Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Здалёк убачыў, як паважна вылез на бераг Шантыр, атрэсваючы кучаравую копку валасоў, выпырхнуў з вады Мікола Асьвяцімскі і — вот жа пралаза! — усеўся паміж Марыяй і Людай. Мікола, старэйшы за Алеся на два гады, пачаў апошнім часам зашмат заляцацца перад малодшай Стаганавічанкай… Мікола ганарыўся сваім старэйшым братам Маркам, старшынёй слуцкай арганізацыі эсэраў, да якога часта прыязджалі шаноўныя людзі з Менску.

«І чаму ён да старэйшай Марыі — не хінецца?» — прызлоўваў Алесь…

Спяклася бульба, яе хутка выграблі — каб астывала — і, падкінуўшы на вуголле сушэйшых голек, пяклі сала. Алена расхінула абрус, і дзяўчаты выклалі на яго яйкі, цыбулю,

хлеб. Па-важнецкі выставіў на траву дзве пляшкі «крамніцы» Асьвяцімскі…

…Як хутка надышла, так борздзенька і збягала за недалёкія ўзлескі купальская ноч, жвава падмятаючы сваёй пасвятлелай спадніцаю пухматыя туманы пад лугавымі ўзлобкамі. Схмялелыя — больш ад гэтай вольнай начы, нязведанага прастору, чым ад выпітага, — яны сядзелі моўчкі, грэліся каля пераліўнага россыпу вуголля — толькі неўгамонны Клекатун высільваўся для ўсіх, апавядаючы пра свае чэрвеньскія прыгоды.

–  Дык што, так і разыдземся йзноў да самае вучобы? — Асьвяцімскі, як і не чуючы Клекатуна, прыкурваў, і Алесь тады скарыстаў узніклую пярэрву, агледзеў паўкруг (Люда падкруціла пальчыкам доўгі кудзярок, што звісаў на скронь, і апусціла вочы).

–  Сябры! — ажывіўся Шантыр. — Я неяк вычытаў, што раней у Вільні былі студэнцкія гурткі… філаматаў і філарэтаў, дык давайце штось падобнае створым і ў нас… (Шантыр нарадзіўся ў Слуцку, у сям'і муляра. Пабыў прыватным адвакатам. За ўдзел у рэвалюцыйным руху паспеў адседзець у турме. У 1914-ым служыў нават у царскай арміі, у Менску і з Багдановічам, і з Бядулем сустракаўся — і не толькі павагу ва ўсіх іх выклікаў, але й захапленне, спагаду.)

–  А што… Суполку сваю ці таварыства… — Сяргей Бусел — было відно па вачах — ужо не меў ахвоты цягнуць ранейшыя показкі.

–  Можна было б заснаваць свой невялічкі тэатр, ладзіць спектаклі… Запрасілі б з Менску артыстаў! — дадаў Андрэй Бараноўскі.

–  І назваць гэтае таварыства «Папараць-Кветка», на якую мы сёння чамусь забыліся, — усміхнуўся і ён, Алесь.

–  А што… добра! — прыўзняўся наўколенцы Васіль Русак. — Яй бо… добра! Толькі ж вы, братцы, пра хор забылі!
– І, узварухнуўшы свой святлявы чуб, заспяваў (ён наогул любіў спяваць).

Дзяўчат вызваліся праводзіць Алесь, Мікола і Сяргей. Ускраек Слуцка выглядаў сцішанай вёскай: тыя ж няроўныя драўляныя хаты ў густых садках, лапікі зямлі, пакрытыя бульбоўнікам і ўжо крыху пажаўцелым ячменем каля самай вулкі. Вусатыя каласкі вылазілі з-за плота і блыталіся ў прычаўрэлай крапіве.

Раптам Люда гарэзна ўсміхнулася і, кальнуўшы яго іскаркамі зеленаватых зрэнак, расцяжна прадэкламавала:

Мне цалавалі шыю спелыя жыты, а так хацелася, каб гэта была ты…

Ён ледзь тады не спатыкнуўся на роўнай дарозе: гэта ж пачатак ягонага верша, змешчанага ў «Промні»! Усю дарогу да Лабушаў плёўся моўчкі, злуючыся на сваё няўмельства расцякацца салаўём — як гэта рабіў Сяргей, і толькі калі ўвайшлі ў двор, а Люда падалася выкруціць вады з калодзежа, ён дапамог выцягнуць вядро і, нязграбна разліваючы ваду на свае і яе ногі, высмеліў:

–  А ведаеш, Людка, той верш… пра жыты… я пісаў табе…

«…Аціхлая мая Цароўка! Пакутная мая Случчына! Абяздоленая Беларусь!

Стагодзьдзямі вытоптвалі Твае сьвятыя папаратнікі чужынцы з усходу і захаду, рабавалі хціўцы з поўначы і поўдня. А як толькі сонца найвышэй у неба ўзыходзіла — расцьвітала-адраджалася

Ты, і наноў на абшары Твае абуджаныя дзеці выходзілі — кветку-шчасьце шукаць, Кветку-Папараць. А яна — Кветка-Папараць — і сьветлым, і прарочым знакам-сімвалам Беларусі стала — нібы лёс краіны высьвечвае: і надзеі на шчасьце, на цуд, казку чароўна-цалебную, — а насамрэч аніхто з жывых яшчэ сьвятлом ейным не спатоліўся…

…Усё часьцей на схіле майго веку паўстае неадчэпнае — «Чаму?». Чаму краіна з такім прыродным багацьцем, такім трывалым народам — і не малым.! — аніяк надзей сваіх лепшых спраўдзіць ня можа? Чаму дазваляла і дазваляе каланізаваць сябе — баёдаць свае папаратнікі?

Ці ж мала крыві ейныя, алтары залівала? Ці ж горшымі вестуны-прарокі былі?

А тады — чаму?!»

(З дзённікавых запісаў Алеся Ваяра.)

Пад чужою «апекай»

Восень 1918-га выдалася сухой і цёплай. У гімназіі ішлі заняткі, здавалася, што яны і не перапыняліся летам — так хутка праляцелі вакацыі, нібыта іх і зусім не было. «Папараць-Кветка» — створаная імі маладзёжная культурна-асветніцкае таварыства — наладзіла ўжо некалькі сходаў. З лекцыямі па гісторыі беларускага краю і яго культуры перад «папараць-кветаўцамі» выступілі ўжо Станіслаў Петрашкевіч, Іван Бржазоўскі, Марк Асьвяцімскі — вядомыя палітычныя дзеячы Случчыны. Паставілі «Паўлінку» Янкі Купалы — мяркуючы па водгуках, атрымалася някепска. Праз некаторы час узнікла і свая тэатральная секцыя, кіраваць якой пачаў Андрэй Бараноўскі. Склаўся хор — праз намаганні Васіля Русака. Сабралася нават свая бібліятэчка беларускіх выданняў: «Dudka belaruskaja»» Францішка Багушэвіча, «Жалейка» Янкі Купалы, «Песні-жальбы» Якуба Коласа, «Вянок» Максіма Багдановіча… Яму, Алесю, даручылі праводзіць літаратурныя сустрэчы.

«Папараць-Кветка» хутка ўзрасла да ста сяброў. Яе ўправу — часцей за ўсіх Бараноўскага і Бусла — пачалі запрашаць на паседжанні Слуцкага нацыянальнага камітэта, які існаваў ад 1918 года і трымаў цесную сувязь з Радаю Беларускай Народнай Рэспублікі. Апекавала ж «Папараць-Кветку» слуцкая філія Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Бараноўскага абралі нават сакратаром партыйнай філіі і сябрам ЦК. Эсэрамі сталі і Васіль Русак, і сёстры Стаганавічанкі.

Рэўком усталяваўся ў Слуцку толькі ўвесну 1919-га. І гэты перыяд бальшавіцкай улады ў павеце Алесю памятаўся найменш. Адно надоўга ўеўся выпадак з былым першым камісарам горада «таварышам» Красніцкім. Ён заявіўся ў Слуцак праз некалькі дзён пасля ўваходу Чырвонай арміі — ганарова, на зіхоткім аўто, у суправаджэнні трох «упаўнаважаных». Перадаў старшыні рэўкома мандат і адрэкамендаваўся асобым дарадцам Багуцкага, першага сакратара ЦК КПБ(б). Пасля знаёмства са старэйшымі камандзірамі запрасіў сувязь са стаўкай — далажыць пра свой прыезд, чым здзівіў усіх і збіў спанталыку: ніякай сувязі са «стаўкай» не было.

Пасяліўся Красніцкі ў ціхім доме Вайніловіча — лепшым у горадзе, а жыццё павёў далёка не ціхае. Тры ягоныя ахоўнікі да вечара раз'язджалі па вёсках, раскідвалі звязкі старых газэтаў і збіралі «развёрстку» для патрэбаў ваенных шпіталяў. За «экспрапрыіраваную» маёмасць — зазвычай харч і адзенне — выдавалі цэтлікі з подпісам Красніцкага. Затым усё агулам мянялася ў мясцовых перакупшчыкаў-габрэяў на гарэлку і грошы, і вясёлая чацвёрка ўскоквала ў аўто і выязджала на баляванне. Праз суткі ўсе, апухлыя і злыя, зноў варочаліся ў горад.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3