.

Зiра спыталася, што мяне так засмучае. Я адказаў. Тады Карнэлiй паведамiў мне, што ўжо цiкавiўся прафесарам i той пачувае сябе добра. Цяпер нiшто не перашкаджае яго вызваленню. У адказ я рашуча заявiў, што не магу больш чакаць нi хвiлiны i хачу перадаць яму гэтую навiну неадкладна.

Ї Урэшце, - падумаўшы, згадзiўся Карнэлiй, - у такi дзень вам нi ў чым нельга адмовiць. Хадземце! Я знаёмы з дырэктарам заасада.

Мы выйшлi ўтраiх

з кабарэ i неўзабаве дабралiся да заалагiчнага сада. Разбуджаны дырэктар паспяшаўся нам насустрач. ён ужо ведаў маю гiсторыю. Карнэлiй адкрыў яму сапраўднае паходжанне аднаго з людзей, выстаўленых тут у клетцы. Дырэктар не верыў сваiм вушам, але таксама не рашыўся адмовiць мне.

– Вядома, прыйдзецца дачакацца дня, - сказаў ён, - каб выканаць сякiя-такiя фармальнасцi, неабходныя для вызвалення вашага прафесара, але нiшто не замiнае вам пагаварыць з iм хоць цяпер.

Ён абраўся праводзiць нас.

Ужо пачынала свiтаць, калi мы спынiлiся перад клеткаю, у якой небарака-прафесар жыў, нiбыта якая жывёлiна, разам з паўсотняю iншых мужчын i жанчын. Палонныя яшчэ спалi, уладкаваўшыся парамi цi групамi па чатыры-пяць чалавек. Калi дырэктар запалiў у клетцы святло, усе расплюшчылi вочы.

Я нядоўга шукаў майго таварыша па няшчасцi. Як i ўсе астатнiя, ён ляжаў скурчыўшыся на саломе, i побач з iм была жанчына, як здалося мне, досыць маладая. Убачыўшы прафесара, я здрыгануўся i ледзь не заплакаў ад спагады да старэйшага сябра дый да сябе самога, згадаўшы, што перажыў за гэтыя чатыры месяцы.

Я быў такi ўсхваляваны, што не мог гаварыць. Але разбуджаныя людзi не дзiвiлiся нам анi кроплi. Яны ўжо былi прыручаныя i добра выдрэсiраваныя, таму адразу ж сталi выконваць свае звычайныя трукi, спадзеючыся атрымаць што-небудзь ва ўзнагароду. Дырэктар кiнуў iм жменю пячэння. Адразу ж, як i ўдзень, пачалася штурхатня i калатнеча, а ўмудроныя старыя паспяшалiся ўладкавацца на кукiшках перад самымi кратамi, з мальбою працягваючы нам рукi.

Прафесар Антэль далучыўся да папрашаек. Ён прыцiснуўся як мага блiжэй да дырэктара i пачаў выпрошваць у яго ласунак. Такiя несамавiтыя паводзiны спачатку абурылi мяне, але неўзабаве маё горкае пачуццё перайшло ў вялiкую занепакоенасць. Я стаяў за тры крокi ад прафесара, ён глядзеў мне ў самы твар - i не пазнаваў. Вочы яго, яшчэ нядаўна такiя жывыя i пранiклiвыя, здавалiся цяпер патухлымi i пустымi, як у iншых палонных, -я не заўважыў у iх анiводнай iскрынкi розуму! Я ўсё больш i больш пераконваўся з жахам, што не выклiкаю ў прафесара нiякiх пачуццяў, апроч недаўмення: пры выглядзе чалавека ў адзежы ён паводзiў сябе гэтаксама ж, як i ўсе палонныя.

Я жудасна напружыўся i загаварыў, каб прагнаць нарэшце гэты кашмар:

– Прафесар, - сказаў я, - мэтр, гэта я, Улiс Меру. Мы ўратаваныя. Я прыйшоў, каб паведамiць вам пра гэта...

I тут я змоўк у поўнай збянтэжанасцi. Пачуўшы мой голас, прафесар уцягнуў галаву ў плечы i адступiў ад кратаў - зусiм як любы яго iншы сусед па клетцы!

– Прафесар, прафесар Антэль!
– ледзь ужо не плакаў я ўмольна.
– Гэта я, Улiс Меру, ваш спадарожнiк па вандроўцы. Я вольны, i праз некалькi гадзiн вас таксама вызваляць. Малпы, якiх вы бачыце цяпер - нашы сябры. Яны ведаюць, хто мы такiя, i прымаюць нас як братоў.

Нi слова ў адказ. Здавалася, Антэль нiчога не зразумеў. Ён толькi зноў адступiў назад, сцiснуўшыся, усё роўна як спалоханая жывёлiна.

Я быў у бязмерным адчаi, малпы здзiўлена пазiралi на нас. Задуменны Карнэлiй хмурыўся. Мне прыйшло ў галаву, што, магчыма, прафесар сiмулюе неразуменне, баючыся малпаў. Тады я папрасiў iх адысцi куды-небудзь, каб пакiнуць нас сам-насам, што яны i зрабiлi адразу ж. Калi малпаў не стала, я абышоў клетку, каб быць блiжэй да кута, у якi забiўся прафесар, i зноў загаварыў з iм:

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Лучше подавать холодным

Аберкромби Джо
4. Земной круг. Первый Закон
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Лучше подавать холодным

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Темный Лекарь 9

Токсик Саша
9. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 9

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Маленькая хозяйка большого герцогства

Вера Виктория
2. Герцогиня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.80
рейтинг книги
Маленькая хозяйка большого герцогства

Нищий

Щепетнов Евгений Владимирович
1. Нищий
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Нищий

Черт из табакерки

Донцова Дарья
1. Виола Тараканова. В мире преступных страстей
Детективы:
иронические детективы
8.37
рейтинг книги
Черт из табакерки

Вторая жизнь

Санфиров Александр
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.88
рейтинг книги
Вторая жизнь

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу