Пляц Волі
Шрифт:
На другі тыдзень Красніцкага выкрылі — ніякага камісара ў Слуцак не выпраўлялі. Калі соннага «госця» вывелі ў калідор Вайніловічавага дома, той пра штось абурана загугнявіў, шкрабучы свой тоўсты шнар — ад губы да вуха (хваліўся раней, што гэта знак кадэцкай шашкі), а потым выхапіў наган, параніў чырвонаармейца, скочыў праз расчыненае вакно ў аўтамабіль (заўсёды ставіў яго там) і газануў з горада. Яго «ўпаўнаважаных» схапіць паспелі і назаўтра расстралялі…
Але абвыкацца з новай уладай Саветаў давялося нядоўга — ужо ў сакавіку на Беларусь рушылі польскія легіёны…
Прыгадалася нібы ўчарашняе: сцішаны летні надвячорак, маці з
І, выглядаючы апошнюю фурманку, скінуў з падаконніка вялікі вазон альвасу…
Падобны праход, толькі немцаў у 1918 годзе, пабачыць дзед не здолеў: моцна хварэў і амаль месяц не злазіў з печы. Нямецкае войска акупавала Беларусь напрыканцы лютага. Па старой Варшаўцы — на Бабруйск (частка — на Менск) ішлі праз горад стройныя калоны зялёна-пыльнага колеру — пад стальнымі шлемамі. Доўга грукаталі па ледзяной брукаванцы аўтамабільныя абозы, аграмадныя артылерыйскія паркі з гарматамі, раўлі танкі і браневікі; машыны, вымаляваныя ў ламаныя лініі кідкіх колераў, везлі пантоны — цэлыя масты для пераправаў. Невысока над дамамі правуркаталі некалькі ваенных аэрапланаў…
Не зважаючы на беднасць краю, немцы пачалі збіраць з насельніцтва кантрыбуцыю — аграмадная жалезная машына патрабавала і аграмадных затратаў! Прайшоў перапіс гаспадаркі, і сялянства, паверыўшы салодкай агітацыі, пусціла было чуткі: немцы адбяруць у тых, у каго многа, і перададуць бедным. Аднак выйшла зусім па-іншаму. Інтэнданцтва зацвердзіла падатак: ад кожнай куры належала здаваць у абоз па два яйкі ў тыдзень, ад кожнай каровы — пэўную колькасць фунтаў масла за месяц, ад кожнага парсюка — пэўную частку сала, з кожнай дзесяціны зямлі — вось столькі збожжа. Праз некаторы час немцы пачалі разлічвацца за ўсё маркамі…
Ды толькі Алесь быў упэўнены, што ні аграмадзіны-гарматы, ні браневікі не змаглі б тады здзівіць дзеда — як тыя польскія цяжкавозы з доўгімі вушамі!..
– Можа, пану кавы? — да рэальнасці змусіла вярнуцца сцюардэса, стрункая, сінявокая. З неўтаймоўнымі кудзяркамі на шчоках.
Ён доўга няўцямна ўзіраўся ў яе вочы, адганяючы памарак успамінаў, і нечакана мовіў па-беларуску:
– Ды якая,
Сцюардэса адразу ж падала некалькі свежых — яшчэ пахкіх фарбаю — выданняў і наструнілася йсці далей, да суседняга раду:
– Гэта ўсё?
– Яшчэ… Яшчэ скажыце, калі ласка, як вас завуць?
– Ева - яна зноў ветліва ўсміхнулася…
Беларуская моладзь ідзе
І зноў з глыбокіх спратаў ягонай памяці абудзілася-выйшла даўнішняе: вялікая зала гімназіі, «папараць-кветкаўская» «Паўлінка» (ці не па алюзіі першынец - Паўлінка з першароднаю Еваю наплыла?). Андрэй Бараноўскі заліхвацкім Быкоўскім быў, Марыя Стагановіч — Паўлінкаю. Яны ж — Алесь і Люда — сядзелі ў кутку на самай апошняй лаве. Яшчэ днём Люда назбірала ў парку букецік апалых кляновых лістоў — дзіўнага палымяна-ружовага колеру — і, нібы веерам, зрэдку адганяла і яго, занадта гаварлівага, узбуджанага…
Ці не тады і адбылося ў яго нечаканае знаёмства? Дзверы асцярожна прачыніліся (з палову спектакля ўжо адыгралі), і ў залу ўвайшлі двое: адзін — на вока іхніх гадоў, цыбаты, з глыбокімі чарнявымі вачыма, другі — старэйшы, каржакаваты, з жоўтымі валасамі — і, хітнуўшы галовамі, вітаючыся, праціснуліся да галёркі і прыселі акурат каля яго. Здзівіла іхняя вопратка — не па часе зімняя (доўгія кажухі і цёплыя аблавушкі ў кішэнях). Яны моўчкі ўважліва прагледзелі спектакль, доўга разам з усімі пляскалі-дзякавалі артыстам, а ўжо калі ўсе пачалі разыходзіцца, перапынілі Алеся:
— А хто галоўны ў вашым гуртку?
— Бараноўскі Андрэй, ён жа сёння Быкоўскі…
— А ці не пазнаёміш нас з ім? — папрасіў вышэйшы і падаў руку: — Настаўнік Адам Бабарэка. — І далікатна агледзеў карычняватымі вачыма. — А гэта — мой сябар Андрэй Астрэйка.
— Алесь… Яцкевіч.
– І ён адразу адчуў да хлопцаў сімпатыю. — Хвілінку… — Дабраўся да сцэны і прывёў яшчэ не пераапранутага Бараноўскага.
— Як на маё, дык трэба б найперш падсілкавацца, — пасля першых роспытаў усміхнуўся Андрэй. — Хадземце ў наш «пастарунак», гарбаты заварыма!
«Пастарункам» яны называлі пакойчык пад цэнтральнымі прыступкамі на першым паверсе, які выпрасілі ў гімназічнага начальства для сваёй «гаспадаркі» — тэатральных дэкарацыяў і жоўтага самавара.
Помніцца, быццам заўчора было: грызлі сухары, запіваючы падсалоджаным настоем чабору й мяты… І ці не жартам Бабарэкі распачалася тады гаворка:
— А што… Добры штаб займелі! Вось толькі б перакуліць яго… (Пакой быў вузкі, але занадта ўжо высокі.) — Бабарэка яшчэ раз зірнуў на столь, зноў цмокнуў: — Ці хоць бы другі паверх прыстадоліць…
Неяк за несур'ёзным госці незаўважна перайшлі да галоўнага. І вёў рэй старэйшы — Астрэйка, па-праўдзе, крыху нават агаломшыў:
— Усе вы людзі ўжо дарослыя, і таму як ёсць, так і пачну. Ужо тры тыдні мы бадзяемся па лесе, ноччу толькі забягаем у свае вёскі пагрэцца і папоўніць харчы… — і расказаў аб тым, як ён, загадчык адзьдзела адукацыі Пукаўскай воласці, са сваім сябрам настаўнікам Бабарэкам арганізоўвалі гурткі вясковай моладзі, разам з сельскімі актывістамі «праводзілі палітыку Савецкай улады». І вось з восені — у падполлі.