Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Хлопцы, хоць і карцела паболей пабыць з паэтам, заспяшаліся развітацца — каб яшчэ завідна паспрабаваць выбрацца дадому (балагол, які вёз на продаж у Менск тры кадкі салёных агуркоў ды «падкінуў» са Слуцку хлопцаў, браўся і назад адвезці — і пра плату махнуў: «Ды ўжо як-небудзь»).

Купала выйшаў праводзіць.

Праз дарогу спыніліся два польскія жаўнеры, заспрачаліся аб нечым.

–  І дакуль гэтая апека будзе над намі? — буркнуў Бусел.і

–  Праўда ваша, хлопцы… Вечна хто-небудзь і як-небудзь, а прыходзіў і нас апекаваў, хоць ліха нашага не забіраў. Быў маскоўскі цар, былі пасланыя ім земскі, ураднік, стражнік. Мы шчыра служылі ім, як нявольнікі. Пасля царскіх чыноў прыйшлі бальшавіцкія — не лепш ад сваіх папярэднікаў, прыйшлі і павялі сваю гаспадарку, а мы глядзелі і чакалі, што нехта прыпхнецца і бальшавікоў прагоніць. І прычакалі… - Вераснёвы ветрык

узнімаў-ускрыляў незашпіленыя скосы Купалавага плашча. — Прыйшлі немцы, бальшавікі ўцяклі, мы асталіся. Немец гаспадарыў… Мы сядзелі і чакалі… чакалі нейкага цуду. І дачакалі… Прыйшлі вось палякі, уцяклі саветы, камітэты і «чразвычайка», а мы ізноў сабе сядзім і чакаем. Праўда, мы, як гаспадары гэтай зямлі, мусім сядзець на ёй. Але як мы гаспадарым?.. Пройдуць гады, падрастуць сыны і ўнукі нашы і спытаюць нас тады: «Што зрабілі вы ў той бурны і векапомны час для сваіх нашчадкаў, для свайго краю?»

К такому запытанню трэба нам быць гатовымі…

На гэтымі развіталіся.

Праз тыдзень камандзіравалі ў менскую друкарню аднаго Сяргея Бусла — з матэрыяламі першага нумара і грашыма на яго выданне. Тысячу асобнікаў аддрукавалі хутка. Некалькі сігнальных кніжак Сяргей занёс у Беларускую хатку — Купалу (паэта там не заспеў).

У Слуцку «Наша Каляіна» разыходзілася хутка, і поспех не мог не радаваць хлопцаў. Натхнёныя, яны ўжо збіралі творы для другога нумара…

Купала з'явіўся на Захар'еўскай зацемна — затрымаўся на паседжанні Часовага Беларускага Нацыянальнага Камітэта (ЧБНК). Вакол Камітэта пачалі гуртавацца асноўныя сілы беларускага руху. Перабраліся ў Менск Аркадзь Смоліч, Францішак Аляхновіч, Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Шыла, са Смаленску — з бальшавіцкай няволі — вярнуўся Вацлаў Іваноўскі. У Менск пераехала і Беларуская Вайсковая Камісія (БВК).

Стомлены і хмуры, Купала зачыніўся ў сваім пакойчыку, запаліў лямпу. Моцна балела галава — як абцугамі хтось ціснуў скроні. Ён прылёг на канапку і заплюшчыў вочы.

Зноў гэтыя спрэчкі… Бальшыня эсэраў і сацыял-федэралістых адстойвалі безадкладнае выкананне Устаўных Граматаў БНР, заклікалі выступіць у адкрытай барацьбе супраць палякаў. Гэта бачылася Купалу самагубствам — на падрыхтоўку супраціву патрэбен быў час, сродкі, сілы. Хрысціянскія дэмакраты і сацыял-дэмакраты, а таксама меншасць эсэраў і сацыял-федэралістых прапагандавалі патрэбу паступовага вырошчвання нацыянальных сілаў… Пакуль беларускі народ не будзе самаарганізаваны, датуль палітычнае адраджэнне Беларусі немагчымае - пра гэта ведаў і Купала, але ж ён ведаў і пра небяспеку чакання, ды яшчэ ў такі час: не дадушыць польскі бот, дык нярымсціцца праглынуць ціхмянага суседа ўсходняму «брату»…

Але ж адзіны шыхт стварыць патрэбна было. На гэта настройвалі і Вацлаў Іваноўскі, і Кузьма Цярэшчанка (замест Алеся Гаруна, які ўзначаліў БВК, яго абралі старшынём Белнацкама), да гэтага заклікаў і ён, Купала…

Калі крыху адхлынуў боль, ён сеў за стол, расклаў пошту. У газэтах выбліснулі кніжкі «Нашай Каляіны». Купала здзівіўся хуткасці, з якой яны вылецелі ў свет — здаецца, толькі ўчора хлопцы-случакі былі ў яго…

Успомнілася раптам, як яны — маладыя апантанцы — выдавалі дзесяць гадоў таму «Нашу Ніву»… Няпросты 1909-ы. Рэдакцыйная кантора — як склад макулатуры… Дым ад жалезнай печкі, на якой гатавалася ежа…

«І пакутавалі, працавалі, аддавалі ўсё сваё здароўе, жыццё за беларускае вольнае слова, за сваю святую справу… Жылі — як і дзе папала ў падвалах, халодныя і галодныя, нажывалі сабе сухоты і іншыя галодныя-халодныя хваробы і да самае смерці не складалі зброі… - Купала пабольшыў святло ў лямпе, зірнуў у ціхае начное вакно. — І вось на змену акрыляюцца новыя — маладыя і нястомныя — нашчадкі!» — Купала ўзяў аловак: «Кінутае здаровае зерне дарма не прападае, — пачаў пісаць хуткім лёгкім почыркам. — Сягоньня кожны, каму не атуманіла расійская і польская рэакцыя мазгоў, пачуе і зразумее, які шырокі размах прыняла наша справа над адбудаваньнем сваёй незалежнай бацькаўшчыны!

Цяпер, браты, ідуць сыны беларускіх мужыкоў, ідзе наша беларуская моладзь!

Сягоньня ў нас творыцца армія, творыцца рукамі гэтай самай гарачай беларускай моладзі, ствараюцца па гарадох, мястэчках і вёсках беларускія нацыянальныя камітэты, усё рукамі той жа беларускай моладзі; нацыянальнае беларускае жыцьцё пачынае кіпець, палаць праўдзівым і жыватворным полымем… — Купала перагартаў перададзены часопіс, прайшоў да вакна, паглядзеў у высокае зорнае неба — і зноў пачаў пісаць: — Шмат прыкладаў паказваюць, як гэта наша моладзь пачынае

сама па сабе, не раз абмацкам, нацянькі будаваць сваё роднае, светлае, народнае. Але што цікавейшае: перада мной ляжыць беларуская часопісь «Наша Каляіна». Выдана яна ў Слуцку! Слуцак — павятовы гарадок — куды яму, здавалася б, лезьці ў людзі!.. Аднак жа палез. Беларуская душа, як бачым, — жывучая, творчая, як яе ні заганяй у казіны рог, а яна збудзіцца і затрапечацца. Мала таго: гэта часопісь зьяўляецца органам беларускай нацыянальнай злучнасьці «Папараць-Кветка», каторая сваю чыннасьць пашырыла на ўвесь Слуцкі павет і нават далей, за яго межы… — і Купала яшчэ раз пасмакаваў гучанне добрай сімвалічнай назвы — «Папараць-Кветка»! Ад святога купальскага вогнішча. Ад абнаўляльнай надзеі… і, канешне ж, і ад яго, Купалы… — Гэта папраўдзе, як і ў песьні сьпяваецца: «А ў Слуцку на рыначку сталася праява!» Так, сябры, гэта вялікая праява! Адбудаваньне незалежнасьці бярэ ў свае рукі моладзь, паўстаючая з-пад Беларускай сялянскай страхі! Тым сама сваімі рукамі адбудуе сабе і сваім нашчадкам лепшую і сьвятлейшую будучыну. Набок з дарогі, панове і гаспада з Захаду і Усходу!..»

У дзверы пастукалі. Яго ўжо другі раз клікалі на вечарынку, — у суседняй зале распачыналіся спеўкі.

— Бягу-бягу! — азваўся, прыменшыў святло і ўжо ў паўзмроку, спяшаючыся, размашыста дапісаў: «Беларуская моладзь ідзе!»

…Назаўтра Купала дапоўніць свой артыкул і занясе ў рэдакцыю «Беларусі», на старонках якой 15 лістапада пад крыптанімам «К-а» допіс пабачыць свет.

Усевалад Ігнатоўскі

Пасля заканчэння гімназіі Алесь так і не ўладкаваўся на працу. Разорвалі і выбіралі з маці бульбу, перакрывалі з бацькам (пад дзедавы каманды) страху на гумне. А тут яшчэ даведаўся пра мясцовыя настаўніцкія курсы — і запісаўся слухачом.

Курсы арганізаваў Слуцкі Нацыянальны Камітэт. Праз польскага школьнага інспектара амаль дзвесце вясковых настаўнікаў з'ехаліся ў горад. Вылучылі жыллё і харчаванне (за гаспадарскія клопаты «адказваў» Андрэй Бараноўскі). Сродкі ж атрымалі ад Белнацкама. Партыя эсэраў прыслала лектараў.

Некалькі разоў палякі спрабавалі разагнаць настаўніцкія курсы. Жандары рабілі вобыскі, пагражалі арыштамі…

Беларускую мову і літаратуру выкладаў на курсах Янка Станкевіч, мовазнаўства — Браніслаў Тарашкевіч, геаграфію — Мікола Азбукін. Найбольш жа падабаліся Алесю лекцыі па гісторыі Беларусі Ўсевалада Ігнатоўскага. Усе — асабліва хлопцы — заварожана слухалі аповяды пра мінулае іхняй зямлі, мінулае, якое перагуквалася з рэчаіснасцю: войны — здзекі — войны…

«У 1492 годзе, калі Літоўска-Беларускім гаспадаром быў абраны Аляксандр Ягайлавіч, Іван ІІІ Маскоўскі, карыстаючыся з разладу паміж Літвою і Польшчай, пачаў вайну за сваю беларускую «вотчыну», якой ніколі ня бачыў ні ён, ні яго бацькі… У чэрвені адбылася страшэнная бойка недалёка ад гораду Дарагабужу… Яшчэ на працягу трох доўгіх гадоў маскоўскія войскі руйнуюць беларускія паселішчы. Удзень неба чарнее дымам, а ўноч цемра палае чырвоным агнём пажараў… У 1513 годзе зноў разгарэлася вайна. Маскоўская армія ўвайшла на Беларусь. Адна за другою адбываюцца бойкі пад Смаленскам і Воршаю. Пад Воршаю Астрожскі атрымаў дзве перамогі, не ўзіраючы на тое, што яго армія была меншаю ад маскоўскай у два разы. Ад Воршы ён гнаў маскалёў аж да Дарагабужу. Трыццаць тысяч трупаў беларусаў, літвінаў і маскоўцаў заслалі ўсю гэтую дарогу… — Усевалад Макаравіч рабіў пярэрву, папраўляў на пераноссі акуляры з круглымі шкельцамі і падыходзіў да вакна, узіраўся ў прыцішаную вуліцу — толькі зрэдку грукацелі па ёй фурманкі — і, пакратаўшы сваё чорнае «татарскае» брыво, уздыхаў і працягваў: — З другога боку несла нам свой «уплыў» — культурны й рэлігійны — і Польшча… Забіты і загнаны, прыроўнены да быдла, народ наш забыў нават, якую мову і якую нацыянальнасць ён захаваў… Пан, каталік і паляк — з аднаго боку, мужык і «тутэйшы» — з другога, сталі для яго сынонімамі…»

Пасля лекцыі Ігнатоўскага яшчэ надоўга абступалі курсанты — кожнаму хацелася штось перапытаць і ўдакладніць. Ды аднойчы маланкай уляцела ў аўдыторыю турботная навіна: лекцыі не будзе, Ігнатоўскі занядужаў і знаходзіцца ў бальніцы…

Калі перад іхняй хатай прыпынілася фурманка і з яе выйшаў Ігнатоўскі, Алесь аталапанеў. Заўважыўшы маладога знаёмца, Усевалад Макаравіч усміхнуўся:

–  Дабрыдзень васпану! А ці дома бацька?

–  З дзяжурства сягоння, дома… Заходзьце, калі ласка. — Алесь ніякавата прыгладзіў, засаромеўшыся, віхрысты чуб і прачыніў дзверы ў хату.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3